Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¿ектакляў драм. тра і кіно. Аўтар балетаў «Аягара» (паст. 1976), «Кола» («Памятайце!», паст. 1981), аперэт, 6 сімфоній (1959—89). сімф. танцаў на марыйскія тэмы (1951), канцэртаў для інструментаў з аркестрам і інш. Выступае як піяніст з выкананнем уласных твораў. Дзярж. прэмія СССР 1976. Ленінская прэмія 1986.
Літ:. Богданова А.В. АЭшпай. 2 нзд. М.. 1986.
ЭШШЭЛІФ. горад на Пн Алжыра. Былы Арлеанвіль, ЭльАснам. 129 тыс. ж. (1989). Адм. ц. вілайі ЭшНІэліф. Гандл.трансп. цэнтр. Прамсць: харч., гарбарная. хім., тэкстыльная. Рэшткі базілікі (324).
ЭШЭРЫХІЁЗ. колібактэрыёз, група інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёл, якія выклікаюцца ўмоўнапатагеннымі або патагеннымі кішэчнымі палачкамі. У чалавека пашкоджваюць пераважна кішэчнік. таксама мочавывадныя і дыхальныя шляхі і інШ. Часцей хварэюць дзеці (нават нованароджаныя). Крыніца інфекцыі — хворы на Э. або носьбіт патагеннай эшэрыхіі. Заражэнне фекальнааральным шляхам пры ўжыванні заражанай ежы або вады: у бальншах каптактным шляхам. Прыкметы: панос. ірвота, агульная інтаксікацыя. абязводжванне арганізма. Найб. цяжка Э. працякае пры заражэнні энтэрагемарагічнымі эшэрыхіямі (пры гэтай форме хваробы прыбягаюць да гемадыялізу). Лячэнне тэрапеўтычнае. У ж ы в ё л хварэюць пераважна цяляты. парасяты. ягняты. Асн. крыніца інфекцыі — хворы і перахварэлы маладняк. а таксама дарослыя жывёлыносьбіты ўзбуджальнікаў. А.А.Астапаў.
ЭШЭРЫХІЯ. тое. што кіійэчная палачка.
ЭЯКУЛЯЦЫЯ (новалац. ejaculatio вывяржэнле ад лац. ejaculor выкідваю. вывяргаю). вывяржэнне спермы, сакрэту семянных пузыркоў і прастаты ў самцоў млекакормячых жывёл і ў мужчын.
Ю, трыццаць першая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ю («ю»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук «у» пасля мяккіх зычных і «j» («людь», «юбка»), У 16 ст., акрамя рукапіенай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук «у» задняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («салют» — «сал’ут»), а ў пачатку слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне іукаў «йу» («юнак» — «йунак», «саюз» — сайус», «наўючыць» — «наўйучыць», «лью» — «л’йу». «б’ю» — «бйу»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. А.М.Булыка.
ЮАЙКАЙ («Братэрства»), рабочая аргцыя ў Японіі ў 1912—21 (20 тыс. чл. у 1920). Створана праварэфармісцкім рабочым лідэрам Б.Судзукі пры ўдзеле капіталіста Э.Сібудзава з мэтай аргцыі ўзаемадапамогі і культ.асв. работы сярод рабочых, наладжвання класавага супрацоўніцтва паміж імі і прадпрымальнікамі. Пад уплывам Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі яна пачала пераходзіць ад класавага супрацоўніцтва да тактыкі барацьбы рабочых за свае сац,эканам. і паліт. правы. У 1919 Ю. рэфармавана ў федэрацыю прафсаюзаў, якая з 1921 наз. Ніхон рода садамэй (Японская федэрацыя працы, распушчана ў 1940).
ЮАНЬ. Д а й Ю а н ь (Вялікая Юань), мангольская дынастыя, якая правіла ў Кітаі ў 13—14 ст. У гіст. лры існуюць розныя даты яе праўлення [1271 (1279 ці 1280) — 1368], Заваяванне Кітая пачаў Чынгісхан. Яго пераемнік Угедэй у
1234 падпарадкаваў увесь Паўн. Кітай. У 1250я г. Манг. імперыя распалася на самаст. дзяржавы; адной з іх стала дзяржава Хубілая (на ханскі прастол уступіў у 1260), у склад якой уваходзілі тэр. ўласна Манголіі і Паўн. Кітая. У 1271 Хубілай даў сваёй дынастыі кіт. назву Юань. У 1279 яго войскі знішчылі кіі. імперыю Паўд. Сун і завяршылі заваяванне Паўд. Кітая. Пасля яго пераемніка Тэмура [1295—1307] пачалася барацьба прэтэндэнтаў на прастол: за 1308—32 змянілася 8 імператараў. У час праўлення ТагонТэмура [1333—68| у Кітаі пачаліся нар. паўстанні; у выніку «Чырвоных войск» паўстання 1351—68 манголы былі выгнаны і ў 1368 засн. кіт. дынастыя Мін. Пасля звяржэння Ю. улада чынгісідаў заняпала і ў Манголіі; адзіная манг. дзяржава распалася на шэраг ханстваў.
