Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ž у італаэфіопекай вайне 1895—96. задушыў феад. сепаратызм. правёў грашовую рэформу. распачаў будва тэлегр. ліній і чыгункі. У пач. 20 ст. 9. разам з Ліберыяй заставаліся адзінымі незалежнымі краінамі ў Афрыцы. У выніку барацьбы за ўладу пасля смерді Менеліка II у 1916 фактычным правіцелем (рэгентам) Э. стаў Тафары Маконен. які ў 1930 абвясціў сябе імператарам пад імем Хайле Селасіе I |І93О—74], У 1931 прынята першая канстытуцыя 9.. якая пацвердзіла абсалютнук> ўладу імператара. У выніку італагэфіопскай вайны 1935—36 урад Мусаліні абвясціў 9. часткай калоніі «Італьян. Усх. Афрыка». Ў 1940—41 9. вызвалена брыт. войскамі і эфіопскімі партызанамі: у 1952 да яе далучана б. італьян. калонія Эрьггрэя. Нягледзячы на пэўны рост эканомікі ў 1950—60я г.. захаванне абсалютысцкага рэжыму і многіх феад. перажыткаў выклікала незадаволенасць у грамадстве. 12.9.1974 ваенныя скінулі Хайле Селасіе I. а ў сак. 1975 скасавалі манархію. Улада перайшла да Часовага ваен. адм. савеза. які ў лют 1977 узначаліў палк. Менгісту Хайле Марыям. Быў абвешчаны курс на пабудову сацыялізму. у 1984 створана кірунічая Партыя працоўных 9. 3 дапамогай СССР рэжым Хайле Марыяма адбіў націск войск Самалі. якое імкмулася ў 1977—78 захапіць эфіопскую прав. Агадэн. але не здолеў вырашьпіь праблему 9рытрэі. дзе з пач. 1960х г. сепаратысты вялі ўзбр. барацьбу за стварэнне незалежнай дзяржавы. У 1980я г. ўрадавыя войскі 9. пацярпелі ў Эрытрэі шэраг паражэнняў. Пры падгрымцы эрыгрэйцаў створаны шэраг сепаратысцкіх рухаў ва унутр. раёнах 9.: Нар. фронт вызвалення Тыгрэ. Фронт вызвалення Арома і інш.. якія аб’ядналіся ў Эфіопскі нар. рэв.дэмакр. фронт (ЭНРДФ). Пазіцыі сацыяліст. ўрада былі падарваны эканам. разрухай і сістэматычнымі неўраджаяыі. яхія сталі прычьшай смерці ад голаду больш як 1 млн. чал. 28.5.1991 атрады ЭНРДФ занялі АдысАбебу. Падзенне рэжыму Хайле Марыяма адначасова азначала страту народам амхара панув>чага становішча ў краіне. якім ён карыстаўся шмат стагоддзяў. Старшынёй Пераходнага ўрада і кіраўніком дзяржавы стаў старшыня 9НРДФ Мелес Зенаўі. Адначасова Эрытрэя цалкам перайшла пад кантроль мясц. сепаратыстаў і ў 1993 абвешчана незалежнай дзяржавай. У снеж. 1994 прынята новая канстытуцыя 9.. якая замацавала федэратыўнае (замест ранейшага унітарнага) уладкаванне дзяржавы. 3 мая 1995 прэм'ерміністрам 9. з’яўляецца Мелес Зенаўі. 9. — чл. ААН (з 1945). Афр. саюза (з 2002). Дыпламат. адносіны з Рэспўблікай Беларусь устаноўлены 18.5.1994.
