• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    амандзір мінамётнага палка маёр Я. вызначыўся ў баі на тэр. Румыніі ў вер. 1944; калі група воінаў і работнікаў штаба трапіла ў засаду, воіны на чале з Я. у няроўным баі адкінулі ворага, выратавалі штаб і сцяг палка. Я. загінуў у гэтым баі.
    
    ЯНЦЗЫ, Янцзыцзян (Б л а к і т ная рака), Чанцзян (Доўгая р а к а), самая доўгая рака Кітая і Еўразіі. Даўж. 5800 км, пл. бас. 1808,5 тыс. км². Пачынаецца на У Тыбецкага нагор’я, дзе наз. МуруйУс, цячэ ў шырокай забалочанай даліне. Спускаецца з нагор’я, пераразае СінаТыбецкія горы (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўд. ч. Сычуаньскай катлавіны, ніжэй якой утварае 3 стромкасценныя цясніны. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і Вял. Кітайскай раўнін, дзе шыр. асн. рэчышча да 2 км, шмат рукавоў, праток. Упадае ва Усх.Кітайскае м., утварае дэльту (пл. каля 80 тыс. км²). Асн. прытокі: Ялунцзян, Міньцзян, Цзялінцзян, Ханьшуй (злева). На правым беразе — буйныя азёры Дунтынху, Паянху, Тайху, якія рэгулююць сцёк ракі. Асн. жыўленне ад мусонных дажджоў, у верхнім цячэнні — ад раставання горных снягоў і ледавікоў. Летнія паводкі з пад’ёмамі ўзроўню вады на раўнінах да 10— 15 м, у цяснінах да 30—40 м. Сярэдні расход вады ў вусці 34 тыс. м³/с, макс. — да 70—100 тыс. м³/с. У мінулым на Я. былі катастрафічныя паводкі, для аховы ад якіх уздоўж рэчышча пабудаваны дамбы (даўж. 2,7 тыс. км). Уплыў марскіх прыліваў на 700 км ад
    
    
    вусця. Цвёрды сцёк 280—300 млн. т за год. На большай ч. рэчышча воды ракі маюць жоўтае адйенне (назва «Блакітная рака», якую далі еўрапейцы, не адпавядае рэчаіснасці). Значныя гідрарэсурсы. Шырока выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). Гэчжоўбаскі гідравузел. Суднаходная на 2850 км (ад падножжа СінаТыбецкіх гор), для марскіх суднаў — ад г. Ухань. Агульная даўж. водных шляхоў у яе бас. каля 70 тыс. км. Рыбалоўства; прамысл. значэнне маюць карп, лешч, кітайскі акунь, таўсталобік і інш. У бас. Я. жыве больш за '/з насельніцтва Кітая. Буйныя гарады: Ібінь, Чунцын, Ухань, Нанкін, у дэльце — г. Шанхай.
    
    ЯНЦЮАНЬ, горад у паўн. ч. Кітая, на У прав. Шаньсі. 362 тыс. ж. (1990). Цэнтр важнага кам.вуг. бас. КНР. Прамсць: чорная металургія, хімічная.
    
