Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
адавальнення заключаецца ў стане гармоніі, цішыні і спакоі духу. У этыцы Арыстоцеля шчасце — канчатковая мэта і вынік чалавечага дзеяння, якое накіроўваецца праз розум і прыводзіць не толькі да дасканалага жыцця, але і да ўдасканалення самога чалавека. Эпікур пад шчасцем разумеў задавальненне, a няшчасце бачыў у пакутах; гэта набліжала яго погляды да геданізму, які развіваўся адначасова з Э. Прадстаўнікі некаторых кірункаў этычнай думкі (кінікі, стоікі) асобна вылучалі ў якасці перадумовы шчасця неабходнасць барацьбы са злом і адмоўнымі схільнасцямі чалавека. Стараж.грэч. Э. быў у значнай меры абстрактны, хоць і адпавядаў высокаму стану развіцця філас.этычнай думкі. У той жа час ён меў у сабе важны станоўчы момант — палажэнне, што шчасце залежыць ад актыўнага стаўлення чалавека ды жыцця, ад яго ўласных намаганняў, якія павінны накіроўвацца разумнымі этычнымі ідэямі. Т.ч., Э. процістаяў фаталізму.
У новы час ідэі Э. ўспрынялі і развівалі Б.Спіноза. К.Гельвецый. П.Гольбах. Напр., Спіноза сцвярджаў. што кожны павінен дзейнічаць у адпаведнасці са сваёй прыродай незалежна ад знешніх уплываў; такія дзеянні адкрываюць чалавеку шлях да самага высокага шчасця — пазнання Бога і містычнага
ЭЎКОМІЯ
187
спалучэння з ім. Гельвецый. схіляючыся да больш геданістычнага і эгаістычнага разумення шчасця. прытрымліваўся думкі, што паколькі людзі імкнуцца да прыемнасцей. то і маральнасць павінна падпарадкоувацца закону чалавечага інтарэсу. Гольбах звязваў уяўленні аб шчасці з засваеннем людзьмі філас,навук. ісцін і дзейнасцю выдатных асоб. Ідэі франц. філосафаў знайшлі свой працяг у англ. утылітарызме. В.І.Боўш.
ЭЎКАЛІПТ (Eucalyptus), род кветкавых раслін сям. міртавых. Каля 500 відаў. Пашыраны пераважна ў Аўстраліі і Тасманіі. Уваходзяць у склад усіх тыпаў лясоў — ад вільготных да сухіх. 3за хуткага росту (за год прырост да 5 м) і вял. масы каштоўнай драўніны культывуюць у субтропіках і тропіках.
Кусты і пераважна вечназялёныя дрэвы выш. да 100 м. Жывуць да 500 гадоў. Кара разнастайная — гладкая. валакністая, лускаватая. складкаватая і інш. (відавая адзнака). Лісце звычайна пахучае. ад круглаватага да ланцэтнага, павернутае рабром да сонца, не дае ценю. Кветкі ў суквеццях або адзіночныя. Плод — каробачка. Драўніна цяжкая. ад белаватай да йёмначырв.. устойлівая да гніення: выкарыстоўваецца ў будве. на піламатэрыялы. паперу. паліва. Кара мае дубільяыя рэчывы. лісце — эўкаліптавы алей, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы. медыцыне і парфумерыі. Вырошчваюць як дэкаратыуныя. для замацавання глебы. з меліярацыйнымі мэтамі. у т.л. для барацьбы з малярыяй.
Дз.І. Траццякоў.
Эўкаліпт шарападобны.
ЭЎКАЛІПТАВЫ АЛЁЙ, натуральны эфірны алей, які атрымліваюць з лісця і маладых парасткаў розных відаў эўкаліпту.
Бясколерная вадкасць з характэрным камфорнаэфірным пахам і халадзільным смакам. Шчыльнасць 0,905 — 0,926 г/см’ (15 °C). He раствараецца ў вадзе. раствараецца ў спіртах. Асн. кампаненты — цьшеол (70—75%), пінен. Выкарыстоўваюць у медыцыне і парфумерыі.
ЭЎКАРЫЁТЫ (ад грэч. eu добра + karyon ядро), арганізмы. якія маюць у
сваіх клетках марфалагічна аформленае ядро. Да Э. адносяцца адна і шматклетачныя расл. і жывёльныя арганізмы, грыбы. У сістэматыцы Э. вылучаюць у надцарства і проціпастаўляюць пракарыётам.
Ядро аддзелена ад цытаплазмы ядзернай абалонкай і мае храмасомы. якія складаюцца з дэзоксірыбануклеінавай кіслаты і бялкоў (гістоны і інш.). У цытаплазме Э. ёсць клетачныя арганоіды: мітахондрыі. пластыды, Гольджы комплекс і інш. Клеткі часта маюць жгуцікі і раснічкі складанай будовы. Э. не фіксуюць атм. азот; аэробныя арганізмы або рэдка другасныя анаэробныя арганізмы. У большасці Э. — палавы працэс, у выніку якога ядры 2 клетак зліваюцца. потым адбываецца рэдукцыйнае дзяленне аплодненай клеткі.
