• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ƒрг у 500 да н.э. па драм. спаборніптвах (пры жыцці перамагаў 13 разоў). Напісаў 70 трагедый і 20 сатыраўскіх драм; збераглося 7 трагедый і больш за 400 урыўкаў. Паэт эпохі росту афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі Э. імкнуўся прымірыць традыц. міфалагічную этыку з новай поліс
    
    най мараллю. У трагедыі «Персы» (паст. 472 да н.э.), створанай на гіст. матэрыяле, услаўляюцца грэч. дэмакр. дзяржаўнасць і грэч. воінства. У трагедыях «Сямёра супраць Фіваў» (паст. 467 да н.э.) — права чалавека на свабоду асабістай волі, «Прасіцелькі» (каля 463 да н э.) — элінская гуманнасць, проціпастаўленая ўсх. дэспатызму, «Прыкуты Праметэй» — наватарская канцэпцыя тытана Праметэя — першага філантропа і героя, які ўвасобіў ідэю барацьбы з тыраніяй і веру ў прагрэс. Захавалася трылогія «Арэстэя» (паст. 458 да н.э.; трагедыі «Агамемнан», «Хаэфоры», «Эўменіды»), у якой міфічны сюжэт пра крывавую гісторыю роду Атрыдаў акгуалізуецца ў аспекце ідэі абароны прынцыпаў дэмакр. дзяржавы, здольных забяспечыць мір і справядлівасць у свеце. У творчасці Э. трагедыя набыла класічную завершанасць: з'явіўся і паглыбіўся канфлікт. сфарміравалася нарматыўная структура. Яго творам уласціва велічнасць. героям — манументальнасць; стыль патэтычны, адметны яскравымі параўнаннямі і метафарамі, архаічнай лексікай і неалагізмамі. Паўплываў на лру і мастацтва стараж. і новага часу. На бел. мову трагедыю «Прыкуты Праметэй» пераклаў Л.Баршчэўскі.
       Тв.: Бел. пер. — у кн.: Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн.. 1993: Рус пер. —Трагеднм. М., 1989.
       Літ:. Ярхо В.Н. Эсхнл. М.. 1958: Яго ж. Драматургня Эсхнла м некоторые проблемы древнегреческой поэзнн. М.. 1978; Гус е й н о в Г.Ч. «Орестея» Эсхнла. образное моделмрованне действня. М., 1982.
    С.Дз. Малюковіч.
    
    ЭСЬМОНЫ, курганны могільнік канца Ю — пач. 13 ст. каля в. Эсьмоны Бялыніцкага рна Магілёўскай вобл. 44 насыпы выш. 0,8—1,5 м, дыям. 4—8 м, вяршыні асобных абкладзены камянямі. Абследавалі ў 1889—90 М.П.Авенарыус, у 1969 Л.В.Аляксееў і Я.Р.Рыер. Даследавана 5 насыпаў. Пахавальны абрад —
    
      трупапалажэнне ў насыпах, на гарызонце, у ямах. у дамавінахцерамах. Пахаванні адзіночныя і парныя, у выцягнутым і сядзячым становішчах. Пахавальны інвентар: гліняны посуд, бронзавыя і пасярэбраныя скроневыя кольцы. бронзавыя і шкляныя пацеркі. у т.л. т.зв. дрыгавіцкія.
    
      ЭСЬМОНЫ. вёска ў Бялыніцкім рне Магілёўскай вобл.. на р. Аслік. Цэіггр сельсавета і унітарнага камунальнага с.г. прадпрыемства. За 15 км на ПнЗ ад г. Бялынічы, 59 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Слаўнае. 336 ж., 138 двароў (2003). Ляснідтва. Сярэдняя школасад, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вяі. Айч. вайну. На паўн.зах. ускраіне вёскі курганны могільнік Эсьмоны.
    
