Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
партыз. злучэння. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі (паміж чыг. ст. Брынёва і Старушкі на лініі Калінкавічы—Лунінец) абеліск, на будынку чыг. ст. Старушкі мемар. дошка. У 1977 перапахаваны на Кургане Славы ў Мазыры. Э.Ф.Языковіч.
йзыль, вёска ў Старадарожскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 25 км на ПдЗ ад г. Старыя Дарогі, 133 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Урэчча. 965 ж., 415 двароў (2003). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя
Язмін: 1 — садовы (цыбушнік буйнакветны); 2 — лекавы; 3 — адвернуты.
яйла 247
школа, дзіцячыя яслісад, бка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнікі: землякам, чырвонаармейцам. Помнік архітэктуры — царква (сярэдзіна 19 ст.). За 700 м на Пн ад вёскі — курганны могільнік.
ЯЗЫЧНІЦТВА (ад царк.слав. языцы — народы, чужаземцы), п a г а н с т в а (ад лац. paganus сельскі, вясковы), агульны тэрмін для абазначэння стараж. народных вераванняў і культаў, што існавалі да ўзнікнення і пашырэння «вышэйшых» сусветных рэлігій (будызм, хрысціянства, іслам). Пасля ўвядзення хрысціянства ў Рымскай імперыі язычніцкія вераванні пэўны час захоўваліся ў сельскай мясцовасці, адсюль этымалогія тэрміна «паганства». Для Я. характэрны: вера ў шматлікіх багоў і божастваў (політэізм, або мнагабожжа); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій (пантэізмў, перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з яў, багоў, міфічных істот (антрапамарфізм); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызмў, уяўленні пра роднасць паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізму магічныя дзеянні; культ продкаў. Язычнікі прыносілі разнастайныя ахвяры (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобным жывёлам, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найб. паважаныя язычніцкія багі слав. плямён: Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца). Язьгчніцкія культавыя збудаванні называліся капішчамі ці свяцілішчамі; у цэнтры іх ставіліся драўляныя ці каменныя ідалы, каля якіх выконваліся рытуальныя дзеянні.
На Беларусі адметныя рысы язычніцкага светапогляду і магічнаабрадавай практыкі адлюстроўваліся ў міфалогіі, у святкаванні Дзядоў, Радаўніцы, у звычаях і рытуальных дзеяннях, звязаных з нараджэннем і пахаваннем, ва ўяўленнях пра «той свет», а таксама ў шматлікіх бел. нар. паданнях, легендах, песнях, дзе ўшаноўваюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі, згадваюцца такія персанажаы нар. дэманалогіі, як русалкі, чэрці, лесавікі, вадзянікі, дамавікі, ваўкалакі і інш. Найб. шаноўнымі божаствамі пэўных відаў дзейнасці, якія змянялі адзін аднаго на працягу каляндарнага года, былі Пярун, Вялес, Ярыла, Зюзя, Жыжаль, Цаца, Лёля, Лада, Цёця. Беларусы карысталіся спосабамі і сродкамі вербальнай (слоўнай) і невербальнай магіі, што выяўлялася ў шырокім бытаванні разнастайных замоў, праклёнаў, рытуальназасцерагальных дзеянняў ад усялякіх стыхійных бедстваў, эпідэмій, сац. катаклізмаў (войнаў, го
