• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Расіі. Са снеж. 1943 у польскай пях. дывізіі імя Т.Касцюшкі, якая фарміравалася на Разаншчыне. Да 1945 нам. камандзіра палка, дывізіі, арміі, нам. нач. Гал. паліт. ўпраўлення Войска Польскага, ген. брыгады. Пасля 2й сусв. вайны віцэміністр нац. абароны, чл. Польскай рабочай партыі, з 1948 Польскай аб’яднанай рабочай партыі. 3 1950 нам. старшыні Камісіі планавання. 3 1952 нам. старшыні, у 1970—80 старшыня CM Польскай Нар. Рэспублікі (ПНР), адначасова ў 1954—56 міністр горнай прамсці. Да канца 1970 пастаянны прадстаўнік ПНР у Савеце эканамічнай узаемадапамогі. 3 1947 дэп. сейма ПНР. У 1971 наведаў Нясвіж. Ю.В.Грыбоўскі.
    
    ЯРАШ^ВІЧ Уладзімір Кірылавіч (н. 15.8.1940, в. Жукевічы Гродзенскага рна), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Др тэхн. н. (1988), праф. (1990). Акад. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў БПІ (1962). 3 1971 у Інце надзейнасці машын АН Беларусі, з 1978 у апараце Прэзідыума АН Беларусі. 3 1981 у Бел. нац. тэхн. унце (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялах, тэхн. эксплуатацыі і рамонце аўтамабіляў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для атрымання зносаўстойлівых пакрыццяў з парашковых матэрыялаў імпульснымі метадамі.
       Тв.: Обслужнванне н ремонт легковых автомобмлей. Мн., 2000 (разам з Я.Л.Савічам, М.М.Болбасам); Научные нсследовання н решенне ннженерных задач. Мн., 2003 (разам з С.С.Кучурам, М.М.Болбасам); Коленчатые валы автомобнльных двнгателей. Мн., 2004 (разам з М.А.Белацаркоўскім, Я.Л.Савічам).
    М. П. Савік.
    ЯРАШЭВІЧ Эдуард Сігізмундавіч (28.8.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 6.10.1986), бел. пісьменнік. Пасля сканчэння сярэдняй школы зза цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Друкаваўся з 1956. У кн. прозы «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983) праблемы сучаснасці, духоўны свет чалавека, падзеі Вял. Айч. вайны. Аўтар зб. гумарыст. апавяд. «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).
       Тв:. Свет нменн твоего. М., 1978; Чакаю цябе, раніца: Аповесць. Мн., 1987.
    ЯРАШ&НКА Мікалай Аляксандравіч (13.12.1846, г. Палтава, Украіна —
    
    
    ЯРМАК
    
    299
    
    М Ярашэнка Усюды жыццё. 1888.
    
    7.7.1898), рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую AM (1874; вольнаслухач). 3 1876 чл. і адзін з кіраўнікоў Тва перасоўных маст. выставак (гл. Перасоўнікі). Лепшым яго творам уласцівы дэмакратызм, імкненне перадаць сац. і этычныя ідэалы сваёй эпохі: «Качагар», «Зняволены» (абодва 1878), «Старое і маладое» (1881), «Курсістка» (1883). Духоўнае аблічча дзеячаў рус. культуры выявіў у партрэтах П.Стрэпетавай, Г.Успенскага (абодва 1884), М.Ге (1890) і інш. Пісаў жанравыя карціны («Усюды жыццё», 1888), пейзажы.
      Літл Прытков В Н.А.Ярошенко. М., 1960; Поленова Н В. Ярошенко в Петербурге. Л., 1983.
    
    ЙРВЕТ (Jarvet) Юры Яўгенавіч (18.6.1919, Талін — 5.7.1995), эстонскі акцёр. Засл. арт. Эстоніі (1964). Нар. арт. СССР (1975). Вучыўся ў Эст. тэатр. інце (1945—49). На сцэне з 1941. 3 1952 (з перапынкам) працаваў у Эст. драм. тры (Талін), у 1965—67 у Эстонскім маладзёжным тры. Майстар пераўвасаблення, тонка і дакладна акрэсленыя ім вобразы прасякнуты філас. глыбінёй, чалавечнасцю. Сярод роляў: Вайцінскі («Чалавек і бог» паводле А.Тамсаарэ), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Папрышчын (монаспектакль «Запіскі вар’ята» паводле
    
    
    М.Гогаля), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. 3 1955 здымаўся ў кіно: «Новы Нячысты з Пекла», «Мёртвы сезон», «Кароль Лір», «Салярыс», «Берагі» (тэлефільм), «Шукальнік прыгод», «Час вашага жыцця» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1981.
    