      ЭСЭ (франц. essai спроба, артыкул. нарыс), жанр філасофскай, літаратурнакрытычнай, гісторыкабіяграфічнай. публшыстьмнай прозы, якая спалучае падкрэслена індывідуальную пазіцыю аўтара з нязмушаным. часта парадаксальным выкладам, арыентаваным на размоўную мову. Для яго неабавязковыя сістэматычнасць, аргументаванасць. Эсэістычнаму стьшю ўласцівы вобразнасць, афарыстычпасць, суб’еклыўнасць, індывідуальная інтанацыя аўтара, яго імкненне да самавыяўлення, самааналізу.
       Заснавальнік жанру — франц. пісьменнікгуманіст і філосаф М.Мантэнь | «Essai» («Спробы»). т. 1—3. 1580—88], Пазней да гэтага жанру чвярталіся і пэўным чынам трансфармавалі яго Дж.Дон. Б.Фантэнель і інш. Асабліва пашырана была эсэістыка ў Францыі і Англіі ў 18—19 ст. (Ш.СентБёў, ДДзідро, Вальтэр. Т.Гацье. Г.Філдынг. СДжонсан. АФранс. Г.Чэстэртан і інш.). Свайго росквіту Э. дасягнула ў 20 ст. (Г. і Т. Маны. Б.Шоу. У.С.Моэм. Р.Ралан, А.Маруа і інш.). У рус. лры ўзоры эсэістычнага стылю далі АГерцэн. Ф.Дастаеўскі. пазней — АЛуначарскі. К.Паустоўскі. М.Цвятаева, У.Чывіліхін. В.Шклоўскі. І.Эрэнбург і інш.
       Першае Э. ў бел. лры — прадмова да зб. «Дудка беларуская» В.ДунінаМарцінкевіча. У 20 ст. найб. пашырэнне атрымала літ. Э. (кнігі М.Стральцова «Загадка Багдановіча», 1968: У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». 1977; В.Карамазава «Глядзіце ў вочы лемуру», 1989: раманэсэ А.Лойкі «Як агонь. як вада», 1984; і інш.). Творы эсэістычнага стьыю пісалі і пішуць Я.Брыль, Л.Галубовіч, Л.ДранькоМайсюк, У.Калеснік, А.Клышка, А.Карпюк, І.Мележ, Я.Сіпакоў, А.Сямёнава і інш. 3 канца 20 ст. на Беларусі развіваецца філас. Э. (В.Акудовіч, І.Бабкоў, У.Мацкевіч і інш.).
    
    ЙСЭН (Essen), горад на 3 ФРГ, зямля Паўн. РэйнВестфалія. Як горад упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст. 616,4 тыс. ж. (1995). Трансп. вузел. Порт на канале Рэйн—Герне. Важны індустр. цэнгр Рурскага прамысл. раёна. Прамсць: чорная металургія, машынабудаванне (у т.л. эл.тэхн., цяжкае і трансп.), тэкст., паліграф., цэментавая, харч., электрон
    
    
      ная, вытвсць пластмас і інш. У Э. праўленні прамысл. («Круп») і фін. кампаній. Музеі: Фолькванг (маст. 19— 20 ст.), плаката. Сабор Мінстэр (9 — 14 ст.), гатычная царква абацтва Вердэн (15 ст.).
    
      ЭЙРЫ. гл. Сацыялістырэвалюцыянеры.
    
      ЭТА, каста або саслоўе парыяў (адрынутых) у феад. Японіі. Узнікла ў 4—7 ст. н.э. ў сувязі з праніюіеннем будызму ў Японію. Уключала людзей, што займаліся «нячыстымі» (паводле будысцкіх канонаў) прафесіямі. звязанымі з забоем жывёлы, вырабам скур і інш.. і іх сем’і. Э. былі цалкам бяспраўныя. іх жыццё жорстка рэгламентавалася: маглі жыць толькі ў асобных кварталах гарадоў і пасёлках (бураку), не мелі права ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі інш. саслоўяў. У 1871 каста Э. афіцыйна скасавана, але дыскрымілацыя б. выхадцаў з яе пры выбары прафесіі і ў інш. выпадках захоўвалася і ў 20 ст.
    
