Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
першапачатковага значэння дапускаліся адвольныя збліжэнні падобных слоў. Навук. характар Э. набыла толькі ў межах параўнамнагістарычнага мовазнаўства. асабліва калі з'явіліся першыя эпіымалагічныя слоўнікі. У этымалагічных слоўніках часта прыводзяцца толькі гіпатэтычныя меркаванні (паколькі для ўстанаўлення паходжання пэўных слоў і выразаў не заўсёды ёсць гістарычна засведчаныя факты). Ў асобных выпадках такіх этымалагічных версій можа бьшь некалькі. пры поўнай іх адсутнасці канстатуецца няяснасць паходжання слова. У галіне бел. Э. працавалі Я.Ф.Карскі. Р.А.Ільінскі. М.О.Коген, Л.М.Цвяткоў. П.АБузук і інш. Праблемы Э. распрацоўваюцца ў Інце мовазнаўства Нац. АН Беларусі і ВНУ рэспублікі.
Літ.. Булахаў М.Г. 3 этымалагічных назіранняў Я.Ф.Карскага // Весн. БДУ. Сер. 4. 1971. № Г. Лепешаў І.Я. Эгымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Мн., 1981; Галас Б.К. Да пытання аб лексікаграфічнай спадчыне Ф.С.Шымкевіча // Беларуская лінгвістыка. 1985. Вып. 28; Міжслаіянскія ізалексы ў беларускіх этымалагічных слоўніках. Мн.. 1998. Г.А.Цыхун.
ЭТЫЯЛІРАВАНЫЯ РАСЛІНЫ (ад франц. etioler рабіць бледным, кволым), расліны, якія выраслі пры пястачы святла, у цемнаце. Адрозніваюцца бледназялёным ці жаўтаватым колерам (хларафіл цалкам ці часткова адсутнічае), далікатнай канстытуцыяй (дрэнна развіта мех. тканка), выцягнугым сцяблом. слабаразвітым лісцем. У тканках Э.р. шмат гармонаў (аўксінаў), якія забяспечваюць расцягванне клетак. Пры дастатковым асвятленні Э.р. зелянеюць. Этыяліраваныя органы некат. агароднінных раслін (напр.. пупышкі капусты, цыбулі, падземныя парасткі спаржы) спажываюць.
ЭТЫЯЛбПЯ (ад грэч. aitia прычына + ...логія), вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення і развіцця хвароб. Сярод прычын вылучаюць фактары фіз. (напр., мех. ўздзеянні. эл. ток, выпрамяненні), хім. (напр.. яды прамысловыя, лек. сродкі), біял. (напр., бактэрыі, вірусы) і псіхічныя (напр., адмоўныя эмоцыі); таксама дэфіцыт прадукгаў харчавання, вітамінаў, мікраэлементаў і інш. Узнікненне хвароб пры ўздзеянні прычынных фактараў залежыць ад зыходнага функцыян. стану арганізма. палавой прыналежнасці, узросту і інш. Для асобных груп захворванняў (напр., анкалагічных) характэрна поліэтыялагічнасць (шматпрычыннасць), для некат. — прычыны невядомы. І.М.Семяненя.
ЭТЫЯТРОПНАЯ ТЭРАПІЯ каў зальная тэрапія, лячэнне. накіраванае на ўстараненне прычыны хваробы. Зводзіцца да выкарыстання антыбіётыкаў і хіміятэрапеўт. сродкаў для знішчэння ўзбуджальнікаў інфекц. і паразітарных хвароб, выдалення яду з арганізма, яго нейтралізацыі пры атручэннях, папярэджання кантактаў з алерге
намі пры алергічных захворваннях, абмежавання спажывання кухоннай солі пры артэрыяльнай гіпертаніі і інш. Э.т. часта выкарыстоўваюць з інш. відамі тэрапіі (патагенетычнай. сімптаматычнай, замяшчальнай). І.М.Семяненя.
ЭТЭРЫФІКАЦЫЯ (ад грэч. aither эфір + лац. facio раблю), працэс атрымання складаных эфіраў узаемадзеяннем спіртоў з кіслотамі. Абарачальная рэакцыя: пры гліколізе складаных эфіраў утвараюцца кты і спірты. Скорасць Э. залежыць ад будовы спірту і кты: для першасных спіртоў яна найбольшая, для трацічных — найменшая. Паскараюць Э. прысутнасцю сернай. салянай і інш. моцных кт. Рэакцыі Э. пашыраны ў жывой прыродзе — утварэнне сувязей паміж нуклеатыдамі ў ДНК. РНК. АТФ і інш.
