Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
кая харапарызуе імавернасць пераходу сістэмы з 2 часціц пры іх рассеянні ў пэўны канечны стан (гл. Рассеянне мікрачасціц}. Роўнае адносінам ліку такіх пераходаў за адзінку часу да ліку часціц, якія праходзяць за адзінку часу праз адзінкавую пляцоўку, перпендыкулярную да іх вектара скорасці. Гл. таксама Сячэнне.
ЭФЕЛЬ (ЕПеІ) Жан [сапр. Франсуа Лежон (Lejeune); 12.11.1908. Парыж — 1982], французскі графік, карыкатурыст. Ганаровы чл. AM СССР (1973). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. Аўтар паліт. карыкатур, альбомаў, малюнкаў, выкананых пяром ці фламастэрам у яснай лінеарнай манеры, з лагодным, нар. па духу гумарам, якія інтэрпрэтавалі біблейскія легенды: збкі «Палкоўнік дэ ла Рок» (1936), «Рытурнель» (1938), серыі «Маленькі анёл» (1943), «Стварэнне свету» (1951 — 54), «Стварэнне чалавека» (1951—53), «Выхаванне Адама» (1954), «Стварэнне Евы» (1960), брашур «Ад Дэбрэ да Пампіду» (1964), «Гартаючы гісторыю Францыі ад народнага фронту да нашых дзён» (1969), «Байкі Лафантэна» (1975). Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
Літ:. Новосельская Н. Жан Эффель: [Альбом]. Л.. 1963.
ЭФЕМЕРОІДЫ (ад эфемеры + грэч. eidos вьігляд), шматгадовыя травяністыя расліны, для якіх характэрны кароткі час штогадовай вегетацыі (некалькі тыдняў). Неспрыяльны перыяд Э. пераносяць у выглядзе цыбулін, карэнішчаў і інш. падземных органаў. На Беларусі каля 20 відаў: чубатка пустая, цюльпан
лясны, кураслепнікі дуброўны і казяльцовы, гусіныя цыбулі жоўтая і малая і інш.
ЭФЕМЕРЫ (ад грэч. ephemeros аднадзённы), аднагадовыя травяністыя расліны, у якіх цыкл развіцця (ад насення да насення) працягваецца толькі некалькі тыдняў. Характэрныя для стэпаў. пустынь. На Беларусі тыповыя прадстаўнікі: разушка Таля, вяснянка веснавая, ясколка пяцітычынкавая, незабудка драбнакветная, мышахвоснік маленькі, свінакроп веснавы. Вегетацыя пачынаецца ў канцы крас. — пач. мая і канчаецца ў маі—чэрвені.
ЭФЕМЕРЫДНЫ ЧАС, раўнамерны час, што ўваходзіць як велічыня ва ўраўненні руху нябесных цел і ў адпаведнасці з якім складаюцца астр. эфемерыды. Уведзены ў 1950.
Сусветны час, заснаваны на перыядзе вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, нераунамерны (зза векавых і флуктуацыйных змен гэтага вярчэння). Э.ч. заснаваны на перыядзе абарачэння Зямлі вакол Сонца. Каб перайсці да Э.ч., да сусветнага часу дадаюць папраўку. велічыня якой вызначаецца з назіранняў Месяца і планет і публікуецца штогод.
ЭФЕМЕРЫДЫ |ад грэч. ephemeris (ephemerides) дзённік], табліцы або зборнікі, якія змяшчаюць астр. звесткі (каардынаты планет, ШСЗ і інш.), вылічаныя для рада паслядоўных момантаў часу.
Прыклад Э. — астр. штогоднікі. Асобныя Э. спецыяльна прыстасаваны да пракг. патрэб (напр., да мараплаўства). Складанне такіх Э. каардьшуе Міжнародны астранамічны саюз. Паколькі Э. вьілічваюцца на аснове матэм. тэорый руху нябесных цел, змешчаныя ў іх звесткі адносяцца да момантаў раўнамернага бягучага часу, што наз. эфемерыдным часам. Выкарыстоўваюцца для арганізацыі астр. назіранняў.
ЭФЕНДЫЕЎ Ільяс Магамед аглы (25.6.1914. г. Фізулі, Азербайджан — 3.10.1996), азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1960). Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Скончыў Бакінскі пед. інт (1938). Аўтар збкаў аповесцей і апавяд. «Лісты з вёскі» (1939), «Ясныя ночы» (1945), раманаў «Вербы над арыкам» (1958), «Кізілавы мост» (1960), «Тры сябры за гарамі» (1964), п’ес «Светлыя шляхі» (1947), «Песня засталася ў гарах» (1971), псіхал. драм пра праблемы тагачаснай рэчаіснасці «Ты заўсёды са мной» (1965), «Мая віна» (1969), «Вынішчаныя дзённікі» (1970), нарысаў, літ.крытычных артыкулаў. Дзярж. прэмія Азербайджана 1972. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі У.Анісковіч, М.Ракітны, Т.Шамякіна.
