Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ЭСТ^ТЫКА (ад грэч. aisthetikos які адчувае, успрымае; пачуццёвы), філасофская навука пра законы стварэння і засваення эстэт. і маст. каштоўнасцей, якія найперш характарызуюцца катэгорыяй прыгожага. Развіваючыся ў нетрах філасофіі, Э. вырашала праблемы прыгажосці звычайна ў анталагічнай сферы
і была звязана з касмалогіяй, апісаннем гармоніі, парадку, рытму, пераймання ў мастацтве. Першапачаткова яна выяўлялася ў эстэт. сферы каштоўнасных адносін чалавека да свету і ў сферы маст. дзейнасці людзей. На працягу гісторыі змест Э. змяняўся ад разумення яе як філасофіі «прыгожага» да «філасофіі мастацтва».
Э. ў Платона — вучэнне пра паняйце прыгожага як выяўленне вобраза прыгажосці ў матэрыяльным свеце (анталогія). Далучэнне да прыгожага ў яго непадзельна звязана са спасціжэннем ісціны (гнасеалогія) і дасягненнем найвышэйшага дабра (этыкаў Арыстоцель у сваёй «Паэтыцы» падаваў Э. як навуку пра маст. творчасць. Ням. філосаф А.Баўмгартэн вылучаў Э. ў самаст. навуку (1733), увёў тэрмін «Э.» для вызначэння філас. вучэння пра пачуццёвыя пазнанні і меркаванні, якія выяўляюцца і ўдасканальваюцца ў мастацтве. І.Кант разглядаў Э. як завяршальную частку агульнафілас. сістэмы; цесна звязваў эстэт. сферу з суб’ектам і яго ўспрыманнем аб’екта, г.зн. з суб’ектнааб’ектнымі адносінамі. Гал. катэгорыямі Э. ён лічыў мэтазгоднасць, густ эстэтычны. прыгожае, узнёслае, якія звязаны ў яго з неўтылітарным сузіраннем, што надае пачуццё прыемнасці, асалоды. Г.Гегель у «Лекцыях па эстэтыцы» (выд. ў 1832—45) вызначыў яе прадмет як «вялікае царства прыгожага», або як галіну мастацтва і маст. творчасці, і лічыў, што гэту навуку належыць назваць «філасофіяй мастацтва»; у яго вучэнні абсалютны дух самараскрываецца ў акце маст. дзейнасці. Гегель узбагаціў тэарэт. Э. гіст. разуменнем законаў развіцця эстэт. свядомасці і мастацтва. Гіст. метады мастацтва даследавалі рус. філосафы В Р.Бялінскі, М.Г.Чарнышэўскі, Г.В.Пляханаў, С.М.Булгакаў, М.А.Бярдзяеў і інш. Прадстаўнікі марксісцкай Э. (М.Ліфшыц, Д.Лукач, М.С.Каган і інш.) распрацоўвалі цэласную эстэт. сістэму, у якой сцвярджалася грамадскапрыродная сутнасць прыгажосці, разглядаліся асаблівасці праяўлення эстэт. адносін чалавека да рэчаіснасці, заканамернасці дыферэнцыяцыі эстэт. каштоўнасцей, што выступаюць у канкрэтных мадыфікацыях (прыгожае і агіднае, узнёслае і нізкае, трагічнае і камічнае і інш.). Імі распрацаваны суб’ектыўны бок Э. адносін — успрыманне эстэтычнае, эстэт. сузіранне, перажыванне, эстэт. густ і ідэал эстэтычны. Іх аналіз маст. дзейнасці даў магчымасць вывучыць узнікненне Э., яе структурную і функцыянальную своеасаблівасць, месца ў культуры, законы і гіст. формы развіцця мастацтва. Аднак на мастацтва яны пераносілі ідэалаг. прынцыпы класавасці і партыйнасці, адзіным прагрэс. метадам у мастацтве лічылі рэалізм. 3 1960х г. сав. эстэтыкі распрацоўвалі аксіялагічныя, псіхал., семіятычныя і інш. канцэпцыі тэорыі; атрымала развіццё тэхн. Э., канструяванне — дызайн.
