Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
5, в. Акроева Волатаўскага рна Наўгародскай вобл., Расія — 2.4.1974), савецкі военачальнік. Ген.лейт. (1940). Скончыў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў (1916), курсы «Выстрал» (1928), курсы камандзіраўадзінаначальнікаў пры Ваен.паліт. акадэміі (1930), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік 1й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918.
У студз.—сак. 1938 нам. камандуючага войскамі БВА, потым камандуючы Забайкальскай, Калінінскай ваен. акругамі. У сав.фінл. вайну 1939—40 каманд. і нам. каманд. 7й арміяй. 3 ліп. 1940 нам., 1ы нам. каманд. войскамі Кіеўскай Асобай ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну нач. тылу ПаўдЗах. фронту, нам. нач. Генштаба, каманд. 4й і 52й арміямі на Ленінградскім і Волхаўскім франтах, пам. каманд. Сцяпным фронтам. 3 кастр. 1943 па май 1945 камандуючы войскамі БВА (у студз.—вер. 1945 БеларускаЛітоўская ваенная акруга; гл. Дадатак). У 1946—47 нам., потым каманд. войскамі Стаўрапольскай ваен. акругі.
ЙКАЎЛЕЎ Фама Паўлавіч (17.10.1900, в. Града Віцебскага рна — 19.11.1971), генераллейтэнант (1944). Скончыў Ваеннапаліт. акадэмію імя Леніна (1933). У Чырв. Арміі з 1920, удзельнік баёў на Паўд. і Туркестанскім франтах. У Вял. Айч. вайну з 1941 чл. Ваен. савета Далёкаўсх. фронту, у студз.—сак. 1943 на Волхаўскім фронце. 3 1945 нач. палітаддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. Да 1947 у Сав. Арміі.
ЯКАЎЛЕЎ Юрый Васілевіч (н. 25.4.1928, Масква), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчукіна (1952). Працуе ў Маскоўскім тры імя Я Вахтангава. Яго мастацтва вызначаецца лёгкасцю ігры, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю. Сярод роляў: Гарацыо («Гамлет» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Панталоне («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Рыкарда, Каладжэра ды Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія» Э. Дэ Філіпа), Балангброк («Шклянка вады» Э.Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы» Н.Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А.Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л.Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Чэхаў («Насмешлівае маё шчасце» Л.Малюгіна), Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М.Цвятаевай), Богаяўленскі («Кабанчык» В.Розава) і інш. 3 1956 здымаецца ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозны («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Бруханаў («Любоў зямная», 1975; «Лёс», 1978), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо 3 лёгкай парай», тэлефільм, 1975). Сярод інш. фільмаў: «Ідэальны муж», «Карнавал», «Небяспечны паварот» (тэлефільм), «Зладзейка» і інш. Дзярж. прэміі Расіі 1970, 1994. Дзярж. прэмія СССР 1979.
Літ:. Р ы б а к о в Ю. Ю.Яковлев // Труд актера. М., 1974. Вып. 21. Л.В.Календа.
ЯКАЎЛЕЎ Юрый Якаўлевіч (26.6.1922, С.Пецярбург — 29.12.1995), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1947. У збках аповесцей і апавяд. для дзяцей «Вершнік, які скача над горадам» (1962), «Рэліквія» (1972), «Багун» (1975), «У чалавека павінен быць сабака» (1977), «Вараб’ёў шыбы не выбіваў» (1979), «Аўтапартрэт» (1984), «Хлопчык з канькамі» (1987) і інш. пошук праўды і змаганне за яе, маральны выбар у складаных умовах. Шэраг твораў на тэму Вял. Айч. вайны сюжэтна звязаны з Беларуссю: аповесць «Зімародак» (1971; аднайм. фільм паст. на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1972), апавяд. «Звон», «Сябар капітана Гастэлы», «Няскончаны бой» і інш. Пісаў п’есы, вершы. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.: Непрнкосновенный запас: йзбр. М., 1983.
