Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
к распрацоўкі дзярж. канцэпцыі і стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі. Заснавальнік і чл. рэдкалегій час. «Лясная і паляўнічая гаспадарка Беларусі» і «Беларускай лясной газеты». Віцэпрэзідэнт Бел. тва лесаводаў.
Тв:. Экономмка лесного хозяйства. Мн., 1977; Органнзацня, планнрованне м управленме предпрнятнямн лесного хозяйства. М.. 1983 (разам з 1.B Вароніным, М.І.Кожухавым); Хозрасчет м экологоэкономнческая оценка земельных н лесных ресурсов. Мн , 1999 (разам з М.М.Санковіч, Б.М.Жалібай); Экономнка садовопаркового стровтельства н хозяйства. Мн., 1997 (разам з Я.АДашкевіч); Лесное хозяйство Беларусн: (йсторня, экономнка, проблемы н перспектнвы развнтмя). Мн„ 2001.
ЯНЎШКА Вячаслаў Аляксеевіч (н. 3.11.1950, г. Бяроза Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне сардэчнасасудзістай хірургіі. Др мед. н. (1990), праф. (1999). Скончыў Мінскі дзярж. мед. унт (1973). 3 1979 у Бел. НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп. навук.практычны цэнтр «Кардыялогія»), з 1994 заг. лабараторыі хірургіі сасудаў. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хворых са спалучанымі пашкоджаннямі артэрый, па хірургіі артэрый аорты, ішэмічнай хваробе сэрца і інш.
Тв:. Хнрургнческне методы лечення коронарной недостаточностн (у сааўт.) // Мшемнческая болезнь сердца. Мн., 1997; Ультразвуковое нсследованне артернй. Мн., 1999 (у сааўт.); 'Заболевання аорты н пернфернческнх сосудов (у сааўт.) // Руководство по карднологнн. Мн., 2003.
ЯНЎШКАВІЧЫ, вёска ў Лагойскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад Лагойска, 58 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка—Лагойск. 528 ж., 190 двароў (2003). Дом адпачынку «Лагойскі», пансіянат «Рудня». Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: землякам, партызанам, у гонар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б і Лагойскай партызанскай брыгады «Бальшавік».
ЯНУШКЁВГЧ Адольф Міхал Валяр’ян Юліян (9.6.1803, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 6.6.1857), падарожнік, пісьменнік. Брат Я Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, скончыў філал. фт Віленскага унта (1823). Быў членам тва блакітных (блізкія да філарэтаў). У 1823—26 жыў у г. Камянец (Брэсцкая вобл.), быў дэпутатам цывільнай палаты ў Гал. судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, сустракаўся з А.Міцкевічам, Ю.Славацкім [падаў яму ідэю напісаць рэв.*патрыят. верш «Песня літоўскага легіёна» (нап. 1831) — водгук на паўстанне 1830—31], І.Гётэ. У 1830 прыехаў на радзіму, удзельнічаў у паўстанні 1830—31 як адзін з кіраўнікоў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі і Украіны. 3 1832 у ссылцы ў Сібіры Падарожнічаў па Казахстане. У 1856 вярнуўся на Беларусь у маёнтак бацькоў Дзягільна (Дзяржынскі рн Мінскай вобл.). Пісаў на польскай мове. У студэнцкія гады ствараў сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Т’ера. Падарожныя нататкі Я. сабраў яго брат Яўстафій, выдаў Ф.Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 1—2, Парыж, 1861). У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся як таленавіты апавядальнік, даследчык. Паказаў побыт казахаў, іх духоўную культуру. Я. — прататып рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».
Тв:. Рус. пер. —Дневннкм н пнсьма нз путешествня по казахскнм степям. АлмаАта, 1966.
Літ:. Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн.. 1969. С. 138—143
У.І.Мархель
ЯНУШКЁВІЧ Валяр’ян Язэпавіч (н. 16.12.1962, в Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл), бел. скульптар. Брат Ф.Я.Янушкевіча і Я.Я.Янушкевіча. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1987), творчыя майстэрні AM СССР у Мінску (1992). Працуе ў манум. і станковай скульптуры, жывапісе. Аўтар помнікаў А.Міцкевічу ў г. Ліда (1988—89) і Навагрудак (1987—92, абодва Гродзенскай вобл ), харту князя Радзівіла ў замкавым парку ў г. Нясвіж Мінскай вобл. (1991), Ф.Скарыне ў Лідзе (1992—93), І.Падарэўскаму ў г. Кракаў (Польшча, 1995), М ДоўнарЗапольскаму ў г. Рэ
В.Янушкевіч. Полацкая Багародзіца. 1997.
чыца Гомельскай вобл. (1997), Б.Івановай у г. Вроцлаў (Польшча), Я.Скрыгану ў г. Йыхві (Эстонія, абодва 1998), К Каліноўскаму ў г. Шальчынінкай (Літва, 1998—99), М.К.Агінскаму ў г. Маладзечна Мінскай вобл. (2001) і інш.; мемар. дошак Ф.Скарыне ў Кракаве (1989—91), у г. Падуя (Італія, 1992), Мінску (1996), М.К.Агінскаму ў г. Фларэнцыя (Італія, 1996) і інш ; маст. афармлення касцёлаў св. Роха ў Мінску (1992—2001), св. Андрэя Баболі ў Полацку Віцебскай вобл. (1999—2003b надмагілляў. Выканаў серыю рэльефаў «Беларускія легенды» для Музея камянёў у Мінску (1989), рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «UeHi Барбары», «Смерць Л.Баразны» (усе 1989), «Ценям А.Міцкевіча» (1990), для Музея М.Багдановіча (1991), вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Гожаў (Польшча, 1993), касцёла св. Дамініка ў в. Ракаў Мінскай вобл. (абедзве 1994), «Полацкая Багародзіца» (1997), «Міндоўг» (2002) і інш.; станковыя кампазіцыі «Ф.Кашкурэвіч» (1982), «С.Янкоўскі» (1984), «Лялевель» (1986), «Ягайла» (1989), «Вітаўт Вялікі» (1991), «Т.Хвайніцкая» (1995), «Т.Касцюшка» (1996), «Я.Купала» (2001) і інш. Працуе таксама ў жывапісе. Творы, выкананыя ў рэаліст. традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псіхалагізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазіцыйнага вырашэння. л.Ф.Салавей.
