• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    71. АЛ.Ярашэвіч.
    
    ЯДЗЕРНЫ ЎДАР, паражэнне аб’ектаў праціўніка ядзернымі боепрыпасамі шляхам пуску ракет (тарпед). бомбакідання, стральбы артылерыі; форма ваен. дзеянняў у ядзернай вайне. У залежнасці ад колькасці аб’ектаў, якія неабходна паразіць, і выкарыстання ядз. боепрыпасаў Я.ў. падзяляюць на адзіночныя, групавыя і масіраваныя. Адзіночныя могуць наносіцца па адным або групе аб’ектаў адным ядз. боепрыпасам, групавыя — некалькімі ядз. боепрыпасамі па адным буйным або некалькіх аб’ектах, масіраваныя — адначасова або ў вельмі сціслы тэрмін вял. колькасцю ядз. боепрыпасаў з мэтай паражэння адной або некалькіх груповак войск ці аб’ектаў. Масіраваныя Я.ў. могуць складаць аснову ядз. наступлення і наносіцца на ўсім тэатры ваенных дзеянняў або
    
    
    ЯДЗЕРНЫЯ 241
    
    a
    
    Да арт. Ядзерны рэактар: a — прынцыповая схема (1 — рэгулюючыя стрыжні, 2 — ахова, 3 — адбівальнік, 4 — цешіаабмённік, 5 — турбіна, 6 — генератар, 7 — кандэнсатар, 8 — цепланосьбіт, 9 — актыўная зона); б — схематычны разрэз гетэрагеннага рэактара (1 — рэгулюючыя стрыжні, 2 — паліва. 3 — запавольнік, 4 — адбівальнік, 5 — актыўная зона, 6 — ахова).
    
    тэатры вайны. Гл. таксама Ракетнаядзерны ўдар.
    
    ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЁМ ІНСТЫТУТ Беларускага дзяржаўнага універсітэта, навуковадаследчая ўстанова. Засн. ў 1986 у Мінску. У структуры інта 12 лабараторый, аб’яднаных у 3 аддзелы: ядз. даследаванняў; кагерэнтны.х і нелінейных працэсаў: фізікі высокіх энергій. Гал. кірункі навук. дзейнасці: даследаванні ў галіне фізікі ядра і элементарных часціц, космамікрафізікі і ядз. астрафізікі, ядз. оптыкі палярызаваных асяроддзяў з мэтай устанаўлення фундаментальных заканамернасцей, якія вызначаюць развіццё мікрасвету; даследаванні ў галіне фізікі і элекградынамікі асяроддзяў са складанай струкгурай з мэтай устанаўлення іх фіз. уласцівасцей і распрацоўкі новых перспектыўных матэрыялаў для лазернай тэхнікі, дэтэктараў іанізавальных выпрамяненняў. нанатэхналогіі; даследаванні ў галіне аб’ёмных лазераў на свабодных электронах і іх выкарыстанне ў новых тэхналогіях: распрацоўка метадаў і апаратурных сродкаў для сістэм прадухілення надзвычайных сітуацый (у т.л. радыяцыйных і экалагічных аварый), экалагічнага кантролю і маніторынгу прыроднага асяроддзя, радыяцыйнай бяспекі ў медыцыне і нар. гаспадарцы.
       У іцue створаны і развіваецца новы кірунак навук. даследаванняў — ядз. оптыка палярызаваных асяроддзяў. Найважнейшыя дасягненні ў гэтай галіне: адкрыты з’явы ядз. працэсіі спіна нейтрона. вярчэння плоскасці палярызацыі гамаквантаў у асяроддзі з палярызаванымі элекгронамі; тэарэтычна абгрунтавана першае эксперым. назіранне новага тьту выпрамянення — параметрычнае рэнтгенаўскае выпрамяненне. якое ўзнікае пры пралёце электрона праз крышталі. а таксама першае ў свеце выяўленне такога выпрамянення. яюе ўзбуджаецца пратонамі вялікіх энергій у крышталі на паскаральніку Інта фізікі высокіх энергій у г. Протвіна (Расія); абгрунтаванне існавання з'явы спінавага дыхраізму і вярчэння спіна дэйтронаў вялікіх энергій у непалярызаваным рэчыве. Першыя эсперыменты праведзены ў 2003 сумесна з інтам ядз. фізікі Кёльнскага унта і Інтам ядз. фізікі (г. Юліх, Германія); таарэтьічна прадказаны з’явы вярчэння спіна часціц высокіх
    
