Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
´наўляць культы багоў. Хрысціян не праследаваў, а дазволіў свабоду веравызнання. Аўтар шэрагу твораў, скіраваных супраць хрысц. царквы. Яго дзейнасць асуджала хрысціянскае духавенства (адсюль яго мянушка «Адступнік»). Ю.А. загінуў у час паходу супраць персаў.
Літ:. В н д а л Г. Юлнан: Пер. с англ. СПб., 1994. А.Г.Зельскі.
ЮЛІЯНСКІ КАЛЯНДАР, каляндар, уведзены ў 46 да н.э. ў Стараж. Рыме. Адлік па ім пачаўся з 1 студз. 45 да н.э. Атрымаў назву старога стылю пасля яго замены ў 1582 у шэрагу краін Еўропы (пазней — у большасці краін свету) грыгарыянскім календаром (новым стылем). Гл. таксама Час.
ЮМ (Hume) Дэйвід (26.4.1711, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 25.8.1776), англійскі філосаф, гісторык, эканаміст і публіцыст. Сфармуляваў асн. прынцыпы агнастыцызму, адзін з папярэднікаў пазітывізму. Вучыўся ў Эдынбургскім унце. У 1734—37 працягваў вывучаць філасофію ў Францыі, дзе напісаў свой гал. твор «Трактат аб чалавечай прыродзе» (выд. ў 1739). 3 1741 публікаваў 49 эсэ на грамадскапаліт., маральныя і эстэт. тэмы. У 1753—62 працаваў над 8томнай «Гісторыяй Англіі», напісаў антыклерыкальны траетат «Натуральная гісторыя рэлігіі» (1757). У 1763—66 сакратар брыт. пасольства ў Парыжы, дзе зблізіўся з Ж.Л.Д’Аламберам, П.А./ольбахам, ДДзідро і інш. франц. асветнікамі. У сваёй апошняй працы «Дыялогі аб натуральнай рэлігіі» (выд. ў 1779) разглядаў пытанне пра існаванне Бога. На яго думку, верыць у Бога няма падстаў, але ёсць падстава апраўдваць веру як нейкую вярхоўную прычыну парадку ў Сусвеце («прычыну наогул»), якая, відаць, мае «некаторую аддаленую аналогію з чалавечым розумам». У тэорыі пазнання зыходзіў з таго, што першаснымі ўспрыманнямі з’яўляюцца непасрэдныя ўражанні знешняга вопыту (алчуванні), а другаснымі — пачуццёвыя вобразы памяці (ідэі) і ўражанні ўнугр.
вопыту (афекгы, жаданні, страсці). Адмаўляў аб’ектыўны характар прычыннасці і паняцце субстанцыі. Лічыў, што вера засн. на сіле прывычкі, яна не можа быць абгрунтавана розумам, бо розум друтасны ў адносінах да пачуццёвага вопыту, які не выходзіць за межы нашых адчуванняў. У больш позніх працах агнастыцызм Ю. перастаў насіць радыкальны харакгар, а ўяўляў сабой «умераны скептыцызм»; ён не адмаўляў наяўнасці рэчаў і з’яў, якія выклікаюць успрыманні, а толькі падвяргаў сумненню, лічыў гэта справаю «анатамаў і прыродазнаўцаў». 3 пазіцый псіхічнага дэтэрмінізму Ю. абвяргаў прынцып свабоды волі і выступаў з крытыкай духоўнай субстанцыі, якая перарастала ў яго ў крытыку рэліг. веры. У працах па гісторыі, лры і мастацтве апісваў матывы паводзін, настроі і пачуцці людзей. Чалавек, паводле Ю., — істота слабая, схільная да памылак і капрызаў асацыяцый. У этыцы развіў канцэпцыю утылітарызму, у палітэканоміі падзяляў працоўную тэорыю вартасці А.Сміта. Ю. адмаўляў тэорыю грамадскага дагавору і лічыў, што гістарычна грамадства ўзнікла ў выніку разрастання сем’яў і павелічэння іх колькасці. Паводле Ю., умовай сац. справядлівасці з’яўляецца ўмацаванне інстытута прыватнай уласнасці як крыніцы стварэння законаў дзяржавы і сістэмы выхавання. У пытаннях маралі схіляўся да пазіцый эматывізму, а асновай маральных паводзін, побач з пачуццём сімпатыі і задавальненнем ад ажьіццяўлення добрых учынкаў, лічыў іірывычку, засн. на выхаванні. Ідэі фенаменалізму, асновы якога закладзены Ю., развіты ў вучэннях І.Канта, Дж.Міля, Г.Спенсера і інш.; яны ўласцівы амаль усім пазітывісцкім канцэпцыям, эмпірыякрытыцызму, неапазітывізму, лінгвістычнай філасофіі.
