• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ½аў. В.Сахарчук.
       Тв.: Бел. пер. — у кн.: Хай зорыць дзень! Мн.. 1973: У кн.: Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень... Мн.. 1978; У кн.: Гілевіч Н. Роднасць. Мн.. 1983; Апалавы пярсцёнак: Лірыка. Мн.. 1988; Pvc. пер. — Йзбранное. М.. 1958: Лнрнка. М.'. 1972. Н.С.Гілевіч.
    
    ЯВІЛЬКІН Георгій Міхайлавіч (н. 5.5.1944, г. Кандалакша Мурманскай вобл., Расія), бел. сацыёлаг. Др сацыялаг. н. (1994), канд. мед. н. (1973), праф. (1994). Скончыў Іркуцкі мед. інт (1967) і Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1968). 3 1968 у органах КДБ. 3 1982 у Інце нац. бяспекі Рэспублікі Бе
    
    
    ларусь (у 1990—94 нач. кафедры сацыялогіі і псіхалогіі). 3 1996 дырэктар сацыялаг. службы «Альхон». 3 2000 дырэктар Інта сацыялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах сацыялізацыі асобы, псіхалогіі і сацыялогіі працы, метадалогіі і методыцы вывучэння сацыялаг. і сац.псіхал. характарыстык прафес. дзейнасці.
       Тв:. Соцнальные н соцнальнопснхологмческне аспекты формнровання н развнтня лйчностм оператнвного сотруднмка. М . 1991; Многомерное шкалнрованне в мсследованнм профессяональной соцйалнзацйй лмчностн. Мн.. 2002; Методологня, методнка н логнка нзучення професснональной соцналнзацйй лнчноста. Мн., 2004.
    
    ЯВЁЦ Ларыса Васілеўна (н. 13.2.1941, пас. КзылТэпа Бухарскай вобл., Узбекістан), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н. (1987), праф. (1988). Скончыла Гродзенскі мед. унт (1964). дзе працавала з 1968 (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па алергічных хваробах у дзяцей. уплыве экалагічна неспрыяльных фактараў (радыяцыі. цяжкіх металаў) на стан здароўя дзяцей Беларусі. Бронзавы медаль ВДНГ «Ахова злароўя маці і дзіцяці ў СССР» (1987).
    
    ЯВІЧ Пётр (Іштван) Максавіч (н. 5.9.1918, г. Цёрэксентміклаш, Венгрыя). бел. мастак. 3 1926 у Віцебску. Вучыўся ў майстэрні ІО.Пэна. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працуе ў розных жанрах алейнага жьівапісу. Аўтар жанравых кампазіцый «Мары» (1959). «Заложнікі» (1960), «Станаўленне савецкай улады ў Віцебску» (1968), «Дзеці Міная» (1978): партрэтаў «Дзяўчынка ў блакітным» (1948), нар. арт. Беларусі А.Радзялоўскай (1948). М.Звездачотава. П.Малчанава (абодва 1949), «Маці» (1950), М.Шмырова (1952), А.Ільінскага (1953), «Сын» (1954). В.Харужай (1961), жонкі (1959. 1962), «Беларускі Сусанін (М.Пасманаў)» (1968).
    
    
    
    П.Явіч Унук Пецька. 1990.
    
    «Алёнка» (1982), «Унук Пецька» (1990). аўтапартрэтаў (1947. 1948, 1988): пейзажаў «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы наЛучосе» (1990). «Лета» (1996) «Світанак над возерам» (1997), «Багна» (1998); нацюрмортаў. Творам уласцівы глыбокі псіхалагізм і эмац. ўзнёсласць вобразаў, дакладнасць у перадачы натурнага колеру, пластычная выразнасць формы.
      Літ.: Пётр Явіч: (Альбом]. Віцебск, 1999.
    М.Л. Цыбульскі.
    
    ЯВОРСКІ Баляслаў Леаполідавіч (22.6.1877, г. Харкаў, Украіна — 26.11.1942), расійскі і ўкраінскі музыказнавец, піяніст, педагог, кампазітар. Др мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1903; кл. кампазіцыі С.7анеева, кл. фп. М.Шышкіна), з 1938 яе прафесар. 3 1906 выступаў як піяністсаліст і ансамбліст. 3 1916 праф. Кіеўскай кансерваторыі, адначасова з 1918 — Муз.драм. інта, з 1917 дырэктар Кіеўскай нар. кансерваторыі; у 1921—31 выкладаў у 1м Маскоўскім муз. тэхнікуме, адначасова працаваў у Наркамасвеце РСФСР. Рэфарматар рас. муз. адукацыі. Стваральнік тэорыі ладавага рытму, заклаў асновы вучэння пра інтанацыю. Абгрунтаваў і ўвёў шэраг тэрмінаў, якія зацвердзіліся ў музыказнаўстве. Сярод муз. твораў: опера «Вышка Кастрычніка» (паст. 1930), арк. п’еса «Тры расфарбоўкі» (1905), творы для фп., рамансы і інш. Сярод вучняў Р.Вяроўка, Х.Свешнікаў і інш.
       Тв.: Статьн, воспомннання, перепнска. М., 1972: Нзбр. труды. Т. 1—2 (ч. 1). 2 нзд. М.. 1972—87.
       Літ.: Кузелнна Л.А Нсполннтельская эстетнка Б.Л.Яворского. М.. 2000.
    Н.В. Сазановіч.
    
