Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
прамавугольнай планіроўкі г. Марцабота (каля Балонні) і т.зв. гіпадамавай (г. Спіна). Гарады, размешчаныя на ўзгорках, спускаліся тэрасамі па іх схілах. КІадратныя ў плане дамы мелі 2 ці 4схільны дах і адкрыты ўнутр. дворыкатрый. Храмы падымаліся на высокі цокальподый, мелі 1 ці 3 свяцілішчыцэлы і глыбокі порцік, карніз якога з багата дэкарыраваным фрызам апіраўся на калоны тасканскага ордэра. Франтоны і схілы даху ўпрыгожвалі фігурнымі выявамі з расфарбаванай тэракоты. Каля гарадоў размяшчаліся вял. некропалі (Цэрэ, цяпер Чэрветэры; Перузія, Тарквініі і інш.). Разнастайнасцю тыпаў адметныя грабніцыпахавальні: псеўдакупальныя (7 ст. да н.э.), у пячорах і скалістых выступах (каля г. Вальтэра, 3 ст. да н.э.), у выглядзе насыпнога курганатумулуса з вузкім калідорамдромасам (у некропалі Бандытача), у Паўн. Італіі — з несапраўднымі скляпеннямі, што апіраліся на слуп у цэнтры. Многія пахавальныя збудаванні імітавалі жьшыя інтэр’еры (грабніца ў Чэрветэры, 7 ст. да н.э.) У 7—6 ст. да н.э. ў росквіце манум. жывапіс (пераважна размалёўкі грабніц). На жывапісе 5—4 ст. да н.э. адбіўся стараж.грэч. ўплыў (грабніца «Леапардаў» у Тарквініях). Сярод помнікаў скульптуры статуі і рэльефы з расфарбаванай тэракоты і каменю (антэфіксы, акратэрыі, культавая скулыггура на франтонах храмаў), пахавальныя антрапаморфныя урны«канопы» з накрыўкай у выглядзе галавы памерлага, манум. саркафагі. Прымітыўныя формы партрэта сустракаліся на антрапаморфных урнах і надмагільных стэлах. Развівалася мастацтва тарэўтыкі: літыя бронз. статуэткі багоў, прадметы хатняга ўжытку і пахавальнага культу, люстэркі з чаканенымі ці гравіраванымі выявамі. Высокага ўзроўню дасягнула кераміка: пасудзіны тыпу букеро, што імітавалі вырабы з металу (7 ст. да н.э.), з чорна і чырвонафігурнай размалёўкай на мясц. тэмы і сюжэты (дэманы, фантаст. істоты, драпежнікі, сцэны замагільнага жыцця). Арыгінальныя залатыя ўпрыгожанні 7—6 ст.
Да арт Этрускі Фрагмент размалёўкі грабніны з г. Тарквініі.
ЭТЫЛАВАЯ 183
да н.э.' (булы — медальёны на ланцужках, завушніцы і інш.; ліццё, штампоўка, філігрань, зернь). У 3—2 ст. да н.э. мастацтва Э. пачало занепадаць.
Літ.'. Бурнан Я., Моухова Б. Загадочные этрускн: Пер. с чеш. М., 1970; К о н д р а т о в AM. Этрускм — загадка номер однн. М.. 1977; Немнровскнй Ай. Этрускн: от мнфа к нсторнм М.. 1983; Эгрускн: нталнйское жнзнелюбне: Пер. с англ. М., 1998; Наговнцын А.Е. Мнфологня н релйгня этрусков. М.. 2000; Чубова А.П., Колпннскнй Ю.Д., Брнтова Н.Н. йскусство этрусков н Древнего Рнма. М., 1982. А.Г.Зельскі (гісторыя),
Т.Р.Мартыненка (мастацтва).
