• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     Мн., 1983.
    
    ЯГОЎДЗІК Мікалай Захаравіч (н. 15.8.1931, в. Куцэйкі Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі і клінічнай біяхіміі. Др мед. н.. праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед. іні (1953), дзе і працаваў. 3 1959 у Бел. н,д. скурнавенералагічным інце (у 1968—86 нам. дырэктара). 3 1986 у Мінскім мед. унце (у 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні псарыязу, удасканаленні метадаў дыягностыкі і лячэння скурных і венералагічных хвароб, змяшчэнні мікраэлементаў у структуры скуры ў антагенезе.
       Тв.. Професснональные болезнн кожн. Мн.. 1997 (разам з С.У.Федаровічам. В.П.ФІлонавым); Венернческне болезнн. Мн.. 1998 (разам з АЦ.Сасноўскім. М.В.Качук); Дерматологнческнй справочннк. Мн.. 2001 (разам з А.Ц.Сасноўскім. І.М.Бялугшай).
    
    ЯГОЎДЗІК (сапр. Я г а ў д з і к) Уладзімір Іванавіч (н. 14.2.1956, в. Кастровічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1978). 3 1978 працаваў у брэсцкай абл. газеце «Заря», на Брэсцкай студыі тэлебачання. з 1982 у газ. «Літаратура і мастацтва». з 1990 рэдактар газ. «Дзеці і мы», у час. «Нёман», у 1997—2003 гал. рэдакгар час. «Бярозка». Адначасова з 1995 гал. рэдактар час. «Лесавік». Друкуецца з 1972. У кн. аповесцей, апавяданняў, эсэ «Стронга» (1984), «Прыручэнне гггушкі», аповесці «Вочы Начніцы» (абедзве 1989) і інш. маральнаэтычныя праблемы. пошукі гармоніі чалавека і прыроды. Піша для дзяцей: кн. апавяданняў і аповесцейказак «Сонейка, свяці!» (1988), «Янка і Ружа» (1993), «Бабуліна варта» (1999) і інш. Аўтар кн. пра пісьменнікаў і мастакоў «Белыя рысы на чорным полі» (1995), літаратурнакрытычных артыкулаў і інш. Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Уклаў і пераказаў збкі бел. нар. легенд і па
    
    
    232 ягуар
    
    данняў «Вужовы кароль» (1996), бел. нар. казак «Царэўна ў падземным царстве» (2000), помнік стараж. слав. лры «Аловесць мінулых гадоў» (1999). Пераклаў на бел. мову раман В.Астаф’ева «Сумны дэтэктыў» (1992), камедыю А.Астроўскага «Лес» (паст. 1994, Бел. тр імя Я.Купалы).
      Тв:. Свята летаўца: Апавяданні, аповесці, казкі. Мн., 1996; Сем цудаў Беларусі. Мн., 1999; Рэха турынага рога: Апавяданні. Мн., 2002; Звярынец апошняга ледавіка: Апавяданні. Мн., 2003.
      Jlim:. Т ы ч к а Г. Прыручэнне слова // Полымя. 1990. № 5.
    
    ЯГУАР (Panthera оп’са), млекакормячая жывёла роду вял. катоў сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Паўд., Цэнтр. Амерыцы і на Пд Паўн. Амерыкі. Жыве ў трапічных і субтрапічных лясах, зрэдку ў гарах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
    
    
    
    Ягуар.
    
       Даўж. цела да 2 м, хваста каля 90 см, маса да 136 кг. Цела прысадзістае, масіўнае. Валасяное покрыва гладкае. бліскучае. Афарбоўка аранжавая з чорнымі кольцамі і плямамі, зрэдку трапляюцца чорныя Я. Добра лазіць па дрэвах і плавае. Корміцца капытнымі жывёламі, грызунамі, рыбаю. чарапахамі і іх яйцамі. Нападае на свойскую жывёлу. Нараджае 2—4 дзіцянят.
    
    «ЯГУАР», сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм. брыт. фірмы (з 1990 у складзе «Форд мотар»), Заднепрывадныя аўгамабілі розных класаў выпускаюцца з 1936. Большасць мадэлей мае 5месцавы (найб. пашырана) 4 ці 5дзверны кузаў седан, радзей купэ ці кабрыялет, бензінавы рухавік магутнасцю да 235 кВт, найб. скорасць да 260 км/гадз.
    
    
    Легкавы аўтамабіль «Ягуар» мадэлі XJ6 3.2.
    
