Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
– паваротнымі лапамі і інш. Трымальная сіла Я. ў сярэднім у 10—12 разоў большая за яго вагу, маса да 17 т і больш. Першыя Я. ўзніклі больш за 2 тыс. да н.э., прататып найб. пашыранага адміралцейскага Я. — каля 1 гыс. да н.э.
ЯКАР электрамашыны, рухомая (вярчальная) частка эл. машыны. Звычайна тэрмін «Я.» адносяць да пастаяннага току машыны (у адрозненне ад ротара — вярчальнай часткі пераменнага току машыны).
На валу Я. набіраецца асяродак з лістоў
электратэхн. сталі з пазамі для абмотак, у якіх пры вярчэнні індуктуецца пераменная электрарухальная сіла. Канцы абмотак злучаюцца з пласцінамі калектара, праз шчоткі якога робіццца злучэнне абмотак Я. з вонкавым ланцугом. Ад тыпу і формы Я. залежаць многія характарыстыкі эл. машыны (магутнасць, хуткадзеянне, дакладнасць рэгулявання і інш.).
ЯКАСІІАЯ ТЭбРЫЯ д ы ф е р э н цыяльных ураўненняў, матэматычная дысцыпліна, якая вывучае ўласцівасці рашэнняў звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў без знаходжання саміх рашэнняў.
Асновы Я.т. былі закладзены ў канцы 19 ст. ЖАПуанкарэ і А.М.Ляпуновым. Асн. метадамі Я.т. з’яўляюцца геам. метады (гл. Графічныя вылічэнні), з дапамогай якіх рашэнні сістэмы дыферэнцыяльных ураўненняў (ДУ) разглядаюцца як крывыя ў адпаведнай прасторы. Атрыманыя крывыя дазваляюць «якасна» вырашыць пытанні паводзін рашэнняў ДУ, у т.л. ў тых абласцях вызначэння гэтых ураўненняў, дзе надзвычай складана атрымаць іх агульнае рашэнне інш. метадамі.
ЯКАСНЫ АНАЛІЗ, сукупнасць фіз. і фізікахім. метадаў ідэнтыфікацыі кампанентаў у пэўным узоры, што аналізуецца; адзін з раздзелаў аналітычнай хіміі. У залежнасці ад кампанентаў аналізу адрозніваюць элементны аналіз, функцыянальны аналіз, малекулярны, ізатопны, фазавы аналіз і інш.
ЯКАСЦЬ, катэгорыя, якая выяўляе неаддзельную ад быцця аб’екта яго істотную акрэсленасць, дзякуючы якой ён з’яўляецца менавіта гэтым, а не іншым аб’ектам. Адлюстроўвае ўстойлівыя ўзаемаадносіны складаных элементаў аб’екта, якія характарызуюць яго спецыфіку, што дае магчымасць адрозніваць гэты аб’ект ад іншых. Дзякуючы Я. кожны аб’ект існуе і мысліцца як нешта адмежаванае ад інш. аб’ектаў. Разам з тым Я. выяўляе і тое агульнае, што характарызуе ўвесь клас аднародных аб’ектаў.
Катэгорыя Я. ўпершыню прааналізавана Арыстоцелем, які вызначаў яе як відавое адрозненне сутнасці; ён адзначаў цякучасць якасных станаў рэчаў, іх здольнасць ператварацца ў процілеглае. Сярэдневяковая схаластыка тлумачыла т.зв. схаваныя Я. як вечныя і нязменныя «формы». На глебе механіст. све
Якар электрамашыны пастаяннага току неабматаны.
252 якасць
тапогляду і філасофіі новага часу склаўся падзел на першасныя і другасныя Я. Г.Гегель вызначыў Я. як лагічную катэгорыю, якая складае пач. ступень пазнання рэчаў і станаўлення свету, як непасрэдную характарыстыку быцця аб’екта. Дыялектычны матэрыялізм зыходзіць з прызнання аб’ектыўнасці і ўсеагульнасці якаснай пэўнасці рэчаў. Разам з катэгорыяй колькасці Я. утварае дыялектычнае адзінства ўнутры пэўнай меры прадмета, яны ўвесь час пераходзяць адна ў адну. Гэтае ўзаемадзеянне якаснай і колькаснай пэўнасцей прадмета выражае дыялектычны закон пераходу колькасных змяненняў у якасныя.