Тв:. Рус. пер. — йвы над арыком. М.. 1967; Любовь за семью горамн. М.. 1973.
ЭФЁНДЫЕЎ Тэрлан Шаід аглы (н. 14.12.1940, г. Закаталы, Азербайджан), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1992), праф. (1995). Акад. Бел. інж. акадэміі (2003). Скончыў Азерб. унт (г. Баку, 1963). 3 1971 у Інце фізікі Нац. АН Бе
ларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і галаграфіі. Стварыў разам з інш. высокаэфектыўныя лазеры на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю, даследаваў аптычныя і галаграфічныя ўласцівасці святлоадчувальнага асяроддзя на аснове гелепадобнай жэлаціны. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв:. Лазеры на краснтелях co светонндуцнрованной распределенной обратной связью (разам з АМ.Рубінаным) // Квантовая электроннка. 1982. Т. 9. № 12: Спектральнолюмннесцентные н генерацнонные характернстнкн актнвнрованной краентелем гелеобразной желатнны (у сааўг.) // Журн. лрнкладной спепроскопнн. 2001. Т. 68. № 1.
ЭФЕРЭНТНЫЯ НЕРВОВЫЯ ВАЛОКНЫ, тое, што цэнтрабежныя нервовыя валокны.
ЭФЕС (ням. Gefass), частка клінковай халоднай зброі (шаблі, шашкі, шпагі), якая складаецца з рукаяткі, крыжавіны, гарды (дужкі), хваставіка. аковак і інш.
ЭФібіІІЯ, Федэратыўная Д э макратычная Рэспубліка Э ф і о п і я, дзяржава на У Афрыкі. Мяжуе на 3 з Суданам, на Пд з Кеніяй, на ПдУ і У з Самалі, на У з Джыбуці, на ПнУ з Эрытрэяй. Пл. 1127,1 тыс. км². Нас. 67 673 тыс. чал. (2002). Афіц. мова — амхарская. Сталіца — г. АдысАбеба. Краіна падзяляецца на 9 штатаў і 2 прывілеяваныя гарады. Нац. свята — Дзень устанаўлення міру і дэмакратыі (28 мая).
Дзяржаўны лад. Э. — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца парламентам на 5 гадоў. Надзелены прадстаўніцкімі функцыямі. Заканад. ўлада належыць ніжняй палаце парламента (Федэральнага сходу; выбіраецца на 5 гадоў), — Савету нар. дэпутатаў (548 дэпутатаў, выбраны на шматпартыйных выбарах). Верхняя ііалата — Савет федэрацыі (155 дэпутатаў, выбраны мясц. органамі ўлалы). Парламент выбірае прэм’ерміністра і зацвярджае склад урада.
Прырода. Большую ч. тэр. Э. займае Эфіопскае нагор 'е (г. РасДашэн у гарах Сымен, выш. 4623 м — найвыш. пункт краіны), на ПдУ — ЭфіопскаСамалійскае плато, якое аддзелена ад нагор’я УсходнеАфрыканскай рыфтавай сістэ
ЭФІОПІЯ
191
май. Характэрна павышаная сейсмічнасць. Карысныя выкапні: каменная і калійная солі, плаціна, тантал, золата. медзь, азбест, сера, марганцавыя руды, нафта і прыродны газ. Клімат на Пн трапічны пустынны і паўпустынны, на астатняй ч. субэкватарыяльны, гарачы і сезонна вільготны. Для Эфіопскага нагор’я хараетэрна вышынная кліматычная пояснасць: сярэднямесячныя тры 15—26 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 150—600 мм на раўнінах да 1500—1800 мм у гарах. Дажджы выпадаюць з ліп. па верасень. Упадзіна Афар — адно з самых гарачых месц на Зямлі. Частыя засухі. Рачная сетка густая на Эфіопскім нагор’і (Блакітны Ніл з прытокамі, Ома і інш.), рэдкая на засушлівых плато (ВебіШэбелі). Ш.мат азёп; найб. ^— Тана (пл. больш за 3 тыс. км²), Пераважаюць чырвонабурыя і чырвоныя глебы, у гарах — горналясныя карычневыя і горналугавыя. Каля /3 тэр. занята хмызняковымі пустынямі і‘ паўпустынямі, на У — апустыненыя саванны. на ПдЗ у далінах рэк і ў гарах на выш. 1700—1800 м дажджавыя трапічныя лясы з дзікарослымі кафейнымі дрэвамі. На зах. і паўд.