Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°довыя травяністыя расліны з пальдавалопасцевымі каранёвымі клубнямі. Лісце доўгае, вузкае, ланцэтнае. Кветкі дробныя. ліловаружовыя. з пахам ванілі або гваздзікі. сабраныя ў суквецце колас. Плод — каробачка.
ЙДРЫ КАНДЭНСАЦЫІ, найдрабнейшыя нейтральныя часціцы або іоны, на якіх адбываецца кандэнсацыя пары і ўтвараюцца кроплі воблакаў і туманаў. Я.к. служаць гіграскапічныя часціцы, якія маюць хларыды, сульфаты, сульфіды нітраты і нітрыты. Іх памер 10'— 10’⁵ см, канцэнтрацыя ў сярэднім у 1 см³ над акіянам 10³, над сушай паза гарадамі 10⁴, у гарадах ~1,5 • 10s. 3 вышынёй канцэнтрацыя Я.к. звычайна памяншаецца.
яды раслін і жывёл, арганічныя рэчывы, якія пры дзеянні на жывыя арганізмы выклікаюць у іх атручэнне або смерць. Выпрацоўваюцца спецыялізаванымі клеткамі ці тканкамі (залозамі) расліны або жывёлы. Вядома больш за 10 тыс. відаў ядавітых раслін і каля 5 тыс. відаў ядавітых жывёл. Дзейнасць Я. на арганізм даследуе таксікалогія.
Я. р а с л і н адносяцца пераважна да алкалоідаў, гліказідаў, расл. мылаў (сапанінаўу арган. кіслот (сінільная, шчаўевая), смол. У большасді выпадкаў атручэнні Я. праяўляюцца млоснасцю, ірвотай, болямі ў жываце, дыярэяй. Выбіральная таксічнасць расл. Я. праяўляецца ва ўздзеянні на нерв.. мышачную і дыхальную сістэмы, сэрца, страўнікавакішачны тракт, печань або скуру. Найб. цяжкія атручэнні могуць выклікаць вял. дозы пракгычна кожнага расл. Я. Я. ж ы в ё л (зоатаксіны) адносяцца да розных кл. хім. злучэнняў. Змяшчаюцца ў спец. залозах ці выпрацоўваюцца ў тканках (напр.. нейратаксіны бялковай прыроды і розныя ферменты ў змей, панцырных жгуціканосцаў; нейрапептыды і тэтрадаксін у рыб; таксальбуміны ў скарпіёнаў; амінакіслоты, гіялуранідаза, пептыды ў павукоў і шш). Аснова дзеяння Я. — хім. рэакцыі з тканкавымі і клетачнымі біяхім. кампанентамі. Дзеянне Я. залежьшь ад іх фізікахім. уласцівасцей, ад колькасці і шляхоў паступлення, відавых асаблівасцей арганізма і яго ўзросту, выбіральнай дзейнасці на пэўныя расліны і жывёлы ці сістэмы і органы. Выкарыстоўваюць для барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі, у невял. дозах у медыцыне. Гл. таксама Атрутныя рэчывы, Курарэ, Пчаліны яд, Таксікоз, Таксіны.
ЯДЫ ПРАМЫСЛбвЫЯ. я д ы в ы т ■ в о р ч ы я, хімічныя рэчывы, якія сустракаюцца ва ўмовах прафес. дзейнасці чалавека і шкодна ўплываюць на здароўе пры невыкананні правіл тэхнікі бяспекі і гігіены працы. Паводле ступені таксічнасці і небяспекі Я.п. падзяляюць на класы. Да іх адносяцца цяжкія металы, вуглевадароды і іх галагенвытворныя, спірты, фенолы, альдэгіды, эфіры, гетэрацыклічныя і фосфарарган. злучэнні, антыбіётыкі і інш. Трапляюць
у арганізм праз органы дыхання, страўнікавакішачны тракт, скурныя покрывы, слізістыя абалонкі. Я.п. аказваюць агульнатаксічнае, раздражняльнае, мутагеннае дзеянне, паскараюць працэсы старэння, выклікаюць развіццё злаякасных пухлін і інш. Гл. таксама Прафесійныя шкоднасці. І.М.Семяненя.
