• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    – нац. менталітэту гэтых народаў і нац. супольнасцей. Важную ролю ва ўмовах станаўлення і развіцця незалежнай бел. дзяржавы набывае вывучэнне і канструктыўная рэалізацыя такіх функцый этнанац. груп, якія ствараюць спрыяльныя перадумовы для нацыі як адзінага цэлага.                    Я.М.Бабосаў
    ЭТНАЦЭНТРЬІЗМ, сукупнасць поглядаў, ідэй, дзеянняў, якія прыводзяць да абсалютызацыі каштоўнаснанарматыўнай сістэмы (культуры, звычаяў, традыцый і да т.п.) дадзенага этнасу і адпаведна да недаацэнкі, пагарджання культурай, звычаямі інш. этнічнай групы. Тэрмін «Э.» увёў у навук. ўжытак амер. сацыёлаг У.Самнер у 1906 для абазначэння недаверу і перавагі над інш. народамі. негатыўных адносін ці варожасці да інш. этн. груп. Э. процілеглы талерантнасці. Прыхільнікі Э. імкнуцца навязаць звычаі, традыцыі, нормы сваёй этн. групы ў якасці эталона. Сац.псіхал. механізмы фарміравання Э. на асобаснасямейным узроўні і ў быт. сферы складваюцца ў працэсе самаідэнтыфікацыі і звязаны з натуральным для яе проціпастаўленнем «мы—яны», «свае— чужыя», з негатыўным рэагаваннем на ўсё незнаёмае, непрыхільнае. Гэта абумоўлена асаблівасцямі сацыялізацыі асобы ў пэўным іншакультурным асяроддзі, рэалізацыяй існуючых у ёй стэрэатыпаў адносін да прадстаўнікоў інш. этнасаў — гопоралістычных, гетэрагенных або гамагенных, этнаэгаістычных. Вынікі сацыялагічных даследаванняў, праведзеных апошнім часам на Беларусі, сведчаць, што адносіны паміж рознымі этн. супольнасцямі могуць быць свабоднымі ад Э., узаемна талерантнымі і добразычлівымі. Больш за палову апытаных рэспандэнтаў сцвярджаюць, што ў штодзённым жыцці яны паводзяць сябе так, як быццам міжнац. адрозненняў у сучасным бел. грамадстве не існуе; менш як 10% з Lx баяцца ўзнікнення міжнац. канфліктаў; 12% лічаць, што пры вырашэнні сац.паліт. праблем неабходна ўлічваць, ці адносяцца асобныя індывіды і іх супольнасці да тытульнай нацыі (беларусаў) або да інш. этн. супольнасцей. Важную ролю ў памяншэнні праяўлення Э. ў розных сферах (эканам., паліт., сацыякульт., сямейнабыт.) адыгрывае паслядоўная і канструкгыўная палітыка дзяржавы, якая забяспечвае рэальнае раўнапраўе ўсіх этнасаў, што жывуць на яе тэрыторыі. рэалізуе ва ўсіх сферах жыццядзейнасці абарону прававога статуса нац. меншасцей, арыентаванага на раўнапраўе іх з тытульнай нацыяй.          Я.М.Бабосаў.
    
