Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
і ў Вял. Айч. вайну. За 1 км на Пн ад вёскі — курганны могільнік.
ЮХНАВЕЦ Арсеній Гаўрылавіч (10.8.1916, в. Бераснёўка Докшыцкага рна Віцебскай вобл. — 20.8.1944), Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ўвосень 1939. У Вял. Айч. вайну з лют. 1943 на 1м Бел. фронце. Удзельнік Курскай бітвы, вызвшення Беларусі, баёў у Польшчы. Пам. камапдзіра ўзвода Ю. вызначыўся ў час разведкі 26 і 27.7.1944 каля г. БялаПадляска (Польшча), дзе захапіў 2 палонных, падарваў галаўную машыну аўтакалоны ворага і выклікаў на яе агонь; загінуў у баі пад Варшавай.
А Г Юхнавец.
ЮХНАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура плямён, якія жылі пераважна ў басейнах сярэдняй Дзясны, верхняй Акі і Сейма. Назва ад с. Юхнава Чарнігаўскай вобл. Датуецца 7—3 ст. да н.э., сучаснікі носьбітаў мілаградскай культуры. На Беларусі помнікі Ю.к. ў Добрушскім і Веткаўскім рнах (Падгор’е, Свяцілавічы) даследавалі А.Я.Аліхава і В.М.Мельнікоўская. Ю.к. прадстаўлена ў асн. мысавымі невял. гарадзішчамі, нешматлікімі селішчамі і адзінкавымі могільнікамі з трупаспаленнем ці трупапалажэннем. Г'арадзішчы напачатку ўмацоўвалі плятнямі (2 паралельныя рады калоў апляталі лазой і абмазвалі глінай), пазней — землянымі валамі з равамі. Найб. тыповым жытлом быў «доўгі дом», які падзяляўся на секцыі з агнішчам для кожнай сям’і. Выраблялі спачатку грубаляпныя цюльпанападобныя гаршкі з высокім тулавам і плоскім дном, пазней — танкасценныя пасудзіны на ганчарным крузе. Верхнюю частку гаршка арнаментавалі ямкамі і іх спалучэннем у выглядзе трохвугольніка («вінаградная гронка»), ніжнюю абстругвалі нажом. Знойдзены рыбалоўныя прылады, цагліны (магчыма, мелі рытуальнае значэнне). Металічны інвентар падобны да мілаградскага. сведчыць пра моцныя сувязі са скіфамі (жал. клінападобныя сякеры, сярпы з кручкамі, нажы з гарбатай спінкай, трохгранныя ці трохлопасцевыя бронзавыя наканечнікі стрэл, цвікападобныя шпількі, грыбападобныя завушніцы, антычныя пацеркі). Пад KaHeu 1га тыс. да н.э. на землі Ю.к. з ся
рэдняга Дняпра ў Падзясенне прыйшлі носьбіты зарубінецкай культуры. якія стварылі тут почапскую культуру.
С.ЯРасадіін.
ЙХНАЎСКІ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім рне. Засн. ў 2001 у мэтах аховы ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 221 га. Рэльеф сярэднеўзгорысты з хваёвымі лясамі на дзярноваслабападзолістых глебах, ёсць марэнныя ўзгоркі з бярозавымі лясамі. У флоры 315 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. 6 відаў ахоўных: купальнік чорны, пылкагалоўнік даўгалісты, баранец звычайны, лілея кучаравая, чына горная. пярэсна еўрапейская. У фауне 5 відаў амфібій, 5 — рэптылій, 78 — птушак (у т.л. каршачок і касманогі сыч). 14 — млекакормячых (у т.л. казуля, дзік, лясны тхор, янотападобны сабака. лясная куніца, гарнастай і інш.). П.І.Лабанок.
ЮХНАЎСКІ БОЙ 1943, бой 5га пар тыз. атрада (камандзір Р.А.Карніец) брыгады «Жалязняк» супраць фаш. гарнізона ў в. Юхнаўка (каля 400 гітлераўцаў), які ахоўваў дарогу Бягомль—Докшыцы Віцебскай вобл. Напярэдадні бою партызаны дэталёва разведалі размяшчэнне ўмацаванняў, агнявых кропак і пастоў аховы гарнізона. На досвітку 13.8.1943 партызаны на чале з нам. камандзіра брыгады «Жалязняк» АВ.Склярэнкам штурмам авалодалі гарнізонам. У выніку бою яны знішчылі каля 80 гітлераўцаў, узялі ў палон 48 салдат і 3 афіцэраў, захапілі вял. трафеі. У час бою загінулі 2 партызаны. У в. Юхнаўка ў гонар гэтага бою ў 1964 пастаўлена стэла. М.Ф.Шумейка.