ЯЕЧКА, парная мужчынская палавая залоза млекакормячых жывёл і чалавека, у якой выпрацоўваюцца сперматазоіды і сакратуюцца андрагены (гал. чынам тэстастэрон). Я. плода ўгвараецца ў брушной поласці, але к моманту нараджэння апускаецца ў машонку, дзе знаходзіцца пры больш нізкай тры, што спрыяе ўтварэнню і развіццю сперматазоідаў. Біяхім. выспяванне сперматазоідаў адбываецца ў прыдатку Я., дзе сакратуецца і вадкасць, якая разбаўляе сперму. Найб. частае запаленчае захворванне Я. — архіт. А.С.Леанцюк.
ЯЁЧНІК, жаночая палавая залоза (звычайна парная) жывёл і чалавека, у якой выпрацоўваюцца яйцаклеткі і стэроідныя гармоны. У бруханогіх малюскаў, птушак, некат. членістаногіх. рыб Я. няпарны. У ніжэйшых беспазваночных Я. — часовае намнажэнне палавых клетак, пачынаючы з кішачнаполасцевых і плоскіх чарвей — адасоблены орган.
Вылучаюць 2 тыпы Я.. мешкападобныя (у ніжэйшых чарвей. ігласкурых, членістаногіх. малюскаў, бесчарапных) і шчыльныя злучальнатканкавыя целы з цяжамі зародкавых клетак (у пазваночных жывёл і чалавека). У жанчыны Я. размешчаны ў поласці малога таза па баках маткі. У Я. адрозніваюць коркавае і мазгавое рэчыва. У коркавым знаходзіцца вял. колькасць фалікулаў, але выспявае толькі невял. іх частка (400—500 з 400 тыс.). Фалікулы. якія не выспелі. падлягаюць атрэзіі. Фалікулярныя клеткі, што акружаюць яйцаклетку, сакратуюць эстрагены. Пасля авуляцыі на чесцы разарванага фалікула ўгвараецца жоўтае цела і пачынаецца сакрэцыя прагестэрону. Дзейнасць Я. рэгулюецца гіпафізарнымі фалікуластьшулявальным гармонам і лютэінізавальным гармонам. Хваробы Я.: кісты і кістомы, эндаметрыёз. зрэдку развіваецца пазаматачная цяжарнасць. А.С.Леанцюк.
ЯЖГІНЯ, возера ў Міёрскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 17 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, на балоце Мох. Пл. 0,78 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 800 м, даўж. берагавой лініі 3,25 км. Пл. вадазбору 2 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглая. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя. На Пд злучана канавай з воз. Валозева.
ЯЖКбЎ Іван Сцяпанавіч (15.5.1923, с. Вял. Чараватава Дзівееўскага рна Ніжагародскай вобл., Расія — 26.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946). У Вял. Айч. вайну з 1941 на 2м Бел. фронце. Камандзір аддзялення сяржант Я. вызначыўся 26.6.1944 каля в. Рудзіца Шклоўскага рна, дзе з групай байцоў пасля фарсіравання р. Бася ўступіў у бой за плацдарм; у рашаючы момант
бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. У в. Чэрнеўка Шклоўскага рна на брацкай магіле сав. воінаў, дзе Я. пахаваны, абеліск.
І.С.Яжкоў Дз.ЦЯзаў
ЯЖбЎ Мікалай Іванавіч (крас. 1895. С.Пецярбург — 4.2.1940), савецкі парт. і дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930я г. Генеральны камісар дзярж. бяспекі (1937). У 1917 працаваў у Віцебску ў артыл. майстэрнях, дэпугат Віцебскага Савета саддацкіх дэпугатаў. Удзельнік грамадз. вайны. 3 1922 сакратар Марыйскага абкома, Сяміпалацінскага губкома, Казахскага крайкома ВКП(б). 3 1927 у ЦК ВКП(б). 3 1934 нам. старшыні, з 1935 — старшыня Камісіі парт. кантролю пры ЦК і адначасова сакратар ЦК ВКП(б). Чл. выканкома Камінтэрна (1935). 3 1936 нарком унутр. спраў, з 1938 — воднага транспарту СССР. Член ВЦВК і ЦВК СССР, Дэп. Вярх. савета СССР (з 1937). 10.6.1939 арыштаваны і паводле пастановы Ваен. калегіі Вярх. суда СССР 3.2.1940 прыгавораны да расстрэлу. He рэабілітаваны.
Літ.: Кокурнн А.Петров Н Большая чнстка. НКВД: структура. функцнн. кадры, 1938—1941 гг. // Правда. 1997. 30 мая — 6 нюня: Кузняцоў 1. Узлёт 1 падзенне «жалезнага» наркома // Голас Радзімы. 1998. 2 сак. Э.А.Ліпецкі.