ЭТУШ Уладзімір Абрамавіч (н. 6.5.1922, Масква), расійскі акцёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1971). Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1945), з 1945 выкладае у ім (з 1975 праф., з 1987 рэктар). Адначасова акцёр Тра імя Вахтангава. Яго творчасці ўласцівы свабода імправізацыі, іскрамётны гумар, уменне стварыць цэльны харакгар і ў невял. ролі. Сярод роляў: Дарагамілаў («Кірыл Ізвекаў» К'Федзіна), Панангламан («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Лаўнс («Два веронцы» У.Шэкспіра), Журдэн («Мешчанін у дваранах» Мальера), Ота Марвулья («Вялікая магія» Э. Дэ Філіпа), Брыгела («Прынцэса Турандот» К.Гоцы). Купо («Пастка» Э.Заля), Элвуд («Белы трус» М.Чэйза), Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно) і інш. 3 1953 здымаецца ў кіно: «Адмірал Ушакоў», «Авадзень», «Час летніх адпачынкаў», «Старшыня», «Каўказская нявольнша», «Старая, старая казка». «Дванаццаць крэслаў», «Цень», «Іван Васілевіч мяняе прафесію», «Прыгоды Бураціна» (тэлефільм), «Дзюма на Каўказе», «Асліная шкура» і інш.
ЭТЫКА (грэч. ethika ад ethos нораў, звычай, харакгар), вучэнне аб духоўнасці і маральнасці; адна з форм грамадскай свядомасці. Цэнтр. пытанні Э.: аб прыродзе маралі, яе сутнасці і крыніцах; пра дабро і зло, сумленнасць, справядлівасць, свабоду і адказнасць; пра прынцыпы і нормы належных паводзін, дабрачыннасці і заганах; пра шчасце і сэнс жыцця. Паступова ў Э. сталі адрозніваць 2 роды праблем: пытанні пра тое, як павінен паводзіць сябе чалавек (нарматыўная Э.) і ўласна тэарэт. пытанні пра паходжанне і сутнасць маралі (філас. Э.).
Арысгоцель разглядаў Э. як спец. дысцьшліну ў раздзеле практычнай філасофіі. Ён улершыню выкарыстаў тэрмін «Э.» ў трактатах «Эўдэмава этыка». дзе разважаў аб прыярытэтнай ролі маральнасці ў духоўнай культуры. паказваў сац. сэнс маралі праз узаемасувязь з палітыкай. вучэннем аб дзяржаве. дзе рэалізуецца найвыш. дабрадзейнасць — справядлівасць. і практычнае значэнне Э.. якое заключаецца ў выхаванні дабрадзейнага грамадзяніна. І.Кант абвясціў асн. законам Э. катэгарычны імператыў, сцвярджаючы. што ў маралі чалавек падпарадкаваны голькі свайму ўласнаму закону, які знаходзіцца ўнутры нас. Ён сцвярджаў, што мараль засн. на свабодзе. абавязковасці. добраахвотнасйі
ўчынкаў. альтруізме — гэтых вечных. нязменных. універсальных прынцыпах. Г.Гегель аналізаваў cau. ролю маралі з пазіцыі філасофіі духу. лічыў, што ў межах грамадства абс. ідэя праходзіць праз ступені права, сям'і. маральнасці; толькі ў грамадстве, дзяржаве індывід можа сцвярджаць сваю суб'ектыўнасць. Ён сцвярджаў, што духоўнасць ёсць сапраўднасць маралі. а катэгорыямі маралі з’яўляюцца намер. віна. імкненні, дабро. сумленне. катэгорыямі маральнасці — еям’я. грамадзянская супольнасць. дзяржава. Вял. пашырэнне набыў прагматызм. у аснове маралі якога закладзена вывучэнне струкгур. што забяспечваюць паспяховасць, карыснасць і прадукцыйнасць чалавечых дзеянняў. якія маюць сітуацыйны характар (Ч.Пірс. У.Джэймс. Дж.Дзьюі). У рус. рэліг. філас. Э. 19—20 ст. аснова маралі ў боскім абсалюде; гал. тэмы: ўсеадзінства, дабро. пачуццё сораму, жаласлівасць, спрыянне. свабода і творчасць асобы; калектыўнасць выступае як рэліг.духоўная агульначалавечая саборнасць (У.С.Салаўёў. С.М.Булгакаў. М.АБярдзяеў). Марксісцкае вучэнне аб Э. зыходзіла з матэрыяліст. разумення гісторыі і звязвала Э. з практычным увасабленнем грамадскага ідэалу ў камунізме; Э. ў яе традыц. разуменні страціла ўласны прадмет. Прыхільнікі этычнага рэлятывізму настойваюць на адноснасці і зменлівасці маральных установак у залежнасці ад канкрэтных інтарэсаў і сітуацый; некат. адмаўляюць каштоўнасць абавязковых маральных норм наогул (С.К'еркегор, Ф.Ніцшэ. Л.І.Шастоў) як варожых індывідуальнай свабодзе.
