• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °ндр Мікалаевіч (н. 27.3.1947, в. Хонава Кіраўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Др хім. н.
    
    
    (1993). Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па інжынерыі аксідарэдуктаз і асяроддзяў правядзення іх рэакцый, мадэліраванні аксідарэдуктаз з выкарыстаннем калоідных асяроддзяў, вылучэнні і ачыстцы аксідарэдуктаз млекакормячых, грыбоў і дражджэй. Распрацаваў спосабы вьыучэння глюкозааксідаз і каталаз з культ. вадкасці грыбоў, спосаб імабілізацыі ферментаў на палярных арган. носьбітах у абарачальнаміцэлярных асяроддзях.
       Тв.: Кмнетнческне аспекты необратнмой ннактнвацмм ферментов (разам з Дз.І.Мяцеліцам) // Успехм хнмнн. 1987. Т. 56, № 11; Обрашенные мнцеллы поверхностноактавных вешеств в органвческнх растворнтелях — модель бнологйческнх мембран (з ім жа) // Успехв бмол. хнмнн. 1988. Т. 28.
    
    ЯРбМІН Дзмітрый Іванавіч (12.9.1904, с. Чыркава Куйбышаўскай вобл., Расія — 14.6.1993), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1926). Друкаваўся з 1927. Гіст. раман «Крамлёўскі ўзгорак» (1955) пра заснаванне Масквы. Раман «Сям’я» (1959) пра пасляваен. жыццё вял. рабочай сям’і. Аўтар раманаў «Навальніца над Рымам» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Перад скачком» (1979), аповесцей, апавяданняў і інш.
       Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. М., 1984—86.
    
    ЯРЙМІН Ігар Пятровіч (18.4.19.04, Талін — 17.9.1963), рускі літаратуразнавец. Др філал. н. (1937). Праф. (1938). Скончыў Ленінградскі унт (1924), выкладаў у ім стараж.рус.. укр. і бел. лры. Даследаваў стараж.рус. лру, яе жанравыя асаблівасці, маст. спецыфіку, праблемы ўсх.слав. публіцыстыкі 16—17 ст., гісторыю нар. тэатра. Падрыхтаваў і апублікаваў тэксты твораў Сімяона Полацкага (1953), Івана Вішанскага (1955) і Кірылы Тураўскага (1955—58, 1962) з навук. каментарыямі, даў харакгарыстыку іх літ. стылю і паэт. майстэрству. Высока ацэньваў пераклады Я.Купалы «Слова аб паходзе Ігаравым». Рэдактар «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959). Асабістая бібліятэка Я. паводле яго завяшчання перададзена ў Цэнтр. навук. бку імя Я.Коласа АН Беларусі.
       Тв.: Лмтература древней Русн: (Этюды н характернстнкн). М.; Л., 1966; Лекцмн по древней русской лмтературе. Л„ 1968.
       Літ:. Дмнтрмев Л.А. Ягорь Петровнч Ереммн // Актуальные задачм мзучення русской лвтературы XI—XVII вв. Л., 1964; Д е м к о в a Н.С. Хронологнческнй спнсок научных трудов М.П.Еремвна (1904—1963) // Там жа; Лвхачев Д.С. Й.П.Еремнн // Прошлое —будушему. Л., 1985.
    В.А. Чамярыцкі.
    
    ЯРОМІН Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.5.1958, г. Нерчынск Чыцінскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне вірусалогіі, эпідэміялогіі, малекулярнай біялогіі. Др мед. н. (1998). Скончыў Мін
    
    
    304 ЯРОМІНА
    
    скі дзярж. мед. унт (1982). 3 1985 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Мінва аховы здароўя Беларусі (з 1998 кіраўнік лабараторыі і аддзела). Навук. працы па лабараторнай дыягностыцы вірусных і бактэрыяльных інфекцый (ВІЧ, гепатытаў A, В, С, D, герпесу і інш), па вывучэнні біял. уласцівасцей ВІЧ, распрацоўцы падыходаў па стварэнні вакцыны супраць яго і інш.
       Тв:. Фенотнпнческая характернстнка нзолятов ВНЧ, выявленных на террнторнн Республвкн Беларусь // Вопр. внрусологнн. 1998. Т. 43, № 3; Some Aspects of HIV Pathogenesis (y сааўт.) // Molecular biology. 1998. Vol. 32, № 6; Extreme founder effect in an HIV type 1 subtype A epidemic among dnig users in Svetlogorsk, Belarus (y caayr.) // AIDS Res. Hum. Retrov. 1998. № 14.
    