192 ЭФіопія
Гаспадарка. Э. — агр. краіна, адна з найбяднейшых у свеце. эканоміка якой залежыць ад замежлай дапамогі. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 2000 склаў 39,2 млрд. дол. (600 дод. на душу насельніцтва). Сельская гаспадарка дае 45% ВУП і больш за 80% экспарту. Выкарыстоўваецца 30.7 млн. га. у т.л. пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі 13,5 млн. га. Земляробства — гал. галіна сельскай гаспадаркі. Зямлю апрацоўваюць плужным і матычным спосабам; ураджайнасць нізкая, існуе дэфіцыт харч. прадуктаў. Прыродным і сац. бедствам з’яўляюцца засухі. Каля пал. ворных зямель пад збожжавымі культурамі. Вырошчваюць (млн. т, 1999) кукурузу (2.8), тэф (2), пшаніцу (1,2), copra (1,3), ячмень (1). Пашыраны бабовыя (гарох. фасоля, сачавіца, боб), алейныя (нут. кунжут, клешчавіна), цукр. трыснёг, бавоўнік, тытунь і інш. Гал. экспартная культура — кава (збор 232 тыс. т, 1999). Асн. ч. прадукцыі прыпадае на дзікарослыя кафейныя дрэвы на Пд і ПдЗ краіны. Садоўніцтва і вінаградарства. Жывёлагадоўля экстэнсіўная, малапрадукцыйная, на У і ПдУ качавая і паўкачавая, у цэнтр. ч. — адгоннапашавая. Пагалоўе (млн. галоў, 1999) буйн. par жывёлы — 35,1, авечак — 22, коз — 16,9, аслоў — 5,2, коней — 2,7, вярблюдаў — 1,1, птушак — 56. Пчалярства. Рыбалоўства (10,4 тыс. т, 1999). Лесанарыхтоўкі. На долю п р а м ы с ловасці прыпадае каля 10% ВУП. Старэйшая галіна — харчасмакавая (мясаперапр., мукамольная, цукр.. алейная, кававая, вытвсць напіткаў, цыгарэт). У лёгкай прамсці развіта тэкст. (АдысАбеба, ДырэДауа, БахрДар) і гарбарнаабутковая (АдысАбеба. Моджа) галіны. Вытвсць буд. матэрыялаў, у т.л. цэменту, у ДырэДауа, АдысАбебе. Мугэры. Дрэваапр. прамсць (вытвсць фанеры, мэблі, піламатэрыялаў) сканцэнтравана ў АдысАбебе і яе наваколлях. Ёсць маш.буд. (пераважна зборачныя) і металаацр. прадпрыемствы ў АдысАбебе і Назрэце. Здабыча золата, плаціны. марганцавай руды, калійнай солі. кварцавага пяску. Вытвсць электраэнергіі 1,36 млрл. кВт гадз (1998), пераважна на ГЭС (89%). Большая ч. насельніцтва не мае доступу да электраэнергіі. Саматужныя промыслы (вышьгўка. ткацтва. пляценне, апрацоўка скуры, металу, драўніны). Асн. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 28,5 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 4,3 тыс. км. Аўтапарк налічвае 66.1 тыс. аўтамашын. Даўж. чыгункі 681 км (чыг. лінія АдысАбеба — порт Джыбуці). Э. мае доступ да партоў Эрытрэі (Асэб і Масаўа). Суднаходства па воз. Тана. Міжнар. аэрапорты ў АдысАбебе і БахрДары. Экспарт (460 млн. дол., 1999) кавы, золата, скур, алейных культур; імпарт (1,25 млрд. дол., 1999) харч. прадуктаў, нафты і нафтапрадукгаў, трансп. сродкаў, абсталявання, медыка
ментаў. Асн. гандл. партнёры: Японія, Германія, Саудаўская Аравія, Італія, Джыбуці. Даход ад турызму 11 млн. дол. (1998). Грашовая адзінка — быр.
Літаратура. Раннія ўзоры пісьменства (надпісыпрысвячэнні на сабейскай мове) датуюцца першымі стагоддзямі н.э. Уласна лра зарадзілася ў час росквіту Аксумскага царства (4—7 ст. н.э.) і развівалася на стараж.эфіопскай мове — гёэз (гыыз). Зберагліся тэксты пра дзеянні цара Эзана. Да канца 18 ст. аснову лры Э. складалі жыціі святых. гіст. хронікі і паэзія; развівалася перакладная лра, пераважна з араб. мовы. Сярод арыгінальных твораў гэтага перыяду — «Слава цароў» (14 ст.) і «Багацце цароў» (18 ст.), вядомасць набылі хронікі цароў АмдэЦыёна (14 ст.), ЗарЯкаба I (15 ст.), Лебнэ Дынгэля (16 ст.). У паэзіі вылучаўся жанр кыне для царк. спеваў. 