ЯЖОЎСКІ Юзаф (каля 1793 — 16.8.1855), філолаг, філосаф, удзельнік вызв. руху на Беларусі і ў Літве ў пач. 19 ст.; адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1817—23) тва філаматау. Скончыў базыльянекую школу ў г. Умань (1815), вучыўся ў Віленскім унце. Паслядоўнік філасофіі І.Канта. Склаў статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў карыснай забавы» (гл. «Прамяністыя»), перапрацаваў статут літ. тва і дамогся яго пераходу пад кіраўншіва філаматаў. Займаўся ўдасканаленнем арганізац. структуры філаматычнага руху. Арыштаваны па справе тва філаматаў. 24.10.1824 вымушана пакінуў Вільню, працаваў настаўнікам у Рышэльеўскім ліцэі ў Адэсе. 3 ліп. 1825 у Маскве, настаўнік класічных моў у гімназй, выкладчык грэч. мовы ў Маскоўскім унце, займаўся навук. працай. Выдаў у Маскве кнігі «Шэсць песень «Адысеі» Гамера (1828, на лац. мове) і «Аб развіцці філалагічных даследа
язмін 245
ванняў пісьмаў Платона» (1829). 3 1841 жыў на Украіне, працаваў хатнім настаўнікам.
Тв.: Horacego ody. Wilno. 1822; Dodatek (do Horacego]. Wilno. 1824. М.Я.Рыбко.
ЯЗАТЫ, y старажытнаіранскай рэлігіі i міфалогіі клас божастваў — памочнікаў вярх. бога Ахурамазды: бог сонца і справядлівасці Мітра, багіня вады і ўрадлівасці Ардвісура Анахіта, бог вайны і перамогі Верэтрагна і інш. божаствы, ніжэйшыя рангам за Ахурамазду і 6—7 божастваў з яго найбліжэйшага акружэння, што сімвалізуюць дух святасці, добрую думку. ісціну, уладу, набожнасць, цэласнасць, бессмяротнасць і вядомы пад агульнай назвай Амеша Спента. У больш шырокім значэнні як «бажаство». «нябесны жыхар», тэрмін «Я.» абазначаў не толькі ўласна Я.. але і самога Ахурамазду разам з Амеша Спента.
ЯЗАЎ Дзмітрый Цімафеевіч (н. 8.11.1924, с. Язава Аканешнікаўскага рна Омскай вобл., Расія), савецкі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1990). Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1956) і Генштаба (1967). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну камандзір узвода, нам. камандзіра роты на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Пасля вайны на камандных і штабных пасадах, камандуючы арміяй, з 1974 у Гал. упраўленні кадраў Мінва абароны СССР. 3 1976 1ы нам. камандуючага войскамі Далёкаўсходняй ваен. акруі'і. камавдуючы Цэнтральнай групай войск, з 1980 — войскамі Сярэднеазіяцкай, Далёкаўсх. ваен. акруг. У студз.—маі 1987 нам. міністра абароны па кадрах — нач. Гал. ўпраўлення кадраў Мінва абароны СССР. У 1987—91 міністр абароны СССР. Чл. ЦК КПСС з .1987 (канд. з 1981); канд. у чл. Палітбюро ЦК КПСС у 1987—90. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1979. Чл. т.зв. Дзярж. кта па надзвычайным становішчы (ДКНС, ГКЧП), які імкнуўся ўстанавіць надзвычайнае становішча ў краіне 19—21.8.1991. Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці; вызвалены паводле амністыі Дзярж. думы Рас. Федэрацыі ў 1994.
ЯЗВА. дэфект скуры або слізістай абалонкі і падлеглых тканак. У ч а л a века бываюць Я. вострыя і хранічныя, адзінкавыя і множныя, сімптаматычныя, трафічныя, ракавыя і інш. Узнікаюць пры мясц. дзеянні шкодных фактараў (кіслоты. шчолачы, лякарствы; тэрмічныя ўздзеянні — апёкі, абмаражэнне; іанізавальныя выпрамяненні; мех. пашкоджанні і інш.) і ў выніку нейратрафічных расстройстваў.
Вострая Я. звычайна неглыбокая, акруглай або авальнай формы; хранічная мае прыўзнятыя, шчыльныя краі. зрэдку амазалелыя. С і м п т а м а т ы ч н ы я Я. (страўніка і дванаццаціперснай кішкі) бываюць стрэсавыя. эндакрынныя, медыкаментозныя (напр.. аспірьшавая). спецыфічныя (пры сіфілісе.