• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    праз свайго намесніка, якім быў, відаць, Брачыслаў Ізяславіч. Я.М. фактычна і юрыдычна прызнаў незалежнасць Полацкага княства. У 1030—31 адваяваў у Польшчы страчаныя ў 1018 Чэрвеньскія гарады (на 3 Валыні). У 1030 авалодаў зах. узбярэжжам Чудскога воз., пабудаваў там г. Юр’еў (цяпер Тарту, Эстонія). Пасля смерці брата Мсціслава Уладзіміравіча аб’яднаў пад сваёй уладай усю Русь, акрамя Полацкай зямлі. У 1036 разбіў пад Кіевам печанегаў, рабіў паходы ў 1038 на яцвягаў, у 1040 і 1044 — на jiimey. Яму прыпісваецца заснаванне ў 1044 Новагародка (сучасны г. Навагрудак). 3 1043 ваяваў з Візантыяй, з якой у 1046 заключыў мір. Быў прыхільнікам адукацыі, адкрыцця школ, развіцця пісьменнасці. Пры ім створана самая стараж. частка Рускай праўды (т.зв. Праўда Яраслава), пабудаваны ў Кіеве Сафійскі сабор, Залатая брама і інш., створаны першыя бкі, перакладзены кнігі стараж. аўтараў, творы візант. айцоў царквы, закладзены КіеваПячэрскі манастыр. За веданне царк. кніг атрымаў мянушку Мудры. Пасля смерці Я.М. юрыдычна перастала існаваць адзіная дзяржава Русь, тэр. якой была падзелена паміж сынамі Яраслава. Ён быў жанаты з дачкой швед. караля Інгігердай, ад якой меў 7 (?) сыноў і 3 дачкі. Свайму сыну Ізяславу Яраславічу Я.М. сасватаў дачку польскага караля Мешка II, сыну Святаславу Яраславічу — дачку ням. графа Леапольда; сын Усевалад Яраславіч узяў шлюб з родзічкай візант. імператара Канстанціна Манамаха. Старэйшая дачка Я.М. Анастасія стала венг. каралевай, Лізавета — нарвежскай, затым дацкай, Ганна — французскай каралевай.
      Літ:. Толочко П. Володнмнр Святнй. Ярослав Мудрнй. Клів, 1996. Г.В.Штыхаў.
    
    ЯРАСЛАЎ СВЯТАПбЛЧЫЧ (у хрышчэнні I a а н; паміж 1079 і 1091 — 1123), князь УладзіміраВалынскі. Сын вял. кіеўскага кн. Святаполка Ізяславіча. Паводле рашэння Увеціцкага з’езда князёў у 1100 атрымаў УладзімірВалынскі, у 1112 — Дарагабуж. У 1102 удзельнічаў у паходзе на свайго стрыечнага брата Яраслава Яраполчыча, які намагаўся замацавацца ў Бярэсці, захапіў яго на р. Нур і даставіў у Кіеў. У 1112 ажыццявіў паспяховы паход на яцвягаў. У 1117 адмовіўся падпарадкоўвацца вял. кіеўскаму кн. Уладзіміру Манамаху.
    
    
        296 ЯРАСЛАЎ
    
    Пасля 60дзённай аблогі УладзіміраВалынскага войскам Манамаха Я.С. быў вымушаны прызнаць вяршэнства Манамаха. У 1118 зза ўнутр. канфлікту ўцёк са свайго княства ў Венгрыю. У 1123 з польскімі і венг. войскамі Я.С. падышоў да УладзіміраВалынскага і ў час аблогі горада быў забіты. Сыны Я.С. — Вячаслаў Яраславіч, князь клецкі, і Юрый Яраславіч, князь тураўскі і пінскі.
    
    ЯРАСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ АСМАМЬІСЛ (ГіЗОя г. — 1.10.1187), князь галіцкі [1153—87], Сын галіцкага кн. Уладзіміркі Валадаравіча [1141—52], муж дачкі Юрыя Далгарукага Вольгі. За мудрасць празваны Асмамыслам («восем розумаў»), Імкнуўся ўмацаваць княжацкую ўладу, вёў барацьбу з мяцежным баярствам. Змагаўся з полаўцамі, пабудаваў шэраг крэпасцей і пашырыў межы княства да нізоўяў Дуная. Магутнасць Асмамысла ўслаўлена ў «Слове аб паходзе Ігаравым».
    
