• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ²атыя — 5.8.1923), харвацкі філолагславіст. Акад. АН у Заграбе (1866), Пецярб. АН (1880, чл.кар. з 1868), Югаславянскай акадэміі навук і мастацтваў і інш. Скончыў Венскі унт (1860). Праф. Новарасійскага (Адэса, 1871—74), Берлінскага (1874—80), Пецярб. (1880—86), Венскага (1886—1908) унтаў. У 1876 заснаваў і выдаваў час. «Архіў фюр славішэ філалагі» («Архіў славянскай філалогіі»). Даследаваў царк.слав. мову, слав. літ. помнікі, паходжанне слав. пісьменнасці, палеаграфію, слав. сярэдневяковыя лры і інш. Аўтар шматлікіх навук. прац, у т.л. «Крыніцы для гісторыі славянскай філалогіі» (т. 1—2, 1885—97), «Гісторыя ўзнікнення царкоўнаславянскай мовы» (1900), «Гісторыя славянскай філалогіі» (1910). У працах выкарыстоўваў бел. матэрыял (граматыкі Л.Зізанія, М.Сматрыцкага і інш.).
      Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянскне языковеды. Т. 1. Мн.. 1976. Г.А Цыхун.
    
    ЯГЛЕВІЧЫ. вёска ў Івацэвіцкім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Івацэвічы—Пінск. Цэнтр сельсавета і с.г. вьпв. кааператыва. За 2 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 138 км ад Брэста, 1527 ж., 581 двор (2003). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, царква евангельскіх хрысціянбаптыстаў, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — СвятаГеоргіеўская царква (1760).
    
    ЯГЛбЎ Валерый Мікалаевіч (н. 26.1.1938, г. Віцебск), бел. хімік. Др хім. н. (1981), праф. (1982). Акад. Бел. інж. акадэміі (1995). 3 1965 у Бел. тэхн. унце (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі буд. матэрыялаў і каштоўных металаў. Распрацаваў спосабы здабывання серабра і золата з некандыцыйнай сыравіны.
      Тв:. Пяроксеновые снталлы. Мн.. 1983 (разам з Л.АЖунінай. М.І.Кузьмянковым); Дымообразуюіцая способность веіцеств н матермалов. Мн.. 2003 (разам з А.В.Іпацьевым).
    
    ЯГНЯТНІК. птушка сям. ястрабіных; гл. Барадач.
    
    ЯГОРАЎ Аляксандр Атяксандравіч (1.5.1887, С.Пецярбург — 25.5.1959), бел. і рас. харавы дырыжор, педагог, кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1912). 3 1914 выкладаў хар. спевы і муз. грамату ў гімназіях Магілёва, з 1919 арга
    
    
    нізатар, адзін з кіраўнікоў і педагог Гомельскай нар. кансерваторыі. У 1920— 51 выкладчык Ленінградскай кансерваторыі (з 1935 праф.). Аўтар твораў вак. жанраў, апрацовак для хору нар. песень, у т.л. бел., манаграфій па тэорыі і практыцы хар. спеваў, методыцы іх выкладання.
    
    ЯГОРАЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 4.3.1940, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1992), праф. (2002). Скончыў БПІ (1962) і БДУ (1968). 3 1967 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі (з 1993 заг. аддзела). Навук. працы па выліч. матэматыцы, стахастычным аналізе, набліжаных метадах інтэгравання. Распрацаваў і даследаваў шэраг агульных метадаў набліжанага вылічэння функцыян. інтэгралаў па мерах у лінейных прасторах і мнагастайнасцях. новы метад даследавання структур стахастычнага аналізу ў прасторах з пягаўсавымі мерамі, зададзенымі характарыстычнымі функцыяналамі.
       Тв. : Прнблнженные методы вычмслення контмнуальных ннтегралов. Мн.. 1985 (разам з П.І.Сабалеўскім. Л.АЯновічам); Funktional integrals: approximate evaluation and applications. Dardrecht=Boston=London. 1993 (разам з імі ж).
    
