Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
«Іркуцкая гісторыя», «Дванаццатая гадзіна» А.Арбузава), Аптымістэнка («Лазня» У.Маякоўскага), Макар Нагульнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Голубеў («Самнасам з усімі» А.Гельмана), Казмін («Апошні наведвальнік» УДазорцава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Людовік XIV («Мальер» М.Булгакава), Джэры («Двое на арэлях» У.Гібсана), Рычард («Усё ў садзе» Э.Олбі), Норман Тэер («На залатым возеры» Э.Томпсана) і інш. Здымаецца ў кіно: «Я, Францыск Скарына», «Служылі два таварышы», «Сустрэча ў канцы зімы», «Казка пра зорнага хлопчыка», «Уся каралеўская раць», «Мяжа магчымага», «Валодзя Вялікі і Валодзя Маленькі» і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Літ.: К о л а с Г. Расціслаў Янкоўскі // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978.
А.А. Савіцкая.
ЯНКбЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (21.9.1918, в. Клетнае Глускага рна Магілёўскай вобл. — 13.11.1989), бел. мовазнавец, пісьменнік; заснавальнік бел. фразеалогіі. Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Др філал. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1948). Працаваў настаўнікам. 3 1953 у Мінскім пед. інце (у 1956—82 заг. кафедры). Даследаваў фанетыку, арфаэпію, лексіку, фразеалогію, граматыку бел. нар. і літ. мовы, яе гісторыю: «Дыялектны слоўнік»
Ф.М.Янкоўскі Ян Лівэй.
(вып. 1—3, 1959—70), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (I960), «Беларуская фразеалогія» (1981), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (1983) і інш. Упершыню ў бел. мовазнаўстве раскрыў сутнасць перакладу фразеалагізмаў (немагчымасць даслоўнага перакладу, неабходнасць падбору адпаведнікаў у мове перакладу). Складальнік зборнікаў крылатых слоў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагічных і тлумачальных слоўнікаў: «Крылатыя словы і афарызмы: 3 беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962), «Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне» (1968), «Фразеалагічны слоўнік. Для сярэдняй школы» (1973, у сааўт.). Адзін з аўтараў і рэдактар дапаможнікаў для ВНУ («Сучасная беларуская літаратурная мова», 1976, і інш.). Пісаў навелы, апавяданні, літ. мініяцюры (кн. «Абразкі», 1975; «Прыпыніся на часіну», 1979; «I за гарою пакланюся», 1982; «Радасць і боль», 1984; «Само слова гаворыць», 1986; «3 нялёгкіх дарог», 1988) і інш.
Тв.: Пытанні культуры мовы. Мн., 1961; Роднае слова. 2 выд. Мн., 1972; Беларускія народныя параўнанні. Мн., 1973; Беларуская мова. 3 выд. Мн., 1978; Сучасная беларуская мова. Мн., 1984.
Літ.: Шупенька Г. 3 любасцю да чалавека і яго слова // Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасйі. Мн., 1977; Бнблнографнческнй указатель по славянскому н обшему языкознанню: Профессор Ф.М.Янковскнй. Самарканд, 1984; Улюбёны ў роднае слова: Да 80годдзя з дня нараджэння прафесара Ф.М.Янкоўскага. Мн., 2000. Н.В.Гаўрош.
ЯН ЛЁЙДЭНСКІ, гл. Іаан Лейдэнскі.
ЯН ЛІВЙЙ (н. 21.6.1965, павет Сайчжун правінцыі Ляанін, Кітай), першы касманаўт Кітая. Касманаўтгерой К.І
янова 273
тая. Лётчыкзнішчальнік. Падпалкоўнік ВПС (2003). Скончыў 8ы лётны інт ВПС Нар.вызв. арміі Кітая (1987). 3 1998 у 1м атрадзе кіт. касманаўтаў. 15.10.2003 здзейсніў палёт на касм. караблі «Шэнь Чжоў5» («Чарадзейны карабель5»), у выніку чаго Кітай стаў 3й дзяржавай у свеце (пасля СССР і ЗША), касманаўт якой здзейсніў палёт з выкарыстаннем ракетнакасм. тэхнікі сваёй краіны. У космасе правёў 21,4 гадз. Медаль КНР «За дасягненні ў космасе». У.С.Ларыёнаў.
