Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
БПА (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы тэорыі сінтэзу неарган. матэрыялаў (у т.л. сілікатнага шкла, кампазіцыйных матэрыялаў, керметаў), тэхналогіі спец. матэрыялаў электроннай тэхнікі.
Тв:. Днаграммы стеклообразных снстем. Мн., 1959 (разам з М.А.Безгародавым); Термяческне свойства стекла. Мн., 1962; Спектральное нсследованне алюмоснлнкатных стекол. Мн., 1982 (разам з Г.Я.Малашкевічам). В.А.Сычык.
ЯРМбЛЕНКА Мікалай Фёдаравіч (29.1.1900, в. Клюкаўка Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 10.6.1972), беларускі хімік. Акад. АН БССР (1947, чл.кар. 1936). Др хім. н. (1935), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў 2і Маскоўскі унт (1924). 3 1924 у БДУ, у 1930—38 і з 1944 заг. кафедры. У 193844 у НДІ і ВНУ Кіева, Ташкента і інш. Арганізатар і заг. (з 1932) лабараторыі калоіднай хіміі Інта хіміі (з 1959 Інта агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі). Адначасова (1946—53 і 1956—69) акад.сакратар Аддз. хім. і геал. навук АН Беларусі, з 1965 гал. рэдактар час. «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук». Навук. працы ў галіне калоіднай, фіз. хіміі, фізікахіміі высокапалімераў, агульнай, неарган. хіміі. Стварыў тэорыю ўтварэння перыяд. адкладаў пры выпарэнні. растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі.
Тв:. Мнкроэлементы н коллонды почв. 2 нзд. Мн., 1966; Регулнрованне порнстой структуры окнсных адсорбентов н каталнзаторов. Мн., 1971 (разам з М.Д.Эфрас).
ЯРМбЛЕНКА Панцялей Ігнатавіч (7.9.1909, в. Прудкі Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. — 24.10.1984), Герой Сав. Саюза (1943). У Вял. Айч. вайну са жн. 1942 на Сталінградскім, Варонежскім, 1м Укр. франтах. Камандзір гарматы сяржант Я. вызначыўся 24.9.1943 каля в. БалыкаШчучынка Кіеўскай вобл., дзе пры фарсіраванні Дняпра агнём з гарматы падтрымліваў пераправу батальёна; у баі за плацдарм на чале групы байцоў адбіў 5 варожых контратак, знішчыў шмат жывой сілы і тэхнікі ворага. Да 1971 працаваў у сельскай гаспадарцы.
ЯРМбЛІК Вячаслаў Мікалаевіч (н. 23.10.1951, в. Сноў Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1973). 3 1973 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1994—2001 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні і тэсціраванні лічбавых устройстваў ЭВМ і ахове інфармацыі. Распрацаваў метады праектавання саматэсціравальных выліч. структур і сістэмы аховы даных у сістэмах на крышталі і ў праграмным забеспячэнні.
Тв:. Контроль н днагностмка цнфровых узлов ЭВМ. Мн., 1988; Generation and
Application of Pseudorandom Sequences for Random Testing. Chichester, 1988 (разам з С.М.Дземідзенкам); SelfTesting VLSI Design. Amsterdam, 1993 (разам з І.У.Качаном).
ярмблін Васіль Дзмітрыевіч (? — паміж 1481 і 1485), дойлід, скульптар. Паводле паходжання беларус. Працаваў пераважна ў Маскве. Быў купцом і падрадчыкам, узначальваў арцель маскоўскіх майстроўбудаўнікоў. 3 1462 рэканструяваў каменныя сцены Крамля ад Баравіцкай брамы да Свібловай вежы; над Фролаўскай (цяпер Спаская) брамай надбудаваў царкву Афанасія, аздобіў іх каменнымі паліхромнымі рэльефамі з выявамі св. Георгія Перамаганосца (першае вядомае скульпт. ўвасабленне герба Масквы, захаваўся фрагмент) і Дзмітрыя Салунскага (не захаваўся). Аднавіў царкву Вазнясенскага манастыра ў Крамлі (паміж 1467 і 1469), будынкі 12 ст. ў г. Уладзімір. Рэстаўрыраваў Георгіеўскі сабор (12 ст.) у г. Юр’еўПольскі. На Беларусі, мяркуюць, пабудаваў Троіцкую («Белую») царкву ў в. Чарэя Чашніцкага рна Віцебскай вобл. Верагодны сааўтар т. зв. Ярмолінскага летапісу (канец 15 ст.), дзе прыведзены звесткі пра яго буд. дзейнасць, і ілюстратар Радзівілаўскага летапісу.
