Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°варная, тытунёвая), гарбарная; буд. матэрыялаў. Маст. промыслы (ялецкія карункі). Пед. інт. Краязнаўчы музей.
ЯЛЁЦКІЯ КАРЎНКІ, расійскі нар. промысел па вырабе карункаў ручнога
ЯЛТА 261
пляцення з цэнтрам у г. Ялец Ліпецкай вобл. Вядомы з 19 ст. Вырабляюць абрусы, мерныя карункі, каўнерыкі і інш. на каклюшках, пераважна з белых шпулькавых нітак, радзей з ільняных, шаўковых, а з сярэдзіны 20 ст. з сінт. пражы. Вырабы вылучаюцца мяккім кантрастам дробнага ўзору (расл. і геам.) і тонкага ажурнага фону. У 1960 засн. Ялецкі камбінат маст. вырабаў, з 1974 — ВА «Ялецкія карункі».
ЯЛІЗАВА, рабочы пасёлак у Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл., на р. Бярэзіна. Чыг. ст. на лініі Асіповічы—Магілёў. За 28 км на ПнУ ад Асіповіч, 106 км ад Магілёва. 3,3 тыс. ж. (2002). Ялізаўскі шклозавод, хлебапякарня, лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Гарадзішча жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі.
У 19 ст. пабудаваны палац, які атрымаў назву Я. ад імя памешчыцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 тут пабудаваны лесапільны зд і пачаў складвацца пасёлак. У пач. 20 ст. Я. ў Свіслацкай вол. Бабруйскага пав., 56 ж., 9 двароў, пач. школа. У 1912 пабудавана гуга (60 рабочых). У 1917 — 247 ж., 50 двароў. 3 1924 Я. ў Свіслацкім, з 1931 у Асіповіцкім рнах. Пасля пабудовы ў 1931 чыг. Магілёў—Асіповічы за 1 км ад пасёлка пабудавана чыг. ст. Свіслач (з 1955 Ялізава). 3 27.9.1938 Я. —рабочы пасёлак Магілёўскай вобл. У 1939 — 4502 ж. 3 канца чэрв. 1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 175 ж. 3 1944 у Бабруйскай, з 1954 у Магілёўскай абл., з 25.12.1962 у Бабруйскім, з 6.1.1965 у Асіповіцкім рнах.
Г.І.Дулеба (гісторыя).
ЯЛІЗАЎСКІ ЛЕСАПІЛЬНЫ ЗАВбД Дзейнічаў ва ўрочышчы Ялізава (цяпер р.п. Ялізава ў Асіповіцкі.м рне Магілёўскай вобл.) у 1901—16. Вырабляў дошкі з хвойных і паркет з цвёрдых лісцевых парод. У 1910 меў 2 паравыя машыны, працавалі 52 чал. Частка дошак ішла на Ялізаўскі шклозавод.
ЯЛІЗАЎСКІ ШКЛОЗАВбд Пабудаваны ў 1912 ва ўрочышчы Ялізава (цяпер р.п. Ялізава ў Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл.). У 1913—14 была паравая машына і паравы кацёл; працавалі 62 чал.; выраблена 63 тыс. лістоў аконнага шкла (30 тыс. аршынаў квадратных). 3 верасня 1914 і ў 1915 не працаваў. Пасля 1917 шклозавод рэканструяваны і расшыраны; наз. «Кастрычнік». У 1927 на ім працавала 500 рабочых. 3 2002 БеларускаАўстрыйскае сумеснае закрытае акц. тва «Шклозавод Ялізава». У 2003 праведзены рэканструкцыя і пераабсталяванне. Асн. прадукцыя (2003) — слоікі розных памераў.
ЯЛбВІЧАВА Ядвіга Казіміраўна (н. 5.6.1946, в. Александрова Мінскага рна), бел. геолаг, географ, палінолаг.
Др геагр. н. (1992). Скончыла БДУ (1969). У 1972—2003 працавала ў Інце геал. навук. Нац. АН Беларусі (з 1981 старшы, з 1993 гал. навук. супрацоўнік). 3 2003 заг. кафедры фіз. геаграфіі мацерыкоў і акіянаў і методыкі выкладання геаграфіі ў БДУ. Навук. працы па стратыграфіі, палеагеаграфіі і карэляцыі чацвярцічных адкладаў Усх.Еўрапейскай раўніны.
Тв:. Шкловскне (рославльскне) межледнмковые отложення Белорусснн н смежных террнторнй. Мн., 1979; Ннжнннскяй Ров (стратотнпнческнй разрез шкловского межледняковья Белорусснн). Мн., 1987 (у сааўт.); Палннологня позднеледннковья н голоцена Белорусснк. Мн., 1993; Эволюцня прнродной среды плейстоцена н голоцена Беларусн (по палннологнчесюім данным). Мн., 2001.
