• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ц пераважна па праблемах натуральналадавай гармоніі, жанру і формы ў творчасці класікаў замежнай, рус. і сучаснай музыкі, артыкулаў па бел. муз. культуры, у т.л. пра творчасць бел. кампазітараў і музыказнаўцаў ЛАбеліёвіча, Г.Гарэлавай, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, Л.Мухарынскай, В.Сярых, Э.Тырманд, Л.Шлег і інш.
       Тв:. О натуральноладовой гармоннн. Мн., 1966; Статьн по музыкальному нскусству. Мн.. 1976. Т.С.Ляшчэня.
    
    ЮДЗІН Мікалай Мікалаевіч (28.3.1911, с. Столпіна Макар’еўскага рна Кастрамской вобл., Расія — 6.5.1993), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце са снеж. 1941. Радавы Ю. вызначыўся 24 і 26.6.1944 пры фарсіраванні р. Бася і вызваленні в. Чэрнеўка Дрыбінскага рна, дзе 14 гадз вёў няроўны бой з праціўнікам, і фарсіраванні р. Дняпро каля в. Дабрэйка Шклоўскага рна і ўтрыманні плацдарма. Пасля вайны на гасп. рабоце.
    
    
    ЮДЗІН Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 16.9.1928, пас. імя Свярдлова Камешкаўскага рна Уладзіміраўскай вобл., Расія), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1997), праф. (1999). Скончыў Іванаўскі пед. інт (1954), дзе і працаваў. 3 1978 у Мазырскім пед. унце. Навук. працы на рашэнні цэнтр. лімітавай праблемы тэорыі імавернасцей для сум залежных выпадковых складаемых, мадэліраванні выпадковых працэсаў з залежнымі прырашчэннямі.
        Тв.: О предельных распределеннях сумм завмснмых случайных велнчнн с неограннченнымн днсперснямн // Докл. АН БССР. 1984. Т. 28, № 6; Сходнмость распределеннй сумм случайных велмчмн. Мн., 1990; О необходнмых условнях сходммостн распределеннй сумм завмснмых случайных векторов // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.мат. навук. 2003. № 1.
    
    
    
    М.М.Юдзін.          А.І.Южын.
    
    ЙДЗІНАВА, верхнепалеалітычная стаянка першабытнага чалавека на беразе р. Судасць у в. Юдзінава Пагарскага рна Бранскай вобл. (Расія). Адкрыта ў 1934 бел. археолагам К.М.Палікарповічам. Яе даследавалі Палікарповіч, У.ПЛевянок, Л.А.Міхайлоўскі, Ф.М.Завярняеў (1947), У.Дз.Будзько (1961—62, 1967) і інш. Пры раскопках у культ. пласце знойдзены рэнгткі фауны (маманта, мядзведзя, пясца, паўн. і высакароднага аленяў і інш.), расшчэпленыя крэмені, касцяны вугаль. Выяўлены рэшткі пабудоў авальнай формы паўзямлянкавага тыпу, асновы якіх зроблены з касцей маманта, гасп. ямы, майстэрні для вырабу прылад працы, знойдзены крамянёвыя разцы, скрабкі, вастрыі, пласціны з прытупленым краем, касцяныя кавалкі, шылы, упрыгожанні, арнаментаваныя косці. На думку Палікарповіча, стаянка Ю. належыць да ніжнемадленскага часу, на думку Будзько — дамадленскага часу.
      Літ.: Полнкарповнч К.М. Палеолмг Верхнего Поднепровья. Мн., 1968.
    А.Г.Калечыц.
    ЮДЗІЦКІЯ, Ю д ы ц к і я, шляхецкі род герба «Радван» у ВКЛ. 3 сярэдзіны 16 ст. валодалі маёнткамі ў Рэчыцкім пав. Найб. вядомыя:
      Мікалай Уладзіслаў (?—1670), стольнік рэчыцкі з 1640, генерал артылерыі ВКЛ 3 1654, кашталян навагрудскі з 1660. Удзельнічаў у войнах са Швецыяй, Турцыяй і Расіяй.'Валерыян Станіслаў (1620—73), каралеўскі сакратар з 1652, канонік з 1654,
    
    ЮЗАФОВІЧ 205
    
    пісар ВКЛ і архідыякан віленскі з 1657, рэферэндар духоўны з 1670. Аляксандр (?— 1677), староста ясвонскі з 1664. кашталян мінскі з 1672. Антоні (каля 1670—1729), сын Станіслава, рэчыцкі харунжы з 1690. падкаморы з 1699 і маршалак з 1701, пасол на сеймы. Міхал (1700—5.12.1758). сын Антонія. рэчыцкі харунжы з 1715 і маршалак з 1729. кашталян мінскі з 1742. Я н (каля 1705—80), сын Антонія. харунжы рэчьшкі з 1729. пісар вялікі ВКЛ з 1755. кашталян мінскі ў 1758—77. Ю з а ф (каля 1725 — пасля 1797), сын Міхала, маршалак рэчыцкі з 1767. абозны вялікі BKJI з 1774. стражнік вялікі ВКЛ у 1776—89, ген.лейтэнант (1783). у 1792 галоўнакамандуючы арміяй ВКЛ у вайне з Расіяй. пасля служыў у рас. арміі.
    