    ЯРД (англ. yard), адзінка даўжыні ў сістэме англ. мер. Абазначаецца yd. 1 ярд = = 3 футам = 36 цалям = 0,9144 м.
    
    ЯРДАНГІ, я р а н г і (на уйгурскай мове абрыў, стромкая града), формы рэльефу сухіх гліністых пустынь. Уяўляюць сабой падоўжаныя вузкія грады з вострымі грабянямі і стромкімі асіметрычнымі схіламі; грады выцягнуты паралельна адна адной у напрамку пануючых вятроў і падзелены нешырокімі лагчынамі і жалабамі. Даўж. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, шыр. некалькі метраў, выш. да 5 м. Складзены пераважна з дробнаабломкавых азёрных і алювіяльных адкладаў, у асн. эолавага паходжання; некат. ролю ў іх утварэнні мае таксама размываючая дзейнасць часовых вадацёкаў. Я. характэрны для пустынь Цэнтр. Азіі.
    
    ЙРКАСНАЯ ТЭМПЕРАТЎРА, эфектыўная фіз. велічыня, якая характарызуе спектральную шчыльнасць эл.магн. выпрамянення цел, што маюць суцэльны спектр. Роўная тры абсалютна чорнага цела таго ж вуглавога памеру, што і цела, выпрамяненне якога вывучаецца і якое дае такі ж паток выпрамянення на хвалі дадзенай даўжыні.
    
    ЯРКАСЦЬ у светлатэхніцы, фізічная велічыня, якая характарызуе свячэнне крыніцы святла ў зададзеным напрамку.
       Я. L элемента святлівай паверхні плошчай dS у якімн. напрамку вызначаецца адносінамі сілы святла di гэтага элемента ў дадзеным напрамку да плошчы праекцыі элемента на плоскасць, перпендыкулярную да дадзенага напрамку: L=d//(dScos а/ дзе а — вугал паміж нармаллю да элемента dS і зададзеным напрамкам. Адзінка Я. ў СІ — кандэла на квадратны метр. Гл. таксама Кандэла.
    
    ЯРКІН Віктар Іванавіч (9.12.1889, в. Дзякоўскае Тутаеўскага рна Яраслаўскай вобл., Расія — 29.10.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1902—05 чл. аргцыі анархістаўкамуністаў на Пуцілаўскім здзе (Пецярбург). У 1ю сусв. вайну на Зах. фронце (1915—17). У 1918 старшыня зах. абл. ЧК (г. Смаленск), са студз. 1919 старшыня ЧК БССР, адначасова ў сак.—крас. 1919 старшыня Мінскага гарсавета. 3 мая 1919 на чэкісцкай рабоце ў Паволжы, з 1921 у сістэме Наркамата шляхоў зносін СССР. 3 1935 нач. службы Днепрадзвінскага параходства ў Гомелі. Дэлегат I з’езда КП(б)Б (снеж. 1918), I Усебел. з’езда Саветаў (лют. 1919). Чл. ЦБ КП(б)Б, ЦК КП(б)ЛіБ, ЦВК БССР і Літ.Бел. ССР. У 1937 арыштаваны і выязной сесіяй Вярх. суда СССР пры
    
    
    гавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1967.
    ЯРКбЎ Уладзімір Міхайлавіч (5.1.1941, г.п Урэчча Любанскага рна Мінскай вобл. — 7.8.1991), бел. дыктар радыё і тэлебачання. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1972). 3 1962 дыктар Бел. радыё, з 1966 — Рэсп. тэлебачання. Быў вядучым грамадскапаліт. і інфарм. праграм, перадач пра падзеі з жыцця Беларусі, трансляцый урачыстасцей. Найб. значныя праграмы і цыклы перадач: «Панарама», «Публіцыст», «Наш дом», «У жывапісе, графіцы, скульптуры», «Зямля і людзі», «Чалавек зямлі маёй» і інш.
    ЯРКОЎСКІ Іван Восіпавіч (12.5.1844, г.п. Асвея Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл. — 9.1.1902), расійскі інжынертэхнолаг, вынаходнік і вучоны. Чл. Рас. фізікахім. і інш. навук. тваў. Скончыў Пецярбургскі тэхнал. інт (1870). 3 1873 працаваў на МаскоўскаБрэсцкай чыгунцы, з 1894 тэхн. кіраўнік на Неўскім мех. і суднабуд. здзе (Пецярбург). 3 1897 на заводах у Арлоўскай губ. Атрымаў патэнт на вынаходства вадатрубнага паравога катла (1891), сканструяваў некалькі арыгінальных прылад, адну з якіх — гравітаскоп — выкарыстаў пры назіранні поўнага сонечнага зацьмення (7.8.1887). Аўтар «кінетычнай гіпотэзы», паводле якой усепранікальны эфір складаецца з найпрасцейшых абс. цвёрдых атамаў, якія надзелены пэўнымі мех. ўласцівасцямі і аддзелены адзін ад аднаго вакуумам. На падставе гэтай гіпотэзы тлумачыў будову рэчыва, перыядычнасць уласцівасцей хім. элементаў, сусветнае прыцягненне, метэаралагічныя і інш. з’явы, падкрэсліваючы пры гэтым адзінства матэрыяльнага свету.
      Літ.: Гапоненка В.А. У пошуках гармоніі сусвету: Іван Яркоўскі. Мн., 1993.
    П.ГКосмач.
    ЯРЛЫК (ад цюрк. ярлэк — распараджэнне, загад), 1) прывілейная грамата хана Залатой Арды падначаленым свецкім і духоўным феадалам (гіст.). 2) Від таварнага знака, абазначэнне на тавары ў выглядзе наклейкі, этыкеткі або на прымацаваным да яго талоне, у якім пазначаны даныя пра тавар (вага, колькасць, хто і калі зрабіў і інш.).
    