    энергій у выгнугых крышталях (эксперыментальна выяўлена ў Лабараторыі імя Фермі. ЗША); створаны ііершы ў свеце аб’ёмны лазер на свабодных электронах (АЛСЭ) і атрыманы генерацыі індуцыраванага СВЧвьшрамянення ў АЛСЭ (2001): распрацаваны новае пакаленнё цяжкіх хугкіх эфектыўных сцынтылятараў для выкарыстання ў фізіцы высокіх энергій, мед. дыягностыцы і навук. даследаваннях, асновы лінейнай электрадынамікі вугляродных нанатрубак, тэорыя дыфракііыі хваль на гладкадэфармаваных структурах і тэорыя нелінейных эфектаў у вугляродных нанатрубках.
       Разам з фундаментальнымі даследаваннямі ў інце праводзіцца шырокі спектр прыкладных даследаванняў, вынікамі якіх сталі распрацоўка апаратуры для радыяцыйнага і экалагічнага кантролю, канкурэнтаздольных храматаграфічных комплексаў для дэталёвага вугляроднага аналізу, апаратуры для высокаэфектыўнай сушкі драўніны, сістэмы аператыўнага выяўлення ўцечак з заглыбленых трубаправодаў і ёмістасцей пад ціскам і інш. У інце працуюць (працавалі) УV Барышэўскі, РЛІ.ІІіхамірау. СА.Максіменка. Р.Я.Сіяпян. М.М.Шумейка і інш. Алубл. працы Барышэўскага «Каналіраванне. выпрамяненне і рэакцыі ў крышталях пры высокіх энергіях» (1982). «Ядзерная оптыка палярызаваных асяродкаў» (1995), зб. навук. прац па асн. кірунках дзейнасці інта «Фундаментальныя і прыкладныя фізічныя даследаванні. 1986—2001» (2001).
    У. Р. Барышзўскі.
    
    ЯДЗЕРНЫЯ БОЕПРЫПАСЫ, ядзерныя баявыя часткі (баявыя блокі) ракет (балістычных. крылатых, зенітных). баявыя зарадныя аддзяленні тарпед, авіяц. бомбы, артыл. снарады і міны, глыбінныя бомбы і інж. міны. паражальнае дзеянне якіх засн. на выкарыстанні энергіі ядз. выбуху. Асн. элементы Я.б. — ядз. зарад, сістэма аўтаматыкі і корпус. Магутнасць Я.б. харакгарызуенца тратылавым эквіналентам. паводле велічыні якога падзяляецца на 5 дыяпазонаў: звышмалыя (да 1 кт). малыя (1 — 10 кг), сярэднія (больш за 10—100 кт), буйныя (больш за 100 кт — 1 Мт) і звышбуйныя (больш за 1 Мт). Я.б. — асн. частка ядзернай зброі. Першыя
    
    Я.б. — ядз. авіяц. бомба (першапачатковая назва «а т а м н а я б о м б а»). Са з’яўленнем т.зв. вадародных бомбаў, заснаваных на тэрмаядз. рэакцыі. зацвердзіўся агульны для іх тэрмін «ядзерная бомба». Я.б. могуць дастаўляцца да цэлі пры дапамозе ракет, тарпед, самалётаў, артыл. гармат або ўстанаўлівацца ў грунце і пад вадой. У залежнасці ад маіугнасці і сродкаў дастаўкі Я.б. знаходзяцца на ўзбраенні розных відаў узбр. сіл і родаў войск і могуць выкарыстоўвацца для вырашэння такгычных, аператыўных і стратэг. задач. У час выбуху Я.б. паражальнае ўздзеянне аказвае ўдарная хваля, светлавое выпрамяненне, пранікальная радыяцыя. радыеактыўнае заражэнне і эл.магн. імпульс.
      Літ.. Белоус С.В Ядерное оружне третьего поколення // Воен. мысль. 1991. №П—12. І.А.Шор. В.А.Юшкевіч.
    
    ЯДЗЕРНЫЯ МАДЭЛІ. набліжаныя метады апісання некат. уласцівасцей ядраў атамных. Грунтуюцца на атаясамліванні ядра з якойн. фіз. сістэмай. уласцівасці якой добра вывучаны. Напр., Я.м. выраджанага фермігазу, вадкай кроплі, абалонкавая мадэль і інш.
    
