• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     у Клампенбергу, будынкі фірм Стэлінг (1937) і Есперсен (1955), авіякампаніі «САС» (1959—61), Hau. банка Даніі (1971) у Капенгагене, ратушы ў Орхусе, Рэдаўрэ (1954—56), Сёлерадзе (1942), жылы комплекс для маласямейных у Гентафце (1947—49). Дызайнер мэблі («Лебядзінае крэсла», 1958). Іл. гл. ў арт. Данія.
    
    ЯКАБСбН Еўна, гадзіннікавы майстар і механік 18 ст. Мяркуецца, што Я. быў адным з рамеснікаў, запрошаных у Нясвіж Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1760я г. вынайшаў і сканструяваў лічыльную машыну — першае з вядомых на тэр. б. СССР выліч. прыстасаванне. Машына мела лічыльны механізм, прызначаны для складання і аднімання лікаў ад 1 да 10⁹, прынцып дзеяння якога заснаваны на класічнай схеме зубчастых перадач, а таксама лічбавыя шкалы і надпісы на ням. і польскай мовах. Множанне ажыццяўлялася паслядоўнымі складання.мі лікаў, дзяленне (з астаткам ці без) — паслядоўнымі адніманнямі. Выкарыстоўваліся арыгінальныя спосабы набору (уводу) лікаў з дапамогай спец. ключоў і фіксацыі прамежкавых вынікаў вылічэнняў. Экзэмпляр машыны Я. захоўваецца ў калекцыі навук. інструментаў Музея імя М.В.Ламаносава ў С.Пецярбургу.
       Літ.'. Майстров Л.Е., Ченакал В.Л. Старейшая счетная машнна // Вопр. нсторйй естествознанмя н техннкн. 1969. Вып. 1 (26); Апокнн Й.А., Майстров Л.Е. Развнтме вычмслвтельных машнн. М., 1974; Гутер Р.С., Полунов Ю.П. От абака до компьютера. М., 1975. М.М.Касцюковіч.
    
    ЯКАБСбН Леанід Веньямінавіч (15.1.1904, С.Пецярбург — 17.10.1975),
    
    
    250 ЯКАБСОН
    
    расійскі артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Расіі (1957). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1926). У 1926—33, 1942—50 і 1955—75 артыст і балетмайстар Ленінградскага тра оперы і балета, у 1933— 42 — Вял. тра ў Маскве. 3 1969 арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля «Харэаграфічныя мініяцюры». Харэографнаватар. Паслядоўнік ідэй М.Фокіна. Пашырыў выразныя магчымасці танц. пластыкі ў розных жанрах. Паставіў балеты «Шурале» Ф.Яруліна (1950), «Спартак» А.Хачатурана (1956), «Клоп» Ф.Атказава і Р.Фірціча (1962), «Дванаццаць» Б.Цішчанкі (1964), харэаграфічныя мініяцюры, а таксама аб’яднаныя ў цыклы, спектакль «Харэаграфічныя мініяцюры» (1958; у 1960 экранізаваны) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
       Літ.: Л.Якобсон. Л.; М., 1965; [Якобсон М.Д., Зайдельсон В.| Беседы о Л.Якобсоне. СПб., 1993.
    
    ЯКАБСбН Раман Восіпавіч (23.10.1896, Масква — 18.7.1982), расійскі і амер. мова і літаратуразнавец; адзін з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі. Скончыў Лазараўскі інт усх. моў (1914), Маскоўскі унт (1918). 3 1921 жыў за мяжой. 3 1943 праф. Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага унтаў, з 1957 Масачусецкага тэхнал. інта. Даследаваў раннеслав. паэзію і эпас, слав. міфалогію, рытуалы, творы стараж.рус. лры, асаблівасці мовы і стылю рус. пісьменнікаў 19—20 ст., а таксама Дантэ, У.Шэкспіра, М.Эмінеску, Б.Брэхта і інш. Навук. працы па тэарэт. лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М.Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па слав. мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М.Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).
       Тв.: Рус. пер. — йзбр. работы. М.,1985; Обшее языкознанме: Хрестоматчя. Мн., 1987.
    
