Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
½а скрутках, гіст. і легендарныя сцэны з арыстакратьгчнага жыцця. Творы вылучаюцца прыёмамі паралельнай перспектывы, выразным спалучэннем дакладных сілуэтаў, яркіх колеравых плям, украпаваннем залатых і сярэбраных блішчынак, арнаментальнымі формамі аблокаў. Росквіту дасягнула ў 12—14 ст. у скруткахэмакі «Гэндзі Манагатары», «Сігісан Энгі», «Бандайнагон Экатоба», «Цёдзю Гіга» і інш. Сярод мастакоў — Ф.Набудзане, Ф.Таканобу (абодва 12—13 ст ), Ф.Такаёсі (2я пал. 12 ст.).
«ЙМАЧКІ», бел. нар. гульня. Для гульні патрэбны тэнісны мяч і 15—20 каменьчыкаў. Кожны ўдзельнік капае па прамой лініі ямачку глыбінёй 2,5—3 см і дыяметрам 3,5—4 см на адлегласці паміж ямачкамі 20—25 см. Затым выбіраецца «каток», які становіцца каля крайняй ямкі, астатнія гульцы — каля іншых. «Каток» коціць мяч, і, калі ён трапляе ў ямку, усе ўцякаюць, а гаспадар ямкі хапае мяч і гаворыць: «Стоп!» Усе спыняюцца, і ён кідае мяч у аднаго з гульцоў. Калі пападзе, кладзе ў яго ямку каменьчык, калі прамахнецца — кладзе каменьчык у сваю ямку. Гульцы могуць ухіляцца ад мяча, але пры гэтым не павінны сыходзіць са свайго месца. Затым «каток» коціць мяч ізноў. Ямка, у якую будзе пакладзена 3 каменьчыкі, закопваецца, і яе гаспадар выбывае з гульні. Калі мяч не закоціцца ні ў адну ямку, каменьчык кладзецца ў ямку «катка». Гульня Заканчваецца, калі застаецца адзін гулец ці «каток», у ямцы якога знаходзіцца не больш за 2 каменьчыкі. Наступным «катком» становіцца гаспадар бліжэйшай ямкі.
Я.Р.Вількін.
ЯМБ (ад грэч. iambos), 1) адзін з метраў ант. і сілабатанічнай сістэм вершаскладання, засн. на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках кароткіх (ненаціскных) няцотных і доўгіх (націскных) цотных складоў. 2) Від двухскладовай стапы, што ўтвараецца з кароткага і доўгага (ант. вершаскладанне) або ненаціскнога і націскнога складоў (сілабатанічнае вершаскладанне):
Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер, 1 волен лёгкіх санак бег.
(М.Багдановіч. «Зімой»)
У рус. паэзію Я. увялі В.Традзьякоўскі і М.Ламаносаў, ва ўкр. — І.Катлярэўскі. У бел. лры ўпершыню тэрмін «Я.» упамінаецца ў кн. Л.Зізанія «Грамматіка словенская...» (1596). У новай бел. лры ўжываецца ў творах канца 18 — пач. 19 ст. («Энеіда навыварат», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Песня беларускіх жаўнераў»). Ва ўсходнеслав. паэзіі найб. пашыраны 4стопны Я. («Яўген Анегін» А.Пушкіна, «Энеіда» Катлярэўскага, «Новая зямля» і «Рыбакова хата» Я.Коласа). Сустракаюцца і інш. разнавіднасці Я.: 2стопны («Да вясны» Я.Коласа), 3стопны («Аблокі» А.Вялюгіна), 5стопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А.Пысіна) і інш. Я. пішуць байкі, выкарыстоўваюць у цеёрдых формах вершаў, а таксама ў белым вершы, якім пішуць драм. творы. В.П.Рагойша.
ЯМБАХАРЭЙ, антыспаст, стапа ў антычным вершаскладанні, якая складаецца з кароткага, двух доўгіх і кароткага складоў (з ямба і харэя; uu).
ЙМБУРГСКАЕ РАДбВІШЧА газакандэнсатнае. У Расіі, на Пн Цюменскай вобл. Уваходзіць у ЗаходнеСібірскую нафтагазаносную праеінцыю. Адкрыта ў 1969. Паклады газавыя і газакандэнсатныя ў пародах верхняга мелу на глыб. 1—3,2 км. Газ метанавы. Цэнтр здабычы г. Урэнгой.