«ЭТЭРЫЯНІ», <А б е с а л о м і Этэры», грузінскі рамант. эпас. Створаны прыкладна ў 10—11 ст. на аснове перапрацоўкі стараж. казачнага цыкла пра мачаху і падчарыцу. У паданні адаюстраваны нар. ўяўленні пра высакародныя чалавечыя адносіны. У аснове сюжэта трагічнае каханне царэвіча Абесалома і пастушкі Этэры, іх барацьба з візірам Мурманам. У творы напружаная сюжэтная калізія, тонка распрацаваныя вобразы. багатая паэт. мова. На сюжэт «Э.» створаны паэма Важа Пшавелы «Этэры», опера З.Паліяшвілі, маст. фільмы.
ЭЎАСКАМІЦбТЫ (Euascomycetidae), падклас сумчатых грыбоў. Паводле тыпу пладовых цел і аскаў адрозніваюць 3 групы парадкаў: дыскаміцэты, пірэнаміцэты, плектаміцэты. Каля 20 тыс. Biflay. Найб. значныя — эрызіфавыя, спарыннёвыя, гелоцыевыя. пецыцыевыя, труфелевыя. Пашыраны ўсюды. Большасць Э. — сапратрофы. Трапляюцца на розных субстратах. некат. мікарызаўтваральнікі. Ёсць паразіты вышэйшых раслін, жывёл і чалавека, узбуджальнікі хвароб — плямістасцей, раку раслін. дэрматамікозаў. мікозаў і інш.
Сумкі ўтвараюцца ў пладовых целах — клейстатэцыях, перытэцыях, апатэцыях. на галінастых аскагенных гіфах. Вегетатыўныя гіфы аплятаюць сумкі і аскагенныя гіфы. што развіваюцца, і ўтвараюць шчыльную покрыўную тканку. Памеры пладовых цел ад 1—2 мм да 15—20 см.
Літ.: Стрельская О.Я. Ннзшне растенмя: Снстематака. Мн.. 1985. С.І.Бельская.
ЭЎБАКГЙРЫЕ сапраўдныя бакт э р ы і (Eubacteriales), парадак бакгэрый. Харакгарызуюцца наяўнасцю тыповых прыкмет пракарыё'таў. Асн. прадстаўнікі — бацылы, псеўдамонас, спірылы, энтэрабактэрыі і інш. Пашыраны ў вадзе і глебе. Сапратрофы. некат. — паразіты раслін, жывёл і чалавека, узбуджальнікі інфекц. хвароб.
186
ЭЎБЕЯ
Аднаклетачныя. шара, палачка і спіралепадобныя мікраарганізмы. Абалонка клеткі трывалая. часта мае жгуцікі, варсінкі. Ёсць рухомыя і нерухомыя формы. Грамадмоўныя і грамдадатныя мікраарганізмы. Размнажаюцца дзяленнем, некат. здольныя да ўгварэння спор. Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе. Выкарыстоўваюцца ў прамсці.
ІВ. Вікторчык, В В. Нарбутовіч.
ЭУБЕЯ (Euboia), востраў у Эгейскім м.; тэр. Грэцыі. Цягнецца на 170 км уздоўж усх. ўзбярэжжа Балканскага пва. з якім злучаны мостам. Пл. 3908 км². Берагі абрывістыя, рэльеф горны (выш. да 1743 м, г. Дырфіс), развіты карст. Міжземнаморскія хмызнякі. лясы. Вырошчваюць пшаніцу, вінаград, аліўкавыя гаі. Гал. горад — Халкіс.
ЭУБЮРЫ. брьгганскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае збудаванне ў Еўропе. Знаходзіцца каля г.Марлбара. Пл. каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутр. краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — 2 кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унуіры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўд. ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на ОвертанХіле. На тэр. Э. выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны арх. комплекс. В.В.Грынявецкі.
ЭЎГЕНОЛ (4аліл2метаксіфенол), арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у састаў эфірных алеяў (напр., гваздзіковы алей).
Бясколерная або жаўтаватая вадкасць з моцным пахам гваздзікоў. мал. м. 164.2. tₙ₄. 10.3 °C, txin 252.7 °C. He раствараецца ў вадзе, раствараецца ў 50% этаноле (1:5). 3 воднымі растворамі шчолачаў утварае водарастваральныя солі (эўгеналяты), якія выкарыстоўваюйь для выдзялення Э. з эфірных алеяў. Атрымліваюць алкйііраваннем алілавым спіртам або алілхларыдам гваяколу. Выкарыстоўваюць у парфумернай і тытунёвай прамсці: сыравіна для атрымання ізаэўгенолу.