ЯНУШКЁВІЧ Святлана Мікалаеўна (н. 7.6.1967, Мінск), бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Др тэхн. н. (1999). Скончыла Мінскі радыётэхн. інт (1989), дзе і працавала. 3 1995 у Шчэцінскім тэхн. унце (Польшча; з 2001 праф.). Навук. працы па лагічным праектаванні лічбавых прылад, тэорыі дыферэнцыяльнага
злічэння ў мнагазначнай логіцы. Распрацавала метады мінімізацыі лагічных функцый, эвалюцыйныя алгарытмы сінтэзу лічбавых прылад.
Тв:. Техннка параллельной обработкм бннарных данных на СБМС. Мн., 1991 (разам з Г.А.Кухаравым, У.П.Шмярко); Logic differential calculus in multivalued logic desing. Szczecin, 1998. М.П.Савік. ЯНУШКЁВІЧ Фелікс Язэпавіч (н. 30.5.1954, в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл ), бел. жывапісец. Брат В.Я.Янушкевіча і Я.Я.Янушкевіча. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1978), творчыя майстэрні AM СССР у Мінску (1984). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Роздум. А.Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я.Купала і Б.Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А.Свентарэцкі, В.ДунінМарцінкевіч і М.Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я за
Ф.Янушкевіч. Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці. Трыпціх. 1986.
паліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); паліпціха «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86). Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гіст. падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю Л.Ф.Салавей.
ЯНУШКЁВІЧ Язэп Язэпавіч (н. 7.3.1959, в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. літаратуразнавец, даследчыкархівіст, археограф, перакладчык. Брат В.Я.Янушкевіча і Ф.Я.Янушкевіча. Канд. філал. н. (1987). Скончыў БДУ (1981). 3 1985 у Інце лры Нац. АН Беларусі, адначасова з 1996 заг. аддз. ў
янушкевіч 277
Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 нам. рэдактара выдва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 нам. старшыні Археаграфічнай камісіі Кта па архівах і справаводстве пры CM Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю бел. лры і культуры 19—20 ст., бел.польскія гіст.літ. сувязі і культ. ўзаемадзеянні 19 — пач. 20 ст. Аўтар манаграфій «Беларускі Дудар: Праблема славянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В.ДунінаМарцінкевіча» (1991), «У прадчуванні знаходак» (1994), «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі» (1995), «За архіўным парогам: Беларуская літаратура XIX—XX стст. у святле архіўных пошукаў» (2002). Складальнік, аўтар прадмоў і каментарыяў да збкаў твораў У.Жылкі (1998), К.Чорнага (2000), Ф.Багушэвіча (3е выд), В.ДунінаМарцінкевіча, В.Ластоўскага (абодва 2е выд.; усе 2001),
«Кароткай энцыклапедыі старасьвеччыны» Ластоўскага (2003) і інш. Адзін з аўтараў «Анталогіі педагагічнай думкі Беларускай ССР» (1986), «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст. 1901—1920» (т. 1, 1999) і інш. Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» ДунінаМарцінкевіча (1984), «Лісты зпад шыбеніцы» К.Каліноўскага, дакументы з біяграфіі П.Багрыма (1988), дзённікі У.Караткевіча (1989), мемуары П.Мядзёлкі (1993) і архірэя М.Галубовіча (2003), «Тастамент» А.Кіркора (1998) і інш.
Тв:. Нацыянальная праграма вьідання гістарычных крыніц: Аднаўленне Бел. Археагр. Камісіі (БАК). Мн„ 1999; Дыярыюш з XIX ст.: Дзённікі Міхала Галубовіча як гіст. крыніца. Мн., 2003. І.У.Саламевіч.
ЯНУШКЁВІЧ (Januszkiewicz) Яўстафій (26.1.1805, в. Прусы Салігорскага рна Мінскай вобл. — 1874), польскі кніга
278 янушкоўскі
выдавец, публіцыст. Брат К.Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, скончыў Віленскі унт. 3 1826 адвакат, сакратар камісіі па спадчыне Радзівілаў, уваходзіў у склад рэдакцыі час. «Dziennik Wilenski» («Віленскі дзённік»), Адзін з арганізатараў паўстання 1830— 31 на тэр. Ашмянскага, Слуцкага і Навагрудскага паветаў. Эмігрыраваў у Францыю, удзельнічаў у заснаванні польскай эмігранцкай прэсы ў Парыжы, у выданні твораў А.Міцкевіча, З.Красінскага, Ю.Славацкага, І.Лялевеля, рабіў выпіскі для лекцый Міцкевіча па гісторыі слав. лр, стэнаграфаваў іх. Аўтар «Успамінаў з часу аблогі Парыжа» (1871), «Нататак і ўспамінаў пра жыццё А.Міцкевіча» (1859), «Апошніх хвілін Іаахіма Лялевеля» (1861). Славацкі прысвяціў Я. вершы «3 ліста да кнігара», «Мой Яўстаф». У.І.Мархель.
ЯНУШКбЎСКІ Іван Іванавіч (15.5.1915, в. Пыжы Лёзненскага рна Віцебскай вобл. — 18.9.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў 2е Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 2м Укр. франтах. К