Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
´зярж. апарат, армію, узмацніў кантроль за гандлем і рамяством. Лічыў сваёй задачай аднавіць Рым. імперыю ў былых яе межах: адваяваў Паўн. Афрыку, Сардзінію, Корсіку (533—534), Італію і Сіцылію (535—555), частку Пірэнейскага пва (554); вёў войны з Персіяй (527— 532, 540—561) і славянамі. Садзейнічаў будаўніцтву гарадоў, ваен. умацаванняў, палацаў, храмаў, у т.л. Канстанцінопальскага Сафійскага сабора. Яго поспехі былі адносныя: імперыю ахоплівалі паўстанні (самарыцян у Палесціне ў 529—530, «Ніка» ў Канстанцінопалі ў 532 і інш.), склаліся прыкметы эканам. крызісу. Пры яго пераемніках усе заваёвы Ю. страчаны.
Літ.: Агафнй Мнрннейскнй. О царствованнн Юстнннана: Пер. с греч. М.. 1996: Д а ш к о в С.Б. ймператоры Ввзантнл. М.. 1997: Прокопнй Кесарнйс к н й. Тайная нсторня: Пер. с греч. Мн.. 1999. А.Г.Зельскі.
ЮСТЫЦЫЯ (ад лац. justitia справядлівасць, законнасць), тэрмін, які азначае ўсю сукупнасць судовых устаноў, іх дзейнасць па ажыццяўленні правасуддзя, а таксама судовае ведамства.
ЮТЛАНДСКАЯ 221
ЮСТЭДАЛСБРЭ (Jostedalsbreen), ледавік (ледавіковая шапка) у Скандынаўскіх гарах, у Нарвегіі, на пласкагор'і паміж Согнефіёрдам і Нурфіёрдам. Пл. 473 км² (самае вял. скопішча лёду ў кантынент. Еўропе). Ляжыць на выш. 1500—2000 м. жывіць 26 далінных ледавікоў, якія спускаюцца да выш. 300 м.
ЮСЎПАЎ Ісмаіл Аксанавіч (2.1.1922, г. Астрахань, Расія — 20.5.1992), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). На фронце з 1942. Камандзір аддзялення сяржант Ю. вызначыўся 29.3.1943 пры вызваленні Камарынскага рна: у баі за в. Бярозкі першы падняўся ў атаку, у баі за в. Пасудава знішчыў варожы кулямёт з разлікам. Пасля вайны на гасп. рабоце.
ЮСЦІРбЎКА (ад ням. justieren вывяраць. рэгуляваць ад лац. Justus правільны), сукупнасць аперацый па прывядзенні сродкаў вымярэнняў, прылад і да т.п. ў стан, які забяспечвае іх найлепшае функцыянаванне.
Пры Ю. ліквідуюцда хібнасці вырабу (зборкі) гэтых сродкаў, выяўленыя ў выніку іх праверкі. Асн аперацыі Ю.: рэгуляванне ўзаемнага размяшчэння дэталей і вузлоў; ліквідацыя дэфектаў (шліфоўкай, прыціркай, даводкай); замена асобных дэталей і вузлоў. У адносінах да механізмаў часцей выкарыстоўваюць тэрмін «рэгуляванне». які характарызуе аналагічныя аперацыі.
ЮСЫ, кірыліцкія літары ж (юс вялікі), а (юс малы), вк (юс вялікі ётаваны), іа (юс малы ётаваны), што абазначалі ў стараслав. мове насавыя гукі «Q» і «?». У стараж.рус. і старабел. мовах, дзе насавых гукаў не было. выкарыстоўваліся толькі ж і а. Юс вялікі зрэдку абазначаў гук «у», што ўзнік з насавога «р» (мжжг». «сждг»), і быў выцеснены літарамі у, 8 у пачатку 16 ст. Юс малы ўжываўся для абазначэння гука «а» пасля МЯККІХ ЗЫЧНЫХ («ЗВАТН», «КНАЗЬ»), але часам замяняў літару ta. што перадавала ётаваны «а» («воіазнь» — «коазнь», «асность» — «achoctl»). He меў лікавага значэння. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыў друкаваную форму. Выйшаў з ужытку ў сувязі з заняпадам стараж.бел. пісьменнасці. У рус. графіцы ў 18 ст. на аснове скарапіснага а узнікла Я.
А.М.Булыка.