ЭЎКЛАЗ (ад грэч. eu добра + klasis ломка, расколванне), мінерал падкласа астраўных сілікатаў, гідраксідсілікат берылію і алюмінію, AhBej [SiO4]2(OH)2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі пласціністыя, таблітчастыя, прызматычныя шматіранныя, агрэгаты снопападобныя і паўсферычнай формы.
Афарбоўка бясколерная, белая. блакітная. сіняя, жоўтая. ізумрудназялёная і інш. Празрысты. Цв. 7.5. ІІІчыльн. каля 3.1 г/см’. Трапляецца ў пустотах пегматьтгаў, кварцавых жылах. грэйзенах: у экзагенных умовах — у алмазаносных і залатаносных пясках. Э. — адзін з гал. кампанентаў берыліевых
Эўклаз
руд. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе як каштоўны камень. Радовішчы ў Швецыі. Эквадоры, Індыі, Танзаніі. Нарвегіі, Расіі і інш.
ЭЎКЛІД (Eukleides; 3 ст. да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык. Працаваў у Александрыі. Навук. даследаванні па матэматыцы, астраноміі, оптыцы, тэорыі музыкі. Гал. праца — «Асновы» (у латынізаванай форме — «Элементы») складалася з 15 кніг і ўключала элементарную геаметрыю (гл. Эўклідава геаметрыя, Эўклідава прастора), тэорыю
лікаў, метады вызначэння плошчаў і аб’ёмаў, элементы тэорыі лімітаў і інш. У ёй падведзены вынікі развіцця антычнай матэматыкі і закладзены фундамент для далейшых матэм. даследаванняў.
Тв.: Рус. пер. — Начала Евклнда. Кн. 1— 15. М.; Л.. 1948—50.
Літ.: Ван дер Варден Б.Л. Пробуждаюіцаяся наука: Математнка Древнего Егнпта. Вавнлона н Грецнн: Пер. с гол. М.. 1959.
Эўклід.
ЭЎКЛІДАВА ГЕАМЕТРЫЯ. геаметрычная тэорыя, якая аксіяматычным метадам вывучае найпрасцейшыя прасторавыя формы і прасторавыя суадносіны. Грунтуецца на сістэме аксіём, выкладзенай у «Асновах» Эўкліда (3 ст. да н.э.).
Узнікла як сукупнасць абстрактных уяўленняў аб будове рэальнай прасторы. Mae 5 груп аксіём, якія без доказаў вызначаюць зыходныя суадносіны (прыналежнасць. парадак. рух, неперарыўнасць. паралельнасць) паміж невызначальнымі (першаснымі) паняццямі (пункт. прамая, плоскасць). Глыбокае вывучэнне аксіяматыкі Э.Г., у прыватнасці аксіёмы паралельнасці, прывяло да стварэння Лабачэўскага геаметрыі, Рымана геаметрыі. афіннай і праектыўнай геаметрыі. Развіццё прыродазнаўства. у т.л. з’яўленне адноснасці тэорыі. паказала, што Э.г. апісвае рэальную прастору толькі з пэўнай ступенню дакладнасці. Гл. таксама Абсалютная геаметрыя, Геаметрыя, Неэўклідавы геаметрыі, Прастора, Эўклідава прастора. А.А.Гусак.
ЭЎКЛІДАВА ПРАСТОРА, прастора, уласцівасці якой вызначаюцца аксіёмамі эўклідавай геаметрыі. У больш агульным сэнсе — лмерная вектарная прастора, у якой для кожнай пары вектараў х і у ставіцца ў адпаведнасць сапраўдны лік — скалярны здабытак (х, у) гэтых вектараў, праз які вызначаюцйа модулі (даўжыні) векгараў, вугал паміж векгарамі, а таксама ўводзіцца паняцце артаганальнасці (векгары лічацца артаганальнымі, калі іх скалярны здабытак роўны нулю).
ЭЎКОМІЯ (Eucommia), род кветкавых раслін сям. эўкоміевых. 1 від — Э. вязалістая, або кітайскае гутаперчавае дрэва (E.ulmoides). Пашырана пераважна ў горных субтрапічных лясах Кітая. Культывуецца ў краінах з умерана цёплым кліматам (у Кітаі з ранняга сярэдневякоўя).
188 ЭЎПАТРЫДЫ
Лістападнае двухдомнае дрэва выш. да 20 м. Лісце чаргаванае. зубчасгае, падобнае да лісця вяза. Кветкі ў суквеццях. Плод аднанасенны, крылаты. Усе ч. Э.. акрамя драўніны і насення, пранізаныя млечнікамі, якія напоўнены гугай — асн. кампанентам гутаперчы. Цвёрдая, жаўтаватая драўніна выкарыстоўваецца для вырабаў. Тэхн., лек.. дэкар. расліна.
