• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    а, 1997), «Ахвярапрынашэнне» (2001), серыі рэльефаў для фасада царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў с. Нядзельнае Калужскай вобл. (Расія, 2001), Дома міласэрнасці ў Мінску (2003).
    
    АРАБЁЙ Сяргей Міхайлавіч (н. 14.2.1954, в. Вялікая Вобрына Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі і фотахіміі. Др фіз.матэм. н. (2002). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у Інце фізію, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нізкатэмпературнай тонкаструктурнай спектраскапіі, люмінесцэнцыі і фотахіміі шмататамных арган. малекул. Распрацаваў метады вызначэння сіметрыі
    
    
    нармальных ваганняў малекул, аптычнага запісу інфармацыі; вывучыў фотаізамерызацыю шэрагу прыродных злучэнняў.
       Тв.: Полярнзацня спектральных провалов н оптмческая частотноселектнвная запясь ннформацнн (разам з К.М.Салаўёвым, С.Ф.Шкірманам) // Журн. прнкладной спектроскопян. 1991. Т. 54. № 1; Фотодеструкцня цннковых комплексов тетрабензопорфнрмнов в полнмерной матрвце н светочувствнтельные матерналы на нх основе // Там жа. 2001. Т. 68, № 3.
    
    
    
    
    АРЖАХбЎСКІ (Арахоўскі) Ігнат (1803—1886), бел. ўрач. Др медыцыны (1830). Вучыўся ў Віленскім унue (з дазволу графа А.Храптовіча, прыгонным якога быў). Выкупіў сябе і ўсю сям’ю з прыгону. Працаваў урачом у Навагрудку.
    
    АРЛбЎ Міхаіл Аляксандравіч (н. 16.3.1947, Мінск), бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кіравання, інфарматыкі. Др тэхн. н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1971), дзе і працаваў. 3 1985 у НДІ ЭВМ. 3 1997 заг. кафедры, праф. Інта сучасных ведаў. Навук. працы і вынаходствы па тэхн. сродках ЭВМ, праграмаванні, кіраванні складанымі сістэмамі ў радыёэлектроніцы, авіяцыі і космасе. Распрацаваў мадэлі і алгарытмы комплексных сістэм аўтаматызаванага праектавання электроннавыліч. комплексаў на інтэгральных мікрасхемах. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНЎ па аўтаматызацыі канструявання, тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач.
        7в.: Протнворечме. Нзобретенне. Развнтяе: Нзбр. страннцы клас. ТРНЗ. Мн., 2001 (разам з А.М.Шырокавым); Inventive Thinking through TR1Z' Practical Guide. New York, 2003.
    М.П.Савік.
    
    АРЛОЎ Пётр Аляксандравіч (н. 4.6.1958, с. Леджан Сцепанаванеўскага рна, Арменія) бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Др біял. н. (1996). Скончыў БДУ (1980). 3 1980 у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (з 2000 заг. лабараторыі). Навук. працы па выву
    
    
    336«АРММЯ»
    
    чэнні ўзаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генаў у ходзе індывід. развіцця, магчымасцей кіравання морфагенезам раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
       Тв.: Microsporogenesis irregularities in alloplasmic wheat lines differing in pollen embryogenesis induction // Current topics in plant cytogenetics related to plant improvement. Tulin, 1997; Взанмодействне ядерных н цнтоплазматнческнх генов в детермннацмн развнтня растеннй. Мн., 2001.
    
    «АРМЙЯ», часопіс Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік — Мінва абароны Рэспублікі Беларусь. Выходзіць у Мінску з мая 1996 на бел. і рус. мовах 1 раз у 2 месяцы. Тыраж 3 тыс. экз. Распаўсюджваецца па падпісцы і ў розніцу. Мэтай часопіса з’яўляецца інфармаванне ваеннаслужачых і шырокага кола чытацкай аўдыторыі, выяўленне і фарміраванне грамадскага погляду па ўсім спектры грамадскага жыцця, нац. бяспекі і абарончых пытаннях. Асн. тэмы выдання: асвятленне пытанняў ваен. палітыкі, рэфармавання Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь, жыцця войск, ваен. гісторыі Айчыны, патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама замежныя ваен. навіны і інш. 3 мая 2002 выдаецца ваен.тэарэт. дадатак да часопіса «Навука і ваенная бяспека» (першыя 2 нумары выйшлі да вер. 2002 пад назвай «Армія і сучаснасць»). У.Р.Заварошкін.
    
    Вокладка часопіса «Армня».
    
    АРТАМбНАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 31.12.1975, Мінск), бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (2003). Скончыў Бел. харэаграфічны каледж (1994). 3 1994 артыст балета, з 2002 вядучы майстар сцэны Нац. акад. тра балета Беларусі. Яго мастацтву ўласціва ўнугр. стрыманасць,
    
    пластычная выразнасць, дакладная перадача псіхалагічнага стану персанажа. Сярод партый: Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Дэзірэ, Прынц, Зігфрыд («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Грэнгуар («Эсмеральда» Ц.Пуні), Кален («Марная засцярога» Л.Герольда), Крас («Спартак» А.Хачатурана) і інш.
    
