• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °д некалькіх ват да некалькіх сотняў ват: напружанне — да 20 кВт: тэрмін службы — да 25 гадоў. Вькарыстоўваюцца як мініяцюрныя крыніцы электраэнергіі. напр. на касм. апаратах. у вымяральных прыладах. мед. электроннай апаратуры. В.Ц.Казазян.
    
    ЯДЗЕРНАЯ БбМБА, атамная б о м б а. бомба выбуховага дзеяння вял.
    
    
    разбуральнай сілы, якая ўзрываецца ад імгненнага выдзялення ядз. энергіі. Асн. часткі Я.6.: ядз. зарад (устройства. у якім адбываецца выбуховы працэс вызвалення ядзернай энергіі), зарад звычайнага выбуховага матэрыялу (напр., тратылу) і масіўная метал. абалонка.
       На ядз. зарад выкарыстоўваюцца уран233. 235 або плугоній239. Умова ланцугояай ядзернай рэакцыі. якая вядзе да выбуху. — наяўнасць крьггычнай масы ядз. зараду (некалькі кілаграмаў урану пі плутонію). Для прадухілення самаадвольнага выбуху зарад падзеле
    
    
    
    
    Прынцыповая схема ядзернай бомбы: a — з зарадам, падзеленым на 2 часткі; б — на некалькі частак; 1 — абалонка, 2 — выбуховае рэчыва, 3 — узрывальнік, 4 — накіравальны канал, 5 — плугоній, 6 — адбівальнік нейтронаў, 7 — нейтронная крыніца.
    
    
    ны на адасобленыя часткі. Маса кожнай ч. ядз. зараду меншая за крытычную. Выбух звычайнага зараду імгненна збліжае часткі ядз. зараду і ўтварае крытычную масу. Узнікае ланцуговая ядз. рэакцыя з выдзяленнем вял. колькасці энергіі — ядзерны выбух. Метал. корпус Я.б. не дае заўчасна раскідацца ядз. зараду ў першапачатковы перыяд ядз. рэакцыі. Падзяляюць Я.б. на авіяц. і марскія глыбінныя. Выбух авіяц. Я.б. паражае светлавым выпрамяненнем, ударнай хяаляй. пранікальнай радыяцыяй і радыеактыўным пылам. Магутнасць выбуху Я.б. ацэньваюць тратылавым эквівалентам — масай тратылу ў тонах. Першая Я.б. створана ў ЗША і выпрабавана там жа 16.7.1945. СССР выпрабаваў такук> бомбу ў жн. 1949. У канцы 2й сусв. вайны ЗША выкарысталі Я.б. з тратылаввім эквівалентам 20 тыс. т пры бамбардзіроўцы яп. гарадоў Хірасіма і Нагасакі (у жн. 1945). Сучасныя Я.б. маюць тратылавы эквівалент ад дзесяткаў да млн. т. Гл. таксама Ядзерная зброя, Ядзерныя боепрыпасы. А.П.Малыхін.
    
    ЯДЗЕРНАЯ БЯСПЕКА. якасць установак і ўстройстваў, што утрымліваюць ядзернае паліва, пры якой тэхн. сродкамі і арганізац. мерапрыемствамі прадухіляецца магчымасць ядз. аварый.
      Забеспячэнне Я.б. — асн. патрабаванне пры выбары пляцовак для размяшчэння. пры праектаванні, збудаванні. эксплуатацыі ядз. аб'ектаў. Да іх адносяцца ядзерныя рэактары ўсіх тьшаў і прызначэння, устаноўкі для вытвсці ядзернай зброі, сховішчы ядз. паліва. устаноўкі па яго перапрацоўцы, устройствы для захоўвання радыеактыўных адходаў і інш. Я.б. грунтуецца на: унутр. самаахове ўстановак, заснаванай на іх фіз. і праектных уласцівасцях. абсталяванні ўстановак надзейнымі ахоўнымі сістэмамі бяспекі і кантролю пара
    