    ЯВОРСКІ Васіль Іванавіч (10.1.1876, г. КамянецПадольскі, Украіна — 20.9.1974), расійскі геолаг, адзін з вядучых даследчыкаў Кузбаса. Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1962). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў горнае вучылішча ў Дамброве (1898) і Пецярб. горны інт (1913). 3 1913 працаваў у Геал. камітэце (пазней Усесаюзны н.д. геал. інт). Навук. працы па геалогіі вугальных радовішчаў і палеанталогіі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
       Тв:. Stromatoporoidea Советского Союза Ч. 1—5. М.. 1955—67.
    
       Літ:. Мокрннскнй В.В. Васнлнй йвановнч Яворскнй // Сов. геологня. 1966. №5.
    
    ЯВОРСКІ (Jaworski) Казімеж Анджэй (28.11.1897, Сядлішча Люблінскага ваяв., Польшча — 6.9.1973), польскі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Харкаўскім, Люблінскім, Варшаўскім унтах. Заснавальнік і рэдактар (1933—39, 1945—49) літ. час. «Катепа» («Камэна»), дзе змяшчаў пераклады бел. паэзіі. У 2ю сусв. вайну вязень канцэнтрацыйнага лагера. Аўтар збкаў вершаў «Венцеры: Вянок
    
    
    228              яворскі
    
    санетаў» (1932), «Выбраныя вершы. 1939— 54» (1955), «Поступ часу» (1961, уключаны і пераклады) і інш. Перакладаў творы Я.Купалы (урыўкі з паэм «Яна і я». «Над ракою Арэсай» і вершы), М.Танка (паэма «Кастусь Каліноўскі» і вершы), Я.Каласа, М.Багдановіча, М.Чарота, П.Броўкі, А.Куляшова, Я.Пушчы і інш. Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу [«Янка Купала: (Да 10годдзя з дня смерці паэта)», 1952; «Паэт Беларусі», 1955; «Творца сучаснай беларускай паэзіі», 1962], пра бел. паэзію «Беларуская паэзія ў перакладах» (1971).
       Тв.: Pisma. Т. 1—9. LubUn. 1971—72.
    І.У. Саламевіч.
    
    ЯВОРСКІ Станіслаў Іванавіч (16.4.1915, г. Брэст — 5.2.1988), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў студыю БДТ1 (1938), працаваў у гэтым тры. 3 1939 у Заслаўскім калгаснасаўтасным, у 1939—41 і з 1945 у Пінскім, у 1954— 85 у Магілёўскім абл. драм. трах. Акцёр харакгарнага плана. Яго мастацтву ўласцівы сцэн. выразнасць, дакладны малюнак ролі, мяккі гумар, шчырасць і прастата. Сярод роляў: у Заслаўскім тры — Маргун, Шмігельскі («Партызаны» К.Крапівы); у Пінскім тры — Левановіч і Нічыпар, Здаравеня («Хто смяецца апошнім». «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы). Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы). Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка). Суддзя («Несцерка» В.Вольскага), фон Кубэ («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), патэр Сарыні («Іспанцы» М.Лермантава), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Лешч («Апошнія» М.Горкага), Аркадзь («Платон Крэчат» А.Карнейчука); у Магілёўскім тры — Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» Макаёнка). Мякішаў («Пад адным небам» А.Маўзона), Мікалай II, Мікіта Сямёнавіч («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), Дульскі («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), клоун Бом («Інтэрв’ю ў БуэнасАйрэсе» Г.Баравіка) і інш. А.П.Раеўскі.
    
    ЯГАДА, цэнакарпны (утвораны зрошчанымі пладалісцікамі) сакаўны шматнасенны нераскрывальны плод у раслін. Mae тонкі, скурысты пазаплоднік і сакаўныя між і ўнутрыплоднік. Трапляецца ў розных сямействах (паслёнавыя, лілейныя, вінаградавыя, бруснічныя). Часта Я. няправільна наз. плады суніц, малін, ажыны і інш.
    