    
    X АртэгаіГасет
    
    
    
    АРТг)ГАІГАСЁТ (Ortega у Gasset) Хасе (9.5.1883, Мадрыд — 8.10.1955), іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі. Скончыў Мадрыдскі унт са ступенню дра філасофіі (1904), вучыўся ва унтах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910—36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага унта. У 1931—33 дэпутат рэсп. картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». 3 1936 у эміграцыі. У 1948 заснаваў у Мадрыдзе Інт гуманіт. навук. Паводле А.іГ., працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гіст. «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў зах. філасофіі абгрунтаваў асн. прынцыпы масавага грамадства канцэпцыі. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыяналсацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, паліт. дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929—30). У эст. творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. 20 ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяр
    
    
      таецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным маст. натурам. Пры гэтым А.іГ. заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэв. пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».
         Т« ■ Рус. пер. — Что такое фнлософня? М., 1991; Эстетнка. Фплософня культуры. М., 1991; Восстанне масс. М., 2002.
    Э. С.Дубянецкі.
    
      АРХЕАГРАФІЧНАЯ КАМІСІЯ К а м і тэта па архівах і с п р а в a водстве Рэспублікі Белар у с ь, ведамасны каардынацыйны, навук.метадычны і публікатарскі цэнтр у галіне археаграфіі. Створана паводле пастановы Дзярж. кта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь ад 28.10.1999. Камісія прадаўжае традыцыі арганізацыі археагр. працы Віленскай археаграфічнай камісіі (1864—1915), Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—19), Археагр. камісіі Інбелкульта (1920я г.)’ Базавая ўстанова камісіі — Беларускі навуковадаследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІ ДАС). У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі дзярж., н.д. устаноў, ВНУ, архіваў, музеяў, бібліятэк, грамадскіх аргцый (усяго 49 чал., у т.л. 11 дроў і 22 канд. навук). Дзейнасцю яе кіруе бюро з 5 чал., у 1999—2001 старшыня Р.П.Платонаў. Пад грыфам А.к. і БелНДІ ДАС выдадзены шэраг навук. прац, з 2000 выдаецца «Беларускі археаграфічны штогоднік» (гл. Дадатак).
    Р.П.Платонаў.
    
    «АРХІВЫ I СПРАВАВбДСТВА», навуковапрактычны часопіс. Выдаецца з 1999 у Мінску на бел. і рус. мовах 6 разоў на год, ілюстраваны. Засн. Дзярж. ктам па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Інтам гісторыі Нац. АН Беларусі і Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Асвятляе пытанні бел. гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, іканаграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці бел. і замежных архіўных устаноў. Друкуе агляды замежных архівазнаўчых часопісаў, новай гістарычнай, краязнаўчай, архівазнаўчай і справаводчай лры, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых па гіст. навуках, архіўныя дакументы. Асн. рубрыкі: «Архівазнаўства», «Архівы», «Дакументы», «Фонды», «Іканаграфія», «Беларусіка», «Геральдыка», «Генеалогія», «Навука», «Кнігарня», «Археатэка», . «Хроніка», «Каляндар», «Справаводства». І.У.Саламевіч.
    
    АРЦЁМ’ЕЎ Уладзімір Андрэевіч (6.7.1885, С.Пецярбург, Расія — 11.9.1962), расійскі канструктар у галіне ракетнай тэхнікі; адзін са стваральнікаў рэактыўнай артылерыі. Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча ў Маскве (1911). 3 1921 у спец. НДІ Масквы і Ленінграда, з 1945 канструктар шэрагу н.д. і праектных інтаў, распрацоўшчык новых узораў ракетных снарадаў. Прапанаваў новы састаў бяздымнага пораху для ру
    
    
    АСТАХАВА 337
    
    хавікоў ракет (1924), ажыццявіў запуск першай сав. ракеты на бяздымным пораху (1928). Прымаў удзел у распрацоўцы ракетных снарадаў для мінамётаў «Кацюша», самалётных пускавых установак, глыбінных бомбаў для барацьбы з падводнымі лодкамі. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
      Літ.: Экономов Л.А. Повелнтелн огненных стрел. М., 1964; Голованов Я. Дорога на космодром. М., 1982; Г л у ш к о В.П. Развнтне ракетостроення н космонавтнкм в СССР. 3 нзд. М., 1987.
    М.М.Касцюковіч.
    
    АРЦЮШКЁВН Аляксандр Сяргеевіч (н. 31.1.1947, г. Барань Аршанскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірург. стаматалогіі. Др мед. н. (1995), праф. (1996). Скончыў Смаленскі мед. інт (1970). У 1973—75 у Мінскім мед. інце, з 1978 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па траўматалогіі і прыроджанай паталогіі сківічнатваравай вобласці, паталогіі перыядонту.
      7в.: Травмы головы н шен. Мн., 1999 (у сааўт.); Руководство по стоматологвн. Ростов н/Д , 2000 (разам з І.К.Луцкай); Клнннческая пернодонтологня. Мн_, 2002 (раза.м з А.К.Трафімавай, С.В.Латышавай).
    
    АРПІАНСКІ МЕХАНІКАЭКАНАМІЧ
    НЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1954 у г. Орша Віцебскай вобл. як вячэрні тэкстыльны тэхнікум. У 1973 пераўтвораны ў механікатэхнал. тэхнікум. Сучасная назва з 2002. Навучанне дзённае і завочнае. ПрымÐ