    ЯРМАК Уладзімір Іванавіч (15.5.1924, Мінск — 19.7.1943), Герой Сав. Саюза
    
    
    300 ЯРМАК
    
    (1944). У Вял. Айч. вайну з кастр. 1942 на Ленінградскім фронце. Радавы Я. вызначыўся 19.7.1943 у час разведкі боем каля г.п. Сінявіна Кіраўскага рна, дзе сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота, што дапамагло групе разведчыкаў выканаць баявое заданне. Яго подзвіг увекавечаны ў мемарыяле «Сіняўскія вышыні».
    
    ЯРМІК Цімафеевіч (?—16.8.1585), казацкі атаман, кіраўнік паходу ў Сібір, які паклаў пачатак яе далучэнню да Расіі. Паводле розных звестак паходзіў з Прыкам’я, або з данской станіцы Качалінская (цяпер у Валгаградскай вобл., Расія), быў атаманам атрада казакоўразбойнікаў на Волзе, удзельнічаў у казацкіх набегах на нагайскіх татараў. Ёсць звесткі (у т.л. сведчанне тагачаснага магілёўскага каменданта), што ў час Лівонскай вайны 1558—83 Я. ў 1580 удзельнічаў у спробе рус. войск захапіць г. Магілёў (некат. жыхары Магілёўшчыны лічаць сябе нашчадкамі Я.). У канцы 1570х г. або ў пач. 1580х г., ратуючыся ад царскіх ваявод, Я. з атрадам казакоў пайшоў па р. Кама ва ўладанні купцоў Строганавых, якія вырашылі з яго дапамогай заваяваць для сябе частку зямель Сібірскага ханства. 1.9.1581 (паводле інш. звестак, у 1579 або ў 1582) Я. з добра ўзброеным на сродкі Строганавых атрадам (540 казакоў, 300 людзей Строганавых) накіраваўся ў Сібір. Ваен. здольнасці, абсалютная перавага ў агнястрэльнай зброі і нежаданне карэнных сібірскіх народаў ваяваць за інтарэсы прыгнятальнікаўтатараў дазволілі Я. нанесці паражэнні войскам сібірскага хана Кучума ў баях на р. Тура і Табол, ва ўрочышчы Бабсан і ў вырашальнай бітве на Чувашаўскім мысе р. Іртыш (2—4.11.1582). 5.11.1582
    
    
    Ярмак Цімафеевіч. Невядомы мастак 18 ст.
    
    Я. без бою заняў сталіцу ханства г. Кашлык. У хуткім часе ён накіраваў у Маскву пасольства з весткай аб перамозе, з ясакам і просьбай аб дапамозе. У 1583—85 працягваў паспяховае заваяванне Сібіры. Загінуў (патануў у р. 1ртыш) у выніку раптоўнага начнога нападу Кучума на лагер казакоў пры вусці р. Вагай (цяпер у Цюменскай вобл.). Паводле падання, адлюстраванага ў думе К.Ф.Рылеева «Смерць Ярмака» (стала вядомай нар. песняй), яго пацягнула на дно цяжкая кальчуга — падарунак цара Івана IP Пра Я. яшчэ ў 16 ст. складзены нар. песні, яго вобраз адлюстраваны ў фальклоры, сіб. летапісах, творах мас