ЮАНЬ ШЫКАЙ (16.9.1859. пав. Сянчэн. прав. Хэнань, Кітай — 6.6.1916), кітайскі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Кітая. Ваен. службу пачаў пад кіраўніцтвам Лі Хунчжана ў Аньхойскай арміі, якая ў 1882 уведзена ў Карэю; у 1885— 94 намеснік кіт. імператара ў Карэі. У час «ста дзён рэформ» (1898) напачатку далучыўся да рэфарматараў, потым адышоў ад іх. У 1901—08 намеснік сталічнай прав. Чжылі: узначальваў рэарганізацыю кіт. арміі на еўрап. ўзор. У час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 з кастр. 1911 галоўнакаманд. войскамі Янцзыцзянскага раёна, з 2.11.1911 — прэм’ерміністр Кітая. Пасля адрачэння дынастыі Цын з 2.2.1912 часовы, з 13.10.1913 пастаянны прэзідэнт Кітая. Імкнуўся ўсталяваць рэжым асабістай улады. У ліп.—жн. 1913 падавіў узбр. выступленне прыхільнікаў Сунь Ятсена («другую рэвалюцыю»), у студз. 1914 распусціў парламент, у снеж. 1915 абвешчаны імператарам, але ўзбр. выступленні ў правшцыях прымусілі яго ў сак. 1916 адмо
вшца ад рэстаўрацыі манархіі. Раптоўна памёр у Пекіне. В.УАдзярыха.
ЮБЁЯ (Jubaea), род кветкавых раслін сям. пальмаў; рэлію стараж. флоры. 1 від — Ю. чылійская, ці слановая пальма (J. chilensis). Пашырана на ціхаакіянскім узбярэжжы Чылі на выш. да 1200 м. Культывуецца.
Дрэва выш. да 18 (25) м. дыям. да 1 м. Ствалы гладкія. попедьнашэрыя. укрытыя лісцевымі слядамі. На верхавінцы крона з перыстага лісця (60—100). Суквецце разгалінаванае. даўж. 1,2—1,4 м. ГІлод — касцянка. даўж. 4—5 см з мясістым каляплоднікам, падобны на какосавы арэх, ядомы. У насенні да 35% алею. Лісце выкарыстоўваюць для вырабу валокнаў. як дахавы матэрыял. 3 асяродка ствала атрымліваюць салодкі сок (дарослая расліна дае да 400 л) на патаку і віно (адсюль назва — мядовая пальма). Харч.. тэхн., дэкар. расліна.
ЮБІЛЁЙ (ад позналац. jubilaeus annus юбілейны год), гадавіна якойн. падзеі, існавання ўстановы, горада, дзейнасці якойн. асобы, якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Першапачаткова юбілейным у стараж. яўрэяў называўся 50ы ўрачысты, святочны год пасля 7 сямігадовых перыядаў (7 — свяшчэнная лічба), калі цэлы год не вяліся с.г. работы (зямля адпачывала), а рабы адпускаліся на свабоду.
В П Юбкін
ЮБКІН Васіль Паўлавіч (1.1.1920, с. Апалонаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.2.1968), Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Канд. гіст. н. (1962), дацэнт (1965). Скончыў Чырчыкскае танк. вучылішча (1944). Днепрапятроўскі унт (1951). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на 1м Бел. фронце. Камандзір танка мал. лейтэнант Ю. вызначыўся ў вер. 1944 у баях на подступах да Варшавы, дзе экіпаж яго танка неаднаразова адбіваў контратакі праціўніка, знішчыў 7 яго гармат і некалькі дзотаў, што за
ЮВЕЛІРНАЕ 199
міналі наступленню батальёна. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце.