Э. абапіраецца, з аднаго боку, на філас. пазнанне, з другога — на пракгыку маст. творчасці і яе выяўленне ў розных відах мастацтва, асн. мэтай якога з’яўляецца стварэнне эстэт. каштоўнасцей. У адпаведнасці з гэтым у Э. вылучаюць філас. кірункі (Э. пазітывізму, інтуітывізму, структуралізму) і плыні (Э. класіцызму, рамантызму, рэалізму, сімвалізму, канструктывізму і інш.). Важная метадалаг. праблема Э. — яе адносіны да мастацтвазнаўства, музыказнаўства, тэатразнаўства, кіназнаўства і інш. маст. навук. Гэтьы навукі засяроджваюць увагу на асобых заканамернасцях, уласцівых канкрэтнаму віду маст. творчасці,
эсхіл 173
а Э. імкнецца спасцігнуць сутнасць і агульныя заканамернасці маст. творчасці ў цэлым. Аб’ектам такога даследавання твораў мастацтва выступае ўласцівы ўсім яго відам мастацкі вобраз, змест і форма. Эстэт. пабудовы могуць вызначацца і імкненнем пафіласофску абгрунтаваць тэарэт. асновы маст. метаду і кірунку (Э. барока, класіцызму, натуралізму, сімвалізму і г.д.). Узровень эстэт. культуры грамадства вызначаецца ступенню пранікнення эстэт. асноў у розныя сферы жыццядзейнасці (у працу, быт, тэхніку, паводзіны, спорт, рэлігію, грамадскае жыццё). Узаемадзеянне з інш. галінамі ведаў, у якіх так ці інакш праяўляюцца эстэт. адносіны, узнікаюць такія галіны ведаў, як матэм. Э., тэарэт.іяфарм. Э., псіхал. Э., семіятычная Э., сацыялагічная Э. і да т.п.
У эстэтычнай думцы Б е ларусі 10—15 ст. дамінавалі рэліг,хрысц. Э. і катэгорыя ўзнёслага, характэрныя для рэлігіі, паэзіі, музыкі, выяўл. мастацтва, архітэктуры, і маст. культура пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу мела прыкметы рэнесансу (гл. Адраджэнне), арыентаванага на катэгорыю прыгожага, гармонію прыроды і чалавека, асобы і грамадства, рэлігіі і навукі, духоўнай універсальнай і нац. самабытнасці (асветніцкая дзейнасць Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, вальнадумства С.Буднага, творчасць Міколы Гусоўскага, М.Сарбеўскага, Сімяона Полацкага). У гэты час узнікла тэорыя красамоўства і паэзіі (граматыкі Л.Зізанія, М.Сматрыцкага, курсы паэтыкі і рыторыкі Сарбеўскага). Познарэнесансавыя плыні культуры (канец 16—17 ст.) трансфарміраваліся ў барочны тып Э., які сінтэзаваў сярэдневяковы спірытуалізм і рэнесансавы культ прыгожага, арыентаваўся на катэгорыі маст. дасціпнасці і вытанчанасці Катэгорыя камічнага раскрывалася ў фальклоры і інш. формах нар. культуры. Асн. кірункам Э. і маст. культуры 18 — 1й пал. 19 ст. быў класіцызм, які суіснаваў з інш. плынямі (барока, асветніцкі рэалізм, сентыменталізм). У пач. 19 ст. асветніцкая Э. дэмакратызавала класіцызм, арыентавала яго на грамадскавыхаваўчую функцыянальнасць, развіццё густу (курсы паэтыкі, рыторыкі, эстэтыкі і літаратуразнаўства Ф.Галянскага, Э.Славацкага, Л.Бароўскага, тэарэт. і практычная логіка А.Доўгірда). У 1й пал. 19 ст. пачынальнікі бел. лры Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.ДунінМарцінкевіч і інш. звярталіся да фалькл. вытокаў нац. культуры. Нац. самабытнасць бел. Э. сфарміравалася ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. на аснове народніцкага дэмакратызму і крытычнага рэалізму (К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, К.Каганец, Цётка, Я.Купала, Я.Колас, браты А. і І.Луцкевічы, А.Гарун, М.Багдановіч, публіцыстыка газ. «Наша ніва» і інш.) У 1920я г. поруч з бел. Э. адраджэнскага кірунку (Я.Купала, Я.Колас, М.Гарэцкі, А.Луцкевіч і інш.) узніклі марксісцкая плынь у эстэт. думцы і нацыяналкамуніст. Э. (літ.маст. аб’яд