юхо Іосіф (Язэп) Аляксандравіч (н. 19.3.1921, Мінск), бел. юрыст, гісторык права. Др юрыд. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Мінскі юрыд. інт (1949). У 1949—51 нар. суддзя Варашьшаўскага рна Мінска. 3 1952 у Інце філасофіі і права АН БССР. У 1961—64 нам. старшыні юрыд. камісіі пры CM БССР. У 1956—60 і з 1964 у БДУ (праф., заг. кафедры). Заснавальнік навук. школы па вывучэнні гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Адзін з ініцыятараў і аўтараў перавыдання энцыкл. даведніка «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989), адзін з аўтараў першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на бел. мове (1992), каментарыяў да выдання «Статута Вялікага княства Літоўскага 1566» (2003). Распрацаваў гістарыяграфію дзяржавы і права Беларусі дасавецкага перыяду, удзельнічаў у распрацоўцы праекга Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994, інш. заканад. актаў. Навук. працы па праблемах тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, струкгуры і кампетэнцыі дзярж. устаноў, прававога становішча народа, крыніц права і прававых сістэм, што дзейнічалі на тэр. Беларусі ад стараж. часоў да нашых дзён. Абгрунтаваў, што статуты ВКЛ былі першымі ў Еўропе дасканалымі зборамі за
юэ 223
конаў. Пачаў распрацоўку дзярж.прававых поглядаў Ф.Скарыны. якія прапанаваў уключыць пры складанні і рэдагаванні Статута ВКЛ 1529. Даследаваў жыццё і дзейнасць А.Т.Б.Касцюшкі. Распрацаваў канцэпцыю гіаходжання дзяржаў на тэр. Беларусі і назвы «Беларусь».
Тв:. Правовое положенне населення Белоруссмм в XVI в. Мн.. 1978: За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. Мн.. 1989: Крыніцы беларускалітоўскага права. Мн.. 1991: Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн.. 1992; «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Мн.. 1994 (разам з У.П.Емяльянчыкам); Дзяржаўнасць і права Беларусі са старажытных часоў да канца XVI ст. Ч. 1. Пстарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. Мн., 1999; Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917.—1945 гг.). 2 выд. Мн.. 2000 (разам э В.А.Круталевічам); Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000: Йсторня юрндаческой наукн Беларусн. Мн.. 2000 (разам з С.Ф.Сокалам); Гісторыя канстьпуцыйнага права Беларусі. Мн.. 2001 (разам з Р. А Васілевічам і Т.І.Доўнар); Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. 2 выд. Мн.. 2003 (разам з АФ.Вішнеўскім). Г.А.Маслыка.
ЮЧАС (Jucas) Мечысловас (н. 26.4.1926, в. Вабаляй Шаўляйскага пав., Літва), літоўскі гісторыкмедыявіст. Др гіст. н. (1972), праф. (1976). Скончыў Вільнюскі унт (1951). У 1956—85 працаваў у Інце гісторыі АН Літвы (з 1972 нам. дырэктара). У 1958—66 і з 1972 выкладае ў Вільнюскім унце. Вывучае гісторыю, сац.эканам. адносіны, летапісанне ВКЛ. Даследаваў архівы Літвы, Расіі, Польшчы і Швецыі. Адзін з аўгараў кн. «Вайна Літвы з крыжакамі» (1964), «Сялянскі рух у Літве ў 1861—1914 гг.» (1975), «Гісторыя Літоўскай ССР (3 найстаражытных часоў да нашых дзён)» (1978). Выдаў зб. дакументаў «Літоўскія інвентары XVII ст.» (1962, з К.Яблонскісам), «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» (т. 3, 1968, з Р.Ясасам).