Літ.: Фомнчева Л. Юрнй Яковлев: Очерк творчества. М., 1974. Ю.В.Бажэнаў.
ЙКАЎСКАЕ ВбЗЕРА, Янаўскае в о з е р а. У Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, каля в. Рудня, за 26 км на Пн ад Полацка. Пл. 1,68 км², даўж. 4,34 км, найб. шыр. 820 м, найб. глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 44,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПдУ на ПнЗ. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, на Пн і 3 10—12 м, сугліністыя, у ніжняй частцы стромкія, пад хмызняком, у верхняй — спадзістыя, разараныя; на У параслі лссам. Берагавая лінія моцна парэзаная, утварае мноства заліваў, раздзеленых мысамі. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На 3 і У участкі забалочанай поймы шыр. да 60 м. Дно ўздоўж берагоў да глыб. 3—4 м пясчанае і пясчанаілістае, у цэнтры выслана сапрапелем. Глыбіні ад берага рэзка павялічваюцца да 4 м. Зарастае да глыб. 1,9 м, шыр. паласы надводнай расліннасці 5—30 м. Упадаюць р. Зверынка і 2 ручаі, выцякае ручай у Мяшчэцкае возера.
ЯКАЎЧЎК Віктар Іванавіч (н. 24.5.1959, в. Верхаўляны Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне пажарнай тэхнікі. Канд. тэхн. н. (2000). Акад. Бел. інж. акадэміі (2002). Скончыў Вышэйшую інж. пажарнатэхн. школу (1989, Масква), Акадэмію кіравання (2002, Мінск). 3 1993 у Вышэйшым пажарнатэхн. вучылішчы МУС Беларусі (з 1998 нам. начальніка). 3 1999 у Мінве па надзвычайных сітуацыях Беларусі (з 2002 нач. аддзела). Навук. працы па пытаннях пажарнай бяспекі, даследаванні гідраўл. характарыстык гнуткіх трубаправодаў супрацьпажарнага водазабеспячэння. Адзін з аўтараў адукацыйнага стандарта і навуч. дапаможнікаў па пажарнай тэхніцы і бяспецы.
254 якаўчык
Тв:. Определенне гндравлнческого сопротнвлення напорных пожарных рукавов // Научное обеспеченне пожарной безопасностн. 1998. № 7; Нспользованне метода последовательных прнблнженнй для расчета насоснорукавных снстем (разам з А.С.Дзмітрычэнкам) // Предупрежденме н лнквндацня чрезвычайных снтуацнй. Мн., 2002.
ЙКАЎЧЫК Клімент Марцінавіч (1898, в. Свіслач Гродзенскага рна — 5.7.1941), бел. і рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшы літ.маст. інт імя Брусава ў Маскве (1925). Адзін з ініцыятараўзаснавальнікаў асацыяцыі па вывучэнні бел. маст. лры пры Цэнтр. бел. клубе ў Маскве. Пісаў вершы (публ. ў газетах і часопісах Масквы і Ленінграда); часта пад псеўд. К.Кундзіш. Пераклаў на рус. мову аповесці Я.Коласа «У палескай глушы» (1929), «Аповесці і апавяданні» (1929), раман «Язэп Крушынскі» (1931) З.Бядулі, аповесць «Спалох на загонах» (1933ўі раман «Праз гады» (1935) П.Галавача, зб. апавяданняў «На зломе» Я.Нёманскага (1930), асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, К.Чорнага. Аўтар крытычных артыкулаў пра паэзію Ц.Гартнага, А.Александровіча (1927), у якіх не пазбег памылковых ацэнак і перагібаў у характарыстыцы творчасці пісьменнікаў. А.П.Цыхун.