    ЯРбМІНА, вёска ў Гомельскім рне. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Касцюкоўка, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 6066 ж., 2052 двары (2003). Сярэдняя і муз. школы, маладзёжны спарт. цэнтр, Дом культуры, 2 бкі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    ЯРОМКА Вячаслаў Мікалаевіч (н. 6.2.1938, в. Дубянцы Мінскага рна), бел. вучоны ў галіне будаўніцтва аўтадарог. Др тэхн. н. (1990), праф. (1999). Чл.кар. Бел. інж. акадэміі (1998). Скончыў БПІ (1963). У 1964—94 і з 1999 у Бел. дарожным НДІ (з 1999 дырэктар інж.кансалтынгавага цэнтра інта). У 1994—99 тэхн. дырэктар НВА «Белаўтадарпрагрэс». Адначасова з 1994 у Бел. нац. тэхн. унue. Навук. працы па разліку землянога палатна на слабых грунтах, распрацоўцы метадаў забеспячэння ўстойлівасці асфальтабетону ў дарожных пакрыццях, па метадах ацэнкі стану і эксплуатацыйнай надзейнасці дарог. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002).
       Тв:. Дорожные насыпн на болотных грунтах. Мн., 1998; Новая технологня ремонта цементобетонных покрытнй. Мн., 1999.
    
    ЯРбМУШКІН Мікалай Несцеравіч (17.12.1904, г. АрэхаваЗуева Маскоўскай вобл. — 10.6.1983), рускі і бел. пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім унце (1927—29). Працаваў у Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў (1927— 28), з 1932 у часопісах «Рост», «Мурзнлка», выдве ЦДРАМ. У 1949—64 у газ. Бел. ваен. акругі «Во славу Роднны». Друкаваўся з 1925. Пісаў на рус. мове. Асн. тэматыка творчасці — армейскае жыццё. Аўтар кн. апавяд. «Гітара» (1927), «Госця» (1929), «Малады чалавек» (1930), п’ес і інш. Аповесці «Гасударава ўзнагарода» (1968), «Канец двара яго вялікасці» (1969) на гіст. тэматыку. Пісаў для дзяцей. Пераклаў на рус. мову асобныя апавяданні А.Карпюка, У.Краўчанкі, І.Пташнікава і інш.
    
    
    ЯРбн Рыгор Маркавіч (5.2.1893, С.Пецярбург — 31.12.1963), расійскі артыст аперэты. Нар. арт. Расіі (1940). Скончыў драм. школу Пецярбургскага літ.маст. тва (1912). 3 1911 выступаў у трах Кіева, Адэсы, Масквы, Петраграда. Адзін з арганізатараў (1927), у 1927—39 і 1942—45 акцёр, рэжысёр, заг. маст. часткі Маск. тра аперэты. Сярод партый: Граф Кутайсаў («Халопка» М.Стрэльнікава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Валяпюк, Папулеску, Пелікан («Сільва», «Марыца», «Прынцэса цырка» І.Кальмана) і інш. Паставіў спектаклі: «Вяселле ў Малінаўцы» (1937), «Сільва» (1940) і інш. Аўтар кн. «Пра любімы жанр» (2е выд., 1963). Здымаўся ў кіно.
    
    ЯРбНЬКА Віктар Іванавіч (10.5.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 15.9.1991), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну са жн. 1942 на Бранскім, Бел., 1м, 2м і 3м Бел. франтах. Наводчык гарматы сяржант Я. ў баях каля в. Шарсцін Веткаўскага рна 4.11.1943 падбіў 4 танкі; 24—25.6.1944 каля в. Азяраны Рагачоўскага рна заглушыў агонь 7 кулямётных кропак, падбіў 2 самаходныя гарматы; 30.6.1944 на шашы Магілёў—Мінск падбіў 3 танкі, 6 аўтамашын; 12.7.1944 каля в. Пескі Мастоўскага рна, застаўшыся адзін з усяго разліку, знішчыў гармату і 3 кулямёты. Пасля вайны на гасп. рабоце.
    