Літ.: Раманаў Р. Няхай адкрываецйа скрытае // Мастацтва. 2001. № 7.
Р.Л. Раманаў.
ЯРМбЛІНА Ларыса Аляксандраўна (23.11.1900, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 20.2.1984), бел. актрыса, тэатр. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920. У 1924—44 актрыса БДТ1. 3 1944 дырэктар Рэсп. дома нар. творчасці і Дзярж. харавой капэлы Беларусі (1952—57). Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З.Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Любоў («Апошнія» М.Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).
ЯРМбЛКА, лёгкая шапачка без аколышка, з мяккага матэрыялу, якая шчыльна прылягае да галавы. У Польшчы, Беларусі і Украіне Я. здаўна называюць падобны на яе традыц. яўрэйскі галаўны ўбор к і п у.
ЯРМбіЛЫН Уладзімір Васілевіч (н. 26.10.1942, г.п. Пронск Разанскай вобл., Расія), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Новачаркаскі політэхн. інт (1964), Акадэмію грамадз. авіяцыі ў Ленінградзе (1989). Працаваў токарам Новачаркаскага электравозабудаўнічага зда, ст. інжынерам, гал. механікам, нам. дырэктара зда грамадз. авіяцыі ў Мінску. 3 1990 старшыня Кастр. райвыканкома г. Мінска, нам. старшыні, 1ы нам. старшыні, у 1995—2000 старшыня Мінскага гарвыканкома. У лют.—сак. 2000 в.а., у сак. 2000—кастр. 2001 прэм’
ПІЯрмоленка. УВЯрмошын
ерміністр Рэспублікі Беларусь. 3 2002 дырэктар Прадстаўніцтва рас. Адкрытага акц. тва «Мабільныя Тэлесістэмы» ў Беларусі.
ЯРНЕФЕЛЬТ (Jarnefelt) Эра (8.11.1863, г. Выбарг, Расія — 15.11.1937), фінскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1883—85) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1886—91). Пісаў партрэты прадстаўнікоў фінскай інтэлігенцыі: Я.Сібеліуса (1892), І.Ф.Пальмена (1892); жанравыя карціны на тэмы паўсядзённай працы і быту фінскага народа: «Гаспадар і батракі» (1893), «Дзеці гуляюць» (1895). Аўтар насценнай размалёўкі унта ў Хельсінкі (1916—20). Творы вылучаюцца гучным каларытам, класічна завершанай кампазіцыяй.
ЯРбМЕНКА Андрэй Іванавіч (14.10.1892, с. Маркаўка Луганскай вобл., Украіна — 19.11.1970), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955). Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1925), паліт. курсы пры Ваеннапаліт. акадэміі (1931), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У арміі з 1913, удзельнік 1й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918 — нач. разведкі, нач. штаба кав. брыгады 1й Коннай арміі. На чале кав. корпуса ўдзельнічаў у паходзе ў Зах. Беларусь і Украіну (1939). 3 1940 камандуючы войскамі Паўн.Каўк. ваен. акругі, 1й Асобнай Чырванасцяжнай арміі на Д.Усходзе. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 нам. камандуючага Зах. фронтам, кіраваў войскамі ў час Смаленскай бітвы; са жн. 1941 камандуючы Бранскім фронтам, 4й ударнай арміяй, Паўд.Усх., Сталінградскім, Паўд., Калінінскім, 1м Прыбалт. франтамі, Асобнай Прыморскай арміяй, 2м Прыбалт., 4м Укр. франтамі. Удзельнік вызвалення Украіны, Крыма, Чэхаславакіі. Пасля вайны ка.мандаваў войскамі Прыкарпацкай, Зах.Сіб., Паўн.Каўк. ваен. акруг. 3 1958 ген. інспектар Мінва абароны СССР. Аўтар мемуараў.
Тв:. На западном направленнн. М., 1959; Сталннград: Заметкя командуюшего фронтом. М., 1961; В начале войны. М., 1965; Годы возмездвя. М., 1969.