Тв.'. Рус. пер. — Хроннка Быховца // Летопнсн н хроню. 1973 г. М., 1974: Lietuvos mebasciai I. Vilnius. 1968; Baudziavos irimas Lietuvoje. Vilnius. 1972; Zalgirio musis. 2 leid. Vilnius. 1999; Lietuvos ir Lenkijosunija. Vilnius, 2000. Г.М.Сагановіч.
ЮШАВІЧЫ. вёска ў Нясвіжскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Асіповічы. Цэнтр сельсавета і с.г. вытв. кааператыва. За 12 км на ПнУ ад г. Нясвіж, 124 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Гарадзея. 464 ж., 184 двары (2003). Базавая школа, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. ГІомнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЮШКА, у беларусаў агульная назва розных рэдкіх гарачых і халодных страў: з рыбы, мяса, яблыкаў і груш (кампот), можа быць з крыві.
ЮШКАВІЧЫ, вёска ў Любанскім рне Мінскай вобл. каля аўтадарогі Пагост— Любань (3 км). Цэнтр сельсавета. За 15 км на 3 ад г. Любань, 167 км ад Мін
ска, 15 км ад чыг. ст. Урэчча. 178 ж., 77 двароў (2003). Бка, клуб.
ЮШКЁВІЧ Васіль Аляксандравіч (16.2.1897, Вільнюс — 15.3.1951), генералпалкоўнік (1945). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926, 1928). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1й сусв., грамадз. 1918—22, у Іспаніі 1936—39 войнаў. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Паўн.Зах., 2м Прыбалт. франтах: камандізр корпуса, арміі; удзельнік абароны Мінска, бітвы пад Масквой. У 1944—50 камандуючы ваен. акругамі. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946.
ЮШКЁВІЧ Леанід Пятровіч (н. 4.9.1940, Мінск), бел піяніст, педагог. Праф. (1993). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962, кл. М.Бергераў 3 1962 працуе ў Бел. акадэміі музыкі (у 1981—92 дэкан, у 1985—87 заг. кафедры). Стваральнік уласнага творчага кірунку ў навучанні ігры на фартэпіяна. Вядзе канцэртную дзейнасць. Аўгар прац па праблемах фартэпіяннай музыкі, метад. дапаможнікаў ддя муз. навуч. устаноў. Сярод вучняў У.Кандрусевіч. Н.В.Сазановіч.
ЮШКЁВІЧ Тадэвуш Пятровіч (н. 23.8.1943, г.п. Лагішын Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1992), праф. (1993), Акад. Бел. інж. акадэміі (2003). Засл. трэнер Беларусі (1988). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1969). Настаўнічаў. 3 1966 у Бел. акадэміі фіз. культуры (у 1978—88 заг. кафедры, з 1993 прарэкгар). Навук. працы па тэорыі і практыцы аздараўленчай фіз. культуры, навук.метадычных асновах сістэмы шматгадовай падрыхгоўкі спартсменаў.
Тв:. Спрннт Мн., 1977 (разам з В.Р.Алабіным); Оздоровнтельный бег. Мн., 1985; Прнмененне техннческнх средств в обученнн н треннровке спортсменов. Мн,, 1987 (разам з В.В.Васюк. В.А.Буланавым); Тренажеры в спорте. Мн., 1989' (разам з Васюк. Буланавым); Легкая атлетнка. Мн.. 1992 (разам з Э.П.Пазюбанавым); Методака треннровкн в легкой атлетнке. Мн., 1994 (разам з В.А.Сакаловым. Пазюбанавым).
ЮШКЁВІЧ Часлаў Іосіфавіч (н. 25.7.1942, в. Поня Вілейскага рна Мінскай вобл.), бел. валтарніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). У 1969—94 артыст Дзярж. сімф. акад. аркестра Беларусі. 3 1991 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. ІгрУ Ю вьшучае яркае, насычанае, мяккае гучанне інструмента, віртуознасць. Першы выканаўца твораў бел. кампазігараў Г.Вагнера, Я.Глебава, А.Мдывані, Дз.Смольскага. У рэпертуары таксама творы рас. і зах.еўрап. класікі.
М.Г.Марозава.
ЮШКОЎСКІ Назар Логінавіч (1926, в. Круча Круглянскага рна Магілёўскай вобл. — 27.5.1968), поўны кавалер ордэна Славы. У Чырв. Арміі з 1944 на 3м Бел., 1м Укр. франтах. Нам.