    ЯКАБСбНАЎ 6РГАН, адасоблены аддзел органаў нюху ў наземных пазваночных. Назва ад імя дацкага анатама і фізіёлага Л.Якабсона, які адкрыў яго ў 1811. Ёсць у большасці земнаводных, паўзуноў і млекакормячых. Адсутнічае ў кракадзілаў і птушак. Рудыментарны або адсутнічае ў ластаногіх, некат. рукакрылых, вузканосых малпаў і чалавека. Знаходзіцца каля асновы насавой перагародкі ў выглядзе 2 парных тонкіх трубак, пярэдні канец якіх адкрываецца ў паднябеннанасавы канал або ў насавую поласць. Мяркуюць, што Я.о. прыстасаваны да ўспрымання пахаў корму, а ў млекакормячых і палавых ферамонаў.
    
    ЯКАВЁНКА Васіль Цімафеевіч (н. 5.5.1936, в. Пажыхар Светлагорскага рна
    
    
    Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Бел. індустрыяльны тэхнікум (1956), БДУ (1966). Працаваў геолагам. 3 1972 у час. «Полымя», у 1977—78 адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі. 3 1991 гал. рэдактар міжрэсп. сац.экалагічнага штотыднёвіка «Набат». Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрьггая намі» (1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) і інш. надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. Аўтар гіст. рамана «Надлом» (2003), п’есы «Персона нон грата» (з М.Місюком, паст. 1982).
        Тв.'. Прнрученме землй. М , 1975; Пакуль сонца ў зеніце: Аповесць у нарысах. Мн., 1977; Через гать. М., 1982; Другой зямлі не будзе: Нарысы. Мн., 1989; На что нам жйзнь дана: Повеста, очеркм. М.,1991; Смяльчак Лузь: Казкі. Мн., 1995; Чорная ружа: Казкі. Мн., 1996; Сказ пра беларусаў (з Л.Эмілітам). Мн., 2000; Крушэнне на ростані: Эсэ, артыкулы, гутаркі. Мн., 2002.
    
    ЯКАВЁНКА Сяргей Яўгенавіч (н. 7.5.1958, Мінск), бел. фізік. Др фіз,матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1980). 3 1980 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па малекулярным рассейванні святла ў нематычных вадкіх крышталях. Распрацаваў метады даследавання міжмалекулярных узаемадзеянняў у вадкіх крышталях, тэхналогіі стварэння ўстройстваў адлюстравання інфармацыі з выкарыстаннем вадкакрышт. матэрыялаў.
       Тв: Электрооптаческне эффекты для жйдкокрйсталлйческнх дясплеев (у сааўт.) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4; Нндуцнрованное межмолекулярнымм взанмодействмямн рассеянне света в растворах мезогенов (разам з А.А.МІнько) // Спектроскопмя н люмннесценцйя молекулярных смстем. Мн., 2002.
    
    ЯКАВЁНКА Уладзімір Андрэевіч (н. 8.10.1938, в. Чырыны Дубровенскага рна Віцебскай вобл.), бел. фізік і педагог. Канд. фіз.матэм. н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Мінскі пед. інт (1962). 3 1962 у Бел. пед. унце (у 1974—2003 дэкан фта). Навук. працы па люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на бел. мове «Курса агульнай фізікі: Механіка» (1995; з Г.А.Забароўскім, А.В.Раўковым), інш. навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
       7в: Практнкум по методнке решенмя фйзнческнх задач. Мн., 1983 (у сааўт.); Задачн по фйзмке с технйческмм содержанйем. Мн.,1986 (разам з В.А.Бондарам, Дз.І.Кульбіцкім); ФйЗйка: Теоряя й технологмя решенйя задач. Мн., 2003 (у сааўт.). АЛ.Болсун.
    
