Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‚. Ювелірнае мастацтва Скроневае кольца. Бронза. Гарадзішча Баронікі. Віцебская вобл. 5—4 ст. да н. э.
Да арт. Ювелірнае мастацтва Фібула вікінгаў у форме шкатулкі. Пазалочаная і пасярэбраная бронза. Мартэнс, ваў Готланд. 11 ст.
накладкі для шчытоў, завушніцы, вырабы з выемчатымі эмалямі — лунніцы (гл. Абідзенскія эмалі), ажурныя фібулы, паясы. 3 6—8 ст. выраблялі ўпрыгожанні з серабра, арнаментаваныя несапраўднай зерню. У дэкоры пераважаў геам. арнамент. Развіццё Ю.м. ў 9—13 ст. звязана з узнікненнем гарадоў, работай ювелірных майстэрняў у Мінску, Полацку, Навагрудку, Гродне, Брэсце і інш. Засвойваліся новыя тэхнікі (філігрань, чарненне, серабрэнне. агнявое залачэнне чырвоным золатам, гравіраванне, штампоўка. перагародчатыя эмалі), пашырыўся асартымент металу (свінец. волава. серабро, золата, сплавы). Найб. значныя помнікі Ю.м. таго часу — Крыж Ефрасінні Полацкай, залатыя пярсцёнкі з Полацка, скроневае кольца з Барысава, бранзалет з Мінска, колты з Вішчынскага замка (Рагачоўскі рн), гравіраваны абразок з выявай св. Дзмітрыя з Ваўкавыска (усе 12 ст.). У шэрагу твораў адлюстравалася пераасэнсаванне маст. традыцый Візантыі. Кіеўскай Русі, краін Зах. Еўропы, Міжземнамор’я і Усходу: засваенне новых выяўл. і арнаментальных матываў, з’яўленне новых відаў быт. рэчаў — лыжачак. ключоў, званочкаў, — а таксама энкалпіёнаў, мініяцюрных распяццяў, абразкоў, 2—
3створкавых складанняў. З’явіліся новыя формы падвесак, скроневых кольцаў, шыйных грыўняў, якія адлюстроўвалі этн. прыналежнасць уладальнікаў. Высокімі маст. якасцямі вылучаюцца гравіраваныя накладкі на абклады Мсціжскага і Лаўрышаўскага евангелляў (14 ст.). Развіццю Ю.м. 15—17 ст. спрыяла стварэнне рамесных цэхаў у Мінску, Вільні, Полацку, Слуцку, Гродне, Брэсце і інш., якія аб’ядноўвалі меднікаў, злотнікаў, сярэбранікаў, збройнікаў і інш. майстроў ювелірнай справы (усяго на Беларусі ў 15—16 ст. працавала 105 такіх майстроў, у 17 ст. — 665, у 18 ст. — 909). Пераважаў выраб культавых рэчаў, а таксама побытавага посуду. Шмат майстроўювеліраў — выхадцаў з Беларусі — працавала ў 17 ст. ў Аружэйнай палаце ў Маскве, сярод іх Ларыён Афанасьеў, Іван Андрэеў, Фёдар Пракоп’еў, Іван Юр’еў, Гаўрыла Аўдакімаў, творы якіх зберагліся да нашага часу. У Ю.м. 15—18 ст. рысы зах.еўрап. маст. стыляў (готыка, рэнесанс, барока, ракако) спалучаны з мясц. маст. традыцыямі. Для тагачаснай бел. школы Ю.м. харакгэрны спалучэнне ў адным творы розных тэхнік апрацоўкі металу, рэаліст. характар трактоўкі расл. матываў, наіўнарэаліст. трактоўка кананічных іканаграфічных зводаў, плоскаснасць дэкору — асабліва выразныя ў дэкоры літургічнага посуду, крыжах, абкладах евангелляў і інш. царк. начыння. рэчах свецкага прызначэння (паясы, шкатулкі, кубкі і інш.). На Ю.м. 1й пал. 19 ст. паўплываў стыль ампір, з 2й пал. 19 ст. ў многіх вырабах назіраюцца эклекгычныя рысы. Ю.м. 20 ст. актыў
200 ЮВЕЛІРНАЯ
на развівалася з 1960х г. Ювелірныя ўпрыгожанні, дэкар. пластыку, сувеніры, посуд стваралі ў майстэрнях Маст. фовду Беларусі і Мінва быт. абслугоўвання насельніцтва Беларусі; сучасныя ювелірныя вырабы — у індывідуальных майстэрнях, на прадпрыемствах (гл. Ювелірная прамысловасць). Бел. мастакі выкарыстоўваюць традыц. ювелірныя тэхнікі (скань, эмалі, ліццё, зернь і інш.), эксперыментуюць з новымі матэрыяламі. Сярод майстроў Г.Асташонак, Ю.Гудзіновіч, Б.Дрозд, Р.Іваноў, Ю.Калістратаў, А.Карніенка, М.Кузьміч, ЮЛюбімаў, В.Фёдараў, АШостак і інш.