ЯРбМЕНКА Мікалай Мікалаевіч (17.6.1926, г. Новасібірск, Расія — 30.6.2000), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1964). Нар. арт. СССР (1989). Скон
яромін 303
чыў студыю Бел. тра імя Я.Коласа (1948). Працаваў ў гэтым тры, з 1959 у Нац. акад. тры імя Я.Купалы. У 1976— 87 старшыня праўлення Бел. тэатр. аб’яднання, у 1987—92 — Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі, з 1992 прэзідэнт Бел. канфедэрацыі творчых саюзаў. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчай індывідуальнасці былі ўласцівы інтэлігентнасць, высокае пачуццё грамадзянскасці, патрыятызму, гранічная праўда і шчырасць пачуццяў, глыбокая
А І.Яроменка.
М.М.Яроменка
М.М Яроменкасын.
псіхал. абмалёўка характару, тэмперамент. Адметную старонку яго творчасці складаюць вобразы сац. герояў: у тры імя Я.Коласа — Азорыч («Святло з Усходу» П.Глебкі), Інсараў («Напярэдадні» паводле І.Тургенева), Бахіраў («Бітва ў дарозе» паводле Г.Нікалаевай); у тры імя Я.Купалы — Міканор («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Чубар («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Марозаў («Уцёкі з начы» братоў Тур), Саламахін («Пратакол аднаго пасяджэння» А.Гельмана), Нікіцін («Бераг» паводле Ю.Бондарава). Найб. значная роля героікарамант. плана — Канстанцін Заслонаў у аднайм. п’есе А.Маўзона. Характарныя ролі вызначаліся яркай сатыр. афарбоўкай, выразнай пластыкай, майстэрствам пераўвасаблення: Барыс («Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка),
М Яроменка (справа) у ролі Вяршылы.
Скараспей («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Вяршыла («Мудрамер» М.Матукоўскага), Розенберг («Рускія людзі» К.Сіманава), Нібыарлоў («Стары Новы год» М.Рошчына) у тры Я.Купалы. Маст. густ, адчуванне стылістычнай і жанравай адметнасці твора ўласціва вобразам у класічным рэпертуары: Вышнеўскі («Даходнае месца» А.Астроўскага), Бертрам («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Арнхольм («Жанчына з мора» Г.Ібсена) у тры Я.Купа
лы. Вяршыня творчасці — яго апошнія ролі: сэр Джон («Касцюмер» Р.Харвуда) у тры імя Я.Купалы і Бернард Шоу («Мілы лгун» Дж. Кілці) у Трыстудыі кінаакцёра. 3 1959 здымаўся ў кіно («Людзі і звяры», «Крушэнне імперыі», «Масква—Генуя», «Сын за бацьку» і інш.), тэлевізійных фільмах («Трывожнае шчасце», «Вечны покліч» і інш.).
Літ:. Орлова Г., Екель Л. Трн я. Мн., 1996; Сабалеўскі А. Мікалай Яроменка // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978; Гаробчанка Т. «Я — прыхільнік псіхалагічнага тэатра» // Тэатр. Мінск. 1986. № 3; Н я ф ё д У. Акцёрграмадзянін // Мастацтва Беларусі. 1986. № 6; Б у р я н Б. Так суджана — да скону дзён акцёрам заставацца... // Там жа. 1997. № 11.
Т.Я.Гаробчанка.
ЯРбМЕНКА Мікалай Мікалаевіч (14.2.1949, г. Віцебск — 27.5.2001), расійскі кінаакцёр. Сын ГА.Арловай і М.М.Яроліенк/. Нар. арт. Расіі (1994). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1971). Дэбютаваў у фільме «Каля возера» (1970). Даследаваннем характару сучасніка сталі яго ролі ў фільмах «Кахаць чалавека» (1973), «Вяртання няма» (1974), «Піраты XX стагоддзя» (1980), «Я аб’яўляю вам вайну» (1990) і інш. У фільмах «Уцёкі з турмы» (1978), «У пачатку слаўных спраў», «Юнацтва Пятра» (абодва 1980), «Царскае паляванне» (1990) і інш. звяртаўся да роляў гіст. плана. Сярод інш. работ: Жульен Сарэль у тэлефільме «Чырвонае і чорнае» (1976), а таксама фільмы «Белыя ночы» (1992), «Падары мне святло месяца» (2001), серыял «Брыгада» (2002) і інш. Паставіў фільм «Сын за бацьку» (1995), у якім зняўся разам з банькам.
ЯРбМІН АляксÐ