• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ¿рацуюць на сланцах (Балтыйская і Эстонская ДРЭС, Талінская ЦЭЦ), і Нарвенскай ГЭС. Здабыча торфу ў 2001 склала 824 тыс. т. Сярод галін машынабудавання і металаапрацоўкі вылучаюцца прыладабуд. і электронная (вытвсць мед. і кантрольнавымяральнай апаратуры, вузлоў прамысл. робатаў і інш.), эл.тэхн. прамсць, вытвсць абсталявання для здабыўной і лёгкай прамсці, маторнатрансп. сродкаў, рамонт суднаў і рухомых чыг. сродкаў. Асн. цэнтры: Талін, Тарту, Пярну, Нарва. Хім. прамсць выкарыстоўвае прадукцыю сланцаперапр. прамсці і мясц. фасфарыты, вырабляе аміяк, карбамід, бензол, фармалін, сінт. смолы, мыйныя сродкі, лакі, фарбы, мінер. ўгнаенні, серную кту, лекі, касметычныя вырабы (КохтлаЯрве, Маарду, Ківіылі). Развіта лясная і цэлюлознапапяровая прамсць. Вытвсць
    
    
    Да арт. Эстонія. Порт Талін.
    
    
    цэлюлозы (51,7 тыс. т, 2001), паперы (53,3 тыс. т), мэблі, фанеры, шпону, зборных рубленых дамоў, лыж (224 тыс. пар) у Таліне, Кехры, Нарве, Пярну, Кохіле. Прамсць буд. матэрыялаў працуе на мясц. сыравіне, шырока выкарыстоўваецца сланцавы. попел (вытвсць цэменту 404,6 тыс. т, 2001). У лёгкай прамсці вылучаецца тэкст., пераважна баваўняная (120,7 млн. м² тканін, 2001) і льняная, гарбарнаабутковая (1,3 млн.
    
    
    пар абутку), швейная галіны. У харч. прамсці (7з апрацоўчай прамсці Э.) найб. важныя галіны — малочная, вытвсць напіткаў, рыбная, мясная, хлебапякарная. Вытвсць (тыс. т, 2001) малака — 60,9, сыру — 11,9, масла — 6,7, рыбнай прадукцыі (з кансервамі) — 76,2, мяса — 39,3.
      Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнай, малочнамясной жывёлагадоўлі, беконнай свінагадоўлі. Пл. с.г. угоддзяў 1127,6 тыс. га, з іх 65% меліяравана. Каля 40% с.г. угоддзяў належыць прыватным фермам (34,7 тыс. хутароў), 42% — с.г. прадпрыемствам. Гадуюць (тыс. галоў, 2002) буйн. par. жывёлу (эст. чырвоная і чорнапярэстая пароды) — 254, свіней — 341, авечак і коз — 34, коней — 5, птушак — 2096. Пушная зверагадоўля. Пчалярства. Раслінаводства падпарадкоўваецца патрэбам жывёлагадоўлі. Пасяўныя пл. займаюць (тыс. га, 2001) 588, у т.л. пад збожжавымі і зернебабовымі — 261,6, кармавымі — 274,3, тэхн. — 33,2, бульбай і агароднінай — 19. Збор (тыс. т, 2002): пшаніцы — 148,4, ячменю — 249,4, аўса —• 61,7, жыта — 41,5, трыцікале — 12,9, parley — 63,9, бульбы — 210,9, агародніны — 39,3. Развіта цяплічнапарніковая гаспадарка. Даўж. чыгунак 1811 км, у т.л. 132 км электрыфікавана, аўтада
    
    
    
    рог 41,5 тыс. км. Аўтапарк мае 539 тыс. аўтамашын, у т.л. 452 тыс. легкавых. Вял. роля марскога транспарту Гандл. флот налічвае 552 судны. Гал. парты: Талін (70% гандл. абароту), Палдыскі, Кунда, Пярну. Паромная сувязь з Хельсінкі (Фінляндыя) і Стакгольмам (Швецыя). 10 аэрадромаў. Міжнар. аэрапорт у Таліне. Газаправоды (даўж. 400 км) злучаюць КохтлаЯрве з Талінам, Тарту і інш. гарадамі і газаправоднай сеткай
    