    ЙНЧА (Jancs6) Міклаш (н. 27.9.1921, г. Вац, Венгрыя), венгерскі кінарэжысёр. Нар. арт. Венгрыі (1980). Скончыў унт у г. Клуж (1944), Вышэйшую школу тра і кіно ў Будапешце (1950). 3 1951 здымаў дакумент. фільмы («Бессмяротнасць», 1959, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў СанФранцыска 1960, і інш.). У маст. кіно дэбютаваў фільмам «Званы адпраўляюцца ў Рым» (1959). Асаблівасці яго творчай манеры выявіліся ў фільмах «Развязкі і завязкі» («Кантата», 1963), «Так я прыйшоў» (1965), «Бедныя хлопцы» («Без надзеі», 1966; прэмія Міжнар. кінафестываляў у Лакарна 1966, Лондане 1967). У фільмах «Зоркі і салдаты» (з СССР, 1967; спец. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Адэлаідзе 1969), «Цішыня і крык» (Залаты прыз Міжнар. кінафестывалю ў Авеліна), «Светлыя вятры» (абодва 1968, за апошні гранпры Міжнар. кінафестывалю ў Адэлаідзе) аформілася маст. мадэль Я. — гіст. парабала, якая прыняла выгляд фалькл. абрадавай дзеі з харэаграфіяй і харавымі спевамі. Фільмы 1970х г. «Пакуль народ яшчэ просіць» (прэміі Міжнар. кінафестываляў у Канах і Мілане 1972), «Любоў мая, Электра» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Чыкага 1975), «Венгерская рапсодыя», «Allegro barbaro» (спец. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах, Барселоне 1979) насычаны алегарычнымі і сімвалічнымі вобразамі. Сярод інш. работ: «Пацыфістка» (1970), «Сезон пачвар» (1987), «Гараскоп Ісуса Хрыста» (1988), «Бог падаецца назад» (1990), «Вальс «Блакітны Дунай» (1991, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Манрэалі), «Гасподзь даў мне свяцільнік у Будапешце» (1998), «Маць тваю! Камары» (1999) і інш. Адначасова з 1971 ставіў тэатр. спектаклі, у 1983— 85 узначальваў тр у г. Кечкемет. Спец. прэміі за ўклад у кінамастацтва Міжнар. кінафестываляў у Канах 1979, Венецыі 1990, Будапешце 1994. Дзярж. прэмія Венгрыі імя Кошута 1979.
    Г.У.Шур
    
    
    ЙНЧАНКА Алег Рыгоравіч (18.6.1939, Масква — 13.1.2002), бел. і расійскі кампазітар, арганіст, педагог. Нар. арт. Расіі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964; кл. фп. Г.Нейгаўза, кл. аргана Л.Ройзмана, кл. кампазіцыі Ю.Шапорына). 3 1963 саліст Бел. філармоніі, выкладчык Бел. кансерваторыі. Арганізатар (1968) і першы маст. кіраўнік Мінскага камернага аркестра (гл. Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь). 3 1971 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1984 кіраўнік ансамбля салістаў «Мадрыгал». Творчай індывідуальнасці характэрны дынамізм, яскравая эмацыянальнасць, маляўнічасць; многія яго творы апіраюцца на бел. фальклор. Сярод твораў: оперы «Мыйдадзір» (1964), «Балаганчык» (1970), «Граф Каліёстра» (1972), балет «Кастусь Каліноўскі» (1973), 4 сімфоніі (1966—87), канцэрты для розных інструментаў, з арк., у т.л. 3 для аргана, музыка да драм. спектакляў. Дыпламант Міжнар. конкурсу арганістаў імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1964). Дзярж. прэмія СССР 1984.
    
    ЯНЧАНКА Ілья Платонавіч (27.7.1913, в. Калмакова Гарадоцкага рна Віцебскай вобл. — 10.12.1991), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., 1м, 3м і 4м Укр. франтах. Камандзір аддзялення старшына Я. вызначыўся ў баях на тэр. Украіны і Польшчы: 16.4.1944 у час разведкі каля г. Цярнопаль знішчыў 18 гітлераўцаў; увосень 1944 у час контратакі ворага вынес з акружэння сцяг палка; 14.1.1945 пры адбіцці нападу ням. аўтаматчыкаў і танкаў на кантрольны пункт палка звязкай гранат падбіў варожы танк, выратаваў палкавы сцяг. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.
    
    ЙНЧАНКА Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 22.6.1931, в. Забалацце Магілёўскага рна — 19.7.2000), бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1956). Настаўнічаў, працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме Гомельскай вобл. Друкаваўся з 1958. У паэт. творах патрыят. і інтымныя матывы, сувязь з фальклорам, тэмы маладосці і дружбы. Аўтар збкаў вершаў «Разнатраўе» (1971, на рус. мове), «Кросны» (1980), «Залаты вулей» (1986), «Жыцейкажыта» (1990) і апавяданняў «3 людзьмі — добра» (1973), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкімаляванкі «Лета ў серванце» (1981). Пісаў гумарэскі, байкі, частушкі, казкі. Перакладаў на бел. мову з рус., укр. і інш. моў.
      Тв.: Зраблю сонейка: Апавяданні і казкі. Мн., 1978.
    