Да арт. Ювелірнае мастаіггва. Крыжмошчахавальнік. Майстэрні Маскоўскага Крамля. 17 ст.
Да арт. Ювелірнае мастацтва А.Ш о с т а к. Бранзалет. Серабро, ізумруд, брыльянты, мохавы агат, перламутр. 1992.
Літ:. Штыхаў Г.В., Захаранка П.М. Сгаражытныя скарбы Беларусі. Мн., 1971; Кацер М.С. Народнопрнкладное нскусство Белорусснн (от первобытного обшсства до 1917 г.). Мн.. 1972: ПостннковаЛосева М.М. Русское ювелнрное нскусство, его центры н мастера, XVI —XIX вв. М., 1974; Высоцкая Н.Ф. Дэкаратыўнапрыкладное мастацгва Беларусі XII— XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.
М.М.Яніцкая. Л.Ф.Салавей.
ЮВЕЛІРНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. галіна прамысловасці, якая ўключае вытвсць і рамонт вырабаў з каштоўных камянёў і металаў, інш. матэрыялаў, што падвяргаюцца маст. апрацоўцы. Прадукцыя Ю.п.: упрыгожанні, прадметы для аздаблення інтэр’ераў, сервіроўкі стала, сувеніры і інш.
Узоры ювелірных вырабаў вядомы з даўніх часоў. Ужо ў Стараж. Егіпце выкарыстоўвалася чаканка, гравіроўка і халодная эмаль пры апрацоўцы золата, ізумрудаў, аметыстаў, бронзы. У б. СССР спецыялізаваная галіна Ю.п. створана ў 1966, калі ў адзіную сістэму дзярж. прамсці (Саюзювелірпрам) былі аб’яднаны дробныя прадпрыемствы, якія раней уваходзілі ў падпарадкаванне розных ведамстваў. Найбуйнейшымі прадпрыемствамі былі Маскоўскае, Краснапольскае і Львоўскае ВА і Ленінтрадскае ВА «Рускія самацветы». Сярод краін свету найб. развітую Ю.п. маюць Бельгія, Італія, Францыя, ЗША, Індыя, Вялікабрытанія, Германія, Расія.
На Беларусі ювелірныя вырабы вядомы з глыбокай старажытнасці (гл. Ювелірнае мастацтва). Сучасная Ю.п. склалася ў 1972, калі ў Гомелі быў пабудаваны зд па апрацоўцы якуцкіх алмазаў і вытвсці ювелірных вырабаў (зараз Гомельскае ВА «Крышталь», у склад якога з 1992 уваходзіць зд «Ювелір» — вырабляе да 40% усёй прадукцыі галіны). На прадпрыемстве вырабляюцца падвескі, завушніцы, пярсцёнкі, калье, запінкі, дзярж. ўзнагароды; працуе майстэрня ручной працы, дзе вырабляюцца эксклюзіўныя ўпрыгожанні па індывід. праекгах. Прадукцыя экспартуецца ў краіны Балтыі і Расію. У наш час на Беларусі дзейнічае больш за 15 прадпрыемстваў, на якіх вырабляюць або рамантуюць ювелірныя вырабы. Сярод іх «Прафесіянал» у Брэсце, «Ювель» у Віцебску», «БіДжуэлс» у Магілёве, «Карат» у Баранавічах, «Аўрум» і «Унікаштметал» у Мінску. Майстэрні і невял. прадпрыемствы, што займаюцца пераважна рамонтам ювелірных вырабаў, працуюць у інш. гарадах. П.І.Рогач.
ЮВЕЛІРНЫЯ СІІЛАВЫ, сплавы высакародных металаў з каляровымі, якія выкарыстоўваюцца для ювелірных вырабаў. Да іх належаць сплавы золата, серабра, плаціны і паладыю. Увядзенне ў састаў Ю.с. розных кампанентаў дазваляе змяняць мех. (трываласць, цвёрдасць, пластычнасць) і тэхнал. якасці, колер сплаву.