ЮТА (Utah), штат на 3 ЗША. Пл. 220 тыс. км². Нас. 2270 тыс. чал. (2001). Адм. ц. — г. СолтЛейкСіці. Буйныя гарады: ВестУэліСіці, Прова, Санды, Огдэн. Паверхня пераважна горная, пустынная. На 3 пласкагор’е Вял. Басейн, на У Скалістыя горы, на Пд плато Каларада. Клімат субтрапічны. Сярэдняя тра студз. ад 2 да 4°С, ліп. 17—20 °C. Ападкаў 250—400 мм за год. Гал. рака Каларада. Азёры: Вял. Салёнае і Юта. Расліннасць паўпустынная і пустынная, у гарах месцамі ўчасткі хваёвых лясоў. Індустр.агр. штат. Прамсць: чорная і каляровая (вытвсць медзі) металургія, машынабудаванне (вытвсць
ракет, авіяц. і аўтамаб. дэталей і вузлоў, ЭВМ, мед. інструментаў), металаапрацоўка, хім., нафтаперапр., паліграф., цэм., харчовая. Здабыча нафты, прыроднага газу, каменнага вугалю, медзі, золата, серабра, малібдэну, свінцу, цынку, жал. і уранавай руды. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (буйн. par. жывёла, авечкі, свінні. птушкі). Рыбалоўства. Раслінаводства на арашальных землях (кармавыя травы, кукуруза, пшаніца, ячмень, бульба, агародніна). Садоўнштва. Даход ад турызму 2,3 млрд. дол. (1999).
Тэр. Ю. здаўна насялялі індзейскія плямёны (юта, наваха і інш.). Еўрапейцы (ісп. манахіфранцысканцы) з’явіліся ў 1776. У час вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 гэта тэр. ўвайшла ў склад Мексікі (1821). У час амерыканамексіканскай вайны 1846—48 захоплена ЗША Хуткае развіццё Ю. пачалося пасля засялення мармонамі. якія ператварылі гэтую пустынную зямлю ў квітнеючую; у 1847 заснавалі г. СолтЛейкСіці (гал. цэнтр мармонаў). У 1850 рашэннем кангрэса ЗША гэтаму рэгіёну нададзены статус тэрыторыі. У час грамадзянскай вайны ў ЗІІІА 1861—65 насельніцтва Ю. падгрымлівала ўрад /уЛінкальна. У 1869 праз яе тэр. прайшла першая транскантынент. чыгунка. У 1896 Ю. атрымала статус штата ЗША пасля адмены мнагажонства (1890) мармонскай царквой. Ю.В.Бажэнаў (гісторыя).
ЮТКЕВІЧ Сяргей Іосіфавіч (28.12.1904, С.Пецярбург — 23.4.1985), расійскі кінарэжысёр, мастак. тэарэтык Кіно. Нар. арт. СССР (1962). Герой Сац. Працы (1974). Др мастацтвазнаўства (1941), праф. (1940). У 1921—23 вучыўся ў Вышэйшых рэжысёрскіх майстэрнях пад кіраўніцтвам У.Меерхольда і Вышэйшых маст.тэхн. майстэрнях. 3 1929 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфіі. Творчую дзейнасць пачаў у 1917 як мастак і рэжысёр у тры. Заявіў сябе як прыхільнік «левага» мастацтва і нетрадыц. тэатр. форм. Удзельнічаў у стварэнні групы ФЭКС (Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра). У кіно з
1924. Эксперым. пошукі ў фільмах «Карункі» (1928), «Залатыя горы» (1931), «Лазня» (1962, з А.Карановічам), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Маякоўскі смяецца» (1976). Сярод фільмаў: маст. — «Сустрэчны» (1932, з Ф.Эрмлерам), «Якаў Свярдлоў» (1940), «Вялікі воін Албаніі Скандэрбег» (1954), «Атэла» (1956, за абодва прэміі Міжнар. кінафестывалю ў Канах); у т.л. ў серыі ленініяны — «Чалавек з ружжом» (1938), «Апавяданні пра Леніна» (1958), «Ленін у Польшчы» (1966, прэміі кінафестыва
С.І Юткевіч.
ляў Усесаюзнага і Міжнар. ў Канах), «Ленін у Парыжы» (1981) і інш.; дакумент. — «Анкара — сэрца Турцыі» (1934), «Вызваленая Францыя» (1944), «Маладосць нашай краіны» (1946, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах) і інш. Аднавіў (з Н.Клейманам) фільм «Бежын луг» С.Эйзенштэйна (1967). Адначасова працаваў у трах Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў, у т.л. Маскоўскім тры сатыры, дзе паставіў спектаклі «Лазня» (1953, з М.Пятровым, В.Плучакам), «Клоп» (1955, з Плучакам). У 1960—65 кіраваў Студэнцкім трам Маскоўскага унта. У Маскоўскім камерным муз. тры паставіў спектаклі «Балаганчык» і «Незнаёмка» АБлока (1982). Аўтар прац па праблемах лра і кіно. Гал. рэд. «Кінаслоўніка» (т. 1—2. 1966—70) і энцыкл. слоўніка «Кіно» (1986). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1967, 1983. Юбілейная прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі за ўклад у кінамастантва (1982).