    ЯГЙРАЎ Аляксандр Ільіч (25.10.1883, г. Бузулук Арэнбургскай вобл'., Расія — 23.2.1939), савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Скончыў Казанскае пях. юнкерскае вучылішча (1905). У арміі з 1901. Удзельнік 1й сусв. вайны. 3 1918 у Чырв. Арміі. У час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—22 камандаваў арміямі, Паўд. і Паўд.Зах. франтамі. Са студз. 1921 камандуючы войскамі Кіеўскай, з крас. Петраградскай ваен. акруг, адначасова з вер. 1921 да студз. 1922 — Зах. фронтам, пасля Каўк. арміяй, узбр. сіламі Украіны і Крыма. У 1925—26 ваен. аташэ ў Кітаі. 3 мая 1927 да крас. 1931 каманд. войскамі БВА. 3 1931 нач. Штаба РСЧА. з 1935 — Генштаба, у 1937—38 1ы нам. наркома абароны СССР. Са студз. 1938 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Канд. у чл. ЦК у 1929—30, чл. ЦК КП(б)Б у 1930—31. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1934—38. Чл. ЦВК БССР у 1929—31. Чл. ЦВК СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. Неабгрунтавана рэпрэсіраваны як удзельнік «ваеннай змовы» ў Чырв. Арміі, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
    
    ЯГОРАЎ Аляксей Ягоравіч (1776— 22.9.1851), рускі жывапісец, рысавальшчык: прадстаўнік рус. класіцызму. Паводле паходжання калмык. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1782—97), у 1798—1803 і 1807—40 выкладаў у ёй (з 1812 праф.). Вучань І.Акімава, Р.Уірумава. У 1803—06 пенсіянер AM у Рыме. Майстар лірычнага вытанчанага рысунка. Пісаў карціны пераважна на рэліг. і міфалагічныя сюжэты, партрэты: «Сусанна» (1813), «Катаванне Збавіцеля» (1814), «Галава юнака» (1812), партрэт
    
    
    ЯГОЎДЗІК 231
    
    А.Тамілава (1831). Удзельнік размалёўкі Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод вучняў К.Брулоў, Ф.Бруні, /У.Іванаў.
      Літ.: М р о з Е.А. Е.Егоров. М.: Л., 1947.
    
    ЯГбРАЎ Барыс Барысавіч (26.11.1937, Масква — 19.9.1994), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1964). Лётчыккасманаўт СССР (1964). Др мед. н. (1979), праф. (1984). Палк. мед. службы. Скончыў 1ы Маскоўскі мед. інт (1961). 3 1964 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 12— 13.10.1964 з У.М.Камаровым і К.П.Феакціставым здзейсніў палёт на першым у свеце шматмесным касм. караблі «Узыход» (як урач). У космасе правёў 1 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР. Залаты медаль «Космас».
    У. С.Ларыёнаў.
    
    
    
    А.І.Ягораў.              М.А.Ягораў
    
    ЯГбРАЎ Марат Фёдаравіч (н. 18.2.1923, г. Севастопаль, Украіна), бел. грамадскі дзеяч, журналіст. Др філасофй (1998), праф. (1998). Засл. работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1986). Акад. Міжнар. акадэмй інфарм. тэхналогій (2001). Скончыў Маскоўскае ваеннапаліт. вучылішча імя Леніна (1946), БДУ (1961). 3 1941 у Сав. Арміі. 3 1968 працаваў на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1970 нам. дырэктара бюро прапаганды лры Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1972 нам. старшыні, з 1991 старшыня Бел. фонду міру. віцэпрэзідэнт Міжнар. асацыяцыі міру, з 1992 старшыня Міжнар. гуманіт. няўрадавай аргцыі «Чарнобыль—помач», з 1996 нам. старшыні «Міжнароднага саюза чарнобыльскіх ініцыятараў». Аўтар аповесцей, апавяданняў, гумарэсак для моладзі і дзяцей, аўтар сцэнарыяў і рэжысёр кінафільмаў «Аперацыя Днепр». «Небяспечныя павароты» (абодва 1968), «Галоўны пост Радзімы» (1969), «За мір на зямлі» (1975), «Калі не мы, то хто...» (1976).
    
    ЯГОРАЎ Міхаіл Аляксеевіч (5.5.1923, в. Бардзіна Руднянскага рна Смаленскай вобл., Расія — 20.6.1975), бел. партызан, Герой Сав. Саюза (1946). У Вял. Айч. вайну з 1941 разведчык і падрыўнік Смаленскага партыз. палка У.Ф.Садчыкава, які дзейнічаў у Аршанскім, Багушэўскім, Ветрынскім. Сенненскім, Ушацкім, Чашнідкім рнах Беларусі. Ў маі — жн. 1943 нач. штаба партыз. атрада 13й Касцюковіцкай брыгады. 3
    
    
    1944 на 2м Бел. фронце. У ноч на 1.5.1945 сяржант Я. разам з М.В.Кантарыя ўзняў Сцяг Перамогі над рэйхстагам у Берліне. Пасля вайны на гасп. рабоце.
    