    
    166 ЭСТОНІЯ
    
    Расіі. Міжнар. турызм. Штогод краіну наведвае 1,3 млн. турыстаў, пераважна з Фінляндыі (96%). Экспарт (3,1 млрд. дол., 2000) прадукцыі машынабудавання, драўніны і вырабаў з яе, тэкстылю, с.г. прадукцыі; імпарт (4 млрд. дол., 2000) прадукцыі машынабудавання, трансп. сродкаў, харч. прадукгаў, металаў, мінер. сыравіны. Асн. гандл. партнёры: Фінляндыя (25,1% экспарту і 17,4% імпарту), Швецыя (15,4% і 9,6%), Германія (9,6% і 11,3%), Латвія, Расія. Беларусь экспартуе ў Э. нафтапрадукты, шыны, мінер. ўгнаенні. Грашовая адзінка — эстонская крона.
      Узброеныя сілы (2002). Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (5,51 тыс. чал ), рэзерв (каля 24 тыс. чал.), ваенізаваныя фарміраванні (войскі тэр. абароны, 2,6 тыс. чал.). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС і BMC. У сухап. войсках 2,55 тыс. чал., 32 бронетранспарцёры, 58 мінамётаў, 439 безадкатных і 19 буксірных гармат, 100 зенітных установак, 13 пускавых установак процітанк. кіроўных ракет. У ВПС 220 чал., 2 самалёты, 4 верталёты. У BMC 440 чал., фрэгат, 2 патрульныя катэры, 4 міннатральныя караблі, 2 дапаможныя судны. У пагран. ахове 300 чал., 29 патрульных катэраў.
      Ахова здароўя. На пач. 1990х г. сістэма аховы здароўя рэфармавана з мэтай набліжэння да зах. стандартаў. Мед. абслугоўванне платнае, існуе сістэма мед. страхавання. Сярэдняя працягласць жыішя мужчын 64, жанчын — 76 гадоў (2003). Узровень нараджальнасці — 9 на 1 тыс. чал., смяротнасць 13,4 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост адмоўны: 0,45%. Дзіцячая смяротнасць 12,3 на 1 тыс. нованароджаных (2003). Вядомыя курорты: Пярну, Хаапсалу, Кінгісеп, НарваЙыэсуу і інш.
    
      Асвета, навуковыя ўстановы. Сістэма адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. і прафес. школы, ся. рэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. На ўсіх узроўнях адукацыі існуюць дзярж. і прыватныя навуч. ўстановы. Адукацыя ў дзярж. навуч. установах бясплатная. Сістэмай адукацыі кіруе Мінва адукацыі і навукі. У 1993 у Э. дзейнічалі 724 школы і сярэднія спец. навуч. ўстановы (215 тыс. вучняў), 77 школ прафес. адукацыі (26 тыс. навучэнцаў). Каля 142 тыс. школьнікаў вучыліся ў школах з выкладаннем на эст. мове і каля 70 тыс. з выкладаннем на рус. мове (рускамоўныя школы сканцэнтраваны пераважна ў Таліне і гарадах паўн.ўсх. Э.). Існуюць таксама школы з выкладаннем на яўр., швед., укр. мовах. У школах з выкладаннем на эст. мове 12гадовы цыкл навучання (9 гадоў няпоўнай і 3 гады поўнай сярэдняй адукацыі), у рускамоўных школах — 11 гадоў (9 гадоў няпоўнай і 2 гады поўнай сярэдняй адукацыі). У сістэме
    
    дзярж. ВНУ рыхтуюць бакалаўраў і магістраў. Буйнейшыя з іх: Тартускі унт (з 1632, больш за 7,5 тыс. студэнтаў), Талінскі тэхн. унт (каля 7 тыс.), Талінскі пед. унт (больш за 3 тыс.), Эстонскі с.г унт у Тарту (каля 3 тыс). Да дзярж. ВНУ належаць таксама Талінскі маст. унт і Эстонская кансерваторыя (каля 500 студэнтаў). У Э. дзейнічае каля 25 прыватных ВНУ, якія даюць няпоўную вышэйшую адукацыю і не могуць рыхтаваць бакалаўраў, магістраў і дактароў. Найбуйнейшыя бкі: Нацыянальная Э. (засн. ў 1918, каля 3 млн. тамоў), Нац. эст. мастацтва, Тартускага унта і інш. Музеі: Нац., маст., лры, гіст., прыроднай гісторыі, музыкі і тэатра, спарт., с.г., паркмузей (скансэн) нар. дойлідства і побыту ў Таліне. Навук. даследаванні вядуцца ў АН Э., н.д. інтах, ва унтах.
      Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 у Э. выдавалася 127 газет, у т.л. 16 агульнанац., 6 на рус. мове. Найб. тыражныя газеты: «Ohtuleht» («Вячэрняя газета», з 1944), «Postimees» («Паштальён», з 1891), «Eesti ekspres» («Эстонскі экспрэс», з 1989), «Maeleht» («Краіна», з 1987), «Eesti paevaleht» («Эстонская штодзённая газета», з 1905). Найбуйнейшае інфарм. агенцтва — Эст. бюро Балт. службы навін (з 1991). Радыёвяшчанне з 1926. Дзейнічаюць 30 радыёстанцый. Грамадская радыёвяшчальная aprцыя «Эстонскае радыё» вядзе перадачы па 5 праграмах. Тэлебачанне з 1955. Агульнанац. перадачы вядуць 4 кампаніі: грамадская «Эстонскае тэлебачанне», прыватныя ТВ1, К.анал2, ТВ3. Дзейнасць грамадскага тэлерадыёвяшчання кантралюе Савет па тэлерадыёвяшчанні, прыватныя ўстановы ліцэнзуе мінва культуры. У 1991 створаны Савет грамадскай інфармацыі для абароны правоў сродкаў масавай інфармацыі і ўрэгулявання скаргаў.
      Літаратура. Вытокі лры Э. ў фальклоры (рунічныя песні, казкі, прыказкі). Першая кніга, частка на эст. мове, выйшла ў 1525 (не збераглася). Захаваліся фрагменты лютэранскага катэхізіса 1535. У 16—18 ст. друкаваліся нар. календары і маст.павучальныя творы, у канцы 18 — пач. 19 ст. — свецкія дыдактычныя кнігі. У сярэдзіне 19 ст. зарадзілася нац. маст. лра. Першы эст. паэт — К.Я.Петэрсан. У традыцыях нар. фальклору працавалі асветнікі Ф.Р.Фельман і Ф.Р.Крэйцвальд (на аснове нар. паданняў стварыў нац. эпас «Калевіпоэг»), Лра перыяду нац. руху (2я пал. 19 ст.) пераважна рамант. (паэзія Л.Койдула, проза Э.Борнхёэ). У 1890я г. развіваўся крытычны рэалізм (проза Э.Вільдэ, О.Лутса, К.Э.Сяргавы, паэзія Ю.Лійва, Г.Хаава, драматургія Х.Кіцберга). Напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07 сфарміраваўся культ.літ. рух «Маладая Эстонія», узніклі неарамант. кірункі (у паэзіі В.Рыдала, Г.Суйтс, у прозе Ф. Туглас), паявілася пралет. лра (Ю.Мадарык, Х.Пегельман, Ээссаарэ Ааду). У 1920—30я г. маст. разнастайнасцю вызначалася паэ
    