    ЯГЎДЗІН Валерый Рыгоравіч (н. 29.8.1937, г. Катоўск Адэскай вобл., Украіна), расійскі спявак (тэнар). Нар. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1965), з 1976 выкладае ў ёй (з 1984 праф.). 3 1961 саліст Новасібірскага тра оперы і балета. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» ІІ.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Вакула («Ноч перад Раством» М.РымскагаКорсакава), Алег Баян («Клоп» ЭЛазарава), Вася («Алчына песня» Г.Іванова) і інш.
    
    ЯГУЖЬІНСКІ (Я г у ш ы н с к і) Павел Іванавіч (1683—17.4.1736), расійскі дзярж. дзеяч і дыпламат. Граф (1731). Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. 3 1701 служыў у гвардыі, выконваў дыпламат. даручэнні Пятра I. Удзельнік перагавораў аб міры са Швецыяй (Аландскі кангрэс 1719), пасланнік у Аўстрыі (1720— 21), ген.пракурор Сената (1722—26 і 1730—31); змагаўся з хабарніцтвам, казнакрадствам і інш. злачынствамі. У 1726—27 паўнамоцны міністр (пасол) Расіі пры Гродзенскім сейме Рэчы Паспалітай. У 1730 удзельнічаў у змове Вярхоўнага тайнага савета з мэтай пазбавіць рэальнай улады імператрыцу Ганну Іванаўну (1730—40), але ў хуткім часе перайшоў на яе бок і садзейнічаў аднаўленню самадзяржаўя. Рас. пасол у Прусіі (1731—34), з 1735 кабінетміністр (адзін з 3 афіц. саветнікаў) Ганны Іванаўны.
    
    ЯДАВІТЫ АГІАРАТ ЗМЕЙ. Складаецца з пары ядавітых залоз, размешчаных ззаду вачэй. і адной ці дзвюх пар спец. ядавітых зубоў у верхняй сківіцы. 3 залозы яд паступае ў вывадную пратоку, потым у авальную адтуліну каля асновы зуба і па канале ці раўчуку яд праходзіць у зуб. У спакойным стане ядавітыя зубы прыціснуты да паднябення, пры адкрыванні рота зубы выпрамляюцца і падаюцца наперад. Пры ўкусе мышцы, якімі абкружаны ядавітыя залозы, скарачаюцца і яд праз каналы зубоў упырскваецца ў месца ўкусу. Т.зв. «джала» — доўгі раздвоены язык змяі'— ніякіх адносін да Я.а.з. не мае.
    
    ЯДАВІТЫЯ ГРЫБЫ. група грыбоў, у якіх знаходзяцца ядавітыя для чалавека і жывёл рэчывы. Падзяляюць на мікраміцэты — грыбы, што маюць мікраскапічна малыя памеры, і макраміцэты —
    
