• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ублікі». Пасля ліквідацыі паўстання — у Вільні. У лют. 1922 у ліку 33 бел. і літ. нац. дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Літ. Рэспубліку. 3 мая 1922 у Латвіі, выкладаў у Дзвінскай бел. гімназіі, удзельнічаў у працы мясц. бел. грамад
    
    
    скіх аргцый, супрацоўнічаў з бел. музеем імя І.Луцкевіча ў Вільні. Быў абвінавачаны ў антыўрадавых дзеяннях у час суд. працэсаў над бел. нац. актывамі ў Латвіі, апраўданы судом. У час 2й сусв. вайны кіраваў Дзвінскім аддзяленнем Бел. нац. аб’яднання ў Латвіі. Пасля 1944 лёс невядомы. У.В.Ляхоўскі.
    
    ЯКУБІСКА (Jakubisko) Юрай (к 30.4.1938, Койшава, Славакія), славацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар; адзін з прадстаўнікоў чэхаславацкай «новай хвалі». Скончыў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Празе (1966). Першы паўнаметражны фільм — «Узрост Хрыста» (1967, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Мангейме). У фільмах «Дэзерціры і вандроўнікі» (1968), «Птушкі, сіроты і блажэнныя» (1969, з Францыяй), «Да сустрэчы ў пекле, сябры!» (1970, забаронены цэнзурай, выйшаў на экран праз 20 гадоў) экзістэнцыяльныя праблемы пошуку ўласнага «я» ўвасабляў у складаных шматстылявых маст. канструкцыях, імкнуўся да спалучэння мовы зах. кінаавангарда з разнастайнай культ. мовай Усх. Славакіі. У 1970я г. зняў шэраг дакумент. стужак («Будоўля веку», прэмія Міжнар. кінафестывалю кароткаметражных фільмаў у Будапешце; «Барабаншчык Чырвонага Крыжа», Залаты медаль Міжнар. кінафестывалю ў Варне, і інш.), якім уласцівы асацыятыўнасць апавядання, ужыванне элементаў сюррэалізму. Лепшая работа — гіст. сага «Тысячагадовая пчала» (1983, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) — арганічна спалучае трагедыю, паэзію, фальклор, вытанчаную візуальную стыхію і філас. асэнсаванне гіст. падзей. Сярод інш. фільмаў: «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979), «Цётка Франкенштэйна» (1985), «Я сяджу на галіне, і мне добра» (1989), «Лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым» (1992), «Няясная вестка пра канец свету» (1997) і інш. Г.У.Шур.
    
    ЯКУБОВІЧ Анатоль Іванавіч (28.6.1938, г.п. Рудзенск Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне трактарнага машынабудавання. Др тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1966). 3 1966 на Мінскім трактарным здзе (з 1975 нач. КБ). 3 1998 заг. лабараторыі ў Навук. цэнтры праблем механікі машын нац. АН Беларусі, з 2000 праф. Бел. аграрнага тэхн. унта. Навук. працы па канструяванні і даследаванні трактароў маркі «Беларус», рухавіках унутр. згарання і іх цеплавым рэжыме. Прымаў удзел у распрацоўцы трактароў МТЗ80, МТЗ100, МТЗ82К, МТЗ220 і інш.
      Тв.: Колесные тракторы для работы на склонах. М., 1978 (у сааўт.); Воздушные тракты моторных установок сельскохозяйственных тракторов н направлення нх усовершенствовання. М., 1991 (разам з П.А.Амельчанкам, М.П.Цаюном).
    
    ЯКУБ6ВІЧ Леанід Яўгенавіч (21.3.1948, в. Радкава Салігорскага рна Мінскай вобл. — 8.6.1970), бел. паэт. Вучыўся ў БДУ. Працаваў на Салігорскім калій
    
    
    ным камбінаце (1965—67 і 1969—70), у рэдакцыі раённай газ. «Шахцёр» (1967— 69). Друкаваўся з 1965. Вершы ў калект. збках «Рунь» (1970) і «Універсітэт паэтычны» (1971). Аўтар кнігі паэзіі «Я з вамі, вёсны...» (1979). Яго паэзія вызначаецца любоўю да чалавека, адчуваннем уласнай адказнасці перад Радзімай.
    