якжэн Міхаіл Уладзіміравіч (н. 3.11.1949, г. Екацярынбург, Расія), бел. кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1981). 3 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм», адначасова з 1998 у «Белвідэацэнтры». Паставіў маст. фільмы «Жывая душа» (1980), «Прабач нас, першае каханне» (1984), «Нататкі маладога доктара» (тэлефільм, 1991). У паэтыкаметафарычных вобразах аднавіў старонкі гісторыі і мінулага Беларусі ў дакумент. фільмах «Гісторыяй пакінутыя вехі» (1987), «Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка» (1998), «Дрэва за акном. Мастак Яўген Ігнацьеў» (1999), «...3 забыцця і праху. Іаан Грыгаровіч» (2000, дыплом Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» 2001), «Белы дзень» (2002). В.Ф.Нячай.
ЯКІМАВІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., каля р. Іпа. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 24 км на ПнЗ ад г. Калінкавічы, 146 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Клінск, 5 км ад аўтадарогі Калінкавічы—Капаткевічы. 471 ж., 161 двор (2003). Базавая школа, дзіцячы сад, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
ЯКІМАЎКА, вёска ў Халопеніцкім с/с Крупскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 31 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Крупкі, 149 км ад Мінска. 225 ж., 80 двароў (2003). Базавая школа, бка, клуб, аддз сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЯКІМ(!)ВІЧ Алесь (Аляксандр Іванавіч; 17.1.1904, в. Чурылава Уздзенскага рна Мінскай вобл. — 15.1.1979), бел. пісьменнік; адзін з заснавальнікаў бсл. дзіцячай лры. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1930). 3 1924 рэдагаваў час. «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча», у 1945—48 —«Бярозку». 3 1948 працаваў у Дзярж. выдве Беларусі, у 1955—60 літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1923. Першая кн. — «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей: збкі «Гул бубна»
(1925), «Залаты зуб» (1937), «Сябры» (1948), «Я — юны піянер» (1952), «Залатыя рукі» (1975). Аповесці «Перамога» (1930), «Незвычайны мядзведзь» (1934) пра станаўленне характару вясковых хлапчукоў. Праблемы прац. і маральнага выхавання дзяцей у школе і сям’і ў аповесці «Гаворыць Масква» (1951), многіх апавяданнях. Аповесць «Смелыя людзі» (1960) пра гераізм сав. людзей у гады Вял. Айч. вайны. Тэтралогія (аповесці «Адкуль ліха на свеце», 1963; «Канец сервітуту», 1966; «Кастусь Каліноўскі», 1971, — за ўсе Дзярж. прэмія Беларусі 1974; «Цяжкі год», 1975) пра гіст. мінулае Беларусі. Апрацоўваў нар. казкі: збкі «Каток — залаты лабок» (1955), «3 рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1975). Пісаў літ. казкі ў вершах і прозе: «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965). Аўтар кніг для чытання «Чытанка» (1933, з Е.Гародкінай), «Роднае слова» (1932), «Слухай —запамінай. Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951). Выступаў з артыкуламі па пытаннях тэорыі і практыкі бел. дзіцячай лры. На бел. мову пераклаў асобныя творы Х.Андэрсена, І.Крылова, Дж.Лондана, Гі дэ Мапасана, Дз.МамінаСібірака, У.Маякоўскага, М.Някрасава, А.Пушкіна, Л.Талстога, І.Тургенева, К.Чукоўскага, А.Чэхава, П.Яршова і інш. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку.
Тв.: 36. тв. Т. 1—3. Мн., 1978—80.
Літ: Барсток М.М. Алесь Якімовіч // Беларуская дзіцячая літаратура. 2 выд. Мн., 1980; Р а з а н а ў I. Шчодрае сэрца пісьменніка // Якімовіч А. 36. тв. Мн., 1978. Т. 3.
М.Р.Міхайлаў.
якімдвн Аляксей Мікалаевіч (н. 15.10.1949, в. Парэчча Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1972). Настаўнічае. Піша пераважна для дзяцей. Друкуецца з 1967. Аўтар аповесці «Гордзіеў вузел,
альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1983), кн. фантастычнапрыгодніцкіх аповесцей «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), п’ес «Чарадзейныя суніцы» (паст. 1993), «Хітрыкі бабы Ягі» (паст. 1994), «Апошні дыназаўрык» (паст. 1995), «Добры змей» (паст. 1997),