ладу), звярталіся за дапамогай да чараўнікоў, вешчуноў, знахараў. Вядомы комплекс рытуальных дзеянняў пад умоўнай назвай «выкліканне дажджу», звычай ткаць з ахоўнымі мэтамі ахвярнае палатно — т.зв. «абыдзённік». Язычніцкае паходжанне маюць многія стараж. бел. святы, абрады, звычаі — Купалле, Каляды, трызна, гуканне вясны, ваджэнне «куста», пахаванне «стралы» і інш. 3 канца 10—11 ст. Я. на бел. землях пачало паступова выцясняцца хрысціянствам — найперш у выглядзе ўсх. абраду (праваслаўя), некалькі пазней — каталіцтва. Працэс хрысціянізацыі мясц. насельніцтва неаднойчы суправаджаўся ўзаемнымі непрыхільнасцю, сутыкненнямі, праследаваннямі, знішчэннем язычніцкіх свяцілішчаў і ідалаў. Працяглы час на бел. землях захоўвалася «двухвер’е» — адначасова існавалі Я. і хрысціянства. У «Аповесці мінулых гадоў» полацкаму князю Усяславу Брачыславічу прыпісваецца нараджэнне ад «валхвавання», а ў «Слове аб паходзе Ігаравым» — здольнасць ператварацца ў ваўка. Паступова хрысц. царква пачала дапасоўваць стараж. язычніцкія вераванні да сваіх свят і абрадаў. Напр., да язычніцкіх Каляд былі дапасаваны святы нараджэння Хрыста (Раство Хрыстова) і Вадохрышча, да Купалля — свята Іаана Прадцечы і інш. Функцыі некат. язычніцкіх багоў надаваліся асобным хрысц. святым (напр., функцыі Вялеса як апекуна жывёлагадоўлі — хрысц. св. Уласу, Ярылы як апекуна земляробства — хрысц. св. Георгію (Юрыю), Перуна як увасаблення грому і маланкі — хрысц. св. Ільі і да т.п.). Нярэдка на месцы былых язычніцкіх свяцілішчаў будавалі хрысц. храмы (Полацкі Сафійскі сабор, Віцебская Благавешчанская царква, Гродзенская Барысаглебская царква і інш.). У сучасным бел. грамадстве сляды язычніцтва захаваліся ў выглядзе рэліг. прымхаў: замоў, варажбы, добразычлівых ці зласлоўных пажаданняў і інш. Некат. жыхары Беларусі вераць у абрады лячэбнай магіі (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам і да т.п.
Літ:. Р ы б а к о в Б.А. Язычество Древней Русн. М.,1987; Яго ж. Язычество древннх славян. М., 1991; Ляўкоў Э.А Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992; Ненадав е ц А.М. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993; Богдановнч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов: Этногр. очерк. Мн., 1995 (рэпр. выд. Гродно, 1895); Волошнна Т.А., Астапов С.Н. Языческая ммфологня славян. Ростов н/Д, 1996; Л о з к a А.А. Беларускі народны каляндар. 2 выд. Мн., 2002. Э.СДубянецкі.
ЯЗЬ (Leuciscus idus), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў водах Сярэдняй Еўропы і Сібіры, падвід Я. туркестанскі — у бас. Аральскага мора. На Беларусі трапляецца ў рэках, праточных азёрах, вадасховішчах. Нар. назвы бялізна, вязь, дробнага — пад’язік.
Даўж. каля 70 см, маса да 8 кг. Цела сціснутае з бакоў, луска дробная. Лоб шырокі, пукаты, рот ніжні. Афарбоўка йемнаватая, з
Язь.
залацістым адценнем. Спіна і верхняя ч. бакоў цёмнасінія, бруха серабрыстае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, зрэдку чырванаватыя, астатнія чырвоныя. Корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, малюскамі, воднай расліннасцю. Аб’ект промыслу.
яік, старажытная назва р. Урал. Пасля падаўлення сялянскай вайны 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І. Пугачова, у якой удзельнічалі яіцкія казакі, Я. у 1775 загадам імператрыцы Кацярыны II перайменаваны ва Урал.
ЯІКАВА Валянціна Кузьмоўна (н. 1.10.1946, в. Старое Забалата Пермскай вобл., Расія), бел. спартсменка (самалётны, верталётны спорт). Засл. майстар спорту СССР па самалётным
В К Яікава.