Тв.: Рус. пер. — Нсследованне о человеческом разуме. М., 1995; Малые пронзведення: Эссе. Естественная нсторня релнгнн. Дналогн о естественной нсторнн релнгнн. М.. 1996; Соч. Т. 1—2. М.. 1996; Тракгат о человеческой прнроде: О познаннн. Об аффектах. О моралн. Мн., 1998; Англня под властью дома Стюартов. Т. 1. СПб., 2001.
Літ.: Н а р с к н й Й.С. Фнлософня Давнда Юма. М.. 1967; Я г о ж. Давнд Юм. М.. 1973; Дэвнд Юм. Кант. Гегель. Шопенгауэр. Опост Кон: (Бногр. очеркн). СПб., 1998.
ВДз.Марозаў.
ЮМАТАЎ Георгій Аляксандравіч (11.3.1926, Масква — 4.10.1997), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1982). У кіно з 1947. Акцёр сучаснай тэмы. Зняўся ў фільмах: «Маладая гвардыя» (1948), «Розныя лёсы» (1956), «Жорсткасць» (1959), «Парожні рэйс» (1963), «Не забудзь, станцыя Лугавая» (1967), «Адзін з нас», «Афіцэры» (абодва 1971), «Лёс» (1978), «Пятроўка, 38», «Агарова, 6» (абодва 1980), «ТАСС упаўнаважаны заявіць» (1981), «Прыступіць да ліквідацыі» (1984) і інш.
ЮНАЙТЭД ПРЭС ІНТЭРНЭШАНАЛ (ЮПІ; United Press International; UPI), адно з найбуйнейшых інфарм. аген
ціваў свету; камерцыйнае прадпрыемства ЗША. Створана ў 1958 у выніку зліцця агенцтваў Юнайтэд Прэс (1907) і Інтэрнэшанал Hьюc^ Сервіс (1909). Штабкватэра ў НьюЙорку. Распаўсюджвае паведамленні друку і радыё, тэлефільмы навін, кабельныя тэлевізійныя праграмы, фотаматэрыялы для 6 тыс. карыстальнікаў. Інфармацыю ЮПІ на англ., араб., ісп. мовах прымаюць больш за 100 краін свету. Mae 230 замежных бюро. Л.А.Фядотаў.
«ЮНАЙТЭД ТЭКНОЛАДЖЫС» (United Technologies), карпарацыя касм. прамсці ў ЗША (да 1975 наз. «Юнайтэд эркрафт»). Засн. ў 1934. Ажыццяўляе вытвсць авіяц. рухавікоў і верталётаў, прамысл. абсталяванне, выконвае буйныя ўрадавыя заказы. Аб’ём продажу на канец 1980х г. склаў 18,1 млрд. дол., чысты прыбытак 659 шн. доп.; у вытвсці занята 187 тыс. чал.
«ЮНАЦТВА», дзяржаўнае кніжнае выдавептва Беларусі ў 1981—2002. Засн. ў Мінску на базе профільных рэдакцый выдваў «Мастацкая літаратура» і «Народная асвета». Выдавала лру для дзяцей і юнацтва: нац. і сусв. класіку, творы сучасных майстроў маст. слова Беларусі, навук.пазнавальную лру на бел., рус. і замежных мовах, кніжкірасфарбоўкі, кніжкіцацкі. Мела выдавецкія серыі: «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Бацькаўшчына», «Эўрыка», «Казка за казкай» і інш. У 1981—94 выпусціла 15томную «Бібліятэку дзіцячай літаратуры народаў СССР» (Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Далучана да выдва «Мастацкая літаратура». С.У.Фядотава.
ЮНГ (Jung) Карл Густаў (26.7.1875, Кесвіль, каля Базея — 6.6.1961), швейцарскі псіхолаг, псіхіятр і філосаф культуры; заснавальнік аналітычнай псіхалогіі. Атрымаў мед. адукацыю ў Базелі, працаваў з 1890 у псіхіятрычным шпіталі ў Цюрыху пад кіраўніцтвам Э.Блейлера. Абараніў доктарскую дысертацыю «Аб псіхалогіі і паталогіі так званых акультных феноменаў». У 1907 пасля сустрэчы з З.Фрэйдам стаў адным з яго актыўных паслядоўнікаў. Быў першым старшынёй Міжнар. псіхааналітычнай асацыяцыі (1911—14). Разрыў з Фрэйдам у 1913 прывёў Ю. да стварэння ўласнай версіі псіхааналітычнага вучэння. У сваёй аналіт. псіхалогіі ён прыйшоў да высновы, што ў суб’екта пераважае калекг. бессвядомае, уласцівае ўсім народам і культурам. якое праяўляецца ў выглядзе архетыпаў. У яго разуменні гіпатэтычная, неўяўная і невыразная рацыянальнымі сродкамі мадэль знаходзіць сваё ўвасабленне ў бессвядомых калект. уяўленнях, снах, міфалагічных матывах і вобразах («Метамарфозы і сімвалы лібіда», 1912). Ю. аналізаваў архетыпы Маці, Персоны, Ценю, Анімы (жаночы пачатак у мужчыны), Мудрага Старца, якія, паводле яго сцвярджэння, адыгрываюць ролю ў развіцці міфаў, казак, маст. твораў. Найважн.