    
    ЯДЗЕРНАЯ 235
    
    метраў; высокай кваліфікацыі і адкашасні персаналу, выкананні норм і правіл, што дзейнічаюць у галіне ядз. тэхнікі.
       На Беларусі нагляд за Я.б. ажыццяўляе спец. дзярж. орган — Праматамнагляд Мінва па надзвычайных сітуацыях. Акрамя нац. норм і правіл улічваюцца таксама рэкамецдацыйныя стандарты. распрацаваныя Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі. Парушэнне норм і правіл можа прывесці да цяжкіх ядз. аварый (страта кіравання ланцуговай рэакцыяй у ядз. рэактары і разгону яго магутнасці; утварэнне крытычнай масы ва ўстройствах, што маюць у сабе падзельныя матэрыялы. з узнікненнем самаадвольнай ланцуговай рэакцыі — да выхаду радыеактыўных прадуктаў дзялення за межы ўстановак і інш. Аварыі з найб. цяжкімі наступствамі адбыліся на хім. камбінаце «Маяк» у Чэлябінскай вобл. (Расія, 1957), АЭС «ТрыМайл Айленд» (ЗША, 1979), Чарнобыльскай АЭС (Украіна, 1986: гл. Чарнобыльская катастрофа 1986).
    А.І.Ярашэвіч.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ВАЙНА. умоўная назва вайны. у якой гал. сродкам паражэння з’яўлялася б ядз. зброя. Першая дактрына Я.в. прынята ў ЗША адразу пасля заканчэння 2й сусв. вайны ў сувязі з аснашчэннем іх узбр. сіл ядз. зброяй; знайшла адлюстраванне ў афіц. стратэг. канцэпцыях ЗША і НАТО. Ваен. дактрына СССР у пасляваен. перыяд таксама прадугледжвала вырашальную ролю ракетнаядз. зброі ў вайне.
       Напачатку абодва бакі разглядалі магчымасць усеагульнай Я.в.. якая мела б неабмежаванае. масіраванае і сканцэнтраванае паводле часу выкарыстанне ўсіх відаў ядз. зброі ў спалучэнні з інш. сродкамі барацьбы. У вайну такога маштабу прама або ўскосна маглі б уцягнуіша многія дзяржавы свету. а яе вынікі (т.зв. «ядзерная зіма». «ядзерная ноч») маглі б пашырацца на ўвесь зямны шар. што з'явілася б прамым шляхам да знішчэння чалавечай цывілізацыі. глабальнай экалагічнай катастрофы. У 2й пал. 1950х г. у ЗША распрацавана канцэпцыя абмежаванай ядз. вайны. 3 пач. 1970х яна стала разглядацца як узбр. проціборства з выкарыстаннем розных відаў зброі, у т.л. тактычнай і аператыўнатактычнай ядз. зброі. выкарыстанне якой абмяжоўвалася па маштабах. раёнах прымянення і відах ядз. сродкаў. Лічылася. што такая вайна магчыма толькі на працягу кароткага перыяду на некат. тэатрах ваен. дзеянняў з выкарыстаннем ядз. зброі для знішчэння важнейшых ваен. і ваен.эканам. аб’ектаў. Але і яна нясе вялікую небяспеку распаўсюджвання радыеактыўных прадуктаў на вял. адлегласці і магчымасць перарастання яе ва ўсеагульную Я.в.
       Міралюбівыя сілы ва ўсіх краінах выступаюць за прадухіленне любой формы Я.в., умацаванне рэжыму нераспаўсюджвання ядз. зброі і яе забарону ў далейшым.
       Літ.: Кононов Л. 0 проблеме ядерной опасностн в современном мнре // Воен. мысль. 2001. № 1; С у п р я г a A В. О войнах XXI века // Воен. мысль. 2002. № 6.
    
    ЯДЗЕРНАЯ ГЕАЛОПЯ, тое, што радыегеалогія.
    