ЯЛбВЫЯ ЛЯСЬІ, е л ь н і к і, фармацыя карэнных хвойных лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае елка. Адносяцца да прыроднапрагрэсіўных эдыфікатараў, здольных укараняцца ў інш. фітацэнозы і выцясняць іх. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі займаюць 9,6% агульнай пл. лясоў. Пашыраны амаль па ўсёй тэр. рэспублікі; 70% іх сканцэнтравана на Пн. Ўзрост тэхн. спеласці 81—90 гадоў. У выніку павышанай эксплуатацыі ў Я.л. пераважаюць маладнякі. Прадукцыйнасць высокая, насаджэнні вышэйшых банітэтаў (1а—II) складаюць каля 96%. Ценевынослівасць елкі спрыяе фарміраванню насаджэнняў з высокай паўнатой, самкнутым полагам. Вылучаюць 12 тыпаў Я.л.: імшыстыя, кіслічныя, чарнічныя, арляковыя, даўгамошныя і інш. Я.л. маюць вял. прыродаахоўнае і гасп. значэнне. Даюць высакаякасны буд. матэрыял, сыравіну для цэлюлознапапяровай прамсці, атрымання віскознага валакна, кармавых дражджэй, спірту, каніфолі і інш.
ЯЛбжЫНСКАЕ ВбЗЕРА У Круглянскім рне Магілёўскай вобл., у бас. р. Еленка, за 2,5 км на 3 ад в Татарка, за 24 км на 3 ад г.п. Круглае. Пл. 0,3 км , даўж. 1,1 км, найб. шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 2,52 км. Катлавіна вы
Панарама Ялты з мора.
цягнугая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.
ЯЛбЎСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Ганцавіцкім рне Брэсцкай вобл. на вярховых балотах Ялоўскае і Коча. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 963 га. На У Пакнамерскія Вялікае (пл. 12 га) і Малое (пл. 7,7 га) азёры. Глебы тарфяністаглеевыя, тарфянаглеевыя і тарфянабалотныя, на мінер. астравах — дзярновападзолістыя супясчанапясчаныя. У расл. покрыве — хваёвакусцікавасфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. Лясы (хвойнікі і бярэзнікі) на балотных і забалочаных землях займаюць каля 50% тэр. заказніка. П.І.Лабанок.
ЯЛбЎЧЫК (сапр. Л і с о к) Лідзія Парамонаўна (30.12.1911, в. Марцянаўцы Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл. — 26.5.1999), бел. пісьменніца. Скончыла Гродзенскі пед. інт (1949). Настаўнічала (1944—67). Друкавалася з 1939. У збках прозы «Карэнне жыцця» (1973), «Дзе яно, шчасце...» (1981), «Па хісткай лесвіцы» (1988) горкія і светльы праявы вясковага дзяцінства ў Зах. Беларусі, драм. выпрабаванні ў час гітлераўскай акупацыі, нялёгкія жыццёвыя пошукі зах.бел. моладзі. Яе прозе ўласцівы стрыманая паэтычнасць, этнагр. дакладнасць дэталей, натуральнасць апавяд. манеры. Друкавала таксама верШЫ. А.М.Пяткевіч. ялта горад і прыморскі кліматычны курорт у Аўт. Рэспубліцы Крым, ва Украіне. Адм. цэнтр Ялцінскага курортнага раёна Паўднёвага берага Крыма. На тэр. сучаснай Я. з першых вякоў н.э. існавала грэч. паселішча Яліта (больш познія назвы Галіта, Джаліта, Каўліта, Геаліта, Эталіта; сучасная назва, прыкладна, з 16 ст.). Горад з 1837. 84 тыс.
262 ялугін
ж. (2001). Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыг. ст. Сімферопаль. Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прамсць; вытвсць сувеніраў. 2 тэатры. Доммузей А.П.Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літ.мемарыяльны К.А.Транёва і ПА. Паўленкі, М.З.Бірукова; «Паляна казак». Магіла М.Багдановіча. Каля Я. — Нікіцкі батанічны сад. Я. — буйны цэнтр турызму, адзін з асн. пунктаў і круізах па Чорным моры. У Я. праходзіла Крымская канферэнцыя 1945.
Кліматычны курорт, цэнтр курортнага раёна, які займае значную ч. ІІаўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, ц.н.с., сардэчнасасудзістай сістэмы, нырак. У Я. знаходзіцца НДІ фіз. метадаў лячэння і мед. кліматалогіі (засн. ў 1914).