    ЯНЧАНКА Сцяпан Яфімавіч (17.2.1924, в. Анціпенкі Дубровенскага рна Віцебскай вобл. — 2.11.1999), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1975), праф. (1976). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў Гомельскі пед. інт (1948) і Акадэмію грамадскіх
    
    
    навук пры ЦК КПСС (1954). 3 1954 у БДУ (у 1965—73 заг. кафедры). 3 1973 заг. кафедры ў Бел. пед. унце. У 1979—89 заг. кафедры гуманіт. фтаў БДУ. Навук. працы па агульных праблемах эканам. тэорыі, развіцця вытв адносін, падаткаабкладання, станаўлення рыначнай эканомікі ва ўмовах пераходнага перыяду.
       Тв:. Переходные формы пронзводствснных отношеннй Мн., 1974; Вознвкновенпе соцналнстнческнх пронзводственных отношеннй. Мн., 1977; Налог с оборота: Теорет. очерк. Мн., 1983; Ступенн развнтня рынка: Генет. код капнталнзма. Мн., 1995; Промышленный капнталнзм. Мн., 2000.
    
    ЯНЧЖбЎ, горад ва ўсх. ч. Кітая, у прав. Цзянсу. 313 тыс. ж. (1990). Порт на р. Янцзы і Вялікім канале. Цэнтр рысаводчага раёна. Прамсць: харчасмакавая (рысаачышчальная, мукамольная, альбумінавая, маслабойная); вытвсць с.г. прылад.
    
    ЯН ЧЖУ, Ян Цзыцзюй, Ян Ш э н (прыкл. 440—360 або 414—334 да н.э.), старажытнакітайскі мысліцельвальнадумец. Падарожнічаў, прапаведаваў сваё вучэнне, меў паслядоўнікаў. Яго творы не захаваліся; пра погляды можна меркаваць выключна па фрагментах у творах яго ідэйных праціўнікаў і па раздзеле «Я.Ч.» даоскага трактата «Лецзы». Я Ч. абвяшчаў ідэі сябелюбства, каштоўнасці зямнога жыцця, прыродных жаданняў і асалод, пагарды да славы, шанаванняў і вонкавых рэчаў. Зыходзячы з наіўнаматэрыяліст. уяўленняў, Я.Ч. выступаў супраць веры ў бессмяротнасць, лічыў смерць натуральнай і непазбежнай з’явай, як і жыццё. Быў праціўнікам Канфуцыя, якога лічыў «самым бесталковым і мітуслівым з усіх людзей».
      Літ.'. Древнекнтайская фнлософня. Т. 1. М., 1972; Атенсты, матерналнсты, дпалектпкн древнего Кятая. М., 1967.
    
    ЯНЧЎК Мікалай Андрэевіч (29.11.1859, в. Карніца Люблінскага ваяводства, Польшча — 6.12.1921), бел., украінскі і расійскі вучоныславіст, пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1885). Працаваў настаўнікам, з 1892 пам. бібліятэкара Румянцаўскага музея, хавальнік Дашкаўскага этнагр. музея ў Маскве. У 1889—1903 сакратар аддз. этнаграфіі Тва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім унце, з 1901 стваральнік і кіраўнік Музычнаэтнаграфічнай камісіі пры ім. Адзін з заснавальнікаў час. «Этнографнческое обозренне», дзе друкавалася шмат бел. матэрыялаў. Пасля 1917 чытаў курс бел. і ўкр. лр у Маскоўскім унце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Бел. унта, у 1921 праф. кафедры бел. лры і этнаграфіі БДУ. У 1918—21 чл. Беларускага наеуковакультурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР. Вывучаў побыт і
    
    
    нар. творчасць усх. славян. Даследаваў бел., літ., польскі, рус., укр. муз. фальклор. Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губ. (у 1886) друкаваў у газ. «Мннскмй вестннк» (1886—87) і навук. выданнях. Склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887, з М.Харузіным). Збіраў, даследаваў і апрацоўваў бел. муз. фальклор. Аўтар муз.фалькларыстычных прац «Маларускае вяселле ў Карніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» (1886), «Па Мінскай губерні» (1889), працы па антрапа
    
    
    І.І.Янушкоўскі.          М.А.Янчук.
    
    логіі «Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў» (1890), апрацовак нар. песень, рэдактар муз.фалькл. збкаў. У літ.знаўчых працах «Некалькі слоў пра навейшую беларускую літаратуру» (1912), «Навейшая беларуская літаратура і яе дзеячы» (1920), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» (1922) распрацоўваў пытанні перыядызацыі, жанравага Ñ