юндзіл 209
значэнне ён надаваў самарэалізацыі, індывідуацыі як цэласнасці свядомай і бессвядомай душы, самапазнанню і самасцвярджэнню свайго ўласнага «Я» ў жыцці. Ю. крытыкаваў сучасную тэхн. цывілізацыю і масавае грамадства за адмаўленне ад традыцый, культуры і абязбожвання свету, лічыў, што бескантрольнае ўварванне «калектыўнага бессвядомага» здольна прывесці да паяўлення лжэпрарокаў кшталту Гітлера, Мусаліні, Сталіна і іх таталітарных сістэм. 3 пазіцыі аналіт. псіхалогіі пабуда
Т.Юнг С.Б.Юндзіл.
ваў тыпалогію базальнаіндывідуальных псіхал. тыпаў экстравертаў (псіхаэнергетыка выплюхваецца ў знешні свет) і інтравертаў (псіхаэнергетыка накіравана ўнутр). У межах гэтых тыпаў ён вылучыў мыслячыя і пачуццёвыя, рацыянальныя і ірацыянальныя тыпы. 3 пазіцый псіхааналіт. культуралогіі Ю. прааналізаваў творчасць І.В.Гётэ, Дантэ, Р.Вагнера, Дж.Джойса, Ф.Ніцшэ, П.Пікасо, мастакоўкубістаў. Ён зрабіў таксама істотны ўплыў на творчасць Т.Мана, Г.Гесэ, К.Карэньі, М.Эліядэ і інш. пісьменнікаў, фізікаў В.Паўлі, Э.Шродынгера. Аўтар прац «Аб псіхалогіі неўсвядомленага» (1943), «Псіхалогія і выхаванне» (1946), «Пра карані свядомасці» (1952) і інш.
Тв.: Пснхологнческне тнпы: Пер. с англ. М.. 1992: Проблемы душн нашего временм: Пер. с англ. М., 1993; Аналнтаческая пснхологня: Пер. с англ. М.. 1994. Я.М.Бабосаў.
ЮНГ, Янг (Young) Томас (13.6.1773, г. Мілвертан, Вялікабрьгганія — 10.5.1829), англійскі фізік, астраном і ўрач; адзін са стваральнікаў фіз. і хвалевай оггтыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1794) і яго сакратар (з 1802). Вучыўся ў Лонданскім, Эдынбургскім і Гётынгенскім унтах. 3 1811 урач у шпіталі св. Георгія (Лондан), адначасова з 1818 сакратар Бюро даўгот і кіраўнік выдання «Марскога календара». Навук. працы па фіз. і фізіял. оптыцы, акустыцы, механіцы, астраноміі і інш. Даследаваў інтэрферэнцыю і дыфракцыю святла, вызначыў даўжыні светлавых хваль розных колераў (1801—03), выказаў гіпотэзу аб папярочнасці светлавых хваль (1817). Распрацаваў тэорыю колеравага зроку, растлумачыў акамадацыю вока. Увёў асн. характарыстыку пругкасці матэрыялаў — Юнга модуль (1807), упершыню звярнуў увагу на ўзаемасувязь мех. ра
боты і энергіі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для дадатку да «Брытанскай энцыклапедыі», займаўся расшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў.
Літ.\ Льоццн М. йсторня фнзнкл: Пер. с нтал. М.. 1970; Творцы фнзнческой оптнкн: Сб. ст. М., 1973; Ст е п а н о в Б.й. Очеркн по нсторнн оптнческой наукп. Мн.. 1978. А.І.Болсун. ібНГА (ад ням. Junge хлопчык, юнак), падлетак, які вучыўся марской справе і рыхтаваўся стаць матросам. На баявых і трансп. суднах вядомы з часоў грабнога флоту. Пазней з мэтай падрыхтоўкі матросаў з падаеткаў сталі ствараць школы Ю.; існавалі ў Рас. імперыі ў Кранштаце і Севастопалі, у СССР у 1941—43 — на вве Валаам (Ладажскае воз.) і на Салавецкіх авах. Скасаваны ў сувязі са стварэннем нахімаўскіх вучы