    ЯРАСЛАЎ УСЁВАЛАДАВІЧ (8 2 1191 — 30.9.1246), вялікі князь кіеўскі [1236— 38] і ўладзімірскі [1238—46]. Сын Усевалада Вялікае Гняздо, брат вял. ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30я г. неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рус. ўплыў на фінскія землі, змагаўся з ням. агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вял. князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя манг.тат. нашэсцем гарады і гасп. жыццё, з дапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і інш. княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вял. князем усёй F’yci. У 1246 выкліканы да вял. манг. хана Гуюка ў г. Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху).
    
    ЯРАСЛАЎ ЙР’ЕВГЧ, князь пінскі ў канцы 12 ст. Сын тураўскага і пінскага кн. Юрыя Яраславіча. Упамінаецца як пінскі князь у 1183, калі ўдзельнічаў у паходзе на полаўцаў вял. кіеўскага кн. Святаслава Усеваладавіча. Магчыма, валодаў Пінскам сумесна з братам Яраполкам Юр’евічам. В.С.Пазднякоў.
    
    ЯРАСЛАЎ ЯРАПбЛЧЫЧ (?—11.8.1102), князь луцкі і берасцейскі. Сын уладзіміравалынскага і тураўскага кн. Яраполка Ізяславіча. Пры жыцці бацькі ў 1079 валодаў Луцкам. У пач. 12 ст. авалодаў Бярэсцем (Брэстам), якое, відаць, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за адабраныя кіеўскім кн. Святаполкам Ізяславічам свае былыя ўладанні. У 1101 Я.Я. быў захоплены ў Бярэсці Святаполкам і зняволены ў Кіеве. Пас
    
    
    ля вызвалены, у 1102 уцёк ад Святаполка ў Берасцейскую зямлю, але быў схоплены на р. Нур сынам Святаполка. Памёр у зняволенні. В.С.Пазднякоў.
    
    ЯРАСЛАЎЛЬ, горад, цэнтр Яраслаўскай вобл. Расіі, на р. Волга. 634,5 тыс. ж. (2002). Порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне (дызельныя і электрарухавікі, прылады, судны і катэры, дрэваапр. і палімернае абсталяванне, халадзільныя машыны), хім. і нафтахім. (шыны, лакі, фарбы, эмалі, сінт. смолы і каўчук, тэхн. вуглярод), нафтаперапр., лёгкая, у т.л. вытвсць тэхн. тканін, харч.; вытвсць буд. матэрыялаў. Унт, мед. акадэмія. Інты: пед., с.г., політэхн.; Вышэйшае тэатр. вучылішча.
       Засн. каля 1010 кн. Яраславам Мудрым як крэпасць на месцы стараж. паселішча Мядзвежы Вугал. У летапісе ўпершыню згадваецца пад 1071. У 11—12 ст. пагранічны горад РастоваСуздальскага княства. 3 1218 сталіца Яраслаўскага княства. У сярэдзіне 13 ст. шмат разоў быў разбураны манголататарамі. 3 1463 у складзе Маскоўскага княства. У 17 ст. Я. — буйны гандл. і рамесны цэнтр, у 1722 тут засн. Яраслаўская вял. мануфактура. У 18 ст. горад стаў буйным прамысл. цэнтрам. У 1710 Я. у складзе Пецярбургскай губ.,
    
    
    Цэнтральная частка Яраслаўля
    
    Яраслаўль. Царква Ільі Прарока.
    
    з 1727 — у Маскоўскай губ. У 1777 цэнтр Яраслаўскага намесніцтва, з 1796 — губерні. У 1870—98 Я. злучаны чыгункай з Масквой, Волагдай, Кастрамой, Пецярбургам. У 1908— 16 у Я. жыў бел. паэт М.Багдановіч. У 1916— 18 тут дзейнічала Яраслаўская беларуская рада. У ліп. 1918 у Я. ў ходзе грамадз. вайны адбыўся буйны антысав. мяцеж, падрыхтаваны «Саюзам абароны радзімы і свабоды» Б.В.Савінкава. 3 1936 цэнтр Яраслаўскай вобл.
       Адзін з цэнтраў рас. дойлідства і выяўл. мастацтва 13—17 ст. Найб. стараж. помнікі на тэр. Яраслаўскага СпасаПраабражэнскага манастыра. У 17 ст. склалася мясц. школа дойлідства і манум. жывапісу. Сярод яе помнікаў: цэрквы Міколы Надзеіна (1620—21, размалёўкі 1640—41), Ільі Прарока (1647— 50, размалёўкі 1680—81), Іаана Златавуста ў Кароўніках (1649—54), Міколы Мокрага (1665—72), Іаана Прадцечы ў Талчкове (1671—87, фрэскі 1695). Вылучаюцца грамадз. збудаванні 17 ст. — мітрапаліцкія палаты (Саборны дом), Дом Іванова. У 2й пал. 18 ст. створаны новы цэнтр Я. з 3 гал. плошчамі, забудаванымі ў стылі класіцызму (дзярж. ўстановы, 1771—87; епархіяльнае вучылішча, 1818), у 19 ст. добраўпарадкавана набярэжная Волгі. Горад уваходзіць у турыстычны маршрут «Залатое кальцо
    
