цаўскім музеі ў Маскве, кансерватарам Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. Выступаў за захаванне помнікаў старажытнасці. у т.л.
Сынковіцкай царквыкрэпасці, Мірскага замка. Яго намаганнямі захаваны іканастас 17 ст. ў Супраслі, касцёл з фрэскамі ў Гарадзішчы. Разам з В.Шукевічам праводзіў археал. даследаванні ў в. Нача (Воранаўскі рн), з Ю.ТалькаГрынцэвічам — у вёсках Ланкішкі (Воранаўскі рн) і Дубічы (замак Вітаўта). У 1920 урад Польшчы зацвердзіў яго кіраўніком бюро дзярж. апекі над помнікамі гісторыі і кулыуры ў Гродне і Гродзенскім пав. Стварыў Гродзенскі гісторыкаархеалагічны музей і быў яго хавальнікам да 1936. Арганізаваў выданне штогодніка «Музей у Гродне» («Muzeum w Grodnie»). 3 канца 1930х г. працаваў у Варшаве, з 1944 у Кракаве. з 1945 хавальнік Народнага музея, старшыня Варшаўскага нумізматычнага тва, рэдакгар час. «Wiadomosci numizmatycznoarcheologiczne» («Нумізматычнаархеалагічныя ведамасці»). Правёў археал. раскопкі ў Ваўкавыску (1925), на Замкавай Гары ў Гродне (1932—33), дзе выявіў княжацкі церам, рэшткі 2 мураваных храмаў (пазней атрымалі назвы Гродзенская Ніжняя царква і Гродзенская Верхняя царква). У 1935 даследаваў Каложскую царкву, якую датаваў 11 ст.
А.П.Госцеў, В.В.Швед.
ЯДЛОВЕЦ (Juniperus), род хвойных раслін сям. кіпарысавых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за інш. хвойныя. На Беларусі 1 від — Я. звычайны (J.communis). Утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах. Інтрадукаваны віды Я.: віргінскі (J.virgnuana). казацкі
Ядловец звычайны.
(J.sabina). кітайскі (J.chinensis). Саржэнта (J.saiyentii).
Вечназялёныя дрэвы выш. 10—12. радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Растуць марудна. жывуць да 500—1000 гадоў. Большасць відау — двухдомныя. Лісце іголка або лускападобнае. Мікрастробілы (гл. Стробіл) дробныя. авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шьппкі, сінечорныя пі цёмнабардовыя. якія выспяваюць на 2—3і год (часам іх наз. шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі). Драўніна трывалая. устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкі Я. выкарыстоўваюць у харч. і парфумернай прамсці; лісце і маладыя парасткі. багатыя эфірнымі алеямі, што ачышчак>ць паветра ад мікробаў — у медыцыне. ветэрынарыі і парфумерыі. Тэхн.. лек.. дэкар. расліны. І.М.Гарановіч.
«ЯДНАННЕ I ПРАГР^С», назва TaftHatt аргцыі (з 1889) і аднайм. паліт. партыі (з 1908) шадатуркаў у Турцыі.
ЯДОМЫЯ ГРЫБЬІ, група вышэйшых, пераважна шапкавых грыбоў, пладовыя целы якіх спажываюцца чалавекам і жывёламі. Да іх адносяць большасць базідыяльных грыбоў і некалькі родаў з сумчатых грыбоў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 200 відаў, з іх збіраюць і нарыхтоўваюць каля 40. Па харч. і смакавых якасцях Я.г. падзяляюць на 4 катэгорыі: 1 — баравік, грузды (сапраўдны, жоўты), рыжык; 2 — бялянка, ваўнянка, грузд асінавы, маслякі, падасінавік, падгруздак белы, паддубнік, шампіньён звычайны; 3 — апенькі, валуй, грузд чорны, лісічкі, махавікі, падбярозавік, шампіньён палявы; 4 — гаркуха, зялёнка, казляк, макруха, скрыпіца, шампіньён лясны і інш. Каштоўнасць Я.г. вызначаецца хім. складам іх шіадовых цел: бялкі — 2—9% (найб. у баравіках і труфелях), вугляводы 2—3% (У труфелях да 13,5%) у форме глікагену, вітаміны, караціны, солі калію і фосфару. Пажыўную каштоўнасць зніжае цяжка засваяльная арганізмам грыбная клятчатка — хіцінападобнае рэчыва — міцэцін. Акрамя экстрактыўных і араматычных рэчываў у складзе Я.г. адзначаны ферменты, якія спрыяюць лепшаму засваенню ежы.