нанні «Маладняк», «Полымя»). Спецыфічна бел. авангардызм (аквітызм) зарадзіўся ў літ. згуртаванні «Узвышша» (1926—31). У 1930^10я г. пануючым кірункам у афіц. Э. стаў вульгарны сацыялагізм. Традыцыі нац. Э. развіваліся ў Зах. Беларусі (І.Канчэўскі, У.Самойла, А.Луцкевіч і інш). 3 сярэдзіны 1950х г. пачалося адраджэнне эстэт. думкі. Даследаванні гісторыі і тэорыі Э. вяліся ў АН Беларусі, БДУ, Бел. унце культуры, Бел. акадэміі музыкі (А.Б Ладыгіна, У.М.Конан, М.І.Крукоўскі, В.А.Салееў і інш). У 1980я — 1й пал. 1990х г. бел. Э. выйшла на тэорыю мастацтва і нац. культуры. Узніклі яе новыя кірункі — гісторыя і тэорыя маст. культуры, сацыялогія мастацтва, тэарэт. і гіст. культуралогія, Э. нар. творчасці, тэатр. Э., муз. культура.
Літ Крюковскнй Н Н Логнка красоты. Мн.. 1965; Лосев АФ. Шестаков ВП Нсторня эстетнческнх категорвй. М.. 1965; Кант PI. Крнтмка способностн суждення // Соч.: Пер. с нем. М., 1966. Т. 5; Гегель Г. Эстетнка: Пер. с нем. Т. 1—4. М., 1968—73; Конан У.М Развіййё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968; Яго ж. Демократаческая эстетнка Белорусснм (1905—1917 гг.). Мн., 1971; Kara н М.С. Лекцвв по марксвстсколенннской эстетвке. 2 взд. Л., 1971; Б а хт в н М. Вопросы лнтературы в эстетвкв. М., 1975; Нден эстетмческого воспнтання. Т. 1—2. М., 1981;Шеллмнг Ф. Фнлософня нскусства: Пер. с нем. М., 1999.
Э.В.Шыкунова. У.М.Конан (на Беларусі).
ЭСТЭТЫКА ТЭХНІЧНАЯ. гл. Тэхнічная эстэтыка.
ЭСТЭТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ, фарміраванне ў чалавека здольнасці ўспрымаць. тварыць і ацэньваць эстэтычнае ў рэчаіснасці і мастацтве. Зыходзячы з Taro, што аснову эстэтычнага складае пачуццёвая дасканаласць, то вынікам паспяховага Э.в. можа служыць выпрацоўка ў чалавека высокага ўзроўню развіцця эстэт. патэнцыялу асобы, гал. кампанентамі якога выступацюць эстэт. патрэбнасць, пачуццё эстэтычнае, узровень эстэт. перажывання, густ эстэтычны, ідэал эстэтычны. Э.в. садзейнічае выяўленню творчых патэнцый і развіццю творчых здольнасцей чалавека ва ўсіх сферах дзейнасці, спрыяе ўнясенню эстэт. пачатку ў грамадска карысную працу, духоўна ўзвышае чалавека, упрыгожвае яго побыт, садзейнічае фіз. ўдасканаленню асобы, яе здольнасці да творчага і гуманнага пераўтварэння свету і чалавечых адносін.
Э.в. грунтуецца на эст. каштоўнасці (высокадухоўнай па сваёй сутнасці), таму і абумоўлівае здольнасці чалавека ў разуменні і перажыванні ўсяго спектра з’яў рэчаіснасці і чалавечай свядомасці — прыгожага і агіднага, узнёслага і ніжага, трагічнага і камічнага і г.д. Э.в звязана з маст. выхаваннем, якое зыходзіць са здольнасці чалавека ўспрымаць маст. каштоўнасці. У сав. час падкрэслівалася мэтанакіраванасць працэсу Э.в.. пад якой разумелася сац. адаптацыя моладзі да грамадскіх. у т.л. эстэт. ідэалаў соцыуму. Сав. сістэма Э.в. мела шэраг дасягненняў. Сярод практыкаў і тэарэтыкаў Э.в. вызначаліся Дз.Б.Кабалеўскі. М.І.Кіяшчанка. АУ.Лармін, АС.Ма
каранка, Б.М.Неменскі. У.Ф.Суна. АМ.Сямашка. В.АСухамлінскі і інш.