3 канца 19 ст. лра Э. пачала развівацца на амхарскай мове. Заснавальнік сучаснай лры Афэворк Гэбрэ Іесус (гіст. аповесць «Гісторыя, народжаная сэрцам», 1908). У пач. 20 ст. эфіопскія пісьменнікі адышлі ад канонаў сярэдневяковай кніжнасці, лра набыла свецкі характар. Найб. значны пісьменнік 1920—30х г. — Хіруй Вольдэ Селасіе. Пасля італаэфіопскай вайны 1935—41 развіццё нац. лры звязана з дзейнасцю пісьменнікаўасветнікаў Кэбэдэ Мікаэля, Мэконына Эндалькачаў, Гырмачаў Тэкле Хаўар’ята і інш. У 1950—60я г. з рэаліст. творамі выступілі празаікі Тадэсэ Лібэн, Бырхану Зэрыхун, Абэ Губэні, паэты і драматургі Мэнгысту Лема, Цэгае Гэбрэ Мэдхын. У 1970—90я г. плённа працавалі Асэфа Гэбрэ Мар’ям Тэсэма, Аяльнэх Мулату. Бырхану Зэрыхун, Цэгае Гэбрэ Мэдхын і інш. У 1977 створаны Саюз пісьменнікаў Э.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. У стараж. мастацве Э. спалучаліся традыцыі афр. культуры, стараж.ўсх., пераасэнсаванне хрысц. арх. тыпаў і сюжэтаў і еўрап. ўплыву. Сярод найб. даўніх помнікаў каменныя стэлы са схематычнымі выявамі чалавека і сімвалічнымі знакамі (да 2га тыс. да н.э.). На ПнУ адкрыты наскальныя размалёўкі, рэльефы з фігурамі быкоў і людзей. У сярэдзіне 1га тыс. да н.э. на горных плато квітнела мастацтва Сабейскага царства: пабудовы з часаных каменных пліт (храмы ў Хаўльты), плаціны, алтары і фрызы з выявай горнага казла (месяцавае бажаство Альмаках), скульптура [сядзячыя царскія фігуры, рэльефы, каменныя і тэракотавыя галовы, наскальныя выявы львоў (Габыдра каля Аксума), каменныя сфінксы, вотыўныя троны]. У перыяд узвышэння Аксумскага царства будавалі 2—3павярховыя палацы з каменю і дрэва з плоскім дахам на слупах, часам з унутр. дварамі (палац ТакхаМар’ям у Аксуме); каменныя стэлы (вышыня да 33 м), імітуючыя шмат’ярусныя вежы, троны на ступеньчатых фундаментах, жылыя дамы. Эліністычны ўплыў адбіўся ў разьбе па камені, кераміцы, залатых манетах. 3 сярэдзіны 4 ст. будавалі
манастырскія комплексы і базілікальныя цэрквы (комплекс ДэбрэДама). Пасля заняпаду Аксума традыцыі мастацтва Э. адрадзіліся ў 12—13 ст. на У ад воз. Тана. Сярод захаваных помнікаў цэрквы, высечаныя ў туфавых масівах, нячорныя ці пастаўленыя асобна. Скальныя храмы базілікальныя, часам крыжападобныя ў плане, з плоскімі дахамі; усе дэталі (з каменю) імітуюць скляпенні. драўляныя сувязі і ліштвы, раскрапоўкі, цягі. 3 копцкім і сірыйскім мастацтвам звязаны каменныя крыжы і
Да арт. Эфіопія. Стэла ў г. Аксум. Каля 2— 4 ст.
Да арт Эфіопія Палац Фасілідаса ў г. Гондар. 16 ст.
ЭФір 193
аркады на дахах цэркваў, рэльефы на іх фасадах (цэрквы БетМар’ям, БетГалгота ў Лалібэле). З’явіўся фрэскавы жывапіс: стылізаваныя плоскасныя фігуры святых, выявы жывёл і сцэн палявання (у царкве МедханеАлем у Лілабэле), евангельскія сюжэты (у царкве БетМар’ям/ Адметныя тэмперныя абразы, у т.л. дыпціхі і трыпціхі, пано на палатне. У 14 ст. развівалася мініяцюра. У 15— 17 ст. будаваліся гарады, палацы, багатыя цэрквы (Макана Селасіе ў гарах Уола — цэнтр. свяцілішча, абкружанае драўлянай каланадай). Каменныя замкіпалацы (з вуглавымі вежамі, аркадамі, зубчастымі парапетамі, багатым убраннем) спалучалі мясц. традыцыі з уздзеяннем еўрап. (пераважна партугальс Kara) мастацгва (палац Фасілідаса ў г. Гондар). У вазах з граніту, алебастру, мармуру адбіліся эліністычныя і візант. традыцыі, у ювелірных вырабах — сувязі з Егіптам, Аравіяй, Грэцыяй, Арменіяй, Індыяй. 3 2й пал. 19 ст. будавалі гарады (АдысАбеба) з хаатычнай планіроўкай, простыя жытлы, аб’екгы сац. прызначэння. У жывапісе з’явіліся гіст. і батальныя тэмы. У 1й пал. 20 ст. для будва сталіцы запрашалі замежных архітэктараў, якія стваралі праекгы ў духу сучаснай архітэкгуры. 3 2й пал. 20 ст. фарміруецца прафес. выяўл. мастацтва. Жывапісец і скулытгар Афеворк Тэкле, жывапісцы Але Фелеге Селам, ГебрэКрыстас Дэста, Абдэль Рахман Шэрыф, скульптар Тадэсе Белайнех і інш. звяртаюцца да стараж. і нар. маст. традыцый, вопыту еўрап. плыней. Традыц. нар. жытло — дамы круглыя ў плане, плеценыя, абмазаныя глінай з канічным дахам; прамавугольныя з каменю