ЯДРАНЕЦ (Thesium), род кветкавых раслін сям. санталавых. Больш за 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах. На Беларусі 1 від — Я. беспрыкветнікавы (Т.еЬгаcteatum). Расце на сухіх лугах, схілах, у
беспрыкветнікавы.
ядрушка 243
лясах на ўзгорках і ўзлесках. Часам на Пд рэспублікі трапляецца заносны від Я. палявы (T.arvense).
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы. Паўпаразіты, развіваюцца на каранях інш. раслін. Лісце пераважна жаўтаватазялёнае. Кветкі дробныя, зеленаватыя. адзіночныя, пазушныя. Плод — арэшкападобны.
ЯДРЙ ў б і я л о г і і, абавязковая частка клеткі ў многіх аднаклетачных і ўсіх шматклетачных арганізмаў. Па наяўнасці або адсугнасці ў клетках аформленага Я. ўсе арганізмы падзяляюць адпаведна на эўкарыётаў і пракарыётаў. Я. кіруе сінтэзам бялкоў, фізіял. і марфал. працэсамі ў клетцы. Функцыі Я. ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з цытаплазмай. Памеры Я. 1 мкм — 1 мм. Форма разнастайная. Звычайна ў клетцы адно Я. Асн. спосаб дзялення Я. — мітоз, бывае — простай перашнуроўкай.
ЯДРО (ваен.), шарападобны снарад ударнага дзеяння для кідальных машын і гладкаствольнай артылерыі. Да 14 ст. Я. былі каменныя, з 15 ст. жалезныя, пазней літыя чыгунныя (для гармат буйнога калібру) і свіішовыя (для гармат малога калібру), з 16 ст. выкарыстоўваліся запальныя «калёныя» Я. У 17 ст. пашырыліся напоўненыя порахам полыя разрыўныя Я. — снарады (гранаты). Існавалі таксама асвятляльныя Я. (каменныя, пакрытыя спец. саставам, якія пры згаранні свяцілі). Я. былі асн. відам снарадаў для стральбы па абарончых збудаваннях, эфектыўнымі і пры стральбе па адкрытай жывой сіле. У 2й пал. 19 ст. ў сувязі з заменай гладкаствольнай артылерыі наразной Я. выйшлі з ужьгтку.
Да арт Ядро: 1 — каменныя; 2 — чыгунныя.
ЯДРО АТАМНАЕ. цэнтральная частка атама, у якой сканцэнтравана 99,95% яго масы. Я.а. складаецца з Z пратонаў і N нейтронаў, характарызуецца надзвычай высокай шчыльнасцю р ~10¹⁷ кг/м . Лінейныя памеры яго вызначаюцца рады'усам R = (1,2 т 1,4) ■ А¹^ ■ 10’¹⁵ м (у дзесяткі тысяч сазоў меншыя за памеры
самога атама), дзе A = Z + N — масавы лік. Я.а. абазначаюць сімвалам хім. элемента з указаннем масавага ліку злева ўверсе, напр. ⁴⁽¹ Са. Падзяляюцца на стабільныя і радыеакгыўныя (гл. Радыеактыўныя элементы). Я.а. — адзін з асн. аб’екгаў даследаванняў ядзернай фізікі і ядзернай спектраскапіі.
Асн. характарыстыка Я.а. — дадатны эл. зарад Ze (е — элементарны зарад) і месца Я.а. ў перыяд. сістэме элементаў Мендзялеева вызначаюцца лікам Z пратонаў у ядры. Змена эл. зарадуЯ.а. заўсёды выклікае ператварэнне аднаго хім. элемента ў другі. Нуклоны ў Я.а. звязаны магугнымі блізкадзеючымі сіламі, якія наз. ядзернымі сіламі'. паміж пратонамі, акрамя таго, дзейнічаюць кулонаўскія сілы адштурхоўвання (гл. Кулона закон). Устойлівасць Я.а. харакгарызуецца энергіяй сувязі. Сярэдняя энергія сувязі нуклона ў Я.а. е = Ес/А для большасці ядраў каля 8 Мэв. Я.а. з аднолькавымі Z і рознымі N наз. ізатопамі\ з аднолькавымі N і рознымі Z — ізатбнамі, з аднолькавымі А і рознымі Z — ізабарамі. Ад суадносін колькасцей пратонаў і нейтронаў у Я.а. залежаць стабільнасідь ядра, тып радыеактыўнага распаду (гл. Радыеактыўнасць), спін ядра, эл. квадрупольны і магн. дыпольны моманты (характарызуюць размеркаванне ў ядры адпаведна зараду і магн. моманту) і інш. ўласцівасці. Найб. усгойлівыя і пашыраныя ў прыродзе Я.а. з цотнымі лікамі Z і N, т.зв. цотнацотныя Я.а.. найменш устойлівыя няцотнаняцотныя. Найб. трывалыя Я.а.. у складзе якіх 2, 8. 20, 50 ці 82 пратоны або нейтроны. ці 126 нейтронаў. Пералічаныя значэнні Z і N наз. «магічнымі» лікамі, a Я.а. з такімі Z і N «магічнымі» ядрамі. Энергія сувязі пратона ці нейтрона ў «магічных» Я.а. на 10—20% большая. чьім у звычайных. Для апісання сукупнасці эксперым. уласцівасцей Я.а. сучасная тэорыя шырока выкарыстоўвае ядзерныя мадэлі, якія з’яўляюцца мадыфікацыямі класічных абалонкавай і абагульненай мадэлей.
