• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    кая канферэнцыя 1945.
    
    ЙЛЦІНСКІ ЗАПАВЎДШК г о р н ал я с н ы. Размешчаны на Галоўнай градзе Крымскіх гор (Украіна). Засн. ў 1973 для захавання і вывучэння горналясных прыродных комплексаў Крыма. Пл. 14,6 тыс. га, у т.л. пад лесам каля 11 тыс. га. Выш. да 1545 м (г. Раман
    
    
    Кош). Пераважаюць бурыя лясныя глебы. Лясы запаведніка размешчаны вузкай паласой на паўд. схілах гор. Ніжняя ч. ляснога пояса — кляновадубовыя лясы і хмызнякі, вышэй — лясы з хвоі Паласа (ці крымскай) з дамешкамі дуба пушыстага. Ў флоры больш за 1300 відаў, з іх 138 — рэдкія. Фауна небагатая, сустракаюцца крымскі падвід аленя высакароднага, барсук, фазан і інш. Ахоўваюцца таксама помнікі прыроды — пячора Іограф, вадаспад Учансу і інш.
    
    ЯМ, на Русі з 13 ст., у Расіі з 16 ст. паселішча, пазней станцыя на паштовым тракце, дзе мянялі коней і дзяжурылі вознікі —ямшчыкі. 3 1782 наз. поштамі.
    
    ЙМА, у старажытнаіндыйскай міфалогіі ўладар царства мёртвых, у індуізме і будызме бог смерці. Паводле ведаў быў першым чалавекам, які памёр і адкрыў шлях смерці для іншых. Паводле інш. міфаў, Я. сядзіць на троне ў сваёй падземнай сталіцы Ямапутры і вырашае лёс душ памерлых: душы праведнікаў накіроўвае ў рай продкаў, а душы грэшнікаў — у адзін з кругоў пекла.
    
    «ЙМА», мемарыяльны комплекс у Мінску на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму — масавых пагромаў яўрэяў у 1941—43 у мінскім гета (гл. Гета). Ў даваенныя часы каля перакрыжавання вуліц Ратамская (зараз Мельнікайтэ) і Заслаўская знаходзілася яма (кар’ер), дзе жыхары бралі пясок для буд. работ. У гады акупацыі Мінска ням. фашысты выкарыстоўвалі яму для пахавання шматлікіх ахвяр мінскага гета. У час пагрому ў гета 2.3.1942 на Юбілейнай плошчы і вакол яе было забіта шмат яўрэяў, якіх пад прымусам юдэнрата жыхары гета скідвалі ў гэтую яму. Калі ў 1942 у Мінск з інспекцыяй прыехаў чыноўнік імперскага ўпраўлення бяспекі А.Эйхман, мясц. фаш. ўлады арганізавалі паказальную акцыю. Паводле іх загаду дырэктар дзіцячага дома Флейшэр і ўрач Чэрнік прывялі ў юдэнрат больш як 40 дзяцей. Усе яны і работнікі дзіцячага дома пад наглядам гаўляйтэра В.Кубэ, Эйхмана і нач. паліцыі Э.Штраўха былі расстраляны. Частку дзяцей закапалі ў яме жывымі. У магіле пахавана прыблізна 500—600 чал. У 1947 на Marine ўстаноўлены абеліск з тэкстам на мове ідыш «Яўрэям — ахвярам нацызму». 10.7.2000 адкрыты мемарыял «Помнік ахвярам Халакоста. Мінскае гета» [арх. І.Дзятлаў, А.Капылоў, Л.Левін (аўтар ідэі), М.Самасюк, скулытгары Э.Полак, А.Фінскі, інж. У.Сусько]. Канцэпцыя мемарыяла — стварэнне сімвалічных зон, якія арх.маст., ландшафтнымі і дакумент. сродкамі ўвасабляюць тэму трагедыі. Кампазіцыйная і эмацыянальная дамінанта ансамбля — бронзавая скульпт. група «Апошні шлях» уздоўж спуску ў яму: 27 пераплеценых паміж сабой фігурценяў, якія ідуць на расстрэл (вышыня 2 м). У кампазіцыі адсутнічаюць скульпт. партрэты, толькі абагульненыя твары, што адпавя
    
    
    ЯМАЙКА             263
    
    дае яўр. традыцыі. Трапяткая, вібрыруючая скульпт. пластыка, камерны маштаб кампазіцыі садзейнічаюць эмацыянальнасці ўздзеяння тэмы мемарыяла, перадаюць настрой адчаю і жаху ахвяр трагедыі. Перад спускам у «Я». разбіты парк «Праведнікаў свету», дзе высаджваюць дрэвы ў гонар жыхароў Беларусі, якія ратавалі яўрэяў у гады Вял. Айч. вайны. На ўваходзе знак у выглядзе міноры — традыц. яўр. сямісвечніка з імёнамі тых, хто дапамагаў ва ўстаноўцы помнікамемарыяла.
      Літ:. Ботвннннк М, Памятнмкм геноцнда евреев Беларусн. Мн., 2000; С м о л я р Г. Мінскае гета. Мн., 2002.
    М.Б.Батвіннік, А.С.Шамрук.
    