ЭЎПАТРЫДЫ (ад грэч. eupatridai літаральна — якія паходзяць ад высакародных бацькоў), родавая землеўладальніцкая арыстакратыя ў Стараж. Грэцыі; адна з' 3 (з геаморамі і дэміургамі) груп вольнага насельніцтва Афін. Паводле падання, заснаваны царом Тэзеем у 13 ст. да н.э. У 8—6 ст. да н.э. Э. авалодалі лепшымі ворнымі землямі, сканцэнтравалі ў сваім асяродцзі ўсю ўладу. 3 іх ліку штогод выбіралі калегію архонтаў, з Э. складаўся вышэйшы дзярж. орган — арэапаг. У выніку рэформ Салона (594 да н.э.) і Клісфена (510 да н.э.) Э. страцілі паліт. ўплыў і прывілеі.
А.Г.Зельскі.
ЭУПЛАІДЫЯ ў г е н е т ы ц ы, тое, што поліплаідыя.
ЭЎРАЦЫЯЛЬНЫЯ (Eurotiales), парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў плектаміцэтаў. 3 сямействы: гімнааскавыя, эўроцыевыя, элафаміодтавыя. Каля 150 відаў. Пашыраны ўсюды. Большасць сапратрофы на субстратах расл. і жывёльнага паходжання, некат. віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека.
Пладовыя делы — клейстатэцыі, звычайна мікраскапічныя. на паверхні субстрату або апушчаныя ў яго. Сумкі ўтвараюцца групамі адкрыта ці ў клейстатэцыях. Вызваленне спор пасіўнае. Важнае значэнне ў жыццёвым цыкле мае канідыяльная стадыя. У многіх Э. палавая стадыя адсутнічае або трапляецца рэдка. Выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прамсці для атрымання арган. кт. ферментаў. антыбіётыкаў (сумчатыя стадыі аспергіла, пеніцыла). С.І.Бельская.
ЭЎРЫБІЁНТЫ (ад грэч. eurys шырокі + біёнтў расліны і жывёлы, здольныя існаваць пры значных зменах факгараў навакольнага асяроддзя. Э. проціпастаўляюць стэнабіёнтам. Эўрыбіёнтнасць часцей праяўляецца да аднаго або некалькіх фактараў.
Напр.. колюшка трохіголкавая. якая жыве ў прэсных вадаёмах Беларусі, малаадчувальная да ваганняў тры і канцэнтрацыі солей у морах. Многія наземныя арганізмы, якія жывуць ва ўмовах кантынент. клімату, здольныя вытрымліваць значныя ваганні тры (эўрытэрмныя арганізмы),. вільготнасці. сонечнай радыяцыі і інш. Э. маюць звычайна пашыраныя арэалы (напр.. воўк. дамавая мыш. ліс звычайны, трыснёг, хвоя) і дамінуюць у адпаведных экасістэмах.
ЭЎРЫГАЛІННЫЯ ЖЫВЁЛЫ (ад грэч eurys шырокі + halinos салёны), водныя або глебавыя жывёлы, здольныя існаваць пры шырокіх дыяпазонах салёнасці асяроддзя. Да іх адносяцца многія насельнікі марской літаралі (салёнасць каля 35%о), эстуарыяў рэк, сала
наватаводных (5—35%о) і ультрасалёных (50—250%о) вадаёмаў, праходныя рыбы, якія нерастуюць у прэснай вадзе (салёнасць менш за 5%о). Рачок артэмія пераносіць нават часовае апрасненне і салёнасць да 250%о. Здольнасць Э.ж. існаваць у водах з рознай салёнасцю забяспечваецца механізмамі осмарэгуляцыі.
ЭЎРЫКА (ад грэч. heureka я знайшоў), 1) паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў асн. закон гідрастатыкі (гл. Архімеда закон). 2) У пераносным сэнсе — вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры рашэнні складанай задачы, пры якімн. адкрыцці, знойдзенай удалай творчай думцы, узнікненні новай ідэі.
ЭЎРЫПАНТЫДЫ. Е ў р ы п а н т ы д ы (грэч. Eurypontidai). царская дынастыя ў Спарце ў 11—2 ст. да н.э. Заснавальнік — легендарны цар Эўрыпонт. Захаваліся спісы цароў гэтай дынастыі ў Герадота і Паўсанія. Гістарычна засведчаны асобы цароў толькі з канца 8 ст. да н.э., з якіх найб. вядомы Леатыхід II (перамог персаў каля Мікале ў 479 да н.э.), яго сын Архідам (ваяваў з афінамі ў Пелапанескай вайне), Агесілай (прэтэндаваў на гегемонію ў Элалзе), Aric IV (рэфарматар 3 ст. да н.э.). А.Г.Зельскі.