Этычная думка Беларусі адлюстравала развіццё маральнаправавой свядомасці народа і выявілася ў розных тыпах культуры. Маральныя нормы першабытнага грамадства садзейнічалі стабільнасці роду — племяннога ладу жыцця, арыентаванага на адзінства з прыродай і сакралізацыю касм. з’яў, адлюстраваных у міфалагічных вобразах. матывах, сюжэтах, абрадах, шматлікіх табу, якія забаранялі ўчынкі і эгаістычныя паводзіны. Хрысц. сярэдневяковая Э. грунтавалася на біблейскіх маральнаправавых імператывах (Дзесяць запаведзей, вучэнне прарокаў), евангельскіх ідэалах дасканалага чалавека ў адзінстве з Богам. На Беларусі Э. выявілася ў асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, якія сцвярджалі прынцыпы хрысц. гуманізму, перавагу духоўных каштоўнасцей над матэрыяльнымі інтарэсамі. Бел. асветнікі эпохі Адраджэння пазбеглі эгацэнтрысцкіх тэндэнцый рэнесансавай еўрап. Э., сцвярджалі прыярытэт агульначалавечых і нац. каштоўнасцей, гармонію веры, ведаў і маралі (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, Ян Вісліцкі, В.Цяпінскі, пазней — Сімяон Полацкі), спрабавалі абгрунтаваць аўтаномнасць пазнання і маралі (С.Будны. А.Волан, інш. прыхільнікі рэфармацыі хрысц. царквы). У перыяд дамінавання неасхаластыкі (2я пал. 17 — пач. 18 ст.) рацыяналістычная плынь у філас. думцы грунтавалася на этычнай спадчыне антычнасці (Арыстоцеля і яго паслядоўнікаў), яе хрысц. і дагматычнай інтэрпрэтацыі. Заснавальнікі свецкай філас. Э. і мысліцелі эпохі Асветніцтва (К.Нарбут, А.Доўгірд, Я.Снядэцкі) захавалі папярэднюю традыцыю хрысц. маралі, але абгрунтавалі этычныя катэгорыі лагічнымі аргументамі і
сац. каштоўнасцямі. У творчасці пачынальнікаў (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.ДунінМарцінкевіч) і класікаў (Ф.Багушэвіч, А.Цётка, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч) новай бел. літаратуры этычныя каштоўнасці набылі значэнне важных аргументаў для абгрунтавання права беларусаў на культ.нац. адраджэнне і дзярж. паліт. самавызначэнне. Гэтая плынь у этычнай думцы развівалася дзеячамі БНР. асветнікамі нац. адраджэння ў БССР. У 1930—50я г. вульгарнасацыялагічныя тэндэнцыі, арыентацыя ўлады на атэізм і тэорыю класавасці ўсіх форм свядомасці і пазнання выцеснілі Э. як самаст. кірунак даследавання і адукацыі, часткова замянілі яе дагматычным тлумачэннем маралі. Цікавасць да гэтай навукі адрадзілася ў 1960—80я г. (даследаванні С.Д.Лапцёнка, Т.В.Мішаткінай і інш.). У канцы 1990 — пач. 2000 у кантэкст айч. думкі вяртаюцца шматвяковыя традыцыі сусв. і нац. Э. Выдадзены навуч. дапаможнікі па гісторыі і тэорыі Э., праводзяцца даследаванні праблем этычнага выхавання.
