• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ем Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Пачалося сістэматычнае вывучэнне гісторыі бел. Э. Даследаваліся праблемы Э.: этнагенез і этн. гісторыя (М.Я.Грынблат, М.Ф.Піліпенка, І.У.Чаквін), матэрыяльная культура вёскі (У.С.Гуркоў, Л.А.Малчанава, Л.І.Мінько, Э.Р.Сабаленка), побыт і культура гар. насельніцтва (В.М.Бялявіна, У.М.Іваноў, Л.В.Ракава), гіст.этнагр. раянаванне (В.С.Цітоў), сям’я і сямейная абраднасць (А.М.Курыловіч, Т.І.Кухаронак, М.М.Нікольскі, Ракава, Сабаленка), нар. промыслы і рамёствы (І.М.Браім, Н.І.Буракоўская, Курыловіч, С.А.Мілючэнкаў, Цітоў, С.Ф.Цярохін), гісторыя бел. Э. (В.К.Бандарчык, У.А.Васілевіч, Г.А.Каханоўскі, І.У.Саламевіч, А.С.Фядосік, Цітоў, І.К.Цішчанка) і інш. Выдадзены калект, працы «Беларускае народнае жыллё» (1973), «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), a таксама энцыкл. выданне «Этнаграфія Беларусі» і інш. У 1976 адкрыты Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, у 1977 — Музей старажытнабеларускай культуры.
       У 1990я г. даследаваліся пытанні шматвяковай гісторыі і традыц. культуры народа: нар. дойлідства (Т.В.Габрусь, Гуркоў, А.М.Кулагін, А.І.Лакотка, С.А.Сергачоў, Ю.А.Якімовіч), нар. мастацтва (В.АЛабачэўская, М.Ф.Раманюк, Я.М.Сахута, В.Я.Фадзеева), духоўныя традыцыі і абрады (Г.А.Барташэвіч, Т.Б.Варфаламеева, Васілевіч, П.А.Гуд, АУ.Гурко, Э.С.Дубянецкі, І.І.Крук, Кухаронак, А.СЛіс, З.Я.Мажэйка, А.В.Мальдзіс, Л.Ф.Салавей), гісторыя культуры (Г.Я.Галенчанка, В.П.Грыцкевіч, Э.КДарашэвіч, А.К.Каўка, Каханоўскі, Г.В.Кісялёў, У.М.Конан, Л.МЛыч, С.А.Падокшын, Саламевіч. Чаквін, І.А.Юхо). Апублікаваны калект. праца «Беларусы» (1998), энцыкл. выданне «Народная культура Беларусі» (2002). Працягваецца праца над шматтомным выданнем «Беларусы» (т. 1—6, 1995—2002), якое асвятляе разнастайнасць шматвяковых традыцый бел. народа ў матэрыяльнай, духоўнай і інш. сферах нац. культуры. Праблемы бел. Э. даследуюцца ў Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы і Інце гісторыі Нац. АН Беларусі, Інце праблем культуры, Бел. навук.адукац. цэнтры, на кафедрах ВНУ, у музеях, цэнтрах і дамах нар. творчасці і інш.
    
       Літ. \ П ы п н н А.Н. йсторня русской этнографнн. Т 1—4. СПб., 1890—92; X а рузнна В.Н. Введенне в этнографйю: Опмсанне н класснфнкацня народов земного шара. М.. 1941; Т о к а р е в С.А йсторня русской этнографнм. М., 1966. Чебоксаров Н.Н.. Ч е 6 о к с а р о в a 14.А. Народы. расы. культуры. М.. 1971; Беларуская народная творчасць. Т. 1—45. Мн.. 1970—2001; Бромлей Ю.В. Этнос н этнографня. М.. 1973; 3 е л е н н н Д.К. Восточнославянская этнографня. М.. 1991; Ц ь в і к е в і ч А. «Западнорусснзм»; Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў 19 і пач. 20 ст. 2 выд. Мн.. 1993; Цітоу В.С. Народная спадчына: Матэр. культура ў лакальнагыпал. разнастайнасці. Мн.. 1994; Яго ж. Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Традыцыйнабытавая культура. Мн., 2001; Г о в а р д М. Сучасная культурная антрапалогія. Мн.. 1995; Сахута Я.М. Народнае мастацгва Беларусі. Мн., 1997; Лабачэўская В.А Зберагаючы самабьггнасць. Мн.. 1998; Г р ы ц к е в і ч В. Гісторыя і міфы. Мн.. 2000; Г у м я лев Л. Эгногенез н бносфера Землв. М.. 2001; Радзік Р. Беларусы: Погляд з Польшчы. Мн.. 2002; Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры Беларусі. Мн.. 2003. В.С.Цітоў.
    