    ЯГбРАЎ Уладзімір Дзям’янавіч (н. 7.11.1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскага рна Магілёўскай вобл.), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Ген.палк. (1993). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1967), Вышэйшую школу КДБ СССР (1979). 3 1962 на камсамольскай рабоце на Магілёўшчыне, заг. аддзела ЦК ЛКСМБ, старшыня Кта маладзёжных аргцый БССР; у 1974—77 сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 1977 у органах дзяржбяспекі. 3 1981 нач. упраўлення ўнутр. спраў Брэсцкага аблвыканкома, з 1984 1ы нам. міністра ўнутр. спраў БССР. У 1985—90 міністр унутр. спраў Латв. ССР. кіраўнік прадстаўнііггва МУС СССР у Афганістане, нач. Гал. ўпраўлення МУС СССР на транспарце. 3 1990 міністр унутр. спраў, у 1994—95 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1996—2000. адначасова старшыня Камісіі па нац. бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
    
    ЯГОРАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 19.5.1950, г. Гродна), бел. хіміканалітык. Др хім. н. (1999). Скончыў БДУ (1972). 3 1978 у НДІ фіз.хім. праблем БДУ (з 1989 заг. лабараторыі). Навук. працы па іонаметрыі і хіміі працэсаў экстракцыі. Даследаваў узаемасувязь паміж працэсамі экстракцыі, іоннай асацыяцыі і функцыянаваннем вадкасных і плёначных іонаселектыўных электродаў; выявіў эфект моцнай залежнасці патэнцыяметрычнай селектыўнасці ад стэрычнай даступнасці абменнага цэнтра вадкіх іонаабменнікаў. Распрацаваў шэраг іонаселектыўных электродаў, дыягнастычных набораў, дзярж. стандартных узораў для колькаснага хім. аналізу і ўкараніў іх у вытвсць.
      Тв:. The influence of extraction processes on the function of liquid and film membrane ionselective electrodes (y сааўг.) // Sei. Electrode Rev. 1991. Vol. 13. № 1; Влнянне нонной acсоцнацннн на селектнвность электродов. обратнмых к органнческнм катнонам (разам з У.АРэпіным. Т.ААўсяннікавай) // Журн. аналмт. хнммн. 1992. Т. 47. № 9.
    
    ЯГОРАЎ Юрый Аляксеевіч (23.5.1911, г. Ніжні Ноўгарад. Расія — 8.6.1963), бел. архітэктар і даследчык архітэктуры. Др мастацтвазнаўства, праф. (1952). Скончыў Маскоўскі арх. інт (1935). 3 1944 гал. архітэктар Мінска, з 1949 заг. арх.буд. сектара АН Беларусі. адначасова ў 1948—54 выкладаў у БПІ. Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў і забудовы цэнтра Мінска і яго гал. праспекга (цяпер праспект Ф.Скарыны). 3 1954 у Маскве, выкладаў у інце інжынераў гар. будва Массавета. Аўтар даследаванняў па горадабудаўнііггве БелаРУсі
      Тв:. Градостромтельство Белоруссмм. М.. 1954: Архнтектура н градостронтельство Со
    
    
    ветской Белорусснн. Мн., 1957 (у сааўт.): Ансамбль в градостронтельстве CCCR Очеркн. М., 1961. В.М.Чарнатаў.
    
    «ягбрый», назва своеасаблівага бел. нар. прадстаўлення, а таксама скрынкі з лялькамі (падобная да батлейкі}, з якой хадзілі, славячы Юр’я (Ягорыя), міфалагічнага апекуна жывёлы, уладара звяроў.
       Паказы «Я.» на Беларусі зафіксаваны ў 19 ст. Прымяркоўваліся да святкавання веснавога Юр'я. «Я.» уяўляў сабой прымітыўны мех. тр лялек: невял. фігуркі коннікаў былі пасаджаны на вострыя, замацаваныя ў дошцы калкі і ў час руху паварочваліся вакол іх. Асн. персанаж — Юрый на белым кані — вылучаўся большымі памерамі і займаў цэнтр. месца. Выканаўцы спявалі песні. блізкія да рэпертуару валачобнікаў, і калыхалі скрьшку. у якой спец. механізм круціў фігуркі коней на калках па крузе. Паказы суправаджаліся імправізаваным тэкстам акцёракаментатара. Будову скрынкі апісаў П.Шэйн.
       Літ.: Народны тэатр.