    
    ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ. атамная зброя, агульная назва зброі, паражальнае дзеянне якой заснавана на выкарыстанні ўнутрыядзернай энергіі, што вылучаецца пры ядзерным выбуху: адзін з відаў зброі масавага знішчэння. Найб. магутны сродак вядзення баявых дзеянняў, разбуральны патэнцыял якога не мае прэцэдэнтаў у гісторыі чалавентва і нясе пагрозу для яго існавання ў цэлым. Асн. паражальныя фактары Я.з.: ударная хваля, светлавое выпрамяненне, пранікальная радыяцыя, радыеактыўнае заражэнне і эл.магн. імпульс. Я.з. ўключае розныя ядзерныя боепрыпасы (баявыя ч. ракет і тарпед, авіяц. і глыбінныя бомбы, артыл. снарады і міны, што забяспечаны ядз. ці тэрмаядз. ўстройствамі), сродкі дастаўкі іх да цэлі і сродкі кіравання імі. У залежнасці ад ядз. зараду падзяляецца на тры пакаленні. У Я.з. 1га пакалення ў боепрыпасах выкарыстоўваюць рэчывы, што дзеляцца (²³⁹Pu, ²³⁵U), напр., першая сав. ядзерная бомба, выпрабаваная ў жн. 1949. У Я.з. 2га пакалення пры выбуху вылучаецца не толькі энергія ад дзялення ²³⁹Pu і ²³⁵U. але і ад тэрмаядз. рэакцыі сінтэзу лёгкіх элементаў (ізатопаў вадароду — дэйтэрыю і трытыю). Бомба такога прынцыпу дзеяння наз. вадароднай і ўпершыню выпрабавана ў СССР (жн. 1953). Mae значна большую, практычна неабмежаваную магутнасць. Да 3га пакалення адносяць боепрыпасы, у якіх значная ч. энергіі выбуху ператвараецца ў інш. форму. чым ударная хваля і цеплавое выпрамяненне, і канцэнтруецца пераважна ў адным напрамку (напр., нейтронныя боепрыпасы, у якіх энергія пераўтвараецца ў нейтроннае і увыпрамяненне — нейтронныя бомбы і лазеры з ядз. напампоўваннем). Паводле выкарыстання Я.з. падзяляеццана:стратэгічную — прызначаную для знішчэння агульнага ваен.эканам. патэнцыялу праціўніка. мае вял. ці міжкантынент. далёкасць; т а к т ы ч н у ю, ці зброю поля бою магутнасцю ад 1 кт да 1 Мт. Стратэг. ядз. сілы ўключаюць міжкантынент. і балістычныя ракеты наземнага базіравання, балістычныя ракеты з ядз. боезарадамі на падводных лодках і стратэг. бамбардзіроўшчыкі міжкантынент. далёкасці, аснашчаныя бомбамі, ракетамі. крылатымі ракетамі з ядз. зарадамі. Пасля атамных бамбардзіровак амер. авіяцыяй яп. гарадоў Хірасіма і Нагасакі (жн. 1945) Я.з. стала гал. чынам ваен.паліт. сродкам націску і стрымлівання ў суіірацьстаянні вял. дзяржаў (гл. «Халодная вайна»), А.П.Мапыхін.
    
    «ЯДЗЕРНАЯ ЗІМА», гіпатэтычны сцэнарый глабальнага змянення клімату Зямлі ў выпадку буйнамаштабнай ядзернай вайны. Тэрмін «Я.З.», які ўвёў у пач. 1980х г. амер. астрафізік К.Саган, абаэначае рэзкае падзенне сярэдняй тры зямной паверхні зза выкідаў вял. колькасці ядзерных боепрыпасаў.
      На аснове камп'ютэрнага мадэліравання магчымай ядз. вайны вызначана. што зза
    
    выбухаў і пажараў у атмасферу будуць падняты сотні мільёнаў тон дыму. пылу. дробных часцінак, якія праз некалькі тыдняў з прычыны глабальнай цыркуляцыі атмасферы шчыльнай заслонай закрыюць Паўн. і часткова Паўд. паўшар'і Зямлі. Колькасць сонечнай энергіі, што падае на зямную паверхню, паменшыцца ў некалькі дзесяткаў разоў. У выніку настане «ядзерная ноч» і. як вынік. «Я.з.». Паводле разлікаў адбудзецца значнае і працяглае паніжэнне тры паверхні Зямлі на 15 °C (да 40 °C у розных рэгіёнах). У выніку гэтага не паспеюць прыстасавацца і загінуць шматлікія расліны, жывёлы і ўсе птушкі, што прывядзе да амаль поўнага разбурэння існуючых экасістэм. Працэс ачышчэння атмасферы будзе ісці месяцы і нават гады. але яна не вёрнецца ў першапачатковы стан. У наш час. па ацэнках шэрагу экспертаў, у выніку значнага скарачэння ў свеце ядзернай зброі вял. магутнасці, а таксама стварэння высокадакладнай зброі меншай магутнасці. «Я.з.» немагчыма. М.М.Груша.
    
    
    ЯДЗЕРНАЯ бПТЫКА, раздзел ядз. фізікі і фізікі элементарных часціц, які вывучае з’явы інтэрферэнцыі, дыфракцыі і пераламлення часціц і ядраў у рэчыве, аналагічныя адпаведным аптычным з’явам. Тыповыя сітуацыі, калі даўжыня хвалі дэ Бройля параўнальная з міжатамнай адлегласцю ці нават меншая за радыус ядра. Аднак у некаторых выпадках з’явы інтэрферэнцыі і лыфракцыі часціц і гамаквантаў выяўляюнца ў большай стуііені са змяншэннем даўжыні хвалі дэ Бройля, што дазваляе вывучаць многія ўласцівасці мікрасвету.
       З'явы ядз. прэцэсіі спіна нейтронаў. абумоўленай пераламленнем нейтронаў у псеўдамагн. ядз. полі рэчыва, і вярчэння плоскасці палярызацыі гамаквантаў кінематычна аналагічныя аптычнаму Фарадэя эфекту. Аптычнаму эфекту падвойнаÐ