    ЯГАДАЎБбРАЧНЫЯ МАШЫНЫ, машыны і механізмы для ўборкі ягад (парэчак, агрэсту, чарнаплоднай рабіны, вінаграду і інш.) і пладоў костачкавых, семечкавых, арэхаплодных культур. Дзеянне іх заснавана на ўстрэсванні кустоў і дрэў. Стрэсеныя плады збіраюцца ва ўлоўнікі. ачышчаюцца вентылятарам і затарваюцца ў трансп. сродкі.
      Бываюдь з мех. (для збору ягад з кустоў парэчак, агрэсту. вінаграду) і гідрамех. (пладоу костачкавых і інш. культур) усгрэсвальні
    
    
    Ягадаўборачныя чашыны Схема парэчкаўборачнага камбайна: 1 — рухавік; 2 — вентылятар; 3 — цялежка; 4 — транспарцёр; 5 — ачэсвальнік; 6 — фармавальнік.
    
    камі. У парэчкаўборачным к а м б а й н е фарміравальнік уборачнага вузла прыўзнімае галінкі і дзеліць куст на 2 часткі. Спелыя ягады аддзяляюцца стрэсваннем і падаюцца праз смеццеадсмоктвальнік і прасейвальны транспарцёр у кантэйнер. В і н a градаўборачны камбайн мае зменныя ўстрэсвальнікі ў выглядзе эксцэнтрыкавых барабанаў або секцый ударнаўстрэсвальных бічоў. Гронкі, іх часткі і асобныя ягады пасля стрэсвання падаюць на ўлоўнік. з яго транспарцёрам падаюцца ў бункеры. Лісты і смецце выдзімаюцца вентылягарам за межы
    
    
    Схемы ягадаўборачных машын: a — вінаградаўборачнага камбайна (I — куст, 2 — улоўнік; 3 — транспарцёр, 4 — бункер, 5 — вентылятар, 6 — эксцэнтрыкавы барабан); б — стрэсвальніка пладоў (1 — рукаятка павароту захопу, 2 — рама, 3 — гідрацыліндр, 4 — вібратар, 5 — састаўная труба, 6 — ланцуговая перадача, 7 — захоп, 8 — страла, 9 — шток, 10 — прывод вібратара, 11 — трактар).
    
    
    рабочай камеры. Стрэсвальнік п л a д о ў выкарыстоўваюць для ўборкі пладоў костачкавых культур і арэхаў метадам вібрацыі: спец. захоп заціскае штамб дрэва і з дапамогай вібратара стрэсвае плады ў шчыты і латкі ўлоўніка. В.М.Кандрацьеў.
    
    ЯГАДНІК (Vaccinium), род кветкавых раслін сям. бруснічных. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Афрыцы і Паўн. Амерыцы. На Беларусі — брусніцы, буякі і чарніцы.
      Вечназялёныя або лістападныя кусцікі выш. да 60 (90) см. Карэнішчы доўтія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя. моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае. пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 у пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада. чырв.. сіняя, сінечорная, у некат. відаў ядомая. Харч. расліны.
    
    ЯГАДНЫЯ КУЛЬТЎРЫ, група пладовых культур, якія даюць сакаўныя невял. плады (у быце — ягады). На Беларусі найб. пашыраны парэчкі, агрэст, маліны, клубніцы, суніцы. вырошчваюць таксама абляпіху, айву, аронію чарнаплодную, актынідыю, барбарыс, бузіну чорную, бружмель звычайны, лімоннік
    
    
    і інш. 3 дзікарослых Я.к. найб. значэнне маюць брусніцы, журавіны, чарніцы. буякі, суніцы, ажына. куманіка і інш. ГІлады Я.к. — каштоўны харч. прадукт. багаты вітамінамі, арган. ктамі, цукрамі, пекцінамі, эфірнымі алеямі, дубільнымі рэчывамі, мінер. солямі. Селекцыйную работу з Я.к., накіраваную на атрыманне ўраджайных, зіма і хваробаўстойлівых сартоў, вядуць у Бел. НДІ пладаводства.
    
    
    ЯГАЙЛА (у праваслаўі Я к а ў, у каталіцгве Уладзіслаў; 1352?—1.6.1434), вялікі князь ВКЛ [1377—81, 1382—92], кароль Полыпчы [1386—1434], Заснавальнік дынастыі Ягелонаў. Старэйшы сын вял. князя ВКЛ Альгерда і цвярской князёўны Ульяны Аляксандраўны. Альгерд прызначыў Я. спадчынным уладальнікам трона В