ЮВЕНАЛ Дэцым Юній (Decimus Junius Juvenalis; каля 60, каля Рыма — каля 130), рымскі паэтсатырык. Вучыўся рыторыцы ў Рыме, прафесійна займаўся дэкламацыяй. Пачаў пісаць сатыры
пасля смерці імператара Даміцыяна (96). Вядомы яго 16 гекзаметрычных сатыр (у 5 кн.), з якіх 1—9 — рэзка выкрывальнага харакгару; у іх крытыка ўсіх слаёў рым. грамадства з пазіцый небагатага кліенталітаратара. У 10—16 сатырах адцягненыя развагі на маральныя тэмы з пункту гледжання стаічнай філасофіі (аб сапраўдным шчасці, аб цвёрдасці мудраца, аб выхаванні і г.д.); іх агульны тон прымірэнчы. Майстар сціслай сентэнцыі; яму належаць выразы: «У здаровым целе здаровы дух», «хлеба і відовішчаў!». Кананізаваў выкрывальны змест жанру сатыры; яго творы сталі сімвалам паэзіі, якая бічавала заганы грамадства.
Тв:. Рус. пер. — Сатнры. СПб., 1994.
Літ.: Д у р о в В. Жанр сатары в рнмской лмгературе. Л., 1987. С.Дз.Малюковіч.
ЮВЕНІЛЬНАСЦЬ (ад лац. juvenilis юны), перыяд жыцця расліны ад паяўлення праростка да пач. цвіцення. Расліны ўгвараюць вегетатыўныя органы, акгыўна растуць, але яшчэ не гатовыя да генератыўнага развіцця. Асн. прычыны: няздольнасць верхавінкі парастка і кораня рэагаваць на ўздзеянне гармонаў, што індуцыруюць цвіценне, іх нізкае змяшчэнне ў тканках і высокі ўзровень інгібітараў цвіцення. Працягласць Ю. рэгулюецца прыстасавальнымі рэакцыямі — яравізацыяй і фотаперыядызмам.
ЮВЕНІЛЬНЫЯ ВОДЫ, падземныя воды, якія вылучаюцца з магмы (пры яе падняцці з глыбінь Зямлі) у падземную гідрасферу і ўключаюцца ў агульны кругаварот прыродных вод. Утвараюцца ў выніку дэгазацыі рэчыва мантыі Зямлі пры магматызме і метамарфізме. Трапіўшы ў зямную кару, змешваюцца з водамі іншага паходжання. У чыстым выглядзе ў прыродзе адсутнічаюць; іх ускосным паказчыкам з’яўляецца павышаная колькасць вуглекіслаты, гелію і вадароду ў складзе падземных вод. Тэрмін «Ю.в.» ўвёў у 1902 аўстр. геолаг Э.Зюс.
ЮГАСЛАВІЯ, дзяржава ў паўд.ўсх. Еўропе ў 1918—2003; да 1991 на тэр. сучасных Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі і Славеніі, з 1992 — толькі Сербіі і. Чарнагорыі. Тэр. 255,8 тыс. км² (1990), нас. 23,1 млн. чал. (1986). Сталіца — г. Бялград.
Напярэдадні 1й сусв. вайны Сербія (у яе складзе Македонія) і Чарнагорыя былі незалежнымі каралеўствамі. Харватыя, Боснія (з Герцагавінай), Славенія і Ваяводзіна знаходзіліся ў складзе АўстраВенгрыі, якая ў ходзе вайны ў 1915—16 акупіравала і Сербію з Чарнагорыяй. Сербскі кароль Пётр I Карагеоргіевіч [1903—21] з урадам і арміяй эвакуіраваўся на грэч. ваў Керкіра (Корфу), дзе са згоды ўрадаў краін Антанты сербскі прэм’ерміністр Н.Пашыч і старшыня Паўднёваславянскага камітэта (засн. ў 1915 эмігрантамі з Харватыі, Славеніі і Босніі) А.Трумбіч падпісалі 20.7.1917 Корфскую дэклара
ЮГАСЛАВІЯ 201
цыю 1917 пра стварэнне пасля вайны адзінага каралеўства паўд. славян на чале з сербскай каралеўскай дынастыяй Карагеоргіевічаў.
Пасля вызвалення Сербіі і Чарнагорыі і канчатковага ваен. паражэння АўстраВенгрыі 1.12.1918 абвешчана аб стварэнні Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС), да якога далучылася і Чарнагорыя. Паводле Рапальскага дагавора 1920 частка тэр. сучасных Харватыі і Славеніі (порт Задар, паў Істрыя, шэраг астравоў у Адрыятычным м.) адышла да Італіі, а харвацкі порт Рыека з акругай вылучаны ў «незалежную дзяржаву». Каралеўства СХС было шматнац. (39% насельніцтва — сербы, 23,9% — харваты, 8,5% — сла
Да арт Югаславія. Герб Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія (1963—91).
Да арт. Югаславія Герб і сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія (1992—2003).
венцы, 6,3% — баснійцымусульмане, 5,3% — македонцы, 2,8% — чарнагорцы, 12,2% — албанцы, венгры, туркі, румыны і ін