Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
šА. галіна радыёэлектронікі, якая распрацоўвае метады і сістэмы рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў і апрацоўкі атрыманых даных. Узнікла з патрэб ядзернай фізікі; шырока выкарыстоўваецца ў хіміі, біялогіі. медыцыне, касм. даследаваннях. фізіцы элементарных часціц і інш. Грунтуецца на метадах аналагавай, аналагалічбавай і лічбавай апрацоўцы эл. сігналаў, на выкарыстанні мікрапрацэсарнай тэхнікі, персанальных камп’ютэраў і камп’ютэрных сістэм.
Асаблівасці рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў; стахастычны, імпульсны характар эл. сігналаў на выхадзе дэтэктараў часціц; непрадказальнасць моманту іх з'яўлення, інтэнсіўнасці і формы; вымярэнне іх параметраў пры наяўнасці радыяцыйнага фону. Амплітуда імпульснага сігналу залежыць ад энергіі. форма — ад тыпу часціц; момант з’яўлення карэліраваны з працягласцю ядз. працэсаў. Рэгістрацыя часціц ці квантаў зводзіцца да падліку імпульсаў ад дэтэкгара; ідэнтыфікацыя тыпу выпрамянення і вымярэнне яго спектра ажыццяўляецца шляхам аналізу формы імпульсу. амплітуды ці адноснай затрымкі паміж імпульсамі; прасторавае размеркаванне вьшрамянення вызначаецца паводле каардынаты пункта дэтэктыравання. Найб. складаная задача — адбор карысных імпульсаў з мноства памылковых. вымярэнне іх параметраў шляхам пераўтварэння амплітуды ці часавай затрымкі паміж імпульсамі ў лічбавы код. Адбор карысных імпульсаў ажыццяўляецца аналагавай фільтрацыяй, раздзяленнем у часе і прасторы. лічбавай апрацоўкай даных у ЭВМ. Сучасная Я.э. ўсебакова выкарыстоўвае інтэгральную. імпульснук> і выліч. тэхніку. матэм. метады апрацоўкі інфармацыі.
На Беларусі даследаванні па Я.э. праводзяцца з 1961 у БДУ, Інце электронікі, Інце фізікі, Інце праблем энергетыкі Нац. AH. а таксама ў Міжнар. экалагічным унце імя А.Дз. Сахарава, ААТ «Атамтэх».
Літ.: Цнтовнч А.П. Ядерная электроннка. М.. 1984; Ковальскнй Е. Ядерная элекгроннка: Пер. с англ. М., 1972; Шмндт X. Нзмернтельная элекгроннка в ядерной фнзнке: Пер. с нем. М.. 1989.
В.Я.Ямны.
ЯДЗЕРНАЯ ЭНЕРГЕТЫКА а т а м ная энергетыка, галіна энергетыкі, якая выкарыстоўвае ядзерную энергію для вытвсці эл. і цеплавой
энергіі; галіна навукі і тэхнікі. што распрацоўвае метады і сродкі пераўтварэння ядз. энергіі ў эл. і цеплавую. Аснова Я.э. — атамныя электрастанцыі (АЭС). Ядз. энергія пераўгвараецца ў карысную таксама на атамных цеплаэлекграцэнтралях, атамных станцыях цеплазабеспячэння і ядзерных сілавых устаноўках (на ледаколах, падводных лодках і інш.). Перспектыўныя (пры рэалізацыі кіроўнага тэрмаядз. сінтэзу) тэрмаядз. электрастанцыі.
Крыніцай энергіі на АЭС з'яўляецца ядзерны рэактар, у якім ажыцдяўляецца кіравальная ланцуговая ядзерная рэакцыя дзялення некаторых цяжкіх ядраў урану, плутонію. торыю. У гэтым працэсе вылучаецца вял. колькасць цяпла, у асноўным (больш за 90%) пры тармажэнні асколкаў дзялення ядраў у матэрыяле ядзернага паліва. Адвод атрыманага цяпла і ператварэнне яго ў карысную энергію ажыццяўляецца метадамі прамысл. цеплаэнергетыкі (для атрымання электраэнергіі выкарыстоўваецца паратурбінны спосаб). У адрозненне ад звычайнай ЦЭС на АЭС замест топкі паравога катла для атрымання рабочага цела (вадзяной пары) выкарыстоўваепца ядз. рэактар.