ЯНМАЕН (Jan Mayen), востраў у паўн. ч. Атлантычнага ак.; тэр. Нарвегіі. Пл. 380 км². Складзены з базальтаў, туфаў, попелу. На ПнУ дзеючы вулкан Берэнберг (выш. 2277 м) з кратэрам дыяметрам 1,2—1,4 км. Апошняе вывяржэнне ў 1970. Схілы вулкана вышэй за 500 м укрыты ледавікамі, асобныя вывадныя ледавікі зніжаюцца да мора. У паўд.зах. частцы ступеньчатае плато з вулканічнымі кратэрамі. Выш. да 840 м. Частыя землетрасенні. Пераважаюць мохавалішайнікавыя тундры і акіянічныя лугі. Птушыныя базары. Названы ў гонар галанд. мараплаўца Я.Мая, у час плавання якога ў 1614 было вызначана дакладнае размяшчэнне вострава.
ЯНбВА, геал. помнік прыроды рэсп. значэння (з 1991), з групы валуноў. Знаходзіцца ва ўрочышчы Камяні, каля воз. Янова, за 500 м на ПнУ ад в. Бікульнічы Полацкага рна Віцебскай вобл. На вяршыні марэннай грады, на пл. 2 тыс. м², размешчаны 94 вял. валуны, пераважна ружовыя і чырвонабурыя граніты рапаківі з уключэннем крышталёў ружовага палявога шпату (папярочнікам 10—12 см) і чырвоныя граніты кіроўнага тыпу — выбаргіты. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад з наваколляў сучаснага г. Выбарг Ленінградскай вобл. Расіі. Вылучаюць зах., цэнтр. і ўсходнюю групы валуноў. Зах. і ўсх. групы адметныя ўпарадкаваным размяшчэннем валуноў, паводле формы нагадваюць Ппадобныя збудаванні. Зах. група (у выглядзе квадрата 5x5 м) арыентавана адкрытым бокам на У, усх. (20x20 м) — на ПнЗ, на камавы ўзгорак «Валатоўка». Збудаванні маюць па 1 востравяршыннаму валуну. Лінія візіравання з валуна зах. групы на падобны ва ўсх. супадае з пунктам усходу Сонца ў дзень летняга сонцастаяння. Паводле меркаванняў В.Ф.Вінакурава, Э.А.Ляўкова, А.К.Карабанава, якія выявілі і даследавалі валуны, Я. з’яўляецца помнікам рытуальнаастр. прызначэння. У старажытнасці каменная абсерваторыя дазваляла вызначыць дзень летняга сонцастаяння — пачатак святкавання Купалля. Я. — аналаг мегалітычнага збудавання Стонхендж у Вялікабрытаніі. В.Ф.Вінакураў.
274 янова
ЯНбВА, радовішча жвіровапясчанага матэрыялу ў Ваўкавыскім рне Гродзенскай вобл., каля в. Янова. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага гарызонту. Жвіровапясчаны матэрыял жаўтаваташэры, месцамі буры, ажалезнены, з праслоямі і гнёздамі пяску, кандыцыйнага жвіру (буйнейшага за 5 мм) 23,2%. Пясок у сумесі розназярністы, палевашпатавакварцавы. Разведаныя запасы 6,9 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,1 — 12 м. ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—6 м. Жвіровапясчаны матэрыял прыдатны для дарожнага будва. А.П.Шчураў.
ЯНбВА, Янаўскае возера, у Полацкім рне Віцебскай вобл., на мяжы з Ушацкім рнам, у бас. р. Дзіва (упадае ў возера) за 3 км на ПдУ ад в. Гомель, за 23 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 7,7 км², даўж. 6,5 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 14 м, даўж. берагавой лініі 25 км. Пл. вадазбору 721 км². Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы катлавіны выш. да 12 м, спадзістыя, месцамі стромкія, укрыты лесам, часткова разараныя. На Пд і Пн тэраса выш. 2 м. Берагі выш. да 1 м, пясчаныя, месцамі завалуненыя, на У нізкія, на Пд зліваюцца з забалочанай нізінай. Мелкаводдзе шыр. да 10 м. пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Шыр. паласы зарастання 25—200 м. Упадаюць 2 ручаі, ракой Туржэц злучана з воз. Зашчаты.