    «ЭТНАІ РАФІЯ БЕЛАРЎСІ». аднатом ная галіновая энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена ў 1989 у Мінску выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Уключае больш за 3 тыс. артыкулаў, пераважная большасць якіх прысвечана паказу асн. аспектаў жыццядзейнасці беларусаў ад старажытнасці да нашага часу: паходжанне і развіццё
    
    
    
    
    Энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі».
    
    бел. этнасу, працэсы складвання бел. народнасці і нацыі, фарміраваннё этн. самастойнасці беларусаў, асаблівасці іх культуры і побьггу. Асвятляюцца матэрыяльная (прылады працы, жыллё, традыц. адзенне, ежа, трансп. сродкі, рэчы гасп. і хатняга ўжытку і інш.) і духоўная (веды, прац. навыкі, традыцыі, звычаі, абрады і святы. уяўленні і вераванні, мараль і этыка, розныя віды нар. творчасці, нар. медыцына, метралогія, метэаралогія і інш.) культуры бел. народа. Частка артыкулаў прысвечана інш. народам і этн. групам, пгго жывуць на Бе
    
    ЭТНАМУЗЫКАЛОГІЯ 179
    
    ларусі або мяжуюць з ёй. Тэарэт. артыкулы даюць вызначэнне асн. паняццяў этналагічнай навукі, паказваюць гісторыю яе развіцця. Пэўнае месца адведзена біягр. артыкулам пра даследчыкаў культуры і побыту беларусаў. Выданне мае прадметнаімянны паказальнік, яно багата праілюстравана каляровымі, чорнабелымі фотаздымкамі, малюнкамі, чарцяжамі, партрэтамі. Л.В.Календа.
    
    ЭТНАГРАФІЯ МУЗЬІЧНАЯ, музычнагістарычная навук. дысцьпіліна, якая займаецца зборам і запісам народнай музыкі. Гл. Этнамузыкалогія.
    
    ЭТНАЛІНГВІСТЫКА (ад этнас + лінгвістыка), навуковая дысцыпліна, якая даследуе ўзаемасувязь і ўзаемаўплыў мовы, этн. менталітэту і культуры. Метадалагічныя асновы Э. — тэорыя лінгвістычнага дэтэрмінізму і лінгвістычнай адноснасці пазнання і адлюстравання свету моўным калектывам (этнасам), ідэя пра актыўны ўдзел мовы ў стварэнні і захаванні культур. Цікавасць да ролі мовы ў культуры і гісторыі народаў, да сувязі мовы і пазнання свету ўзнікла ў філосафаў старажьгтнасці, якія займаліся даслёдаваннем прыроды слоў, параўнаннем назваў прадметаў у розных мовах у сувязі з адрозненнем народаў і рас. Э. зарадзілася ў канцы 19 ст. ў межах этнаграфіі ў ЗША у сувязі з інтэнсіўным вывучэннем шматлікіх індзейскіх плямён Паўн. і Цэнтр. Амерыкі. Пачатак навук. Э. ў працы Д.Хаймса «Этнаграфія маўлення» (1960я г.). Ідэі Пра сувязь мовы і духоўнай культуры ўсх.еўрап. народаў распрацаваў у сваёй псіхалагічнай канцэпцыі А.А.Патабня. На Беларусі заснавальнік Э. — Я.Ф.Карскі, які апісаў культуру і мову беларусаў у іх узаемасувязі і заклаў асновы бел. этналінгвістычнай традыцыі. Сярод сучасных кірункаў Э. — этнасемантыка (этнагр. семантыка) і этнаграфія зносін. Этнасемантыка — вывучае культ. сэнсы слоў, як гістарычна ўзнікшых уяўленняў этнаса пра канцэпты. Слова ў яго гісторыкакульт. значэнні з’яўляецца аб’ектам этнасемантыкі і разглядаецца як элемент моўнай карціны свету. На Беларусі развіваецца ў рамках дыялекталагічных даследаванняў. якія пачаліся пад кіраўніцтвам М.І.Талстога ў Інце славяназнаўства AH СССР. працягваюцца ў Інце мовазнаўства Нац. АН Беларусі, а таксама ў рамках лінгвакультуралогіі і лінгвакраіназнаўства. Этнаграфія знос і н — сінхранічная супастаўляльная маўленчая галіна, якая даследуе дыскурсіўныя мадэлі, што адпавядаюць культ. нормам і стэрэатыпам моўных калекгываў. Яе аб’ектам і элементам моўнай карціны свету выступаюць маўленчыя інтэнцыянальныя дзеянні і акгы. У канцы 20 ст. склаліся сусв. школы Э., найб. значныя з якіх у Еўропе — маскоўская (Талстога) і люблінская (Е.Бартмінскага), у ЗША — школа этнаграфіі маўлення Хаймса і Дж.Гамперца. На Беларусі праведзены 2
    
    
    міжнар. навук. канферэнцыі па праблемах Э.
      Літ:. Язык н культура: Пробл. совр. этнолннгвнстнкн. Мн.. 2001: Токарева Й.Н, Эгнолннгвнстнка м этнографня обшення. Мн.. 2001. ІЛ.Токарава.
    