    ЯКАННЕ, вымаўленне ў першым пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных галосных «о», «е» як «а», якое на пісьме перадаецца літарай «я». Характэрная асаблівасць бел. мовы. Напр., «лес — лясь'і — лесавік». «кймень — камяні — каменялбмны», «вёзці —
    
    
    вёз — вязў», «вёсны — вяснА — веснавь'і». У бел. літ. мове Я. абмяжоўваецца гіст. чаргаваннем «е» з «і» [напр., «церйі — заціраць», «адперці — адпіраць», «свет — світанне» (але «святло»), «смех — усмі.хайца» (але «смяяцца»), «ветлівы — вітаць»] і захаваннем «е» ў першым пераднаціскным складзе ў адносна новых запазычаных словах («герой», «камендант», «медаль», «мелодыя», «сезон», «семестр» і інш.). Асн. тыпы Я. ў бел. гаворках — дысімілятыўнае і недысімілятыўнае. Пры дысімілятыўным (пашырана на ПнУ ад лініі Гомель — Мінск — Смаргонь) на месцы «э», «о», «а» ў першым складзе перад усімі ненаціскнымі галоснымі, акрамя «а», вымаўляецца «а»: «в’асны», «з’амл’у», «п’ац’і»; перад складам з націскам на «а» ўтвараецца «і»: «в’існа», «з’імла», «п’іта». Пры недысімілятыўным (гаворкі Гродзенскай, паўд. часткі Мінскай, 3 Магілёўскай, Пн Брэсцкай і цэнтр. часткі Гомельскай абл.) ненаціскныя «э», «о», «а» ў першым складзе перад націскам заўсёды супадаюць у гуку «а»; «в’асна — в’асну», «з’амл’а — з’амл’і», «п’ата — п’аты». Да Я. не адносіцца захаванне ў некат. словах незалежна ад месца націску карэннага «я»: «цйжка», «цяжйр», «цяжкавйта»; «сябрбўства», «сйбар», «сябравйць»; «свйта», «святбчны», «святкавйць».
      Літ:. Гл. да арт. Аканне. А.Я.Міхневіч.
    
    ЯКАНЫ (Jacanae), падатрад птушак сям. сеўцападобных; зрэдку па інш. класіфікацыі сям. ў падатр. кулікоў. 1
    
    
    
    сям., 6 родаў, 7 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Жывуць на зарослых вадаёмах. Найб. вядомыя Я.: амерыканская (Jacana spinosa), аўстралійская (Irediparra gallinacea), афрыканская (Actophilornis africanus) і інш.
      Даўж. цела 16—53 см. Афарбоўка апярэння рыжая або бронзавакарычневая. Крылы шырокія, на згібе крыла рагавая шпора. Ногі з вельмі доўгімі кіпцюрамі і пальцамі, якія дазваляюць лёгка бегаць па лісці водных раслін. Нясуць 3—6 яец. Кормяцца парасткамі, насеннем, насякомымі, малюскамі.
    