ЯНбВА, вёска ў Веткаўскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і рэсп. унітарнага прадпрыемства. За 45 км на ПнУ ад Веткі, 67 км ад горада і чыг. ст. Гомель, аўтадарогай злучана з Веткай. 406 ж., 182 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
ЯНбВІЧ Алена Іванаўна (н. 18.3.1933, г. Гомель), бел. мовазнавец. Др філал.
н. (1984), праф. (1987). Скончыла Маскоўскі унт (1955). 3 1958 нрацавала ў Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1968 —у БДУ. Даследуе гісторыю бел. і рус. моў, структуру і стылістыку тэкстаў скарынаўскіх выданняў, займаецца параўнальнагіст. і тыпалагічным вывучэннем слав моў. Аўтар манаграфіі «Прыслоўе ў гісторыі рускай мовы: Генезіс і функцыянаванне асноўных марфалагічных тыпаў вытворных прыслоўяў» (1978), навуч. дапаможніка «Гістарычная граматыка рускай мбвы» (1986) і інш. Сааўтар «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (т. 2, 1968), «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы», «Рускабеларускага слоўніка грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (абодва 1970), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 10, 12, 14, 18, 20, 1990— 2001), «Рускабеларускага слоўніка сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994). Адзін са складальнікаў кн. «Гісторыя і дыялекталогія рускай мовы: Хрэстаматыя даследаванняў» (2002) і інш.
янбвіч Леанід Аляксандравіч (н. 4.3.1934, в. Кажушкі Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. матэматык. Чл,кар. Нац. АН Беларусі (1989). Др фіз,матэм. н. (1987), праф. (1992). Скончыў БДУ (1957). 3 1957 у Інце матэматыкі Hau. АН Беларусі (з 1967 заг. лабараторыі, з 1996 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па тэорыі набліжаных метадаў аналізу і выліч. матэматыцы. Распрацаваў і даследаваў шэраг метадаў апраксімацыі функцый і аператараў, лікавых метадаў рашэння інтэгральных і інтэградыферэнцыяльных ураўненняў, набліжанага кантынуальнага інтэгравання. Рашыў задачу пабудовы формул Чабышова з рэчаіснымі вузламі для некаторых відаў інтэгралаў. Пабудаваў і даследаваў лікавыя метады рашэння ўраўненняў аэрапругкасці з дэтэрмінаванымі і выпадкова ўзбуджанымі ядрамі і правай часткай, формулы аператарнага інтэрпаліравання ў функцыянальных і агульных лінейных прасторах.
Тв:. Прнблнженное вычнсленне контмнуальных ннтегралов по гауссовым мерам. Мн.,
1976; Обобшенный вннеровсюй ннтеграл н некоторые его прнблнження. Мн., 1989 (разам з І.М.Кавальчуком); Functional Integrals: approximate evaluation and applications. DardrechtBostonLondon, 1993 (разам з А.Дз.Ягоравым, П.І.Сабалеўскім); йнтерполнрованне операторов. Кнев, 2000 (разам з У.Л.Макаравым, У.У.Хлабыставым).
ЯНбвіЧ Сакрат (н. 4.9.1936, Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. пісьменнік. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі інт (1962), Варшаўскі унт (1973). Адзін з заснавальнікаў Бел. незалежнага выдва (1981—87). 3 1990 старшыня партыі Бел. дэмакратычнае аб’яднанне. Друкуецца з 1956. Піша на бел. і польскай мовах. Аповесць «Сярэбраны яздок» (1975) пра К.Каліноўскага. Аповесць «Самасей» (1979) пра духоўную трагедыю вяскоўца ў горадзе. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў «Загоны» (1969), «Самасей» (1992), «Доўгая смерць Крынак» (1993), эсэ «Думкі пра аўтаномію» (1981), «Беларусь, Беларусь» (1987), камедыі «Не пашанцавала» (1978), літ.знаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць бел. пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы, эсэ пра польскабел. сувязі і інш. Яго проза вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Перакладае з бел. мовы на польскую.
Тв:. Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй. НьюЁрк, 1984; Dolina pelna losu. Bialystok, 1993; Terra incognita: Bia