    ЯМАДА Касаку (9.6.1886, Токіо — 29.12.1965), японскі кампазітар, дырыжор. Чл. Яп. AM (1942). Вучыўся ў Імператарскай муз. акадэміі ў Токіо (1904—08), у Вышэйшай школе ў Берліне (1908—13). У 1914 заснаваў Такійскі філарманічны аркестр. У творчасці развіваў еўрап. муз. традыцыі. Сярод твораў: оперы «Паўшая нябесная фея» (паст. 1929), «Чорныя караблі» (паст. 1939); араторыі, кантаты, сімфоніі; сімф. паэмы (у т.л. з хорам), сюіты; камернаінстр. творы, хоры, песні і інш. Аўтар муз.тэарэт. прац, у т.л. «Вучэнне пра гармонію і кампазіцыю» (1937).
    
    ЯМАЙКА (Jamaica), дзяржава ў ВестІндыі, на аднайм. востраве і прылеглых дробных астравах у Карыбскім моры. Пл. 10,99 тыс. кмг. Нас. 2680 тыс. чал. (2002). Афіц. мова — англійская, выкарыстоўваецца крэольская (ямайскі дыялект на аснове англ. мовы). Сталіца — г. Кінгстан. Краіна падзяляецца на 14 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1ы панядзелак жніўня).
      Дзяржаўны лад. Я. — дзяржава ў складзе брытанскай Садружнасці. Паводле канстытуцыі 1962 кіраўніком дзяржавы з’яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая ген.губернатарам. Заканад. ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які складаецца з
    
    
    Герб і сцяг Ямайкі.
    
    сената (21 член, якія назначаюцца) і палаты прадстаўнікоў (60 дэпутатаў, якіх выбіраюць усеагульным галасаваннем на 5 гадоў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм’ерміністрам.
      Прырода. Большую ч. вострава (2/3) займае вапняковае нагор’е з карставымі
    
    
    формамі рэльефу, ва ўсх. частцы — горы БлуМаўнтын (выш. да 2256 м). Уздоўж берагоў цягнуцца вузкія перарывістыя раўніны. Частыя землетрасенні (катастрафічныя ў 1692 і 1907). Карысныя выкапні: баксіты (запасы каля 2 млрд. т, адно з першых месцаў у свеце), медзь, свінец, кобальт, жал. руды, гіпс, мармур. Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тра студз. 24,3 °C, ліп. 27,6 °C. Паўн.ўсх. пасаты прыносяць спорныя дажджы. На большай ч. вострава за год выпадае 1800—2000 мм ападкаў, на паўн. наветраных схілах гор БлуМаўнтын — да 5000 мм. Рачная сетка густая. Найб. рака — РыоГрандэ (100 км), суднаходная — БлэкРывер (на 40 км). Пад лесам каля 16% тэрыторыі. Вечназялёныя трапічныя лясы пашыраны ў цэнтр. ч. вострава і на паўн ўсх. схілах гор, саванны — на 3 і Пд. Жывёльны свет збеднены. Дзікіх млекакормячых на востраве амаль няма. Шмат птушак і кажанаў. Трапляюцца чарапахі, некалькі відаў неядавітых змей, кракадзілы, яшчаркі ігуаны. Фауністычны рэзерват ХелтшырХілс, ландшафтныя і лясныя заказнікі; 2 марскія паркі.
       Насельніцтва. Асн. насельніцтва — ямайцы (76% негры і 15% мулаты — нашчадкі рабоў, завезеных на востраў у 17—18 ст., і еўрапейцаў, пераважна англічан). Жывуць таксама індыйцы, кітайцы, еўрапейцы і інш. Вернікі ў асн. хрысціяне (пратэстанты 56%, католікі 5%); ёсць мусульмане, індуісты, прыхільнікі афр. культаў. Сярэднегадавы натуральны прырост 1,23% (2002). Сярэдняя шчыльнасць 244 чал. на 1 км². Каля 1/3 усіх ямайцаў жыве за мяжой, пераважна ў Вялікабрытаніі, ЗША, Нікарагуа, КостаРыцы. Гар. насельніцтва 56%. У г. Кінгстан 672 тыс. ж. (2002), у гарадах СпанішТаўн, МантэгаБей, ПортМарыя каля 100 тыс. ж. У прамсці занята 23,2% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы —
    
    «Яма». Помнік ахвярам Халакоста ў Мінску.
    