Тв.\ Человек на экране. М.. 1947: Контрапункт режнссера. М., 1960: О кянонскусстве. М., 1962: Францня — кадр за кадром. М.. 1970: Шекспнр н кнно. М., 1973; Клно — это правда: 24 кадра в секунду. М., 1974: Моделн полнтнческого кнно. М.. 1978.
Літ.: Молдавскнй Д.М. С Маяковскнм в театре н кнно: Кн. о С.Юткевнче. М.. 1975; Долннскнй М. Связь времен. М.. 1976.
ЮТЛАНДСКАЯ БІТВА 1916. С к а г е р а к с к а я бітва, баявыя дзеянні ў 1ю сусв. вайну паміж герм. (флот Адкрытага мора; 99 караблёў, 36 тыс. маракоў; каманд. адм. Р.Шэер) і брыт. (ГрандФліт; 151 карабель, 60 тыс. маракоў; каманд. адм. Дж.Джэліка) флатамі ў Паўночным моры на 3 ад пва Ютландыя 31.5—1.6.1916. Брыт. марское камандаванне, даведаўшыся з радыёпе
222 ютландыя
рахопу пра маючы адбыцца выхад праціўніка ў мора, разгарнула ГрандФліт на ПнЗ ад Ютландыі. Удзень 31 мая брыт. авангард (каманд. контрадм. Д.Біці) атакаваў герм. авангард (эскадра на чале з адм. Ф.Хіперам). Вечарам 31 мая і ноччу 1 чэрв. адбылося сутыкненне гал. сіл бакоў. Страціўшы 14 караблёў, 6097 маракоў забітымі і 510 параненымі (у брытанцаў), 11 караблёў, 2551 марака забітым і 507 параненымі (у немцаў), флаты не змаглі знішчыць адзін аднаго, але англ. флот захаваў сваё пануючае становішча на моры.
Літ.\ Больных А Морскне бнтвы Первой ммровой Схватка гнгантов. М., 2000: Флнсовскнй 3. Ютландня. 1916: Пер. с пол. М., 2003. У.Я.Калаткоў.
ЮТЛАНДЫЯ (дат. Jylland, ням. Jutland), паўвостраў у Еўропе, паміж Балтыйскім і Паўночным морамі, у Даніі (б.ч.) і Германіі. Пл. каля 40 тыс. км², даўж. каля 300 ш. Усх. ўзбярэжжа моцна расчлянёна, зах. — пераважна прамалінейнае, на ПдЗ шырокі пояс ватаў. Узгорыстая марэнная раўніна выш. да 173 м. Клімат умераны марскі. Сярэднія тры студз. каля 0 °C, ліп. 15—16 °C. Ападкаў 600—800 мм за год. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Значныя тэр. пад с.г. ўгоддзямі. На Пд гарады Орхус (Данія), Фленсбург (Германія).
КІТЫКА (Utica), горад на ПнУ ЗША, на р. Мохак, штат НьюЙорк. Засн. ў 1773. 234 тыс. ж. (2001; разам з г. Ром і прыгарадамі). Порт на Эрыканале. Трансп. вузел. Прамсць: машынабудаванне (вытвсць авіяц. рухавікоў, станкоў і прылад, прамысл. абсталявання, ЭВМ), трыкат., харч., паліграфічная.
ЮУЧАНКА Надзея Аляксандраўна (н. 28.7.1946, г. Познань, Польшча), бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1990). Скончыла Бел. кансерваторыю (1972). 3 1979 працуе ў Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, адначасова з 1996 выкладае ў Бел. AM і Бел. акадэміі музыю. Працы па пытаннях тэатр. музыкі, сучаснага муз. мастацтва, гіст.тэарэт. аспекгах муз. тра Беларусі. Аўтар падручнікаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959. Мн.. 1993 (у сааўг.); Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990: Оперн. мастацтва, муз. камедыя і аперэта. Мн.. 1996 (у сааўт.); Музычны тэатр Беларусі. 1960—1990: Балет. Музыка ў пастаноўках драм. тэатраў. Мн.. 1997 (у сааўг.); Музычны слоўнік беларускарускі = Музыкальный словарь русскобелорусскнй. Мн , 1999 (у сааўг.): Музычнае мастацгва // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мн.. 2000.
ЙХАВІЧЫ, вёска ў Расонскім рне Віцебскай вобл., на р. Нішча. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, 166 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Ідрыца (Расія). 250 ж., 127 двароў (2003).
Лясніцтва. Пач. школа, бка, клуб, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінул