Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‹х і служачых аб бягучым заканадаўстве і ака
занне ім прававой дапамогі; вядзенне ў судах спраў, па якіх аргцыя выступае ў якасці істца або адказчыка і да т.п.
ЮРЫСПРУДЙНЦЫЯ (ад лац. jurisprudentia веданне права), правазнаўства, сукупнасць навук аб праве (гл. Юрыдычная навука); пракгычная дзейнасць юрыстаў, рашэнні суд. органаў.
ЙРЫЯ ГАГАРЫНА ХРЫБЁТ Ва Усх. Антаркгыдзе, у цэнтр. частцы Зямлі Каралевы Мод, прыблізна за 200 км ад берага м. Лазарава. Выш. 2508 м. Складзены з крышт. парод. Адкрыты сав. антарктычнай экспедыцыяй 1960—61. Названы ў гонар касманаўта ЮА.Гагарына.
ЮРЭВІЧ Вадзім Аляксандравіч (27.10.1872, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 26.2.1963), расійскі вучонымедык; адзін з пачынальнікаў сучаснай эферэнтнай тэрапіі. Др медыцыны (1902), праф. (1915). Чл. Тва рус. урачоў (1902). Скончыў С.Пецярбургскі унт (1895) і Ваеннамед. акадэмію (1899), у якой і працаваў (з 1912 заг. кафедры, з 1917 в.а. нач. акадэміі). У 1917 нач. Гал. ваеннасан. ўпраўлення рас. арміі. У 1929— 34 арганізоўваў мед. службу ў Індакітаі (В’етнам, Лаос, Камбоджа). 3 1946 у ЗША. Навук. працы па баісгэрыялогіі і заразных хваробах. Упершыню ў Расіі ажыццявіў эксперым. цэнтрыфугавы плазмафарэз крыві (з М.К.Розенбергам, 1913). М.М.Касцюковіч.
ЮРЭВІЧ Ігнат, польскі драматург 2й пал. 18 ст. Жыў на Полаччыне. У 1789 для школьнага тра Забельскага дамініканскага калегіума (працаваў у ім выкладчыкам) напісаў трагедыю «Крэз» і камедыю «Пышнагольскі», у якіх праявілася ўздзеянне асветніцкіх ідэй. Апіраючыся на працы Герадота, у трагедыі паказаў бессэнсоўнасць вайны паміж перс. царом Кірам і лідыйскім паром Крэзам, ухваліў мірнае вырашэнне міждзярж. канфліктаў: у камедыі выкрываў п’янства, марнатраўства, маральнае ўбоства мясц. шляхты. Польская мова Ю. насычана беларусізмамі. Яго творы засн. на эстэт. прынцыпах класіцызму; у іх адчуваецца зададзенасць, адналінейнасць у паказе герояў. Зберагаюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтр. бкі АН Літвы.
Літ.: Мальдзіс А.1. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн.. 1980.
А.В.Мальдзіс.
ЮРЭВІЧ Мануіл Серафімавіч (н. 27.6.1927, в. Станькаўшчына Мінскага рна), бел. кінааператар. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед. інт (1959). 3 1953 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1956—88 — Рэсп. студыі тэлебачання, у т.л. аб’яднанні «Тэлефільм». Зняў фільмы: дакумент. — «Беларусь мая, песня мая» (1958). серыял «Біяграфія маёй рэспублікі» (2я, 3я, 5я, 6я серыі; 1968), «Мера любві» (1970), «Жывая ніць»
(1972), «Старт», «Імгненні Перамогі» (абодва 1975), «Высокі гонар» (1976), «Дом на былой Сялянскай» (1981, з Ю.Санжарэўскім) і інш.; маст. — «Камлючок» (1967), «Мы — хлопцы жывучыя» (1974). 3 канца 1980х г. за мяжой.
ЮРЭВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 25.11.1950, г. Магілёў), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1999). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1972). 3 1972 у Інце прыкладной оіггыкі Нац. АН Беларусі. 3 2001 праф. Магілёўскага унта імя А.Куляшова. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы аптычных і лазерных сістэм, кагерэнтнай спекіраскапіі. нелінейнай оптыцы танкаплёначных структур паніжанай размернасці. Распрацаваў тэорыю дынамікі кагерэнтных з’яў у аптычных асяроддзях з квазірэзананснымі кампанентамі палярызавальнасці.
Тв:. Оценка характернстнк режнма регулярных пульсацнй нзлучення ннжекцнонного лазера с внешней обратной связью // Журн. техн. фнзмкм. 2000. Т. 26: Автомодуляцмя лазерного нзлучення. отраженного от двухслойной резонансной среды (разам з У.П.Радзько. АВ.Хомчанкам) // Дакл. Нац. АН Беларусі. 2003. Т. 47. №1.
ЮРЭВІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 22.7.1916, в. Дуброва Смалявіцкага рна Мінскай вобл.). бел. пісьменнік і літ.знавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1941). 3 1932 працаваў на Бел. радыё. з 1954 карэспандэнт «Лнтературной газеты», у час. «Маладосць», з 1970 дырэктар Літ. музея Я.Купалы, на Бел. тэлебачанні. у час. «Коммуннст Белорусснн», з 1979 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1985—96 адказны сакратар Кта па дзярж. прэміях Беларусі ў галіне лры, мастацтва і архітэктуры. Друкуецца з 1949. Аўтар збкаў апавяд. для дзяцей «Тараскавы турботы» (1966), «Дзе начуе сонца» (1970), «Дожджык на колах» (1977). «Нястрашны страх» (1986) і інш. Даследуе сучасную бел. прозу. маст. публшыстыку, пьпанні мовы літ. твораў: «Слова і вобраз» (1961), «Шматгалоссе жыцця» (1965). «Погляд» (1974). Аўтар кн. «Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці» (1983), «Мінск: Учора. сёння, заўгра» (1982), «Слова жывое, роднае, гаваркое» (1992). Пера
220 юрэнеў
кладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.: Абрысы: Выбр. з літ. крытыкі. Мн., 1976; Выбранае. Мн.. 1987; Дзе начуе сонца: Алавяданні, нарысы. Мн.. 1998.
Літ:. Каваленка В. Абрысы сталасці // Жывое аблічча дзён. Мн.. 1979; А н д р a ю к С. Свой погляд на рэчы // Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн.. 1983.
ЮРЙНЕЎ Расціслаў Мікалаевіч (13.4.1912, г. Віцебск — 28.5.2002), расійскі кіназнавец, крытык, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Др мастацтвазнаўства (1961), праф. (1963). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1936), з 1939 выкладаў у ім. 3 1948 працаваў у Інце гісторыі мастацтваў. з 1973 у НДІ тэорыі і гісторыі кіно. Аўтар манаграфій пра кінарэжысёраў: «Рыгор Аляксандраў» (1939), «Аляксандр Даўжэнка» (1959), «Эйзенштэйн» (1962), «Кінарэжысёр Яўген Чарвякоў» (1972); прац па праблемах кінамастацтва: «Савецкая кінакамедыя» (1964), «Кароткая гісторыя савецкага кіно» (1979), «Наватарства савецкага кінамастацтва» (1986). Напісаў сцэнарыі дакумент. фільмаў «Сяргей Эйзенштэйн» (1958), «Усевалад Пудоўкін» (1960), «Нараджэнне савецкага кіно» (1968), «Кіно расказвае пра сябе» (1969). «І.А.Пыр’еў» (1979) і інш.
7k: Советскнй бнографнческнй фнльм. [M.J, 1949; Клно за рубежом. М.. 1961; Смешное на экране. М . 1964; Канн—Москва—Венецня. М.. 1964; Нскусство, рожденное Октябрем. М., 1968; Советское кнноведенне. М.. 1977; Александр Медведкнн, сатнрнк. М.. 1981; Кннга фнльмов. М.. 1981; Чудесное окно: Краткая нсторня мнрового кнно. М.. 1983; Эйзенштейн: Замыслы. Фіільмы. Метод. М., 1985; Кнно Японнн послевоенных лет. М.. 1993; Мой ммлый ВГКК. М.. 1994; Краткая нсторня кннонскусства. М.. 1997.
ЮР’Я, Ю р а й, старажытнае веснавое свята земляробчага календара ў славян. Адзначалася 23 красавіка с. ст. ў гонар апекуна жывёлы,' гаспадаркі і першай расы Юр’я, у вобразе якога перапляліся рысы язычніцкай і хрысц. міфалогіі. Да Юр’ева дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, які суправаджаўся шматлікімі абрадамі: жывёл крапілі вадой, сцябалі галінкамі вярбы, праганялі праз вароты, дзе клалі яйка ці замок, і інш.; на пашы пастухі абыходзілі іх з вярбой, хлебам або яечняй. Лічылася, што гэтыя абрады засцерагуць статак ад шкоды (хвароб, ваўкоў, прапажы). У Юр’еў дзень сяляне ўрачыста аглядалі ніву, наладжвалі ў полі абрадавае снеданне, рэшткі якога закопвалі на мяжы (лічылася, што гэта ахавае пасевы ад граду). Гаспадар пёк каравай, загортваў яго ў абрус і разам з сям’ёй абыходзіў свае палі. У зах. рэгіёнах Беларусі да жытніх палеткаў ішла моладзь, наладжвала там гулянне з юраўскімі песнямі. У некат. мясцовасцях на Ю. дзяўчаты спраўлялі абрад «юрэння» (выбіралі на год сябровак, мяняліся хусткамі і пая
самі), хадзілі з песнямі па дварах, як на Вялікдзень. Па надвор’і на Ю. меркавалі пра будучы ўраджай, надвор’е летам.