Развіішё Я.э. пачалося з пуску ў 1954 у СССР першай АЭС магугнасцю 5000 кВт (і Обнінск Калужскай вобл.). Аснову сусветнай Я.э. склалі АЭС з рэактарамі на цеплавых нейтронах. 3 цеплавых рэактараў найб пашырэнне атрымалі корпусныя рэактары пад ціскам тыпу PWR (ВВЭР у Расіі) і кіпячыя рэактары BWR. Асн. недахоп цеплавых рэактараў — нізкая эфектыўнасць выкарыстання прыроднага урану. Больш перспектыўныя рэактары на хугкіх нейтронах (хуткія рэакгары), у якіх разам з выпрацоўкай электраэнергіі атрымліваецца новае ядз. паліва — плутоній (каэф. узнаўлення 1,4 і вьшіэй). Аднак зза больш высокага кошту іх будва абмежавалася доследнымі блокамі. Энергетычны крызіс пач. 1970х г. прывёў да масавага будва АЭС. Яго тэндэнцыямі былі павелічэнне магутнасці энергаблокаў да 1—1.5 млн. кВт. магутнасці АЭС да 4—6 млн. кВт. павышэнне параметраў ядз. рэактараў і інш. абсталявання. У пач. 1980х г. зза паніжэння і стабілізацыі цэн на арган. паліва тэмпы будва АЭС запаволіліся. хаця ў некат. краінах (Францыя. Германія. Японія. СССР) Я.э. працягвала развівацца апераджальнымі тэмпамі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы 19X6 некаторыя краіны прынялі мараторый на далейшае развіццё Я.э.. інш. закансервавалі будва АЭС. Новыя АЭС будавалі пераважна ў краінах Азіі. 3 цягам часу былі прыняты меры па павышэнні бяспекі і надзейнасці працуючых АЭС. распрацаваны ўдасканаленыя і больш бяспечныя ядз. рэактары. Удасканаленыя праекты энергаблокаў 3га пакалення адпавядаюць сучасным патрабаванням па бяспецы і практычна выключак>ць цяжкія аварыі з выкідам радыенуклідаў у навакольнае асяроддзе. Аднак шэраг праблем. звязаных з бяспекай, рэсурсамі ядз. паліва. пахаваннем радыеактыўных адходаў і інш.. стрымліваюць развіццё Я.э. На пач. 2003 у свеце эксплуатаваўся 441 ядз. энергаблок эл. магугнасцю больш за 377 ГВт, будаваліся 32 блокі. У Еўропе Я.э. склала 34% ад усёй энергетыкі, у вядучых ядз. краінах — ад 40 да 80%. На бліжэйшую перспектыву (2010—15) развіішё Я.э. звязана з павышэннем канкурэнтаздольнасці АЭС. павелічэннем тэрміну службы, надзейнасці і бяспекі дзейных энергаблокаў, бўдвам удасканаленых АЭС. Буйнамаштабныя праграмы развійця Я.э. ажыццяўляюцца ў Ялоніі. Францыі. Паўд. Карэі, Кітаі, Індыі. на Тайвані; аднавіў будва АЭС Іран. Энергет. стратэгіяй Расіі на перыяд да 2020 прадугледжана апераджальнае
развіццё Я.э. У шэрагу інш. краін Еўропы (Аўстрыя. Данія, Італія. Галандыя. Швецыя. Германія) прынята палітыка адмовы ад выкарыстання Я.э. Прагназуецца, што макс. ўклад Я.э. ў сусв. вытвсць электраэнергіі чакаецца на мяжы 2010, потым у выніку вываду з эксплуатацыі энергаблокаў I і II пакаленняў да 2020 яе доля можа панізіцца. Сярэднетэрміновая перспектыва (2025—30) будзе характарызавацца масавым вывадам з эксплатаныі энергаблокаў, якія вычарпалі свой рэсурс, будвам удасканаленых энергаблокаў 3га пакалення, распрацоўкай і ўкараненнем рэактараў 4га пакалення. Буйнамаштабная Я.э. будучага можа развівацца толькі на аснове хуткіх рэактараў. Для энергетычнага забеспячэння ўстойлівага развіцця чалавецтва ў доўгатэрміновай перспектыве неабходна стварыць новую ядз. тэхналогію натуральнай бяспекі. якая будзе гарантаваць: неабмежаваную забяспечанасць паліўнымі рэсурсамі (прыродным уранам. у далейшым — торыем); выключэнне цяжкіх аварый з радыяцыйнымі выкідамі пры любых адказах абсталяваня, памылках персаналу і знешніх уздзеяннях; экалагічна бяспечную утылізацьпо радыеакгыўных адходаў; ліквідацыю канала распаўсюджвання ядз. зброі выключэннем тэхналогій здабывання плугонію з адпрацаванага паліва; канкурэнтаздольную эканамічнасць.