    яр6ш Міхась (Міхаіл Рыгоравіч; 10.1.1929, в. Межная Слабада Клецкага рна Мінскай вобл. — 10.7.1987), бел. літаратуразнавец і крытык. Канд. філал. н. (1958). Скончыў БДУ (1953). 3 '1956 у Інце лры АН Беларусі. Даследаваў праблемы развіцця бел. драматургіі, паэзіі, творчай індывідуальнасці, традыцый і наватарства. Аўтар манаграфій «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Пясняр роднай зямлі» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз творчасці» (1988). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі савецкай шматнацыянальнай літаратуры» (т. 4, 1972), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (абедзве на рус. мове, 1977), зб. «Стыль пісьменніка» (1974), кн. «Беларуская савецкая лірыка» (1979), «Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гадоў» (1985), падручнікаў па гісторыі бел. лры для студэнтаў ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
       Тв:. Янка Купала н современность. Мн., 1981; В памятн народной: К 100летню co дня рожденмя Я.Купалы. Мн., 1982.
    IП. Чыгрын.
    
    ЯРЎГІН Мікалай Паўлавіч (14.5.1907, г. Пралетарск Растоўскай вобл., Расія — 12.2.1990), бел. матэматык; адзін з зас
    
    
    В.І Яронька.          М.П.Яругін
    
    навальнікаў бел. матэм. школы. Акад. АН Беларусі (1956), др фіз.матэм. н. (1943), праф. (1944). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі унт (1932). 3 1956 заг. кафедры ў БДУ, адначасова ў Інце матэматыкі АН Беларусі (у 1959—77 дырэктар). У 1965—86 гал. рэдактар Усесаюзнага часопіса «Днфференцнальные уравнення». У 1977—82 член Прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па аналіт. тэорыі лінейных і нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці руху, якаснай і агульнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, гісторыі матэматыкі і механікі. Рашыў праблему Пуанкарэ і асобныя выпадкі праблемы Рымана. Аўтар дакумент. аповесці «Пра тых, хто выстаяў» (1961). Дзярж. прэмія СССР 1951.
      Тв:. Неявные функцнн. Л., 1956; Лннейные снстемы обыкновенных днфференцяальных уравненвй с перноднческпмн н квазнпернодяческнмн коэффшшентамн. Мн., 1963; Кнііга для чтення по обшему курсу Днфференцнальных уравненнй. 3 нзд. Мн., 1979; Проблема Рнмана. Мн., 1982.
      Літ:. Весці АН БССР. Сер. фіз.мат. навук. 1967. № 2; Н.П.Еругмн: Бмобнблногр. указ. Мн„ 1987.
    
    ЯРУЗІЛЬСКІ (Jaruzelski) Войцех (н. 6.7.1923, с. Кураў Люблінскага ваяв., Польшча), ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Польшчы. Ген. арміі (1973). Скончыў польскую пях. афіцэрскую школу ў г. Разань (СССР, 1943), Вышэйшую школу пяхоты (1947) і Акадэмію Генштаба Войска Польскага (1955) у Варшаве. 3 1939 у СССР. 3 ліп. 1943 у Войску Польскім, што фарміравалася на сав. тэрыторыі. У чыне падпаручніка ўдзельнічаў у баях (у т.л. пад Варшавай) з ням.фаш. войскамі ў складзе 2й пях. дывізіі імя Я.Дамброўскага; узнаг. вышэйшым ваен. ордэнам Польшчы «Віртуці Мілітары». Пасля вайны на розных камандных і штабных пасадах у Войску Польскім, у 1968—83 — міністр абароны Польскай Нар. Рэспублікі (ПНР). У 1971—89 чл. Палітбюро ЦК кіруючай Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП). У час паліт. крызісу 1980—81 прызначаны на вышэйшыя дзярж. і паліт. пасады ПНР: старшыня CM (лют. 1981 — ліст. 1985), Ваен. савета нац. выратавання (1981—83), 1ы сакратар ЦК ПАРП (1981—89, замест С.Кані). Па ініцыятыве Я. ў снеж. 1981 у ПНР уведзена ваен. становішча, прыпынена
    
    
    ЯРШОВА            305
    
    дзейнасць прафаб’яднання «Салідарнасць» і інш. апазіцыйных аргцый (тлумачыў гэта пагрозай грамадз. вайны). У наступныя гады намагаўся мірнымі сродкамі захаваць сацыяліст. лад і ўладу ПАРП у Полынчы. Старшыня Дзяржсавета ПНР (ліст. 1985 —ліп. 1989). Пад уплывам перабудовы ў СССР пагадзіўся на легалізацыю апазіцыі, быў ініцыятараÐ