Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ƒсской ССР. Мн.. 1948: Дубравы Белорусской ССР н нх восстановленне. 2 нзд. Мн.. 1960 (разам з В.С.Гельтманам); Леса Белорусского Полесья. Мн.. 1977.
Літ.'. Бмблнографня научных трудов академнка АН БССР Й.Д.Юркевяча. Мн.. 1982.
ЮРКЕВІЧ Мікал.ай Рыгоравіч (н. 18.2.1928. в. Сяргеевічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл.). бел. правазнавец, сацыёлаг. Др юрыд. н. (1969). гіраф. (1970). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1996). Скончыў Мінскі юрыд. інт (1950) і працаваў у ім, а пасля пераўтварэння яго — на юрыд. фце БДУ (у 1974—94 заг. кафедры). Адзін з арганізатараў і кіраўнік міжнар. арбітражнага суда пры Бел. гандлёвапрамысл. палаце (1994). Гал. рэдактар створанага ім час. «Прамысловагандлёвае права» (з 1996). Навук. працы па праблемах сям’і, сямейнага права, сацыялогіі, грамадз. працэсуальнага права. прац. права. AyTap шэрагу навук. прац і навуч. дапаможнікаў. Удзельнічаў у законапраектных работах. быў у складзе групы, якая распрацавала праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994. Распрацаваў так
сама канцэпцыю новага Грамадз. працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і яго тэкст, праекты інш. законаў.
Тв.: Семья в современном обіцестве. Мн.. 1964: Заключенне брака по советскому праву. Мн., 1965; Советская семья: Функцнн н условня стабнльноста. Мн., 1970; Основання развода по советскому семейному праву. Мн.. 1970; Трудовой коллекгнв я его руководатель. Мн.. 1976; Научнопрактнческнй комментарнй к Гражданскому процессуальному кодексу Белорусской ССР. Мн., 1989 (у сааўг.); Комментарнй к Кодексу о браке н семье Белорусской ССР. Мн.. 1990.
Г.А.Маслыка.
ЮРКЁВІЧ Сяргей Пятровіч (14.12.1910, Баку — 27.1.1985), расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў муз.тэатр. студыю ў Харкаве (1930). Вучыўся ў Дзярж. інце тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1934—37). 3 1930 працаваў у трах Чарнігава, Кіева, Новакузнецка, з 1952 у Брэсцкім абл. драм. тры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў, мастацгва пераўвасаблення, тонкі гумар. Найб. значныя ролі ў Брэсцкім тры: Дзяржынскі, Траўбе («Брэсцкі мір», «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Дзед, Камендант, дзед Цыбулька («Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Галутвін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» ААстроўскага), Жавакін («Жаніцьба» М.Гогаля), Пярчыхіл («Мяшчане» М.Горкага), Худзякоў («Харапары» паводле В.Шукіпына), Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу). Здымаўся ў кіно.
Р.М.Бакіевіч.
ЮРКЁВІЧ Сяргей Фёдаравіч (21.1.1954. в. Ілава Мядзельскага рна Мінскай вобл. — 19.8.2002). бел. рэжысёр, тэатразнавец. Канд. мастацгвазнаўства (2000). Скончыў Ленінградскі інт тра. музыкі і кінематаграфіі (1980). 3 1980 заснавальнік і гал. рэжысёр Гродзенскага, з 1987 гал. рэжысёр Брэсцкага абласных траў лялек. 3 1990 заснавальнік, маст. кіраўнік і рэжысёрпастаноўшчык Мінскага абл. тра «Батлейка». У 1995— 2002 працаваў у Бел. дзярж. інце праблем культуры. Сярод пастановак: «Блакітнае шчаня» Дз.Урбана (1980), «Лкэдвіг і Тута» В.Богача і С.Хрыстоўскага (1981), «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч (1984), «Васіліса Прыгожая» К.Чарняк (1985), «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1986), «Гарывада» (ayTap Ю.) паводле Н.Тулупавай (1988), «Прывітанне Мартышцы» Р.Остэра (1990); «Заяц варыць піва» С.Кавалёва, «Свята Раждзяство радасць прынясло» І.Сідарука (абедзве 1992). «Мая Іліяда» (аўтар Ю.) паводле паэт. твораў У.Караткевіча, «Страшнік Гам» П.Васючэнкі (абедзве 1994) і інш. Аўтар прац па праблемах лялечнага тра, п’ес.