    ЭТНІЧНАЯ ГРЎПА, група прадстаўнікоў пэўнага народа (частка этнасу), якая пражывае паза межамі яго этн. тэрыторыі. Адрозніваецца ўласнай мовай. кулыурай, побытам. самасвядомасцю, радзей антрапалагічным тыпам. Часам у выніку асіміляцыі з боку дамінуючага этнасу прадстаўнікі Э.г. паступова страчваюць свае этн. прыкметы або захоўваюць іх часткова.
      Узнікненне Э.г. звязана з рассяленнем асобных груп этаасу на далёкія адлегласці ад сваёй тэрыторыі (яўрэі, цыганы), а таксама з несупадзеннем этн. і дзярж. межаў, калі перыферыйныя часткі пэўнага народа на этн. памежжы трапляюць у склад суседняга этнасу (дзяржавы). Кампакгныя або дысперсныя Э.г. могуць рассяляцца далёка ад уласнага этнасу. Напр.. беларусы ўгвараюць кампактныя Э.г. ў памежных і больш аддаленых абласцях сучасных эгн. тэрыторый рускіх (на Смаленшчыне. Браншчыне, Пскоўшчыне). украінцаў (на Чарнігаўшчыне. Жытоміршчыне), літоўцаў (у раёнах Вілвнюса. Тракая). латышоў (у раёнах Даўгаўпілса, Краславы. Рыгі), палякаў (на Падляшшы і Беласточчьше). Рассяліўшыся па розных краінах свету. беларусы разам з англічанамі, ірландцамі. французамі, рускімі складаюць насельніцгва шматнац. дзяржаў ЗША. Канады. Аўстраліі і інш. У сваю чаргу на Беларусі жывуць Э.г. рускіх, украінцаў. літоўцаў. палякаў. татараў і інш. Зрэдку Э.г. ўзнікае ў вьшіку этнаўтваральных працэсаў у межах асобных лакальнатэр. субэтнічных груп. як гэта адбылося ў перыяд феадалізму на землях Палесся. Мясц. насельніцгва — палешукі — адрознівалася ад суседзяў асаблівасцямі мовы. традыц. побытам і самасвядомасцю. але пазней было кансалідавана ў складзе бел., укр. і часткова польскай нацый. У мінулым Э.г. былі асуджаны на асіміляцыю (часам прымусовую) і паступовае зліццё з асн. па колькасці этнасам. Сучасная палітыка многіх дзяржаў, у т.л. Рэспублікі Беларусь. накіравана на захаванне этнакульт. і лінгвістычных асаблівасцей Э.г. У этналогіі сёння існуе думка, што тэрмін «Э.г.» выкарыстоўваецца як сінонім паняцня «этнічная меншасць». 3 апошніх дзесяцігоддзяў 20 ст. тэрмін «Э.г.» прыраўноўваецца да паняцця дыяспара ў значэнні ўстойлівай сукупнасці людзей адзінага этн. паходжання, якія жывуць паза межамі свайго нац.адм. ўтварэння, маюць магчымасці для функцыянавання і развіцця ў рамках дадзенай этн. культуры, а таксама тых. што пражываюць у новвіх раёнах рассялення на становішчы нац.. культ. і канфесіянальных меншасцей.
       Літ.: Арутюнов С.А Народы н культуры: Развнтне н взанмодействне. М.. 1989: Й т с Р.Ф. Введенне в этнографню. 2 нзд. Л., 1991; Беларусы. Т. 4. Выгокі і этнічнае развіццё. Мн.. 2001. УІ.Мядзянік, І.У.Чаквін.
    
    ЭТНІЧНАЯ ПСІХАЛбГІЯ, міждысцыплінарная галіна ведаў, якая вывучае псіхіку чалавека ў яе канкрэтным гісторыкакульт. выяўленні. Аб’ектам Э.п. выступае спецыфіка рэпрэзентацыі этнічнага ў свядомасці этн. груп і іх прадстаўнікоў. Узнікненне Э.п. як самаст. навук. дысцыпліны адносяць да сярэдзіны 19 ст. (працы па псіхалогіі народаў М.Лацаруса і Х.Штэйнталя, В.Вунта). Этнапсіхал. праблемы вывучалі таксама Г.Лебон, Г.Тард, С.Сігел, А.Фулье і інш. У канцы 1840х г. К.М.Бэр, М.І.Надзёжын, К.Дз.Кавелін сфарміравалі прынцыпы «псіхічнай геаграфіі». У 1927 Г.Г.Шпет апублікаваў кн. «Уводзі
    