    ЯКУБбвіЧ Пётр Піліпавіч (псеўд. Л.Мельшын і інш.; 3.11.1860, с. Ісаева Наўгародскай вобл., Расія — 30.3.1911), дзеяч рэв. руху ў Расіі, пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі унт (1882). 3 1878 супрацоўнік дэмакр. час. «Дело», «Слово», «Отечественные запйскй». 3 1882 чл. «Народнай волі», з 1883 адзін з яе кіраўнікоў. У 1884 арыштаваны, у 1887 асуджаны на 18 гадоў катаргі, якую адбываў у Забайкаллі. 3 1895 на пасяленні ў г. Курган, у 1899 атрымаў дазвол на вяртанне ў Еўрап. Расію. Супрацоўнічаў у час. «Русское богатство». Аўтар вершаў, у якіх працягваў традыцыі грамадз. лірыкі МА. Някрасава, аўтабіягр. нарысаў аб Акатуйскай катарзе «У свеце адрынутых» (1895—98), апавяданняў, прац па гісторыі рус. лры і рэв. руху.
       Тв:. Шлнссельбургскне мученнкн. СПб., 1906; Н.А.Некрасов: Его жмзнь н лнт. деятельность. СПб., 1907; Очеркн русской поэзнн. 2 нзд. СПб., 1911; Пасынкн жнзнн: Рассказы. 4 пзд. М.. 1918; Стнхотворення. Л.. 1960; В ммре отверженных. Т. 1—2. М.; Л., 1964.
    
    ЯКУБбНІС (Jokubonis) Гедзімінас Альбіна (н. 8.3.1927, г. Купішкіс, Літва), літоўскі скульптар. Засл. дз. маст. Літвы (1965). Нар. маст. СССР (1987). Пра
    
    
    
    Г Якубоніс Маці. Мадэль фігуры да помніка ахвярам фашызму ў в. Пірчупіс. 1960.
    
    
    якунін 257
    
    вадз. чл. AM СССР (1983). Скончыў Маст. інт Літвы ў Вільнюсе (1951). 3 1964 выкладае ў Літ. AM (з 1974 праф.). Працуе ў манум. і станковай скульптуры. Творы вызначаюцца нац.рамант. пафасам, абагульненасцю форм, энергічным выяўленнем пластычнай структуры аб’ёму: партрэты Й.Янулёніса (1962), Ю.Венажынскіса (1964), помнікі ахвярам фашызму ў в. Пірчупіс (1960), У.Леніну ў Маскве (1967), Майронісу ў Каўнасе (1977), А.Міцкевічу ў Вільнюсе (1984), князю Вітаўту для касцёла ў Каўнасе (1991) і ў г. Пірштонас (1997), А.Баранаўскасу ў г. Сейны (Польшча, 1999) і інш. Дзярж. прэмія Літвы 1960. Ленінская прэмія 1963.
    
    ЯКУБбЎСКІ Іван Ігнатавіч (7.1.1912, в. Зайцава Горацкага рна Магілёўскай вобл. — 30.11.1976), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1967). Двойчы
    
    
    I I Якубоўскі.
    
    Герой Сав. Саюза (студз., вер. 1944), report Чэхаславакіі (1970). Скончыў Аб’яднаную Бел. ваен. школу імя ЦВК БССР (1934), Ленінградскія бранятанк. курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1932. 3 1934 на камандных пасадах у войску, быў выкладчыкам у Пухавіцкім пях. вучылішчы, камандзірам вучэбнага батальёна. Удзельнік паходу Чырв. Арміі восенню 1939 у Зах. Беларусь і Зах. Украіну, сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., Паўд.Зах., Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр., Варонежскім і 1м Укр. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, брыгады, нам. камандзіра танк. корпуса. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Тулай, Харкавам, Варонежам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, ЛьвоўскаСандамірскай, СандамірскаСілезскай, ВіслаОдэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Танк. брыгада на чале з палк. Я. вызначылася ў вер. 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля с. Вял. Букрын, пры вызваленні Кіева і Фастава; у ліп. 1944 ён умела кіраваў перадавымі часцямі танк. корпуса пры фарсіраванні р. Вісла, захопе, утрыманні і пашырэнні Сандамірскага плацдарма. Пасля вайны Я. камандаваў танк. дывізіяй, бранятанк. і механіз. войскамі ў Ленінградскай і Прыкарпацкай ваен. акругах і танк. арміяй. 3 1957 1ы нам. і Галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі, з 1965 камандуючы войскамі
    