Тв:. Волшебный мнр театра кукол. Мн.. 1997 (разам з Л.М.Быкавым); Аб рэжысуры тэатра лялек // Сучасная беларуская рэжысура. Мн.. 1998: Праблемы сучаснай сцэнаграфіі ў тэатры лялек // Сучасная беларуская
сцэнаграфія. Мн.. 2000; Беларуская батлейка: традыцыі і сучаснасць // Народныя традыцыі і нацыянальная культура. Мн.. 2001. Кн. 1.
Т. Р. Мартыненка.
ЮРКЕВІЧЫ, вёска ў Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы, 266 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Браніслаў. 259 ж., 117 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, бка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
ЮРКОЎСКІ Сігізмунд Антонавіч (? — 1901), расійскі і бел. фатографвынаходнік, адзін са старэйшых фатографаў Расіі. Жыў і працаваў у Віцебску, дзе з 1867 меў уласнае атэлье. Сябраваў з І.Я.Рэпіным, наведваў яго у Здраунёве (каля Віцебска) у 1890я г. Зрабіў некалькі фатаграфій мастака і членаў яго сям’і, майстэрні з работамі. Аўтар публікацый па ўласцівасцях фатагр. матэрыялаў, выкарыстанні фатаграфіі ў крыміналістычнай практыцы і інш. Вынайшаў імгненны фатагр. затвор (1882), механізм якога адкрываў і закрываў уваходную адтуліну фотааб’ектыва. Першы ў свеце сканструяваў шторнашчылінны затвор для кароткіх экспазіцый (1883), які і стаў прататыпам затвораў сучасных Міілафарматных фотаапаратаў.
Літ:. С о к о л о в Н.В. Вклад русской наукн м техннкн в нзобретенне кмнематографа // йзв. AH СССР. Отд. техн. наук. 1952. № 4: Падліпскі AM. Здраунёва: туг жыў І.Я.Рэпін. Мн.. 1995. С. 30—33.
М. М. Касцюковіч.
В Юркунас Буду даяркай! I960.
ЮРКЎНАС (Jurkunas) Вітаўтас (н. 1.6.1910, с. Віндзейкяй Вільнюскага пав., Літва), літоўскі графік. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар. мастак Літвы (1960). Нар. мастак СССР (1963). Скончыў Каўнаскую маст. школу (1935). 3 1945 выкладчык Маст. інта Літвы ў Вільнюсе (у 1945—52 дырэктар, з 1960 праф.). Для твораў характэрны буйны план, дынамічны, разнастайны штрых, спалучэнне сучаснай тэматыкі з традыцыямі нар. выяўл. мастацтва: эстампы «У лесе»
216 ЮРЛОЎ
(1935), «Пахаванне ахвяр вайны» (1943). «Буду даяркай!» (1960), цыклы «Рыбакі» (1937—39), «Зверствы фашысцкіх акупантаў» (1945—46), ілюстрацыі да кніг «Поры года» КЛанелайціса (1956), «Анікшчайскі бор» А.Баранаўскаса (1977) і інш. Дзярж. прэмія Літвы 1957.
Літ.. Ясюлнс Л. Внтаутас Юркунас. М , 1966
ЮРЛОЎ Аляксандр Аляксандравіч (11.8.1927, С.Пецярбург — 2.2.1973), расійскі харавы дырыжор, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1954). Засл. дз. маст. Башкортастана (1969). Нар. арт. Расіі (1970). Нар. арт. Азербайджана (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). У 1949—54 хормайстар Дзярж. хору рус. песні пад кіраўніцтвам А.Свешнікава. 3 1958 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Рэсп. рус. хар. капэлы. Адначасова з 1959 выкладаў у Муз.пед. інце імя Гнесіных (з 1970 праф.). Адрадзіў на канцэртнай эстрадзе творы рус. кампазітараў 16—18 ст. і прапагандаваў хар. творы сучасных. Арганізатар многіх муз. фестываляў хар. музыкі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1967.