    
    Расіі». Тры: драм. імя Волкава, юнага гледача, лялек. У Я. доммузей М.Багдановіча.
      Літ:. Брюсова В Г. Фрескн Ярославля XVII—XVIII в. М., 1983; Ярославль: Памятннкв архнтектуры в яскусства: Альбом. М., 1985; К о з л о в П.Й., М а р о в В.Ф. Ярославль: Путеводнтельсправ. Ярославль, 1988.
    
    ЯРАСЛАЎСКАЯ БЕЛАРЎСКАЯ РАДА, Яраслаўскае беларускае таварыства, бел. грамадская aprцыя ў Яраслаўлі ў 1916—18. Аб’ядноўвала бежанцаўбеларусаў 1й сусв. вайны Створана восенню 1916. Яе аснову складалі выкладчыкі і слухачы
    
    
    яраш 297
    
    Мінскага настаўніцкага інстытута: У.М.Ігнатоўскі, М.І.Мароз, Х.Бурван, Х.Імшэнік, А.Кабервейн, М.С.Кахановіч, С.КурчэвічСеўрук, Г.Нікіфарава, Дз.А.Сцяпура, М.ІІІымель, М.Ярац, святар У.Біруля. Цесную сувязь з радай падтрымліваў М.Багдановіч. Ставіла за мэту згуртаванне беларусаўбежанцаў вакол нац. ідэі, аказанне матэр. і юрыд. дапамогі пацярпелым ад вайны, правядзенне дабрачынных акцый, культ.асв. лекцый, тэатр.муз. вечарын. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 разам з аргцыяй «Маладая Беларусь» актывізавала сваю дзейнасць па нац. усведамленні беларусаўбежанцаў. Супрацоўнічала з Яраслаўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымлівала сувязь з Бел. нац. ктам у Мінску, бел. нар. грамадой у Маскве. Дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на 1ы з’езд беларусаўбежанцаў у Маскве ў кастр. 1917, Усе^юрускі з’езд 1917. Спыніла дзейнасць вясной 1918.
    У.В.Ляхоўскі.
    
    ЯРАСЛАЎСКАЯ ВбБЛАСЦЬ У цэнтры еўрап. ч. Расійскай Федэрацыі. Утворана 11.3.1936. Пл. 36,4 тыс. км². Нас. 1373 тыс. чал. (2003), гарадскога 80,6%. Цэнтр — г. Яраслаўль. Буйныя гарады: Рыбінск, Тутаеў, ПераслаўльЗалескі, Угліч, Растоў.
      Размешчана ў межах цэнтр. часткі Усх.Еўрапейскай раўніны, у Верхнім Паволжы. Паверхня — узгорыстая раўніна, з ПдЗ на ПнУ працягваюцца ўзв. Барысаглебскае, Угліцкае, Данілаўскае, на Пд — паўн. схілы КлінскаДзмітраўскай грады. Карысныя выкапні: цагляная і керамзітавая сыравіна, жвір, пясчанажвіровы матэрыял, торф, сапрапель; крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 10 °C, ліп. 17,5—18,5 °C, ападкаў каля 600 мм за год. На тэр. Я.в. 4327 рэк (агульная даўж. 20 тыс. км); найб. — Волга (340 км у межах вобласці) з прытокамі Кастрама, Котарасль, Нерль, Соць. 83 возеры (пл. каля 5 тыс. км ); найб. — Нера, Пляшчэева. Вадасховішчы: Рыбінскае, Угліцкае, Кастрамское. Каля 1 тыс. балот (пл. 95,6 тыс. га). Глебы дзярновападзолістыя, у далінах рэк алювіяльналугавыя і тарфяныя. Пад лесам каля 47% тэрыторыі. На Пн пашыраны хвойныя лясы, на Пд — мяшаныя. Пераслаўскі нац. парк, Дарвінскі запаведнік, 20 фауністычных заказнікаў, 250 помнікаў прыроды.
      Гал. галіны прамсці: машынабудаванне (31,9% прамысл. прадукцыі), хім. і нафтахім. (21,8%), харч. (17,4%), электраэнергетыка (8,2%), паліўÐ