    ЯДЗЕРНЫЯ РЭАКЦЫІ. ператварэнні ядраў атамных. абумоўленыя іх узаемадзеяннямі з інш. ядрамі, элементарнымі часціцамі, у т.л. гамаквантамі. Часта да Я.р. адносяць узаемадзеянні элементарных часціц паміж сабой. Імавернасць Я.р. характарызуецца сячэннем рэакцыі. якое залежыць ад энергіі часціц (ядраў). Адрозніваюць Я.р. пругкага (састаў і станы ядраў захоўваюцца) і няпругкага (састаў захоўваецца, станы змяняюцца) рассеянняў (гл. Рассеянне мікрачасціц) і ўласна Я.р. (змяняюцца ўнутр. ўласцівасці і састаў ядраў, адбываюцца ператварэнні элементарных часціц).
       У выніку ўласна Я.р. пры ўзаемадзеянні часціцы (ядра) а і ядра А атрымліваецца часціца (ядро) b і ядро В. a + A ~+ b + В. ui ў скарочаным запісе: А(а.Ь)В (у дужках звычайна запісваюць больш лёгкія прадукты рэакцыі. а паза імі —больш цяжкія). Пры высокіх энергіях колькасць прадуктаў рэакцыі Moxa быць значна большая. Я.р. наз. экзатэрмічнымі (эндатэрмічнымі). калі рознасць сумарных мас зыходных і канечных прадукгаў рэакцыі дадатная (адмоўная). Экзатэрмічныя рэакцыі з нейтральнымі часцінамі ідуць пры любых энергіях. для эндатэрмічных —існуе парог рэакцыі. напр.. парог дзялення урану238 нейтронамі прыкладна роўны 1.1 МэВ. Даследаванні Я.р. важныя для вывучэння ўласцівасцей і будовы атамных ядраў. Я.р. — асн. крьшійа радыеактыўных ізатопаў. Для атрымання ядзернай энергіі выкарыстоўваюцца ланцуговыя ядзерныя рэакцыі і тэрмаядзерныя рэакцыі.
       Літ.: С н т е н к о А.Г. Теорня ядерных реакцнй. М.. 1983: Валантэн Л. Субатомная фнзнка: ядра н частнцы: Пер. с фр. Т 2 М 1986. І.С.Сацункевіч.
    
    
    ЯДЗЕРНЫЯ СІЛЫ сілы, якія дзейнічаюць паміж нуклонамі. Абумоўлены пе
    
    
    242 ядзерныя
    
    раважна моцнымі ўзаемадзеяннямі. Характэрныя асаблівасці Я.с.: малы радыус дзеяння (менш за 10’¹⁴ м), самыя маіутныя з усіх вядомых узаемадзеянняў. За кошт Я.с. нуклоны могуць утвараць устойлівыя сістэмы — ядры атамныя. Вывучэнне Я.с. важнае для далейшага высвятлення струкгуры атамных ядраў, механймаў ядз. рэакцый і інш.
    
    ЯДЗЕРНЫЯ ФІЛЬТРЫ, мікрапорыстыя фільтры, атрыманыя пры апрамяненні палімерных плёнак (пераважна з лаўсану) паскоранымі цяжкімі іонамі і наступным пратраўленнем разбураных участкаў палімераў.
       Уздоўж траекторыі цяжкага іона ўгвараецца скразны канал правільнай формы. Асаблівасць Я.ф. — высокая аднароднасць памераў атрыманых каналаў і магчымасць іх вар’іраваць у шырокіх межах (0,01—10 мкм). Я.ф. выкарыстоўваюцца ддя сепарацыі мікрачасцінак па памерах, іх канцэнтравання, ультратонкай ачысткі вадкіх і газападобных асяроддзяў, стэрылізацыі вадкасцей і інш.
    
    ЯДЗЁШКА Іван Іванавіч (н. 25.3.1945, в. Сцяцкі Гродзенскага рна), бел. спартсмен (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1970). 3 1964 у камандзе «Спартак» (Мінск), з 1968 у камандзе РТІ (Мінск). У 1971—77, 1979—80 у камандзе ЦСКА (Масква) і зборнай СССР. Чэмпіён XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія), бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіён свету (1974, г. СанХуан, ПуэртаРыка), сярэбраны прызёр (1978, Маніла). Чэмпіён Еўропы (1971, г. Эсен, Германія; 1979; г. Турын, Італія), сярэбраны (1975, Бялград) і бронз. (1973, г. Барселона, Іспанія) прызёр. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1971). Чэмпіён СССР (1971—74, 1976—77, 1979—80). У 1981 — 83 трэнер зборнай маладзёжнай каманды СССР, зборнай нац. каманды СССР — чэмпіёна свету 1982 ( Багата). У 1984—86 на трэнерскай рабоце ў ГвінеіБісау, у 1994—98 у Ліване (у 1998 клубная каманда пад яго кіраўніцгвам бронз. прызёр Азіяцкіх гульняў). У 1987—99 трэнер камацды ЦСКА (1990— 92 гал. трэнер); зборнай каманды СССР (1987—90) — сярэбраната прызёра чэмпіянату Еўропы (1989. Афіны); трэнер каманды «Шахцёр» (г. Іркуцк, Расія) і гал. трэнер маладзёжнай зборнай каманды Расіі (1999—2001). 3 1991 у Беларусі праводзяцца традыц. міжнар. турніры па баскетболе на прызы яго ІМЯ. А.М.Петрыкаў.
    
    ЯДКбЎСКІ (Jodkowski) Юзаф (20.12.1890, г. Гродна — 2.1.1950), бел. і польскі археолаг, нумізмат. Скончыў Гродзенскую гімназію, Маскоўскі археал. інт (1912). Працаваў у Румян