    ЮДЗІЧЫ, археалагічныя помнікі (2 групы курганных могільнікаў і селішча) каля в. Юдзічы Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. Курганны м о г і л ь н і к  1 належаў радзімічам, датуецца 11 ст.; налічваў 169 насыпаў выш. 1—2 м, дыям. 6—12 м. Вакол многіх курганоў прасочваюцца раўкі. Абследавалі Е.Р.Раманаў (1890) і АМ.Ляўданскі (1930), раскопкі праводзілі Г.Ф.Салаўёва (1968), А.М.Плавінскі і В.Н.Рабцэвіч (1979—80), даследавана 15 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (зрэдку на пясчанай падсыпцы) галавой на 3. Пахаванні ў асн. адзіночныя, у трох выпадках — парныя. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, жал. нажы, абручы і дужкі ад вёдзер, гліняная льячка, бронзавая трохдрацяная грыўня, драцяныя бранзалетападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі, бронзавыя псеўдазярнёныя крыжыкі і шыракарогія лунніцы, бронзавыя і сярэбраныя званочкі, касцяныя амулеты, разнастайныя пацеркі (золата і сярэбранашкляныя, чорнашкляныя з белай эмаллю — «у вочкі», сердалікавыя, бурштынавыя, з горнага хрусталю і інш.). У караляхманістах выяўлены араб. дырхем 10 ст. М о г і л ь н і к  2 і с е л і ш ч а не даследараліся. А.М.Плавінскі.
    
    ЮДОВІН Саламон Барысавіч (15.12.1894, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 5.12.1954), бел. графік. Вучыўся ў віцебскай школемайстэрні Ю.Пэна (1908— 10), скончыў Віцебскі маст.практычны шт (1922). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе. Яго работы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй, глыбокім рэалізмам. Сярод твораў: «Былое» (1921—28 і 1938—39), «Стары Віцебск» (1921—28), «У калгасе» (1940), «Героі Балтыкі» (1942), «Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны» (1942—47), «Ленінград сёння» (1949), серыі «Новабудоўлі Беларусі» (1936), «Віды Ленінграда» (1946), цыклаў «Былое» (1927), «Абарона Петраграда ў дні наступлення Юдзеніча» (1933).
        Літ Бродскнй В.Я., Земцова AM С.Б.Юдовнн. Л., 1962. М.А.Гугнін.
    
    ЮДЭЛЕВІЧ Міхась Львовіч (20.4.1914, г. Смалявічы Мінскай вобл. — 1941), бел. драматург, тэатр. крытык. Вучыўся ў Інце мастацгва ў Маскве (1931—35). у 1935—40 працаваў у газ. «Літаратура j
    
    
    мастаіггва», ва Упраўленні па справах мастацгва пры СНК Беларусі. У Вял. Айч. вайну загінуў на фронце. Друкаваўся з 1929. Адзін з аўгараў калекг. п’есы «Першы штандар» (паст. ў 1930). Аўгар п’есы «Зямля гарыць» (нап. 1932), інсцэніроўкі «Як гартавалася сталь» (паст. ў 1937; паводле аднайм. рамана М.Астроўскага), лібрэта оперы «Паука Карчагін» (муз. П.Падкавырава). Пісаў вершы, прыпеўкі. Складальнік зб. «Аднаактовыя п’есы» (1937). Перакладаў творы бел. драматургіі на рус. мову.
    І.Э.Багдановіч.
    
    ЮЖАКбЎ Сяргей Мікалаевіч (29.12.1849, г. Вазнясенск Мікалаеўскай вобл., Украіна — 12.12.1910), расійскі публіцыст і сацыёлаг, ліберальны народнік. Вучыўся ў Новарасійскім унце ў Адэсе (з 1865). 3 1868 супрацоўнічаў у час. «Знанне», «Отечественные запнсн», «Дело», «Одессклй вестннк» і інш. У 1879—82 у ссылцы ва Усх. Сібіры. У 1885—89 чл. рэдакцыі час. «Северный вестннк», у 1894—98 — «Русское богатство». У 1898—1909 рэдактар 22томнай «Вялікай энцыклапедыі» тва «Асвета». Аўтар прац: «Формы земляробскай вьпворчасці ў Расіі» (1882), «Сацыялагічныя эцюды» (Т. 1—2, 1891—96), «Аграрнае пытанне ў Расіі» (2 выд., 1917) і інш. Даказваў немагчымасць капіталіст. развіцця Расіі, прапаноўваў праграму падтрымкі сельскіх абшчын і арцелей, якія, на яго думку, маглі б стаць асновай абагульнення вытворчасці ў с.г. і саматужных промыслах. Ідэалізаваў рэформы 1860—70х г. у Расіі.
    
    ібЖНАСАХАЛІНСК, горад, цэнтр Сахалінскай вобл. Расіі, на р. Сусуя. Засн. ў 1882 як с. Уладзіміраўка. У 1905—45 у складзе Японіі (пад назвай Таёхара). 3 1946 сучасная назва. 180 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт.
    