ЙКАСЦЬ ПРАДЎКЦЫІ, сукупнасць уласцівасцей, якія выяўляюць узровень навізны, надзейнасць, даўгавечнасць, эканамічнасць, а таксама эрганамічныя, эстэтычныя і інш. спажывецкія ўласцівасці прадукцыі, што надаюць ёй здольнасць задавальняць людзей у адпаведнасці з яе прызначэннем. Патрабаванні да Я.п. фарміруюцца спажыўцом (заказчыкам), распрацоўшчыкам, выканаўцам і замацоўваюцца дзярж. органамі ў адпаведных нарматыўнатэхн. дакументах і дагаворах. Заканадаўства вызначае і юрыдычна замацоўвае адносіны ўдзельнікаў грамадскай вытвсці, звязаныя з забеспячэннем якасці навук.тэхн., прамысловай, буд., с.г. і інш. прадукцыі, трансп., гандл. і інш. відаў работ і паслуг, прадугледжвае абарону правоў і інтарэсаў спажыўца. Адрозніваюць якасць стварэння прадукц ы і (залежыць ад якасці нарматыўнай дакументацыі і тэхн. сродкаў, неабходных для яе выпрацоўкі, сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых дэталей, працы распрацоўшчыкаў і вытворцаў прадукцыі) і якасць эксплуатац ы і (залежыць ад якасці эксплуатацыйных дакументацыі і абсталявання, матэрыялаў і прыстасаванняў, што ўжываюцца пры эксплуатацыі, ад якасці працы асоб, якія выкарыстоўваюць гэту прадукцыю). Пацвярджэнне, што прадукцыя дакладна адпавядае неабходным канкрэтным стандартам і тэхн. умовам, і выдача адпаведнага дакумента наз. сертыфікацыяй. В.Р.Залатагораў.
ЯКАЎ I (James; 19.6.1566, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 27.3.1625), кароль Англіі [1603—25]; першы з дынастыі Сцюартаў на англ. прастоле (з 1567 шатландскі кароль Я. VI). Сын Марыі Сцюарт. Прастол заняў пасля смерці Лізаветы I Цюдар. Праводзіў абсалютысцкую палітыку, якая характарызавалася рэліг. нецярпімасцю да пурытан, увядзеннем нов. падаткаў і прымусовых пазык, збліжэннем з каталіцкай Іспаніяй — гал. саперніцай Англіі ў марскім і каланіяльным гандлі. У час яго праўлення абвастрылася барацьба паміж каронай і парламентам.
ЯКАЎ II (James; 14.10.1633, Лондан — 5.9.1701), кароль Англіі [1685—88|. 3 дынастыі Сцюартаў. Сын Карла 1, брат Карла I/. Імкнуўся аднавіць абсалютызм
і яго апору — каталіцкую царкву. У 1685 распусціў парламент і правіў аднаасобна; у 1687 выдаў «Дэкларацыю аб верацярпімасці», якая адкрывала шлях да ператварэння каталіцызму ў дзярж. рэлігію, замяніў на важных дзярж. пасадах прыхільнікаў англіканства католікамі. Палітыка Я. II выклікала кансалідацыю апазіцыйных сіл. Скінуты ў выніку дзярж. перавароту, т.зв. Слаўнай рэвалюцыі (1688—89), якая скончылася перамогай апазіцыі і запрашэннем на прастол Вільгельма Аранскага (гл. Вімгельм III Аранскі). Пасля высадкі Вільгельма ў Англіі Я. II у снеж. 1688 уцёк за мяжу.
ЙКАЎ ПАЛАЧАНІН, адзін з герояў Неўскай бітвы 1240 паміж наўгародцамі і шведамі, лоўчы наўгародскага кн. Аляксандра Яраславіча (Неўскага), ураджэнец Полацка. «Жыціе Аляксандра Неўскага» называе яго 3м сярод 6 «мужей храбрых н снльных», якія вызначыліся ў бітве. Я.П. наехаў на варожы полк з мячом «н мужествовал», за што атрымаў пахвалу князя. У позніх кніжных мініяцюрах са сцэнамі Неўскай бітвы захавалася выява Я.П. З’яўленне Я.П. ў Вял. Ноўгарадзе і яго высокае становішча пры двары князя было звязана, відаць, са шлюбам Аляксандра Яраславіча з дачкой полацкага кн. Брачыслава ў 1239.
Літ.'. М а нс н кка В. Жмтне Александра Невского: Разбор редакцнй м текст. [СПб.|, 1913. В.А.Варонін.
ЯКАЎЛЕВІЦКАЯ СУКбННАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў в. Якаўлевічы (цяпер пасёлак у Аршанскім рне Віцебскай вобл.) у 1914—15 і ў 1925—28. Вырабляла армейскае сукно і шарсцяныя коўдры. У сувязі з 1й сусв. вайной у 1915 заказы выраслі на 25—40% у параўнанні з 1914. Працавала да 50 рабочых.
ЯКАЎЛЕВІЧЫ вёска ў Аршанскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 22 км ад горада і чыг. ст. Орша, 102 км ад Віцебска. 432 ж., 180 двароў (2003). Сярэдняя школа і школасад, бка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
ЙКАЎЛЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 2.12.1923, в. Каралёва Яраслаўскай вобл., Расія), расійскі паліт. дзеяч, палітолаг. Акад. Pac. АН (1990, чл.кар. з 1984), др гіст. н. Скончыў Яраслаўскі пед. інт (1946) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (I960). 3 1946 на парт. і журналісцкай рабоце. 3 1953 у апараце ЦК КПСС. У 1973—83 пасол СССР у Канадзе. 3 1983 дырэктар Інта сусв. эканомікі і міжнар. адносін АН СССР. У 1985—86 заг. Аддзела прапаганды, у 1986—90 сакратар ЦК, у 1987—90 чл. Палітбюро ЦК КПСС. Кіраўнік Федэральнай службы Расіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1993—95). У 1991 Я. выйшаў з КПСС, парваў з марксізмамленінізмам. Аўтар прац
«Прадмова. Абвал. Пасляслоўе» (1992), «Горкая чаша. Бапьшавізм і рэфармацыя Расіі» (1994) і інш.
ЯКАЎЛЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (1.4.1906, Масква — 22.8.1989), расійскі авіяканструктар. Акад. Pac. АН (1976; чл.кар. 1943). Ген.палкоўнік інж.тэхн. службы (1946). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Ваен.паветр. інж. акадэмію імя Жукоўскага (1931). 3 1934 галоўны, з 1957 ген. канструктар доследнага канструктарскага бюро. Ад
А.С.Якаўлеў.
начасова ў 1940—46 нам. наркома авіяц. прамсці. Стварыў шэраг канструкцый самалётаў і верталётаў (вучэбныя, баявыя поршневыя, рэактыўныя знішчальнікі, знішчальнікіпераймальнікі, пасажырскія і інш ). Знішчальнікі ЯкІ, Як3, Як9 і інш. самалёты шырока выкарыстоўваліся на франтах Вял. Айч. вайны. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. рэактыўны знішчальнік Як15; верталёт Як24 («лятаючы вагон»), на якім устаноўлена некалькі міжнар. рэкордаў грузападымальнасці; рэактыўныя пасаж. самалёты Як40, Як42, вучэбнатрэніровачныя Як18, Як50 і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946, 1947, 1948, 1977.
Тв.: Рассказы авнаконструктора. М.,1974; Советскяе самолеты. 2 язд. М.,1975; Цель жнзнн. 5 нзд. М.,1987.
ЯКАЎЛЕЎ Аляксей Сямёнавіч (14.11.1773, С.Пецярбург — 15.11.1817), рускі акцёр. Дэбютаваў у 1794 у Пецярбургскім тры. Папярэднік рамантызму ў сцэн. мастацтве. Акцёр буйнога тэмпераменту; яго выканаўчай манеры былі ўласцівы схільнасць да эмац. дынамічнай ігры, драм. пантамімы. Сярод роляў: Іодай («Гафалія» Ж.Расіна), Танкрэд («Танкрэд» Вальтэра), Ярб («Дыдона» Я.Княжніна), Мейнаў («Нянавісць да людзей і раскаянне» А.Кацэбу), Джонсан («Чорны чалавек» М.Жэрневальда), Шэкспір («Закаханы Шэкспір» Ж.Дзюваля), Фінгал, Дзмітрый Данскі, Агамемнан («Фінгал», «Дзмітрый Данскі», «Паліксена» У.Озерава). Першы выканаўца на рус. сцэне шэраіу роляў у п’есах У.Шэкспіра і Ф.Шьшера.
ЙКАЎЛЕЎ Васіль Мікалаевіч (14.1.1893, Масква — 29.6.1953), расійскі жывапісец. Нар. маст. Расіі (1943). Чл. AM СССР (1947). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлід
якаўчук 253
ства (1917). Выкладаў у Вышэйшых маст.тэхн. майстэрнях (1918—22). Арх. інце (1934—36), Маскоўскім маст. інце імя В.Сурыкава (1948—50). У 1926—31 заг. рэстаўрацыйнай майстэрні Музея выяўл. мастацтваў імя А.Пушкіна, у 1938—39, 1949—50 гал. мастак Усесаюзнай с.г. выстаўкі. Чл. асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). Жывапісная манера, засн. на вывучэнні мастацтва 17 ст., вылучаецца важкасцю форм, вытанчанасцю каларыту: «Рыбы Баранцава мора» (1931), «Старацель» (1937),
Б Якаўлеў Старацель. 1937.
«Партызан» (1941—42), «Калгасны статак» (1948) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949.
7в.: 0 жнвопмсн. М., 1951; Мое прнзванне. М., 1963.
ЙКАЎЛЕЎ Леанід Андрэевіч (н. 14.10.1935, в. Гаўрыкі Віцебскага рна), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Др с.г. н. (1993). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1959). 3 1963 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. прайьі па прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытвсці прадуктаў жывёлагадоўлі, умоў утрымання с.г. жывёл.
Тв.: Совхозкомбннат «Мнр» — самая дешевая говядяна. Мн., 1983 (разам з А.М.Дудукам, І.Г.Малкавым); Роль гнгненнческнх н технологнческмх факторов на промышленных комплексах н фермах (разам з С.І.Пляшчанкам) // Сб. науч. тр. ВАСХНМЛ. М., 1987; Проблемы пронзводства молока н говядмны в Республнке Беларусь (разам з А.Ф.Трафімавым, А.В.Квяткоўскай) // Межвед. сб. науч. тр. БелННМЖ. Мн., 1992. Вып. 23.
ЙКАЎЛЕЎ Усевалад Фёдаравіч (16.4.189