Літ.: Соколова В.К. Весеннелетнне календарные обряды русскнх. украннцев н белорусов, XIX — нач. XX в. М., 1979; Барташэвіч Г.А Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн.. 1985. М.Ф.ПШпенка.
ібР’ЯН, Ю р’я н с (Jurjans) Андрэйс (30.9.1856, каля с. Эрглі Маданскага рна, Латвія — 28.9.1922), латышскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў лат. муз. фалькларыстыкі. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (кл. аргана 1880; кл. кампазіцыі 1881; кл. валторны 1882). Вучань М.РымскагаКорсакава і Ф.Гаміліуса. У 1882—1916 выкладаў у Харкаўскім муз. вучылішчы. Аўтар першых лат. вак., камернаінстр. і сімф. твораў: кантата «Айчыне» (1886), сімф. карціна «Вызваленне латышскага народа» (1891); «Элегічны канцэрт» для віяланчэлі з аркестрам (1889) і інш. Гал. дырыжор Лат. пеўчых свят 1888, 1895, 1910. Аўтар муз.этнагр. працы па лат. нар. музыцы, зборніка нар. песень.
Літ.\ АЮрьян в музыке н жнзнн народа. Рнга, 1981.
ЮСАЎ Вадзім Іванавіч (н. 20.4.1929, с. Клаўдзіна Бабаеўскага рна Валагодскай вобл., Расія), расійскі кінааператар. Нар. арт. Расіі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1954), з 1983 выкладае ў ім. 3 1954 на кінастудыі «Масфільм». Зняў маст. фільмы: «Іванава дзяцінства» (1962), «Я крочу па Маскве» (1964, прэмія Усесаюзнага кінафестывалю), «Не бядуй!» (1969), «Андрэй Рублёў» (1971), «Зусім прапашчы», «Салярыс» (абодва 1973), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1977), «Юлія Урэўская» (1978, з Балгарыяй), «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980, тэлефільм, Ленінская прэмія 1982), «Чырвоныя званы» (1982, з Італіяй і Мексікай), «Барыс Гадуноў» (1987), «Чорны манах» (1988), «Пашпарг» (1991), «Прорва» (1992, за абодва прэмія «HiKa»), «Успаміны Чэхава» (1993), «Космас—Зямля» (1994, з Германіяй) і інш. Яго работы адметныя высокім прафес. майстэрствам, жывапіснай выразнасцю, дакладнай перадачай атмасферы і быту эпохі.
ЮСІГІАВА Натэла Алімжанаўна (н. 12.2.1938, с. Уразаўка Ніжагародскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Др біял. н. (1984), праф. (1995). Скончыла Горкаўскі мед. інт (1961). 3 1967 у Цэнтр. н.д. лабараторыі (у 1975—84 і ў 1988—95 заг., у 1981—88 кіраўнік) Мінскага мед. інта. Навук. працы па праблемах рэўматоіднага артрыту, распрацавала спосаб прафілактыкі хранічнага гіперімуннага артрыту.
ЮСКАВЕЦ Майсей Клінікавіч (16.8.1898, в. Заверша Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. — 23.4.1969), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. АН Беларусі (1950), Акадэміі с.г. навук Беларусі
(1957—61). Др вет. н. (1941), праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1958). Скончыў Маскоўскі вет. інт (1925). 3 1935 у НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага, адначасова (1950—56) у НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі. У 1957—61 акад.сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі с.г. навук Беларусі і адначасова (1957—59) дырэктар Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі с.г. жывёл, па пытаннях барацьбы з туберкулёзам, бруцэлёзам, інш. хваробамі с.г. жывёл.
Тв:. Бруцеллёз сельскохозяйственных жнвотных. 2 нзд. М.. 1960; Туберкулёз сельскохозяйственных жнвотных. 3 нзд. Мн.. 1963.
М К Юскавец І.А.Юсупаў
ЮСТЫНІЯН I (Justinianos; 11.5.483, Таўрысій, Верхняя Македонія — 14.11.565), імператар Візантыі [527— 565]. 3 сялянскай сям’і. Адукацыю атрымаў пры двары свайго дзядзькі імператара Юстына I. У сваёй палітыцы, скіраванай на ўсталяванне неабмежаванай улады імператара, абапіраўся на сярэднія слаі землеўласнікаў і рабаўладальнікаў, на хрысціянскую царкву. Кадыфікаваў рым. права. рэфармаваў Ð