ЮВАРА (Juvara, Juvarra) Філіпа (27.3.1678, г. Месіна, Італія — 1.2.1736), італьянскі архітэктар; прадстаўнік позняга барока. Вучыўся ў Рыме (1703—14) у арх. К.Фантаны. Працаваў пераважна ў г. Турын, а таксама ў Партугаліі і Іспаніі. Пабудовы Ю. вылучаюцца веліччу форм, спалучэннем павялічанага па маштабе «каласальнага» ордэра з класічнай выразнасцю дэталей і прамалінейнасцю шіанаў: фасад і лесвіца Палацца Мадама ў Турыне (1718—21), комплекс кляштара Сутіерга (1714—31), палац Ступініджы (1729—33; абодва каля Турына). Іл. гл. да арт. Турын.
ЮВЕЛІРНАЕ МАСТАЦТВА (ад ням. Juwel ці галандскага juweel каштоўны камень), выраб мастацкіх рэчаў (упрыгожанняў, прадметаў побыту, культу, зброі і інш.) з каштоўных і інш. каляровых металаў у спалучэнні з каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі, жэмчугам, бурштынам, косцю, перламутрам, шклом і інш.; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. У Ю.м. выкарыстоўваюць розныя тэхнікі, ручныя і мех. спосабы апрацоўкі: коўку мастацкую і ліццё мастацкае, чаканку, гравіраванне, чарненне. філігрань. эмалі, разьбу мастацкую, зернь, інкрустацыю, траўленне, паліраванне, штампаванне. вальцоўку і інш.
Найб. стараж. вырабы Ю.м. вядомы з 3га тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце, Двухрэччы. 1ндыі. краінах эгейскай культуры. 3 14—12 ст. да н.э. Ю.м. развівалася ў Стараж. Кітаі. краінах Стараж. Амерыкі. Японіі. на Б. Усходзе. з 5—4 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі, з 1 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. ў Стараж. Рыме. У раннім еўрап. сярэдневякоўі выдатныя творы Ю.м. вырабляліся ў Візантыі. асабліва вылучаліся прадметы культу. 15—16 ст. — час росквіту італьян., 16—17 ст. — ням.. 17—19 ст. — франц. Ю.м. Выдатныя маст. якасці ввілучаюць залатыя ўпрыгожанні і маст. пасудзіны скіфаў і сарматаў (Паўн. Прычарнамор'е. Прыкубанне. Ніжняе Паволжа). Высокім майстэрствам славіліся ювеліры Кіеўскай Русі (залатыя вырабы з перагародчатай эмаллю. чаканеныя аклады абразоў). У 16 ст. агульнарус. цэнтрам Ю.м. стала Масква, у 18 ст. — Пецярбург. 3 сярэдзіны 19 ст. пачаўся масавы механізаванві выпуск ювелірных вырабаў. У Ю.м. 20 ст. з'явіліся новыя матэрыялы, творчыя кірункі сталі больш разнастайнвія. Побач з арнаментамі. якія імітуюць розныя гіст. стылі. у сярэдзіне 20 ст. сустракаюцда вобразныя ввірашэнні. звязаныя з праблематыкай сучаснай культуры (напр.. касм. тэма). Вытокі сучаснай арнаментыкі Ю.м. — у сімволіцы язычніцкіх вераванняў. калі магічны змест ввіяў крыжа. крута, кола, разетак, зорак надаваў прадметам значэнне засцерагальнікаў. У многіх ювелірных вырабах адлюстроўвалася шанаванне жывёл. Паступова язычніцкая сімволіка была выцеснена геам., расл., тэраталагічнвім арнаментамі. У сучасным Ю.м. зацвердзіўся кірунак. звязаны з выкарыстаннем двізайнерскіх форм, дзе адсугнічае арнамент. Ювелірныя ўпрыгожанні вырабляюцв на ювелірных фабрыках. ствараюць асобныя мастакі.
На Беларусі першыя вырабы з каляровых металаў вядомы з пач. бронзавага веку (мяжа 3га і 2га тыс. да н.э.):
бранзалеты, дыядэмы, акулярападобныя прывескі, скроневыя кольцы, грыўні і інш. 3 сярэдзіны 1га тыс. да н.э. ў Ю.м. выкарыстоўвалі ліццё, коўку з дроту і спец. загатовак. чаканку і інш. У канцы 1га тыс. да н.э. з’явіліся фібулы з мясц. арнаментам — плоскім трохвугольным шчытком, у пач. 1га тыс. — новыя тыпы бранзалетаў і пярсцёнкаў,
Да арт Ювелірнае мастацтва Завушніцы. Золата. Стараж. Егіпет. Каля 3 ст. да н. э.
Да арÑ