На Беларусі ў 1983 было пачаіа будва Мінскай атамнай цеплаэлектрацэнтралі магутнасцю 2000 МВт, распрацаваны праект Беларускай АЭС магугнасцю 6000 МВт. Пасля Чарнобыльскай катастрофы праграма развіцця Я.э. на Беларусі спынена. У апошні час выкананы даследаванні магчымасці і мэтазгоднасці развіцця Я.э. ў краіне. Яны паказалі эканам. мэтазгоднасць будва АЭС, магчымасць яе размяшчэння на тэр. рэспублікі, наяўнасць бяспечных і эканамічных праектаў энергаблокаў.
М.М.Груша.
ЯДЗЕРНАЯ ЭНЕРПЯ, а т а м н а я э н е р г і я. унутраная энергія ядра атамнага, абумоўленая ядзернымі сіламі, якія дзейнічаюць паміж нуклонамі ядра. Можа вылучацца спантанна пры радыеактыўным распадзе (гл. Радыеактыўнасць) або ад дзеяння на ядро нейтронаў і інш. часцінак (у ядзерных рэакцыях).
Мерай трываласці ядра з'яўляецца энергія сувязі. Гэта макс. ўнутрыядз. энергія. якая можа выдзяляцца пры ядз. пераўтварэннях. Столькі энергіі трэба затраціць. каб раздзяліць ядро на пратоны і нейтроны. Удзельная энергія сувязі (яе сярэдняе значэнне на 1 нуклон) залежыць ад масавага ліку А Для лёгкіх ядраў яна адносна невялікая (напр., 7 МэВ для ядра атама гелію) і э павелічэннем A расце. дасягаючы максімуму ў 8.6 МэВ для найб. устойлівых ядраў з A = 50—70. а потым паступова змяншаецца да 7,5 МэВ для цяжкіх ядраў (урану). Таму энергетычна выгаднымі (з вылучэннем энергіі) з’яўляюцца рэакцыі ядз. сінтэзу лёгкіх ядраў (тэрмаядзерныя рэакцыі) і рэакцыі дзялення цяжкіх ядрау на 2 ядры сярэдняй масы. Утвораныя пры гэтым новыя ядры маюць большую ўдз. энергію сувязі. чым зыходныя. У тэрмаядз. рэакцыях вылучаецца да 3.5 МэВ на нуклон, у рэакцыях дзялення — 0.85 МэВ на нуклон, што ў мільёны разоў больш за энергію. якая вылучаецца ў хім. рэакцыях (напр.. пры гарэнні арган. паліва). Найб. выкарыстанне набыла ядз.
Адзін з асноўных аб’ектаў (крыніц энергіі) сучаснай ядзернай энергетыкі — двухблочная АЭС з рэактарамі ВВЭР440. A — знешні выгляд. Б___ блочны шчыт кіравання з дысплеямі, прыладамі, сігнальнымі табло, індыкатарамі, мнемасхемамі, друкавальнымі прыстасаваннямі. В __________схема станцыі: 1,2— рэактарныя будынкі; 3 — стальная ахоўная абалонка; 4 — лядовы кандэнсатар; 5 — корпус рэактара; 6 — парагенератар; 7 _____ вылічальная машына; 8 — блочны шчыт кіравання; 9 — турбагенератары; 10 — адкрытае размеркавальнае ўстройства; 11 — вентыляйыйная труба; 12 і 13 —дапаможныя будынкі контураў; 14 —адміністрацыйны будынак.
энергія дзялення цяжкіх ядраў (урану і плутонію) пад уздзеяннем нейтронаў. На ёй заснаваны ядзерная знергетыка і ядзерная зброя. Ядз. энергія радыеактыўных выпрамяненняў (Ьатопаў) выкарыстоўваешіа ў прамсці (для неразбуральнага кантролю. вытвсці новых матэрыялаў. стварэння малых крыніц электрасілкавання і інш.), у сельскай гаспадарцы (для інтэнсіфікацыі росту жывёл і раслін. захоўвання с.г. прадукцыі. энішчэння шкоднш насякомых). медыцыне (для дыягностыкі. лячэння. стэрылізацыі мед. матэрыялаў). для н.д. і інш. мэт. Я.э. сінтэзу з'яўляецца крыніцай энергіі ўсіх зорак. у т.л. Сонца (у ім
з ядраў вадароду ўтвараюцца ядры гелію. пры гэтым частка масы пераўтвараецца ў энергію). Праблема штучнага ажьшцяўлення тэрмаядз. сінтэзу вельмі складаная. пакуль асвоены толькі некіроўны — выбуховы сінтэз (гл. Ядзерны выбух). Асваенне кіроўнай тэрмаядз. рэакцыі можа даць практычна невычэрпную крыніцу энергіі. У шэрагу краін працягваюцца такія даследаванні. М.М.Груша.
ЯДЗЕР