    
    ны ў этнічную псіхалогію». Праблемы Э. распрацоўвалі Л.С.Выгоцкі, ХУ.Лурыя, Я.Я.Рагінскі, С.П.Талстоў і інш.
      У канцы 19 ст. У.Рыверс правёў першыя параўнальнакульт. даследаванні міжкульт. адрозненняў у зрокавым успрыманні. Іх вывучэнне прадоўжылі М.Сегал, Д.Кэмпбел, М.Херскавіц. У выніку ўстаноўлена. што культ.. а не расавыя асаблівасді вызначаюць зрокавае бачанне чалавекам навакольнага свету. У рэчышчы кроскульт. псіхалогіі зроблены даследаванні па ўспрыманні чалавекам колеру, параўнальныя даследаванні інш. яго пазнавальных працэсаў (мыслення, памяді і інш.). У амер. культ. антрапалогіі Э.п. развіваецца з пач. 1920х г. ў рэчышчы тэарэтыкаметадалагічнага кірунку «культура і асоба»; школы культ. дэтэрмінізму Ф.Боаса (Р.Бенедыкт, М.Мід) і неафрэйдызму (А.Кардьшер, Р.Лінтан, Дж.Гарэр, К.Дзюбуа, І.Халоўэл і інш.). Гарэр узначаліў даследаванні нацыянальнага характару. У выніку створанві канцэпцыі «базавай структуры асобы», «мадальнай» і «мультмадальнай асобы» (А.Інкельс. ХДзьюкер, Н.Фрэйда, Кардынер. Лінтан, Д.Левінсон). У краінах СНД Э.п. развіваецца як самаст. міждысцыплінарная галіна. У якасці самаст. субдысцыплін Э.п. вылучаны: этн. сац. псіхалогія (уключае псіхалогію міжэтн. ўспрымання і ўзаемадзеяння, псіхалогію міжэтн. адносін); этнапсіхалогія асобы; этнапсіхатэрапія; этнапсіхалогія пазнавальных працэсаў і інш.
       Сучасныя этнапсіхалагічныя даследаванні развіваюцца у 3 кірунках: даследаванні ўзаемаадносін ва ўмовах адной культуры; параўнальнакульт. даследаванні агульных псіхалаг. пераменных сярод прадстаўнікоў розных этнасаў; даследаванні псіхал. праблем узаемадзеяння (адбываюцца шляхам вывучэння праблем акультурацыі, міжэтн. і міжнар. супрацоўніцгва і псіхал. адносін). У Беларусі этнапсіхал. даследаванні этн. ідэнтыфікацыі і ідэнтычнасці беларусаў праводзіць сектар сац. псіхалогіі Інта сацыялогіі Нац. АН Беларусі. Асобныя пытанні. што закранаюць сферу Э.п. (спецыфікі бел. менталітэту, нацыянальнай самасвядомасці, этнаканфесіянальных адносін і інш.) вывучаюцца ў кантэксце гіст.. сац., этналагічных, культуралагічных даследаванняў (у Цэнтры этнаканфесіянальных і сацыякульт. даследаванняў пры Гродзенскім унце, у
    Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі і інш.).
       Літ:. Аг е е в В.С. Межгрупповое взанмодействне: соцнальнопснхологнческне проблемы. М.. 1990; Эгннческая пснхологня н обшество. М.. 1997. Л.І.Навуменка.
    
    
      ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ. тэрыторыя пераважнага размяшчэння пэўнага этнасу, якая ўключае арэал яго фарміравання і кампакгнага рассялення, а таксама раёны змешвання з інш. нацыянальнасцямі. Асаблівасці размяшчэння і прыродныя ўмовы Э.т. істотна ўплываюць на жыццё этнасу, яго культуру і побыт. Э.т. — гал. падстава пры ўстанаўленні дзярж. граніц і фарміраванні нац.дзярж. струкгуры. Гл. таксама Этнічная група, Этнаграфічныя карты.
    
    
    182            этнонім
    
      ЭТНОНІМ (ад этнас + грэч. onyma імя, назва), назва нацыі, народа, народнасці, племя і інш. этнічных супольнасцей. Э. часта абумоўлівае адпаведную назву дзяржавы або нац.тэр. ўтварэння (статонім).
    