На Беларусі тэарэт. пытанні Э.в. распрацоўваюць М.І.Крукоўскі. А.Б.Ладыгіна, У.Ф.Мартынаў. Э.І.Нядзведская, ВА.Салееў і інш. пед. аспекты — Я.Д.Грыгаровіч, І.І.Рьшанава. В.Л.Грачова, Н.Н.Грышановіч. Н.Д.Мінц, В.Ф.Таланцава. В.П.Коцікава, Н.М.Якаўлева. 3 1980х г. сістэматычна праводзяцца навук.практ. і тэарэт. канферэнцыі па актуальных пытаннях Э.в.
Літ.: Крюковскнй Н.Н. Homo pulcher — Человек нрекрасный. Мн.. 1983; С a л е е в В.А. Сушность эстетнческого воспнтання // Адукацыя і выхаванне. 1992. № 3; Я г о ж. Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн.. 1994; Эстэтычнае выхаванне ў сучаснай беларускай культуры. Мн.. 1993; Мартынов В.Ф. Фнлософня красоты. Мн.. 1999; Котнкова О.П. Эстетнческое воспшанне старшеклассннков. Мн.. 1999; Неменскнй Б.М. Познанме вскусством. М.. 2000; Концепцня эстетвческого воспнтання детей н молодежн РБ // Асновы мастацтва. 2000. № 7; Ковалевская АА. Музыкальноэстетнческое восіштанне: дафференцнрованный подход. Мн.. 2002.
В.А.Сапееў.
ЭСХАТАЛбГІЯ (ад грэч. eschatos апошні. канцавы + ..логія), у рэлігійных светапоглядных сістэмах вучэнне аб канчатковым лёсе свету, чалавецтва і чалавека. Адрозніваюць індывідуальн у ю Э. — вучэнне аб пасмяротным лёсе адзінкавай чалавечай душы і універсальную, сусветную Э. — вучэнне аб мэце і прызначэнні касм. і чалавечай гісторыі, аб канцы і аб тым, што пасля гэтага будзе. Асаблівая роля ў распрацоўцы традыцыі індывід. Э. належыць стараж. Егіпту (трактоўка замагільнага жыцця як станоўчага быцця), a ў станаўленні сусв. Э. — стараж. Ізраілю, потым іудаізму (асэнсаванне ўсяленскай гісторыі як разумнага працэсу, які накіроўваецца воляй асабістага Bora). Э. фарміруецца толькі там, дзе адбываецца абгрунтаванне магчымасці пазітыўнага рашэння асабістых і ўсяленскіх лёсаў у нейкай абсалютнай перспектыве, дзе рух з мінулага ў будучыню разглядаецца як набліжэнне да канчатковай мэты светабудовы. да сканчэння часу і зліцця яго з вечнасцю. Вучэнні. якія зыходзілі з цыклічнай канцэпцыі сусв. працэсаў (напр.. брахманісцкія і піфагарэйскастаічныя дактрыны вечнага вяртання і сусв. года), не маглі стварыць Э. ў сапраўдным яе значэнні. Сама ідэя кругавароту выключае нешта канечнае: бо ў светабудовы няма ні мэты, ні абсалютнага канца. Эсхаталагічныя матывы можна выявіць у шэрагу свецкіх ідэалагічньгх праектыўных пабудоў новага і найноўшага часу: амер. пурытанізму, утапічнага і марксісцкага камунізму, нацысцкай міфалагемы «тысячагадовага рэйха» і да Т.П. А.Б.Савеня.
ЭСХІЛ (Aischylos; 525 да н.э., Элеўсін, каля Афін — 456 да н.э.), старажытна
174 эсьмоны
грэчаскі паэтдраматург. Упершыню выступіў як драматÑ