ЯЛЎГІН Павел Уладзіміравіч (21.9.1910, в. Янова Лепельскага рна Віцебскай вобл. — 21.3.1990), Герой Сав. Саюза
(194 4). Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1942), Маскоўскі буд. тэхнікум (1954). У Чырв. Арміі з 1941, у Вял. Айч. вайну на Сталінградскім, Паўд.Зах., 3м Укр. франтах. Перадавы атрад (40 байцоў) на чале з капітанам Я. вызначыўся пры фарсіраванні р. Дняпро каля г. Днепрапятроўск (Украіна), дзе 2 гадз ў халоднай вадзе вёў бой з ворагам, у час атакі пераадолеў 3 рады драцяной загароды, захапіў і пашырыў плацдарм. Да 1969 у Сав. Арміі.
ЯЛЎГІН Эрнест Васілевіч (н. 19.11.1936, ст. Асінаўка Дубровенскага рна Віцебскай вобл), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). 3 1954 працаваў у раённых газетах, у 1961—72 у газ. «Знамя юностм», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва», у 1976—84 заг. аддзела, адказны сакратар, нам. гал. рэдактара час. «Неман», у 1991—97 гал. рэдактар газ. «Наша слова». Друкуецца з 1955. Піша на бел. і рус. мовах. Аповесці «Мсціслаўцаў посах» (1971), «Апошні князь» (1986) пра аднаго з айч. першадрукароў Пятра Мсціслаўца. У дакумент. аповесці «Без эпітафіі» (1989) творчая і грамадскапаліт. дзейнасць Ц.Гартнага. AyTap раманаў «Астравы» (1975), «Годдругі ў Алжыры» (1986), аповесці ў дыя
логах «Свечкі на Дзяды» (1991), збка нарысаў «Салёная планета» (1973), нарысаў пра дзеячаў бел. лры і навукі, сцэнарыяў дакумент. тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990) і інш.
Тв.: Камнн Млечного Путв. Мн., 1969; Сіндбад вяртаецца: Аповесць. Мн., 1988; Только камнн: Повесть. эссе Мн., 1989.
В.У.Скалабан.
ЯЛЎЦАВІЧЫ, вёска ў Зэльвенскім рне Гродзенскай вобл. За 11 км ад г.п. Зэльва, 141 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Зэльва. 273 ж., 105 двароў (2003). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЯЛУЦЗЙН, Я л у (кар. А м н а к а н), рака на мяжы Кітая і КНДР Даўж. 813 км, пл. бас. 63 тыс. км². Пачынаецца на схілах вулкана Пэктусан, цячэ ў вузкай глыбокай даліне паміж Паўн.Карэйскімі і Усх.Маньчжурскімі гарамі, упадае ў Зах.Карэйскі заліў Жоўтага м., утварае эстуарый. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 900 м³/с. ГЭС, вадасховішчы Унбон, Супхун. Суднаходства.
Каля вусця — гарады Даньдун (Кітай), Сіныйджу (КНДР).
ЯЛХбЎ Юрый Аляксандравіч (н. 7.12.1940, Масква), бел. кінааператар, рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1970). 3 1971 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм», адначасова з 1990 — у «Белвідэацэнтры». Як аператар зняў дзіцячыя тэлемюзіклы «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоную Шапачку» (1977) і фільмы «Марынка, Янка і каралеўская сварка» (1976), «Зорка Венера» (2000; абодва з М.Браўдэ); маст. фільмы «Браты Рыка» (1980), «Раскіданае гняздо» (1982), «Культпаход у тэатр» (1983), «Двое на востраве слёз» (1986), «Адступнік» (1987), «Наш бронецягнік» (1988), «Сын за бацьку» (1995). Сярод інш. аператарскіх работ у дакумент. кіно: «Я — крэпасць, вяду бой» (1972; у сааўт.), «Загадка Францыска Скарыны» (1973), «Шчаслірыя берагі Алімпіі» (1978), «У вайны не жаночы твар» (1980—84, паводле твораў С.Алексіевіч), «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (1984; абодва з С.Пятроўскім), «Святлана» (1997) і інш. Паставіў маст. фільмы «Кашкадаў Сільвер» (1988), «Прабач нас, мачыхаРасія» (1990), «Анамалія» (1992), «Анастасія Слуцкая» (2003; прыз Міжнар. кінафествалю «Брыганціна» ў г. Бярдзянск, Украіна, 2003). В.Ф.Нячай.
ЙЛЦІНСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ 1945, гл. Крымс