    
    
    С.Юдовін. Шавец. 3 цыкла «Былое». 1927.
    
    Прамсць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Металіст», цеплавозавагонарамонтны зд), мэблевая, лёгкая, харч., у т.л. рыбакансервавая; вытвсць буд. матэрыялаў. Сахалінскі інт біялогіі мора, інт марской геалогіі і геафізікі Далёкаўсх. цэнтра Pac. АН. Пед. інт. Тэатры: драм., лялек. Музеі: краязнаўчы, мастацкі. Бат. сад.
    
    ЮЖЫН (сапр. Сумбатаў) Аляксандр Іванавіч (16.9.1857, с. Кукуеўка Яфрэмаўскага рна Тульскай вобл., Расія — 17.9.1927), рускі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Нар. арт. Рэспублікі (1922). Ганаровы акад. Pac. АН (1917). У 1877—81 вучыўся ў Пецярбургскім унце. На сцэне з 1876. 3 1882 акцёр Малога тра ў Маскве (з 1909 кіраўнік трупы, з 1918 старшыня савета, старшыня дырэкцыі, з 1923 дырэкгар, з 1926 ганаровы дырэктар). Дабіўся ўздыму Малога тра, адрадзіў у ім рамант. рэпертуар. Акцёр шырокага дыяпазону, яму ўласцівы высакародны пафас, арыгінальнасць у інтэрпрэтацыі вобразаў, мастацтва сцэн. мовы. Найб. значныя ролі: Рэпецілаў, Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Цяляцеў («Шалёныя грошы» ААстроўскага), Дзюнуа, Мортымер, маркіз Поза («Арлеанская дзева», «Марыя Сцюарт», «Дон Карлас» Ф.Шылера), Карл V, Руі Блаз («Эрнані», «Руі Блаз» В.Гюго), Дон Санча («Зорка Севільі» Лопэ дэ Вэгі), Макбет, Рычард ПІ («Макбет», «Рычард ІП» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар п’ес «Ланцугі» (1888), «Захад» (1899), «Здрада» (1903), «Начны туман» (1916) і інш.
       Тв:. Запнскм. Статьн. Пнсьма. 2 нзд. М.. 1951; Пьесы. М.. 1961.
    
       Літ.: Чхнквншвнлн Д.Н. АМ.СумбатовЮжнн: Жнзнь н творчество. Тбнлнсн; М., 1982.
    
    
      ЮЗ (Hughes) Дэйвід Эдуард (16.5.1831, Лондан — 21.1.1900), англійскі фізік і вынаходнік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1880). У 1850—54 у Бардстаўнскім каледжы (ЗША): праф. музыкі (з 1850) і фізікі (з 1851). Навук. працы па электрамагнетызме і электратэхніцы. У 1855 атрымаў патэнт на літарадрукавальны тэлегр. апарат, што з 1856 выкарыстоўваўся ў ЗША. а з 1862 — у краінах Еўропы, у т.л. ў Расіі. У 1878 незалежна ад інш. вынаходнікаў распрацаваў вугальны мікрафон. У 1879 прапанаваў індукцыйныя вагі і гукамер. Атрымаў эл.магн. хвалі (1889). Блізка падышоў да вынаходства радыётэлеграфіі. Распрацоўваў метады аховы будынкаў ад маланак.
    
      ЮЗАФОВІЧБАРбЎСКАЯ Тэафілія (Багуміла) Якаўлеўна (1826 ці 1828, г. Гродна — '?), бел. скрыпачкавіртуоз. Вучылася ў г. Гродна ў скрыпачааматара Звіровіча, удасканальвала майстэрства ў Пецярбургу (1838—41) у А.В’ётана, У.Буля, Ф.Прума. У 1835 — пач. 1870х
    
    
    206            ЮЗВУК
    
    г. выступала ў гарадах Беларусі і Літвы, у Пецярбургу і Варшаве. За майстэрскае выкананне яе называлі «Паганіні ў жаночым адзенні». У рэпертуары творы Н.Паганіні, В’ётана, КЛіпінскага, Г.Вяняўскага, Ш.Берыо, Г.Эрнста і інш.
    АЛ.Капілаў.
    
    КЬЗВУК Валерый Сцяпанавіч (н. 16.10.1952, Мінск). бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1978). 3 1980 кіраўнік студыі па выяўл. мастацтве ў Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. з 1983 выкладаў у Мінскім пед. інце, з 1986 у Цэнтры пазашкольнай і класнай работы
    
    
    В Юзвук На Дзвіне.
    2000.
    
    
    «Маяк». Працуе ў станковым жывапісе і акварэлі. Сярод твораў: карціны «Мы будуем метро» (1978), «Пачатак» (1980). «Вяселле» (1982), «Нядзельны матч» (1983), «Зямля касманаўтаў» (1983), «Рабочыя» (1984), «Верасень» (1987), «Ліквідатары» (1988), «На Дзвіне», «Сувязь» (абедзве 2000), «Баб’е лета» (2003); партрэты Т.Ганчаровай (1985), Г.Петрачэнка (1986), А.Злотнікавай (1988), І.Аўчыннік