ЮРМАЛА. горад, прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт у Латвіі, паміж паўд. берагам Рыжскага зал. і р. Ліелупе. Утвораны ў 1959 з гарадоў Кемеры, Слока і Юрмальскага рна Рыгі. Уключае шэраг населеных пункгаў, якія цягнуцца ўздоўж узбярэжжа на 33 км: Ліелупе, Булдуры, Дзінтары, Майары, Дубулты (адм. ц. Ю.) і інш. Праз Ю. праходзіць электрыфікаваная чыгунка Рыга—Тукумс (14 станцый). 59 тыс. ж. (1997). Цэлюлознапапяровы камбінат «Слока», фкі «Тэхнаінфарм», маст. вязаных і галантарэйных вырабаў, зд спарт. лодак і інш. Музеі: гіст., маст., музейдача Я.Райніса. Міжнар. фестываль эстраднай песні.
ЮРбК, в і р о к, у беларусаў прылада для звівання пражы ў клубок; круглая драўляная палачка даўж. 15—18 см з дзірачкамі на процілеглвк канцах, у якія працягвалася нітка. У наш час выйшаў з ужытку.
ЮРбЎСКІ (сапр. Саруханаў) Юрый Ільіч (3.5.1894, Тбілісі — 30.12.1959), расійскі і латвійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1956). На сцэне з 1914. Працаваў у трах Расіі. 3 1924 (з перапынкам) акцёр і рэжысёр Рыжскага тра рус. драмы, адначасова (да 1934) выступаў і ставіў спектаклі ў Рабочым тры (Рыга). Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Макар Дубрава («Макар Дубрава» А.Карнейчука), Тэўе («Тэўемалочнік» паводле ШоламАлейхема), кароль Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў каля 100 спектакляў, у
тл. «Платон Крэчат» Карнейчука (1937), «У агні» Р.Блаўманіса (1955). Здымаўся ў кіно («Сустрэча на Эльбе», 1949; «Жукоўскі», 1950, і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Літ:. Вахрушева Е.А. Юрнй Юровскнй. Рлга, 1957; Я е ж. Дорога нсканнй. Рнга. 1958.
ЙРСКАЯ СІСТЙМА (ПЕРЫЯД), ю р а, другая сістэма мезазойскай эратэмы (эры), адпаведная другому перыяду мезазойскай эры геал. гісторыі Зямлі (гл. Геахраналогія). Падсцілаецца адкладамі трыясавай сістэмы (перыяду), перакрываецца пародамі мелавой сістэмы (перыяду). Назва паходзіць ад гор Юра (Францыя. Швейцарыя). Пачалася каля 195 млн. гадоў назад, працягласць каля 58 млн. гадоў. Ю.с.(п.) у сучасным аб’ёме вылучана ў 1822 ням. вучоным А.Гумбальтам пад назвай «юрская фармацыя» ў гарах Юра (Швейцарыя), Швабскі і Франконскі Альб (Германія). Першая схема яе стратыграфічнага расчлянення распрацавана рус. геолагам К.Ф.Рулье (1845—49) у Падмаскоўі. Ю.с.(п.) падзяляецца на 3 аддзелы (эпохі) — ніжні, сярэдні і верхні і 11 ярусаў (вякоў). На Беларусі першая стратыграфічная схема распрацавана І.В.Міцянінай (1955—75), дзе юрскія адклады прадстаўлены сярэднім (баёскі, бацкі, келавейскі ярусы) і верхні.м (оксфардскі ярус) аддзеламі.
Да пач. юрскага перыяду ў структуры зямной кары адасобіліся 2 вял. кантынент. масівы — Лаўразія і Гандвана. на якіх пераважала суша; яны былі падзелены акіянічным бас. Пціс, дзе намнажаліся глыбакаводныя адклады. У пач. к>ры ў марскіх басейнах значна абнаўляецца відавы састаў аманітаў, дасягнулі росквіту белемніты. пашыраны губкі, каралы. марскія вожыкі. рыбы. Сярод наземнай фауны пераважаюць паўзуны вял. памераў, паявіліся лятаючыя яшчары і птушкі, прымітыўныя млекакормячыя. У складзе расліннасці пераважаюць голанасенныя (гінкгавыя, бенетытавыя. хвойныя і інш ), развіты папараці. 3 юрскімі адкладамі звязаны радовішчы карысных выкапняў нафты, газу, вугалю, аалітавых жалезных руд, фасфарытаў і інш.
На тэр. Беларусі юрскія адклады развіты на ПдУ і крайнім 3 і прадстаўлены сярэднім і верхнім аддзеламі. Сярэдняюрскія адклады дакладна ўстаноўл