    ЯКАСЦЬ 251
    
    ЯКАНЙК Вадзім Лявонцьевіч (н. 22.3.1946, г. Гродна), бел. вучоны ў галіне педагогікі, музыказнавец. Др пед. н. (1995), праф. (1992). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1998) і Міжнар. АН вышэйшай школы (1997). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). 3 1969 у Мазырскім муз. вучылішчы. 3 1972 у Мінскім пед. інце імя М.Горкага (у 1975—83 заг. кафедры фартэпіяна). 3 1983 прарэктар Бел. акадэміі музыкі, адначасова ў 1986—96 заг. кафедры муз. педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. Навук. працы па праблемах метадалогіі прафес. муз. дзейнасці, рэформы муз. адукацыі ў кантэксце еўрап. інтэграцыі, методыкі выкладання муз. дысцыплін. Аўгар нотных выданняў «Я іграю на раялі. Альбом 1—2» (1994, 1996; з Г.М.Вагнерам), «Спадчына: 100 урокаў піяністапачаткоўца. Сш. 1—2» (1994). Распрацаваў канцэпцыю прафес. адукацыі ў галіне мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь (1999). Навук. кіраўнік Дзярж. навук.тэхн. праграмы «Культура» (з 1997). Прэзідэнт Бел. і віцэпрэзідэнт Еўрап. асацыяцыі педагогаў фартэпіяна. Гал. рэд. час. «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (з 2001). Ген. дырэктар 1га міжнар. конкурсу піяністаў «Мінск96», чл. журы міжнар. конкурсаў выканаўцаў у Мінску, Рызе, Кішынёве, Варшаве, Нікасіі і інш. Аўтар тэле і радыёперадач пра бел. кампазітараў М Аладава, Г.Вагнера, Я.Глебава, Г.Лукшу, П.Падкавырава, Я.Цікоцкага, М.Чуркіна і інш., сцэнарыя мюзікла «МесМенд» паводле аднайм. рамана М.ІПагінян (муз. А.Мдывані).
       Тв.: Развнтне ннтереса к профессям учнтеля музыкн. Мн., 1979; Развмваюшее обученне в классе фортепмано. Мн., 1985; Музыкант. Потребность. Деятельность. Мн., 1993; Рэформа вышэйшай музычнай адукацыі як навуковая праблема // Весці Бел. дзярж. пед. унта. 1995. № 1; Проблемы глобалнзацнн музыкального образовання: Взгляд в XXI век // Музычная і тэатральная адукацыя: Праблемы выкладання. Мн., 2002.
    
    ЯКАПІН (Jakopin) Франц (29.9.1921, с. Драмлі, Славенія — 2003), славенскі філолагславіст. Чл.кар. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1985), др філал. н. (1978), праф. (1979). Скончыў Люблянскі унт, чытаў у ім курс лекйый «Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы». У 1969 і 1978 працаваў у БДУ. 3 1982 дырэктар Інта славенскай мовы Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Аўтар манаграфіі «Граматыка рускай літаратурнай мовы» (1968), артыкулаў па бел. мове і мовазнаўстве, у т.л. «Праблемы беларускай мовы і мовазнаўства» (1969—70), « Вывучэнне прыназоўнікаў у беларускай мове» (1970—71), «3 галіны беларускага мовазнаўства» (1971—72; 1976—77), «Новы мовазнаўчы часопіс» (пра час. «Беларуская лінгвістыка»; 1972—73), «Манаграфіі пра словаспалучэнні ў беларускай мове» (1972—73), «Беларускі тлумачальны слоўнік» (1980—81), рэ
    
    цэнзіі на кн. М.Г.Булахава «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (1978) і інш.
    В.У.Мартынаў.
    
    ЯКАР с у д н а в ы, прыстасаванне для ўтрымання на месцы на адкрытай вадзе суднаў або інш. плывучых сродкаў. Робіцца ў выглядзе метал. стрыжня з лапамі і рагамі, якія зачэпліваюцца за грунт або лёд. Злучаецца з суднам якарным ланцугом.
    
    
    Сучасны адміралцейскі якар суднавы: 1 — шток; 2 — лапа; 3 — рог; 4 — трэнд (ніжняя частка верацяна); 5 ¹— шэйма (верхняя частка верацяна).
    
    Якары суднавыя: 1 — Хола з вярчальнымі лапамі без штока; 2 — Марціна з вярчальнымі лапамі і са штокам; 3 — Баерса; 4 — мёртвы якар — вінт Мітчэла; 5 16 — якары спецыяльнага прызначэння (лядовы і «кошка»).
    
       Бываюць суднавыя і спец. прызначэння; двухрогія, аднарогія (лядовыя), бязрогія (у т.л. мёртвыя, Я. ў выглядзе пірамід, сегментныя, грыбападобныя, вінтавыя); з нерухомымі Ñ