    ЭТНАЛбгіЯ (ад этнас + ...логія), адна з назваў этнаграфіі. Ужываецца ў замежнай навук. лры ў значэнні тэарэтычнай этнаграфіі. якая проціпастаўляецца апісальнай этнаграфіі. У бел. навук. лры тэрмін Э. выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма этнаграфіі як адзінай навукі — тэарэтычнай і апісальнай.
    М. Ф.Піліпенка.
    
    ЭТНАМЕТАДАЛОГІЯ (ад этнас + метадалогія), кірунак у сучаснай зах. сацыялогіі, прадстаўнікі якога імкнуцца зрабіць метады даследавання першабытных народаў і іх культур метадалогіяй вывучэння ўсіх сац. і культ. з’яў. Фарміраванне Э. пачалося з кнігі амер. сацыёлага Г.Гарфінкеля «Даследаванне па этнаметадалогіі» (1967). Ідэйныя вытокі Э. — філасофія экзістэнцыялізму, фенаменалагічная сацыялогія, культ. і сац. антрапалогія. Прадстаўнікі Э. (А.СІкурэл, Г.Сакс, Дж.Джэферсан і інш.) сцвярджаюць, што члены прымітыўных грамадстваў не ў стане былі апісаць і тым больш растлумачыць функцыянаванне існуючых у гэтых грамадствах сац. парадкаў, а ў сучасных індустр. грамадствах і постіндустр. грамадствах большасць грамадзян бярэ ўдзел у стварэнні, рэарганізацыі і функцыянаванні сац. інтаў. Паводле Э., сацыёлаг у даследаванні сац. рэальнасці не павінен абмяжоўваць шырокаўжывальную лексіку, якая з’яўляецца механізмам сац. камунікацыі паміж людзьмі. Прыхільнікі Э. лічаць, што навук. тэрміны. канцэпцыі, тэорыі з’яўляюцца другаснымі, вытворнымі ад штодзённых зносін і вопыту людзей, у працэсе якога ствараецца аб’екгыўная рэальнасць. Таму, каб пранікнуць у сутнасць сац. працэсаў, неабходна звесці тэарэт. канструкты да цвярозага сэнсу, які заключаецца ў глыбінях этн. свядомасці. Я.М.Бабосаў.
    
    ЭТНАМУЗЫКАЛОПЯ. этнаграфія музычная, этнамузыказнаўства, музычная фалькларыстыка, навуковая дысцыпліна, якая вывучае народную музыку. Знаходзіцца на стыку музыказнаўства, этналогіі (гл. Этнаграфія) і фалькларыстыкі. Этнамузыказнаўчыя даследаванні ўключаюць спецыфічны муз. аналіз, выкарыстоўваюць метады семансіялогіі, герменеўгыкі, лінгвісгыкі. сацыялогіі. Першаасновай вывучэння нар. музыкі з’яўляецца яе збіранне і занатоўванне на гуказапісвальнай апаратуры (з 1890х г.), нотная транскрыпцыя, вызначэнне гукавых сістэм і строю муз. інструментаў.
      Як спец. дысцыпліна муз. этнаграфія ўзнікла у канцы 19 ст. (праграмнае яе абгрунтаванне — Г.Адлера, муз. гукарадаў розных народаў даследаванне — АЭліс). У пач. 20 ст. еўрап. навука пра муз. фальклор складалася з муз. культуры краіны (муз. фалькларыстыка) і муз. культуры нееўрап. народаў — параў
    
    
    нальнае музыказнаўства. Вял. школа параўнальнага музыказнаўства склалася пры Берлінскім фонаграмархіве (ЭМ.Хорнбастэль. К.Штумпф. а таксама В.Віёра. К.Закс. Р.Лахман); друті еўрап. цэнтр — пры Венскім фонаграмархіве (Р.Лах). У 1930—40я г. у ЗША метады абодвух кірункаў сінтэзаваліся пад агульнай назвай Э. У 1930я г. сфарміраваліся нац. муз.этналагічныя школы (Б.В.Я.Бартака. З.Кодая ў Венгрыі. І.Крона ў Фінляндыі і інш ). У сав. музыказнаўчай навуцы пры заснаваным у 1927 Я.Гіпіусам фонаграмархіве AH СССР (з 1938 пры Інце рус. лры Рас. АН — Пушкінскі Дом) склалася Пецярбургская этнамузыкалагічная школа прынцыпова інтанацыйнага кірунку Б.Асаф’ееа (Гіпіус, Ф.Рубцоў. З.Эвальдў Фонаграмархіў стаў цэнтрам збірання, вывучэння і публікацыі муз. фальклору розных народаў,