      ЭТРОЛЫ, грануляваныя пластычныя масы на аснове эфіраў цэлюлозы (напр., ацэтату, нітрату цэлюлозы). Маюць у сабе таксама пластыфікатары, антыаксіданты, святлостабілізатары і фарбавальнікі.
        У тэхналогіі атрымання гранул Э. выкарыстоўваюць метад экструзіі. Э. на аснове нітрату цэлюлозы. пластыфікаваныя камфарай або рыцынай, наз. цэлулоідам. Тэрмапластычныя матэрыялы, не падгрымліваюць гарэнне. Вырабы з Э. добра паддаюцца мех. апрацоўцы, лёгка склейваюцца растваральнікамі (напр., ацэтонам) або кляямі, якія маюць у сабе растваралыіік. і паліруюцца. Выкарыстоўваюць у вытвсці труб для перапампоўвання прыроднага газу, дэталей аўгамабіляў, самалётаў, суднаў (штурвалы, прыборныя шчьгткі. ручкі). тэлеф. апаратаў, радыё і тэлепрыёммікаў, мед. інструментаў. цацак і інш.; празрыстыя лісты з Э. — ахоўныя і назіральныя экраны, напр., пры рабоце з радыеактыўнымі злучэннямі. Вырабы з Э. прыдатныя для работы ў экстрэмальных умовах Архгыкі і тропікаў. У ЗША Э. выпускаюць пад назвай тэнайт, у Вялікабрытаніі — дэксел, у Германіі — цэлідор.
    
    ЭТРЎСКІ (лац. Etrusci. Tusci, грэч. Tyrsenoi, саманазва rasna), старажытныя шіямёны, якія ў 1м тыс. да н.э. насялялі ПнЗ Апенінскага пва (вобласць Этрурыя, цяпер Таскана) і стварылі развітую цывілізацыю, якая папярэднічала рымскай. Сучасная навука лічыць, што Э. сфарміраваліся ў Італіі ў выніку складаных узаемаадносін мясц. і прышлых этн. груп, гал. чынам з Усходу. Іх этн. фарміраванне завяршылася да 8 ст. да н.э. У 7 ст. да н.э. ў Э. існавалі гарадыдзяржавы на чале з царамі, якія засяроджвалі ў сваіх руках ваен., адм. і жрэцкую ўладу. У канцы 7 ст. да н.э. ўзніюіа канфедэрацыя 12 гарадоў (Веі, Цэрэ, Тарквініі, Вальсініі, Ветулонія і інш.), на чале якой стаяў вышэйшы магістрат і жрэц аднаго з гарадоў. У 6 ст. да н.э. Э. авалодалі Кампаніяй, далінай р. По і засн. там калоніі. Паводле падання, этруская дынастыя Тарквініяў правіла ў 616—509 да н.э. ў Рыме. У канцы 6 — пач. 5 ст. да н.э. ўлада перайішіа да арыстакратыі, вышэйшыя выбарныя пасады замяшчаліся вузкім колам асоб. У саюзе з Карфагенам Э. каля 535 да н.э. перамаглі грэкаўфакейцаў, выцеснілі іх з Корсікі, непадзельна ўладарылі на Тырэнскім моры і пашырылі ўплыў на ўсю тэр. Італіі. Аднак сац. супярэчнасці, адпор насельніцтва залежных зямель, знешнія напады (грэкаў у 524 і 474 да н.э., рымлян каля 509 да н.э., самнітаў у 423 да н.э., галаў каля 400 да н.э.) аслабілі канфедэрацыю Э. У 3 ст. да н.э. ўся тэр. Э. трапіла пад уладу Рыма, хоць да 1 ст. да н.э. этрус
    
    
    Да арт. Этрускі. Фрагмент статуі Гермеса з храма Апалона ў Веях. Каля 500 да н.э.
    
    Да арт. Этрускі. Залатыя ўпрыгожанні. 6—5 ст. да н.э.
    
    кія гарады зберагалі свой паліт. лад, культавыя ўстановы і культ. адметнасць. Хуткая раманізацыя Э. адбылася пасля перамогі Сулы (1 ст. да н.э.) і падзелу Этрурыі.
      Мастацтва Э. звязана са стараж.італійскай культурай Вілановы (9—5 ст. да н.э.), а таксама з інш. рэгіёнамі Усх. Міжземнамор’я (Стараж. Грэцыя,
    
    
    
    Да арт. Этрускі. Грабніца з г. Чэрветэры. 7 ст. ла н.э.
    
    М.Азія, Сірыя, Фінікія). Пры будве Э. выкарыстоўвалі клінчатыя аркі (вароты ў Перуджы) і скляпенні (несапраўдныя ступеньчатыя ў 7—6 ст. да н.э. і паўцыркульныя ў 3—2 ст. да н.э.). Захаваліся рэшткі