Літ.: БорО.,Моттельсон Б. Структура атомного ядра: Пер. с англ. Т. 1—2. М.. 1971—77:Соловьев В.Г. Теорня атомного ядра: Ядерные моделн. М.. 1981.
Э.А.Рудак.
ЯДРО ЗЯМЛІ, цэнтральная геасфера Зямлі. Існаванне яе ўстаноўлена ням. сейсмолагам Э.Віхертам у 1897. Глыбіня залягання (2900 км) вызначана ў 1910 амер. геафізікам Б.Гутэнбергам. Паводле запісаў пругкіх ваганняў, выкліканых глыбокімі землетрасеннямі, верхняя мяжа ядра зафіксавана на глыб. 2870— 2920 lm. На ёй папярочныя сейсмічныя хвалі затухаюць, а падоўжныя рэзка памяншаюцца (у 1,7 раза). Я.З. падзяляецца на ўнутр. эфектыўна цвёрдае ядро радыусам 1200—1250 км і вонкавае эфекгыўна вадкае ядро таўшчынёй каля 1900 км, падзеленыя прамежкавым ядром або пераходнай зонай таўшчынёй 300—400 км. Шчыльн. рэчыва ў цэнтры Зямлі каля 13—14 г/смэ, на ніжняй мяжы вонкавага ядра 11.4—12,3 г/см³. a на мяжы «ядро — мантыя» — 9,5— 10,1 г/см³. Маса Я.З. роўная (1.85— 1,91) • 1О²⁷ г і складае 31—32% ад масы Зямлі. Сярэдняя дынамічная вязкасць рэчыва ядра каля 0,4 П. Такі параметр сведчыць аб перагрэве ядра і нізкай тэмпературы плаўлення рэчыва. Тэарэт. і эксперым. даследаванні (ударнае сцісканне металаў і іх аксідаў) уласцівасцей
хім. сувязей жалеза пры высокіх цісках, а таксама даныя шчьшьнасці рэчыва, хуткасцей праходжання сейсмічных хваль праз ядро, пашырэння хім. элементаў у Сонечнай сістэме дазваляюць сцвярджаць, іігго ў хім. саставе рэчыва Я.З. каля 90% жалеза і 10% лёгкіх дабавак (сера, кісларод). Вонкавае ядро складзена з аксіду жалеза (l)FejO, унутранае — з жалезанікелевага сплаву Feo,9 • Nio.i, прамежкавы слой — сульфідны.
Фігура паверхні ядра нераўнамерна адхіляецда ад фігуры эліпсоіда вярчэння ад 4 км да +6 км. пры гэтым для тэр. Беларусі адхіленне складае прыкладна +2 км. Выяўленыя няроўнасці на паверхні ядра ўяўляюць сабой карані ўзыходных і сыходных канвектыўных патокаў у ніжняй мантыі Зямлі. У тэарэтычнай геафізіцы існуе меркаванне. што канвекцыя рэчыва ў вонкавьім ядры ўзбуджае асн. магнітнае поле Зямлі, а перамяшчэнні ўнугр. ядра адносна вонкавага складаюць векавыя варыяцыі геамагн. поля. Пра паходжанне Я.З. мяркуюць, што яно ўтварылася шляхам гравітацыйнай дыферэнцыяцыі першаснай Зямлі ў перыяд яе росту або пазней (ВМ.Гольдшміт, 1922) ці жалезнае ядро ўзнікла яшчэ ў протапланетным воблаку (ням. вучоны АЭйкен, 1944). Гл. таксама Зямля, Касмагонія, Касмалогія. Г.І.Каратаеў.
ЯДРЎШКА (Gymnadenia), род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі Я. даўгарогая (G.onopsea, нар. назвы ручнікі, стар
244 ядры
чык), занесеная ў Чырвоную кнігу, і духмяная (G.odoratissima). Трапляюцца на забалочаных лугах, асаковых балотах, у зарасніках хмызняку.
ШматгÐ