ЯМВЛІХ (Jamblichos) (каля 250, Халкіс, Сірыя — каля 325), познаантычны філосафнеаплатонік. Вучыўся ў Александрыі, потым у Рыме ў неаплатоніка Парфірыя. Працягваў характэрную для ўсяго неаплатанізму традыцыю сінтэзу буйнейшых ант. філас. вучэнняў з мэтай стварэння універсальнай карціны быцця. Зрабіў спробу рэстаўрацыі язычніцкага політэізму і міфалогіі шляхам міфалагічнай інтэрпрэтацыі неаплатанічнай іерархіі універсуму (быцця), абазначыў абстрактныя філас. катэгорыі імёнамі багоў і інш. міфалагічных істот. Распрацаваў тэорыю містэрыяльнай тэургіі (багадзейства), г.зн. далучэння людзей да прыроды бажаства праз здзяйсненне пэўных дзеянняў. Аўтар прац «Аб егіпецкіх містэрыях», «Аб піфагарэйскім жыцці», шматлікіх каментарыяў да прац Платона, Арыстоцеля і інш. Прыхільнікам вучэння Я. быў імператар Юліян, які бачыў у ім альтэрнатыву хрысціянству.
Літ.: Л о с е в А.Ф. йсторня антнчной эстетнкн. Т. 7, ч. 1. М., 2000. У.М.Паўлюкевіч.
ЯМЁЛГЧАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 10.8.1930, г. Макар’еў Кастрамской вобл., Расія), бел. матэматык. Др фіз,матэм. н. (1972), праф. (1976). Скончыў Іванаўскі пед. інт (1952). 3 1987 у БДУ. Навук. працы па метадах дыскрэтнай аптымізацыі поліэдральнай камбінаторыцы. Распрацаваў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач вектарнай дыскрэтнай аптымізацыі і агульную схему ра
шэння шырокага класа задач камбінаторнай аптымізацыі. Рашыў шэраг праблем поліэдральнай камбінаторыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Многогранннкй, ірафы, оптнмйзацня. М., 1981 (разам з М.М.Кавалёвым, М.К.Краўцовым); Метод построенйя последовательностн планов для решення задач днскретной оптнмнзацйй. М., 1981 (разам з В.І.Комлікам); Лекцнн по теорйй графов. М., 1990 (у сааўт.).
ЯМЗАПбЛЬСКІ МІРНЫ ДАГАВбР 1582, дагавор аб 10гадовым перамір’і паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй; адзін з дыпламат. дакументаў, які завяршыў Інфлянцкую вайну 1558—82 (гл. Лівонская вайна 1558—83). Падпісаны 15.1.1582 у в. Ківерава Гара каля ЯмаЗапольскага на Пд ад Пскова. Перагаворы вяліся з 13.12.1581 да 6.1.1582. 3 боку Рэчы Паспалітай у іх удзельнічалі ваявода брацлаўскі Я.М.Збаражскі, маршалак надворны ВКЛ А.Радзівіл, пісар ВКЛ М.Гарабурда; з боку Маскоўскай дзяржавы — князь Дз.П.Ялецкі, Р.В.Алфер’еў, дзяк М.М.Верашчагін; старшынстваваў папскі легат ЛПасевіна. Гал. спрэчкі на перагаворах разгарэліся зза Інфлянтаў (Лівонііў Маскоўская дзяржава хацела захаваць за сабой г. Дэрпт (Тарту), але цар lean IVімкнуўся хутчэй перакінуць свае сілы супраць Швецыі, таму адмовіўся ад заваяваных інфлянцкіх зямель. Дэлегацыя Рэчы Паспалітай хацела ўтрымаць г. Себеж і інш. занятыя гарады. Паводле падпісанага дагавора Маскоўская дзяржава адмовілася на карысць Рэчы Паспалітай ад заваяваных раней інфлянцкіх і бел. зямель і ад уладанняў сваіх васалаў і саюзнікаў: 40 гарадоў у Інфлянтах, Курляндыі, Полацкага ваяв. і Веліжа з акругай. Рэч Паспалітая вярнула Івану IV занятыя ў апошнія гады вайны пскоўскія, наўгародскія і цвярскія землі. Узаемная перадача замкаў і абмен ваеннапалоннымі павінны былі адбыцца на працягу 8 тыдняў. Рэч Паспалітая адмовілася ад першапачатковых прэтэнзій: накладання кантрыбуцыі на Маскоўскую дзяржаву і ад інш. кампенсацый страт ад вайны. Яна адмовілася таксама ад вызначэння прыналежнасці прыбалт. гарадоў, падлеглых рус.шведскім перагаворам (скончыліся падпісаннем Плюскага перамір’я 1583). Кампрамісна вырашана спрэчнае пытанне аб царскім тытуле Івана IV. У рус. тэксце дагавора тытул «цар» прысутнічаў, у польскім ён не ўпамінаўся. У рус. экзэмпляры Іван IV наз. «ўладаром лівонскім і смаленскім», у польскім — «уладаром Інфлянтаў» названы кароль польскі і вял. князь ВКЛ Стафан Баторый, а тытул «смаленскі» не належаў нікому. У дадатак да дагавора летам 1582 падпісаны яшчэ 3 пратаколы. Яны вызначалі ўмовы абмену і выкупу ваеннапалонных, прадугледжвалі ненапад бакоў на спрэчныя інфлянцкія і наўгародскія гарады да сканчэння перамір’я. Дагавор быў ратыфікаваны ў Маскве царом Іванам IV і Збаражскім. Пацвярджаўся і прадаўжаўся ў 1584, 1585, 1586, 1587, 1591, 1601.