зах. схілах нагор’я — выпіынная пояснасць ландшафтаў. Жывёльны свет багаты і разнастайны: антылопы. буйвалы, зебры, гіпапатамы. сланы, ільвы. леапарды, малпы, кракадзілы: шмат гттушак, у т.л’. страус. Нац. паркі Аваш. Сымен, Ома. Фасіл Гебі ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Насельніцтва. У складзе насельнштва каля 80 этн. груп. Асн. насельнідтва — арома (40%), амхара і тыгрэ (32%). Жывуць таксама сідама (9%), шанкела (6%), самалі (6%), афар (4%). Пашыраны семітахаміцкія мовы. У гарадах жывуць армяне. арабы, грэкі, індыйцы, пакістанцы. Сярод вернікаў мусульман 45—50%, хрысціянмонафізітаў 35—40%, прыхілыіікаў мясц. традыц. вераванняў 12%. Сярэднегадавы прырост 2.3%. Сярэпняя шчыльнасць 60 чал. на 1 км . Найб. шчыльна населены цэнтр. і ўсх. раёны Эфіопскага нагор'я. Гар. насельніцтва 17%. Найб. гарады (тыс. ж.): АдысАбеба (2753; 2002), ДырэДауа (173,6), Харэр (162,6), Гондэр (146,8). Назрэт (131,6), Мэкэле (107.7; 1993). У сельскай гаспадарцы занята 80% эканамічна акгыўнага насельніптва. у прамсці і будве — 8%, у сферы паслуг — 12%).
Гісторыя На тэр. Э. знойдзены рэшткі стараж. продкаў чалавека. Найб. стараж. насельніцтвам краіны былі кушыты — продкі сучасных народаў агаў, арома. самалі і інш 3 сярэдзіны 1га тыс. да н.э. пачалося перасяленне з Паўд. Аравіі на Пн Э. плямён семітаў. ад назвы аднаго з якіх пайшла першапачатковая назва краіны — Хабаш. больш вядомая еўрапейцам у скажонай форме як Абісінія. Нашчадкі гэтых плямён у пач. 1га тыс. н.э. стварылі Аксумскае царства. якое займала паўн. ч. Э. і тэр. сучаснай Эрытрэі. У 5 ст. дзярж. рэлігіяй Аксумскага царства (а надалей і яго пераемніны — Эфіопскай д.зяржавы) стала хрысціянства монафізіцкага кірунку (гл. Монафізіцтваў 3 пач. арабскіх заваяванняў у 7 ст. Аксумскае царства заняпала і распалася. Яго прыбярэжныя раёны былі захоплены арабамі. цэнтр эфіопскай дзяржаўнасці
перамясціўся ва ўнутр. частку Эфіопскага нагор’я. На ўзбярэжжы Чырв. мора і ва ўнутр. раёнах краіны ўзніклі мусульм. султанаты Адал. Іфат, Хадзья і інш. Да канца 13 ст. хрысц. вобласці Э. былі аб'яднаны правіцелямі зямлі Шоа — прадстаўнікамі т. зв. Саламонавай дынастыі (прэтэндавалі на паходжанне ад яўр. цара Саламона і царыцы Саўскай). Утварылася Эфіопская дзяржава ў форме імперыі. якук> аслабляла непадпарадкаванне цэнтр. уладзе мясц. правіцеляў; спробы ўзмацніць яе пры імператару (негусе негусаў) ЗарэЯкобе [ 1434—68] мелі толькі часовы поспех. ІІяжкія наступствы мелі частыя войны з мусульм. султанатамі: у пач. 16 ст. ўзнікла пагроза з боку Турцыі. якая теацавалася на ўзбярэжжы сучаснай Эрьггрэі. У 1530я г. войскі султаната Адал захапілі б.ч. Эфіопскай дзяржавы. але з дапамогай партугальцаў былі выгнаны. 3 сярэдзіны 17ст. пасля шэрагу міжусобных войнаў, у т.л. выкліканых спробамі пашырэння ў Э. каталііггва. ад
Герб і сцяг Эфіопіі.
былася некат. стабілізацыя дзяржавы. але да канца 18 ст. яна зноў распалася на самаст. правінцыі пры захаванні у імператараў намінальнай улады. У сярэдзіне 19 ст. феадал Каса з вобл. Тыгрэ аб’яднаў дзяржаву і абвясціў сябе імператарам Тэадросам II |1855—68|.
але загінуў у вайне з англічанамі. Канчаткова аб'яднанне 9. завершана імператарам Менепікам II |1889—1913], Ен з дапамогай Расіі (сярод яе прадстаўнікоў у 9 важную ролю адыг
Да арт. Эфіопія Імператар Менелік II.
ралі беларусы па паходжанні А.К.Булатовіч і М.С.Лявонцьеў) перамог італьян. агрэсараÑ