ЭЎГЛЕНА (Euglena), род аднаклетачных водарасцей сям. эўгленавых. 155 відаў. Пашыраны пераважна ў невЯл. прэсных вадаёмах, балотах, на вільготным грунце, некат. віды — у забруджаных водах. На Беларусі 25 відаў. Найб. вядомыя Э.: зграбная (E.gracilis), зялёная (Е. viridis), ігольчастая (E.acus), спірагірная (E.spirogyra), хвастатая CE.caudata).
Клеткі рухомыя. верацёна, яйца або стужкападобныя. На пярэднім звужаным і закругленым канцы аранжавачырв. вочка, пульсуючыя вакуолі і адтуліна глоткі, з якой выходзіць адзін жгуцік (орган руху), другі, кароткі, знаходзіцца ўнугры глоткі. Хларапласты зялёныя. пасценныя. радзей восевыя. Ядро ў сярэдняй. радзей задняй частцы. Размнажэнне вегетатыўнае. Пры неспрыяльных умовах утварае цысты. Выклікае цвіценне вады. Аб’ект лабараторных даследаванняў.
Т.М.Міхеева.
ЭЎГЛЁНАВЫЯ ВОДАРАСЦІ (Euglenophyta), аддзел водарасцей. 1—b парадкаў, каля 40 родаў, 900 відаў, з якіх 250 бясколерныя. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 110 відаў. Трапляюцца пераважна ў невял. прэсных вадаёмах.
Аднаклетачныя. мікраскапічныя рухомыя арганізмы, радзей прымацаваныя і каланіяльныя. Клеткі часцей выцягнутыя. верацёнападобныя. у большасці асіметрычныя. Маюць перыпласт — тонкі. мяккі або шчыльны вонкавы слой эктаплазмы, які замяняе абалонку. У некат. відаў паверх перыпласту ўтвараюцца слізістыя або цвёрдыя абгорткі. інкруставаныя солямі жалеза і марганцу — «домікі». На пярэднім канцы клеткі лейкападобнае паглыбленне (глотка), з якога выходзяць 1—2 жгуцікі. Ёсць вочка і пульсуючыя вакуолі. Хларапласты маюць хларафілы а і Ь. Здольныя да міксатрофнага жыўлення. Бясколерныя віды. што жывяцца асма і фагатрофна некат. заолагі адносяць да прасцейшых. Размнажэнне дзяленнем. Некат. пры неспрыяльных умовах утвараюць цысты. Удзельнікі працэсаў самаачышчэння вады. індыкатары забруджанасці вадаёмаў арган. рэчывамі. аб'екты лабараторных даследаванняў.
ТМ.Міхеева.
ЭЎДОКС КНІДСКІ (Eudoxos Knidios; каля 408 — каля 355 да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык і астраном. Ваіідраваў па Грэцыі і Егіпце, потым пасяліўся на радзіме ў г. Кнід (М. Азія), дзе заснаваў школу матэматыкаў і астраномаў. Уііершыню даў агульную тэорыю прапорцый (выкладзена ў 5й кн. «Асноў» Эўкліда). Паводле сведчання Архімеда, Э.К. належыць прыём доказу метадам вычэрпвання. У астраноміі зрабіў адну з першых спроб пабудовы тэорыі руху планет. Творы Э.К. да нас не дайшлі.
ЭЎДЫЯЛІТ (ад грэч. eudialytes лёгка раскладальны), мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, гідраксід натрыю, каль
Эўглена Эрэнберга.
цыю, жалеза і цырконію, Na4 (Са, Се, Ее’ )2 Zr [SitOn] (OH, С1)э. Часта мае прымесі ітрыю і лантаноідаў (да 7,5%).
Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя або зліўныя агрэгаты. крышталі таблітчастыя. слупкаватыя і інш. Колер малінавы, ружовы. карычняватачырвоны. Паўпразрысты. Цв. 5—6. Шчыльн. 2.74—3,07 г/см’. Трапляецца ў сіенітах і звязаных з імі пегматытах. Э. — патэнцыяльная сыравіна на цырконій. Выкарысгоўваецца ў чорнай металургіі (як мадыфікатар сталей). a таксама як іонаабменны матэрыял. у вогнетрывалай кераміцы і інш. Радовішчы ў Расіі (Кольскі паў). Тыве. Нарвегіі. Аўстраліі. ЗША, на авах Грэнландыя і Мадагаскар
Эўдыяліт.
ЭЎДЭМАНІЗМ (ад грэч. eudaimonia шчасце, асалода), вучэнне, якое асновай маралі і вышэйшай мэтай чалавечага жыцця абвяшчае шчасце. Узнік у Стараж. Грэцыі і аб’ядноўваў разнастайныя філас.этычныя сістэмы. На думку Дэмакрыта, вышэйшая дабрадзейнасць — задавальненне, а сродак яго дасягнення — розум; сутнасць жа з