    
    Кіеўскай ваен. акругі. 3 1967 1ы нам. міністра абароны СССР і Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзбр. сіламі краін — удзельніц Варшаўскага дагавора. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1961—76. Аўтар кніг «Баявая садружнасць» (1971), «Зямля ў агні» (1975) і інш. У г. Горкі бюст Я., на будынку Аршанскага пед. вучылішча дзе ён у 1930—32 вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
      Літ:. Герон Советского Союза — могнлевчане. Мн., 1965; Людн бессмертного подвмга. Кн. 2. 4 нзд. М., 1975; Первенцев А.А Часовые стоят на посту. М., 1977; Абрамов А.С. У Кремлевской стены. 5 нзд. М., 1983.
    
    ЯКУБбЎСКІ Міраслаў Віктаравіч (н. 10.1.1938, г. Сквіра Кіеўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1987), праф. (1991). Чл.кар. Arp. АН Беларусі (1994). Скончыў Белацаркоўскі с.r. інт (1961). У 1971—97 і з 2002 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага Нац. АН Беларусі. У 1997—2002 гал. вучоны сакратар Arp. АН Беларусі. Навук. працы па эпізааталогіі, патагенезе, мерах барацьбы і прафілактыцы паразітарных хвароб жывёл; па эканоміцы вет. мерапрыемстваў. Распрацоўвае хіміятэрапеўт. і біял. прэпараты, імунамадулятары.
       Тв:. Экономнческая эффектмвность ветермнарных меропрнятнй. Мн.,1981 (у сааўт.); Бнологнческн актнвные вешества н растення в профмлактнке паразнтозов. Мн.,1986 (разам з І.С.Жарыкавым, С.С.Ліпніцкім); Паразітарныя і інвазійныя захворванні жывёл. Мн., 1998 (разам з А.І.Ятусевічам, М.П.Карасёвым); Днагностнка, терапня н профнлакткка паразнтарных болезней жнвотных. Мн., 2001 (разам з М.П.Карасёвым).
    
    ЯКУБбЎСКІ Якуб (Якаў Адамавіч; 4.4.1932, в. Камаі Пастаўскага рна Віцебскай вобл. — 14.9.1998), бел географ і гісторык. Скончыў БДУ (1962), Мінскі пед. інт (1982, 1989). 3 1962 у НДІ глебазнаўства. У 1967—92 у выдве «Беларуская Энцыклапедыя» (у 1972— 88 заг. рэд. геаграфіі, геалогіі і геафізікі). Даследаваў пытанні культ.нац. развіцця тат. і бел. народаў, гісторыю шляхецкіх тат. родаў на Беларусі. Распраца
    
    
    ваў канцэпцыю і рыхтаваў матэрыялы да энцыклапедыі «Татары Беларусі, Літвы і Польшчы». Ініцыятар стварэння час. «Байрам» (у 1991—98 гал. рэдактар), дзе змяшчаліся матэрыялы па гісторыі і культуры татараў на Беларусі з 14 ст., гісторыі іх шляхецкіх родаў, удзел у барацьбе супраць ням.фаш. захопнікаў, звесткі пра дзеячаў навукі, культуры, мастацтва тат. паходжання і г.д. Аўтар гімна бел. татараў «Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі» (муз. Дз.Мазітавай). Дзярж. прэмія Беларусі 1976 за ўдзел у выданні «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» ў 12 тамах.
       Тв:. Разважанне пра даведнік аб татарах // Байрам. 1992. № 2; Першыя крокі // Там жа. № 3; Я так думаю // Там жа. 2002. Вып. 42; Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі // Там жа.
       Літ.: Л ы ч Л. Дзейнасць Якуба Якубоўскага ў люстэрку нацыянальнакультурнага адраджэння татараў Беларусі // Байрам. 2002. Вып. 42; Якубоўская Т. Да 70годдзя Якуба Адамавіча Якубоўскага // Там жа; Афнагель I. Мой старэйшы сябра — энцыклапедыст Якуб Адамавіч Якубоўскі // Там Жа. І.У.Саламевіч.
    
    ЯКЎНІН Мікалай Міхайлавіч (15.10.1924, с. Ябланавец Пятроўскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 26.4.1985), расійскі і бел. тэатральны мастак. Скончыў Саратаўскае маст. вучылішча (1957). 3 1957 працаваў у расійскіх тэатрах. У 1960—64, 1966—84 гал. мастак Гродзенскага абл. драм. тра. Яго работÑ