    зія — ад экспрэсіянісцкіх «песень часу» (ЯКярнер, Х.Віснапуу) і леваавангардысцкіх вершаў (І.Барбарус) да сталага рэалізму (Б.Альвер, Х.Семпер, Ю.Сюцістэ, Ундэр). У прозе рамант., імпрэсіянісцкія і сімвалісцкія формы саступілі месца рэаліст. манеры (творы П.Валака, М.Метсанурка, Х.Тамсаарэ, Х.Хінта, К.Якабсана. Р.Сірге). У драматургіі вылучыліся камедыі Х.Раўдсепа, антыфаш. п’есы Э.Таммлаана. У 2ю сусв. вайну развівалася антыфаш. патрыят. паэзія (Барбарус, Кярнер, Семпер). У пасляваен. лры на пярэдні план выйшла драматургія (п’есы Якабсана, Хінта). Празаікі распрацоўвалі ваен. тэматыку (Э.Мяннік, О.Тоамінг), пераўтварэнні ў вёсцы (Г.Леберэхт, Э.Крустэн). У паэзіі развіваліся жанры грамадз. лірыкі і эпічнай паэмы (Д.Ваарандзі, М Раўд, Ю.Смуул). У 1950я г. вядучае месца заняў гіст.рэв. раман панарамнага тыпу (тэтралогія Хінта «Бераг вятроў», раманы Крустэна «Сэрцы маладых», Сірге «Зямля і народ»). У 1960—70я г. развіваліся сац.псіхал., гіст.біягр., паліт,публіцыст., «кароткі» і інш. тыпы рамана, розныя формы малой і дакумент маст. прозы. Павялічылася роля псіхал. аналізу, паказу драм. падзей нядаўняга мінулага праз лёс чалавека (ваен. раманы ТХ.Куусберга, Я.Промет, У.Бээкмана). Лра 1980—90х г. адметная філасмаральнай праблематыкай, наватарскімі маст. пошукамі (раманы Э.Бээкман, Э.Ветэмаа, М.Траата, аповесці М.Унта і інш.). Прозу ўзбагацілі гіст. аповесць і раман (Я.Крос), падарожны дзённік (ЯХ.Меры, У.Бээкман, Смуул), дакумент.маст. раман (Юры Туулік), творы ўмоўнаінтэлектуальнай малой прозы (А.Валтан, Т.Калас, М.Саат і інш ). Пашырыўся тэматычны і эстэт. дыяпазон паэзіі, паглыбіўся яе філас.этычны і інтэлектуальны змест (УЛахт, Х Сійг, Альвер, Крос, П.Румма, А.Санг). У драматургіі вылучыліся сац.псіхал. драма (Э.Раннет, Якабсан) і нар.гумарыстычная камедыя (Смуул), з’явілася алегарычнаўмоўная п’еса. Развіваліся лра для дзяцей (Э.Нійт, Я.Раннап, Э.Раўд і інш.), літ.знаўства (Х.Пеэп, Х.Пух