    
    шапкавыя грыбы і порхаўкі (гастраміцэты). Вядома каля 250 відаў таксічных мікраміцэтаў. Розныя іх віды сінтэзуюць больш за 100 атрутных рэчываў, якія з’яўляюцца прыроднымі забруджвальнікамі харч. прадукгаў і с.г. кармоў. Самую вял. і небяспечную групу складаюць т.зв. «плесені» з рознай сістэматычнай прыналежнасцю; зігаміцэты, ааміцэты, аскаміцэты, дэйтэраміцэты. Многія грыбныя яды маюць нейра і эмбрыятаксічныя ўласцівасці, аказваюць тэратагеннае, мугагеннае, канцэрагеннае ўздзеянне. Напр., таксіны некат. відаў ірыбоў роду аспергілюс заражаюць арахіс, кукурузу, збожжавыя, каву, сыры, кармы і маюць гепата і нефратаксічныя, мутагенныя, тэратагенныя і імунадэпрэсіўныя ўласцівасці. Макраміцэты — зборная група вышэйшых грыбоў з розным сістэматычны.м становішчам: сумчатыя, базідыяльныя, агарыкавыя і гастраміцэты. Падзяляюць на ядомыя, умоўнаядомыя, практычна неядомыя і ядавітыя (у т.л. смяротна ядавітыя). Многія ядомыя грыбы ў пэўныя ўзроставыя перыяды назапашваюць прадукгы аўталітычнага распаду сваіх пладовых цел, якое ўзмацняецца ўздзеяннем плесневых грыбоў, мікробаў і інш. Грыбы, што растуць у раёнах з загазаванай атмасферай. развітбй прамсцю і сеткай аўтамаб. дарог, назапашваюць у грыбніцы і пладовых целах значную колькасць таксічных цяжкіх металаў і прадуклаў няпоўнага згарання аўтамаб. паліва. У такіх умовах грыбы лепшай спажывецкай якасці (белы грыб, маслякі. ядомыя трубчастыя і пласціністыя грыбы вышэйшай катэгорыі) становяцца небяспечнымі (асабліва ў спякоту). Таму ў некат. краінах забаронена спажыванне грыбоў, сабраных у натуральных умовах месцазнаходжання, і дазволена — толькі тых, што вырошчваюцца ў штучных умовах закрытых памяшканняў. У ізтых выпадках атручэнне забруджанымі або заражанымі грыбамі нельга разглядаць як грыбную інтаксікацыю. Атручэнне адбываецца ядавітымі метабалітамі грыбоў (мікатаксінамі), якія трапляюць у арганіз.м пры спажыванні, ужыванні лек. прэпаратаў (спарыння') або самалячэнні (мухаморы, бледная паганка). He ўсе з неядомых грыбоў маюць ядавітыя ўласцівасці. Многія з іх (жоўцевы грыб, перцавы грыб, свінуха тоўстая) маюць горкі смак, цвёрдую нясмачную мякаць, непрыемны пах; сатанінскі грыб мае толькі непрыемны знешні выгляд. Ядавітыя ўласцівасці некат. грыбоў (смаржкі, страчкі, валуі, свінуха тонкая) знікаюць пасля кулінарнай апрацоўкі. Да ядавітых ірыбоў і відаў, што маюцца быць ядавітымі, адносяць несапраўдныя апенькі, энталому веснавую, некат. і'іграфоры, павуціннікі, гаварушкі, парасонікі, шампіньён жаўтаскуры. Найб. моцнадзейнымі, смяротна ядавітымі грыбамі, што выклікаюць цяжкія наступствы пры спажыванні нават аднаго няпоўнага пладовага цела, з’яўляюцца прадстаўнікі роду аманіта (мухамор. бледная паганка).
    
    ядвіпн 233
    
    Часам выклікаюць моцнае атручэнне і смерць страчкі.
    
    ЯДАВІТЫЯ ЖЫВЁЛЫ. прадстаўнікі розных кл. жывёл, у арганізме якіх ёсць рэчывы, ядавітыя для чалавека і асобін інш. відаў. У свеце каля 5 тыс. відаў Я.ж.: прасцейшых каля 20, кішачнаполасцевых каля 100, чарвей каля 70, членістаногіх каля 4 тыс., малюскаў каля 90, ігласкурых каля 25, ядавітых рыб каля 500, земнаводных каля 40, паўзуноў каля 100, млекакормячых 1 від. На Беларусі агульная колькасць Я.ж. не вызначана. найб. вядомая гадзюка звычайная.
      Ядавітыя рэчывы выпрацоўваюць для самаабароны ці нападу. Адрозніваюць актыўнаядавітых і пасіўнаядавітых жывёл, А к т ы ў наядавітыя маюць спец. органы. якія выпрацоўваюць яд. Сярод іх ёсдь узброеныя і няўзброеныя. Узброеньы маюць залозы з ядам і апарат. які коле ці раніць. У інфузорый — трыхацысты. у кііпачнаполасцевых (актыніі. гідры, медузы) — жыгучыя клеткі. у членістаногіх (восы. пчолы, скарпіёны) і пазваночных жывёл — скурныя залозы, звязаныя з джалам. у рыб — залозы ў калючках плаўнікоў ці на жаберных накрыўках. У многіх жывёл (змеі, мнаганожкі. клапы. кляшчы. павукападобныя) пратокі ядавітых залоз адкрываюцца ў рот. Няўзброеныя актыўнаядавітыя жывёлы (рапухі зялёная і шэрая, трытоны і інш.) не маюць колючага апарата. іх яд трапляе на паверхню скуры або слізістай абалонкі ахвяры. У пасіўнаядавітых жывёл ядавітымі з’яўляюцца асобныя тканкі цела: напр.. ікра вусачоў, сываратка крыві скатаў. Некат. жывёлы (напр.. матыль мёртвая галава. вожык звычайны) малаадчувальныя да ядаў. яны валодаюць прыродным імунітэтам. Змяіны яд. пчаліны яд і інш. выкарыстоўваюць у медыцыне пры лячэнні некат. захворванняў.
    
    ЯДАВ