ямская 267
Літ.: Успенскмй Ф. Переговоры о мнре между Москвой н Польшей // Зап. Новороссмйского унта. Одесса, 1887. Т. 45; Новодворскнй В. Борьба за Лнвонню между Москвою н Речью Посполнтою (15 70—15 8 2). СПб., 1904; Королюк В.Д. Лнвонская война. М., 1954; Ф л о р я Б. Россня, Польша н конец Лнвонской войны // Сов. славяноведенме. 1972. №2.
У. Е. Снапкоўскі.
Ямінск, вёска ў Любанскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 25 км на У ад г. Любань, 170 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 663 ж., 277 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЯМІНСКІ Віктар Пятровіч (н. 12.11.1928, С.Пецярбург), бел. танцоўшчык і дзеяч самадз. мастацтва. Засл. работнік культуры Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскае харэагр. 'вучылішча (1947). 3 1947 артыст балета Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1949 саліст ансамбляў песні і танца БВА, Групы сав. войск у ГДР, Бел. філармоніі. 3 1970 маст. кіраўнік нар. ансамбля танца «Вясёлка» Рэсп. Палаца культуры прафсаюзаў Беларусі. Сярод яго пастановак: танцы на аснове бел. харэагр. фальклору «Беларускія сувеніры», «Верабей», харэагр. кампазіцыя «Подзвігу народа жыць у вяках», сюіта «Танцы народаў СССР» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
ЙМКАВЫЯ КАМЯНІ, культавыя валуны са штучнымі паглыбленнямі і знакамі рознай формы. Вылучаюць Я.к.: з чашападобнымі паглыбленнямі (дыяметр да 70 см, глыб. 2—15 см); з круглымі лункамі са згладжанымі адшліфаванымі сценкамі (дыяметр 3—7,5 см, глыб. 0,5—7 см); з ямкамі няправільнай формы (дыяметр 7,5—15 см, глыб. 5— 15 см). Найб. стараж. паглыбленні — круглыя ямкі, што былі свораны 2—1,5 тыс. г. да н.э Вядомы на тэр. ўсёй Еўропы. Упершыню выяўлены і зарэгістраваны ў 1877 у Фінляндыі. На Беларусі Я.к. каля в. Махірова Полацкага рна Віцебскай вобл. зафіксаваны ўжо ў 1864. Усяго выяўлены 53 Я.к., у т.л. 12 з чашападобнымі паглыбленнямі, 32 з круглымі лункамі і 9 з ямкамі няправільнай формы. Валуны з круглымі лункамі пашыраны на 3 і ПнЗ краіны, што супадае з арэалам распаўсюджання шнуравой керамікі культуры. Большасць Я.к. — помнікі прыроды і гісторыі Беларусі (гл. таксама Пабоеўскі вялікі камень з ямкамі, Пашавіцкі камень з ямкамі, Старадворскі валун і інш.).
В.Ф.Вінакураў, Л.У.Дучыц.
ЯМКАГАЛОВЫЯ. сямейства ядавітых змей; гл. ў арт. Грьшучыя змеі, Шчытаморднікі.
ЙМНА, возера ў Расонскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 3 км на
ПнЗ ад в. Шарстова, за 27 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,92 км², даўж. 1,56 км, найб. шыр. 720 м, найб. глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 4,95 км.