Літ.: Очерк нсгорнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мн., 1973; Лаптенок С.Д. Этака н этнкет. Мн., 1998; Саватер Ф. Беседы об этнке: (Свобода — делай что хочешь?): Пер. с нсп. М., 2002. Э.В.Шыкунова, У.М.Конан.
ЭТЫКЁТ (ад франц. etiquette), сукупнасць правіл і форм паводзін, вызначаны парадак зносін у пэўным сац. асяроддзі; частка знешняй кулыуры грамадства. Э. уключае паводзіны ў грамадскіх месцах, формы звароту і прывітання, адзенне, манеры, уменне паводзіць сябе за сталом, сустракаць і праводзіць гасцей і г.д. Адрозніваюць Э. агульнаграмадз., дыпламат., вайсковы, прылворны, вышэйшага свету і да т.п. Ужо ў творах Платона, Арыстоцеля, Р.Дэкарта падкрэслівалася роля выхавання і пачцівасці. Эразм Ратэрдамскі ў кнізе «Аб правілах добрага тону» пісаў пра ролю ветлівасці і паважальнага тону, каб зрабіць зносіны як мага больш прыемнымі. Першы ў Расіі збор прыстойных манер выдадзены ў 1717 пад назвай «Юнацтва сумленнае люстэрка, або Наказ для жыццёвага абыходжання». Выхаванне пачцівасці і тактоўных паводзін адбываецца найперш у сям’і. Гл. таксама Манера, Такт.
Літ:. ВаснльевГангнус Л. Правнла этнкета. М.. 1992; Вольф й. Современный этнкет. М.. 1997; Панкеев й. Обычан н традшшн русского народа. М., 1999; Конднченко Л.К., Сямонова С.М. Культура этнкета. Мн.. 2002; Л а п т е н о к С.Д. Эгнка н этнкет. Мн.. 2002.
Э.В.Шыкунова.
ЭТЫЛАВАЯ ВАДКАСЦЬ. гамагенная сумесь тэтраэтылсвінцу (54—65% па масе) з галагенвытворнымі вуглевадародаў.
Масляністая вадкасць з харакгэрным пахам садавіны, не раствараецца ў вадзе, раствара
184 ЭТЫЛАВЫ
ецца ў бензінах, тлушчах, маслах. Mae ў сабе напаўняльнік (авіябензін), антыакісляльнік і фарбавальнае рэчыва. Выкарыстоўваецца для павышэння дэтанацыйнай стойкасці бензінаў (дабаўка 0,5—4 мл да 1 кг бензіну павялічвае актанавы лік на 4—15 адзінак). Высокатаксічная (таму для прадухілення выкарыстання не па прызначэнні этыліраваныя бензіны афарбоўваюць).
ЭТЫЛАВЫ СПІРТ, э т а н о л, в і н н ы с п і р т, арганічнае злучэнне, найважн. з аднаатамных аліфатычных спіртоў, С2Н5ОН.
Бясколерная вадкасш, з характэрным пахам, шчыльн. 789 кг/м’, ton 78,39 °C, tₘ — 114,15 °C. Змешваецца з вадой у любых суадносінах, таксама са спіртамі, дыэтылавым эфірам, хлараформам і інш. Узаемадзейнічае з металамі, ктамі. Атрымліваюць браджэннем харч. сыравіны. гідролізам расл. матэрыялаў і сінт. (гідратацыяй этылену — асн. спосаб). Ачышчаецца рэктыфікацыяй. Выкарыстоўваюць як растваральнік (у лакафарбавай і фармацэўтычнай прамсці і інш.). Э.с. — кампанент антыфрызу, паліва для рэакгыўных рухаÐ