(1978), майстар спорту СССР па верталётным (1975) спорце. Скончыла Пермскі мех. тэхнікум (1966), Цэнтр. лётнатэхн. школу ДТСААФ СССР (1969). У 1969—90 лётчыкінструктар Мінскага аэраклуба. Лётчык 1га класа. 17разовая чэмпіёнка свету (1972—86; абсалютная ў 1978, г. ЧэскеБудзеёвіцы, Чэхія), 9разовы сярэбраны, 5разовы бронз. прызёр. 10разовая (1981—85) чэмпіёнка Еўропы (абсалютная ў 1981, г. Буніц, Аўстрыя; 1983, г. Равена, Італія; 1985, г. ЧэскеБудзеёвіцы), 5разовы сярэбраны прызёр, 13разовая чэмпіёнка СССР (абсалютная ў 1983 г., Тула, Расія), сярэбраны (10), бронз. (19) прызёр. У чэмпіянатах Беларусі заваявала 6 залатых, 3 сярэбраныя, 1 бронз. ўзнагароды. У занальных і кубкавых спаборніцтвах заваявала 5 залатых, 7 сярэбраных, 3 бронз. ўзнагароды. За сваю спарт. кар’еру (1969—86) стала ўладальніцай 198 медалёў (105 залатых, 52 сярэбраныя, 41 бронз.).
ЯЙЛА, (цюрк.), 1) галоўная града Крымскіх гор са стромкімі паўд. і
248 яйцаеды
больш спадзістымі паўн. схіламі. Выцягнута на 110 км уздоўж узбярэжжа Чорнага м., ад Балаклаўскіх вышынь на 3 да мыса Ілья на У. Гал. водападзел Крымскага пва. На Я. знаходзяцца самыя высокія вяршыні Горнага Крыма: г. РаманКош (1545 м), ДэмірКапу (1540 м), ЗейтынКош (1534 м) і інш. Складзена пераважна з вапнякоў. Развіты карст; яры, каньёнападобныя цясніны (Вялікі каньён Крыма); шматлікія апоўзні і абвалы. Горналясныя ландшафты (на Пд міжземнаморскага тыпу), на вяршынях —лугі і стэпы. Асобныя ч. Я. называюцца (з 3 на У): Байдарская, АйПетрынская, Ялцінская, Нікіцкая, БабуганЯ., ДэмерджыЯ., Далгарукаўская, КарабіЯ. Агульная пл. Крымскіх Я. каля 320 км². 2) Агульная назва летніх горных пашаў у Крыме.
ЯЙЦАЁДЫ, група паразітычных насякомых атр. перапончатакрылых. Адносяцца пераважна да 2 надсям.: хальцыд і практатрупоідных наезнікаў. Гл. таксама Афелінусы, Трыхаграмы, Тэленомусы.
ЯЙЦАЖЫВАНАРАДЖ^ННЕ, спосаб узнаўлення патомства жывёламі, пры якім зародак дасягае поўнага развіцця ў яйцы ўнутры матчынага арганізма і вызваляецца ад яйцавых абалонак адразу пасля адкладання яйца. Пры Я. зародак не атрымлівае дадатковых пажыўных рэчываў ад маці, а развіваецца толькі за кошт пажыўных рэчываў яйца. Сярод жывёл Я. ўласціва некат. беспазваночным (напр., кляшчам, скарпіёнам, тлям, з пазваночных — шэрагу рыб і паўзунам (звычайнай гадзюцы, некат. вужам, вераценніцы ломкай, мядзянцы, марскім змеям). Пераходная форма паміж жыванараджэннем і яйцанараджэннем.
ЯЙЦАКЛАД, вонкавы палавы орган для адкладання яец у самак многіх насякомых і некат. рыб. У насякомых Я. — відазмененыя канечнасці 8 і 9 сегментаў брушка; складаецца з 3 пар створак, між асновамі якіх знаходзіцца палавая адтуліна. Яйцы адкладаюцца ў глебу (саранчовыя), тканкі раслін (стракозы, клапы, цыкады, пільшчыкі), у цела інш. насякомых (наезнікі), у ракавіны малюскаў (рыбагарчак). У вос, пчол, шмялёў Я. пераўтварыўся ў джала.
ЯЙЦАКЛЁТКА, жаночая палавая клетка (гамета), з якой зараджаецца новы арганізм. Утвараецца ва ўсіх вышэйшых раслін, у некат. водарасцей і грыбоў; у мохападобных, папарацепадобных і голанасенных Я. ўзнікаюць у архегоніях. У пакрытанасенных уваходзіць у склад яйцавога апарата зародкавага мяшка. У жывёл Я. часцей наз. яйцом.
Адносна буйная, нерухомая клетка. Фор