    264       ЯМАКАПАЛЬНІК
    
    24,8  %, у абслуговых галінах — 52% (2000).
      Гісторыя. Стараж. насельніцтва Я — плямёны індзейцаўаравакаў. Ваў Ямайка адкрыты Х.Калумбам у 1494. У выніку ісп. каланізацыі (з 1509) амаль усе індзейцы знішчаны (да 1611 заставалася 74 чал.). Для работы. на плантацыях з 1513 пачаўся ўвоз неграўнявольнікаў з Афрыкі. У 1655 Я. захапіла Англія (у 1670 замацавана за ёй афіцыйна). Да 1692, калі землетрасенне разбурыла на Я. пірацкую сталіцу ПортРоял, востраў быў цэнтрам пірацтва ў Карыбскім бас. 3 канца 17 ст. павялічылася вытвсць цукровага трыснягу (Я. стала адным з асн. яго вытворцаў), што стымулявала ўзмоцнены ўвоз нявольнікаў (да 1830х г. на Я. прададзена каля 1 млн. нявольнікаў з Афрыкі). У 1833 рабства скасавана, б.ч. былых нявольнікаў занялася дробнай сял. гаспадаркай. Абураныя ўціскам з боку калан. улад яны ў 1865 узнялі паўстанне, задушанае брыт. войскамі. У 1866 на Я. створаны Заканад. савет, з 1884 ч. яго членаў выбіралася насельніцтвам. У 1938 створана Нар. нац. партыя (ННП), у 1943 —Лейбарысцкая партыя Я. (ЛПЯ). У 1943 уведзена ўсеагульнае выбарчае права, у 1944 створаны 1ы ўрад Я. У 1958—61 Я. — чл. ВестІндскай Федэрацыі, у 1959 атрымала ўнутр. самакіраванне. 6.8.1962 абвешчана незалежнасць Я. Паліт. жыццё краіны характарызуецца сапернійтвам ННП і ЛПЯ (у 1962—72 і 1980—89 улада належала ЛПЯ, у 1972—80 і з 1989 — ННП). У 1970я г. ўрад ННП на чале з М.Мэнлі здзейсніў шэраг сац. рэформ. У 1992 урал Я. ўзначаліў П.Патэрсан. Я — чл ААН (з 1962), Аргцыі амер. дзяржаў (з 1969), Лац.амер. эканам. сістэмы (з 1975), інш. міжнар. аргцый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 6.6.1994.
      Гаспадарка. Я. — аграрнаіндустр. краіна з гаспадаркай, для якой характэрна многаўкладнасць, вузкая спецыялізацыя і залежнасць ад замежнага капіталу. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 2000 склаў 9,7 млрд. дол. (3,7 тыс. дол. на душу насельніцтва). Аснова эканомікі — баксітнагліназёмная прамсць, турызм і сельская гаспадарка, якія даюць 95% валютных паступленняў. Штогадовая здабыча баксітаў каля 12 млн. т (3е месца ў свеце пасля Аўстраліі і Гвінеі), вытвсць гліназёму каля 3,5 млн. т (3е месца ў свеце пасля Аўстраліі і ЗША). Асн. цэнтры: Маготы, ПортКайзер, Юартан. Пануе замежны (аме
    
    
    Да арт. Ямайка. Курорт ОчаРыяс.
    
    рыканскі і канадскі) капітал. Здабыча гіпсу (каля пас. БафБей) пераважна на экспарт у ЗША, часткова на вытвсць цэменту на здзе каля Кінгстана. Вытвсць электраэнергіі 6,74 млрд. кВтгадз (1999) у асноўным на ЦЭС, што працуюць на прывазным мазуце, і невял. ГЭС на рэках РыоКобрэ, БлэкРывер і Раарынг. Адна са старэйшых галін апрацоўчай прамсці — цукровая, найб. прадпрыемствы якой належаць англ. капіталу. 3 цукр. трыснягу вырабляюць таксама патакумелес і ром. Большая ч. прадукцыі экспартуецца ў Вялікабрытанію, ЗША, Канаду. Прадпрыемствы харч., тытунёвай, дрэваапр., хім., фармацэўтычнай прамсці, вытвсць баваўняных тканін, нафтаперапрацоўка імпартуемай нафты, зборка апаратуры, у т.л. электронікі. Асн. ч. прадпрыемстваў размешчана ў Кінгстане і яго прыгарадах. У сельскай гаспадарцы псраважае раслінаводства. Ворныя землі займаюць 19% тэр., пад лугамі і пашай 18%. Разам з буйнымі плантацыйнымі гаспадаркамі існуюць і дробныя сялянскія ўладанні (65% усіх гаспадарак). Асн. экспартная культура — цукр. трыснёг — вырошчваюць на буйных плантайыях з цукр. здамі (сентралямі). На экспарт вырошчваюць таксама бананы, цытрусавыя, каву, Ð