      ЭТАЛІЙСКІ САЙЗ, палітычнае аб’яднанне шэрагу стараж.грэч. гарадоў Этоліі, а з сярэдзіны 3 ст. да н.э. і гарадоў Паўн., Сярэдняй Грэцыі і Пелапанеса. Створаны каля 320 да н.э. як племянны саюз, з 3 ст. да н.э. набыў рысы федэратыўнай дзяржавы. Узмацніўся ў барацьбе з дыядохамі. Каля 290 да н.э. вырас яго ўплыў на свяшчэнны для грэкаў г. Дэльфы. У 279 да н.э. эталійцы паспяхова адбілі нашэсце на Грэцыю галатаў. Найб. магутнасці саюз дасягнуў у 2й пал. 3 ст. да н.э. У яго склад акрамя Этоліі ўваходзілі воблаеці Сярэдняй Грэцыі (Факіда. Лакрыда, пэўны час Беотыя), Паўн. Грэцыі (ч. Фесаліі), некат. гарады І Іелапанеса (Тэгея. Мантынея. Архамен). Абіпчыны, з якіх складаўся Э.с., захоўвалі ўнутр. аўтаномію. Вышэйшы саюзны орган улады — сход, які выдаваў законы, абвяшчаў вайну, заключаў мір, выбіраў службовых асоб, збіраўся раз у год у рэліг. цэнтры Этоліі г. Тэрме (надзвычайныя склікаліся ў інш. месцы). Надзённыя справы вырашала калегія апаклетаў, якая выбіралася са складу саюзнай рады (з прадстаўнікоў асобных гарадоў). Найвышэйшая службовая асоба Э.с. — стратэг. У спробе супрацьстаяць рым. экспансіі Э.с. пацярпеў ііаражэнне і спыніў існаванйе (189 да н.э.).
      Літ.'. Сйзов С.К. Федератнвное государство элляннстнческой Грецнн: '’Уголнйсклй союэ. Н. Новгород, 1990. А.Г.Зельскі.
    
    ЭТАЛОГІЯ (ад грэч. ethos звычай, нораў + ..логія), навука пра біял. асновы паводзін жывёл і іх значэнні для прыстасавання да ўмоў існавання ў працэсах індывід. развіцця і эвалюцыі. Вывучае формы адаптыўных паводзін, якія маюць характар спадчынных відавых адзнак або набытых у працэсе развіцця, сувязі паміж паводзінамі і рознымі працэсамі і падзеямі, што адбываюцца паза арганізмам, унутры яго і папярэдні
    
    
    ЭТНА                175
    
    чаюць пэўным паводзінам. Асн. прадмеі даследавання Э. — інстынкты. Цесна звязана з фізіялогіяй. экалогіяй. папуляцыйнай генетыкай і генетыкай паводзін.
      Тэрмін «Э.» ўвёў франц. заолаг І.Ж.СентІлер (1859). Як самаст. навук. кірунак Э. аформілася ў 1930я г. (К.Лорэнц. Й.Тынберген). У Расіі з канца 19 ст. паводзіны жывёл даследавалі У.А.Вагнер. А.М.Промптаў і інш.. з 1960х г. —Л.В.Крушынскі. М.П.Навумаў. У.Я.Сакалоў і інш.
       На Беларусі даследаванні па Э. вядуцца з 1970 у Інце заалогіі Нац. АН Беларусі: насякомых — А.М.Літвінава, У.А.Радкевіч, Э.І.Хацько, рыб — П.І.Жукаў, Т.М.Шаўцова, амфібій і рэптылій — М.М.Пікулік, птушак — Ю.А.Вязовіч. М.С.Долбік і інш.. млекакормячых — П.Р.Козла, А.М.Курскоў і ІНШ.
    
    ЭТАЛбН (франц. etalon), узорны сродак вымярэння. што забяспечвае захаванне, узнаўленне і перадачу адзінак фіз. велічынь з найбольшай дакладнасцю. Вывучаецца метралогіяй.
      Існуюць міжнар. і нац. Э. У залежнасці ад метралагічнага прызначэння Э. бываюць першасныя і другасныя. Першасныя Э. афіцыйна зацвярджаюцца Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь і наз. дзяржаўнымі. Другасныя Э. падзяляюцца на Э.копіі (для захавання адзінак і перадачы іх памераў рабочым Э.), Э.сведкі (для праверкі захаванаспі Дзярж. Э. або для замены іх у выпадку пашкоджання ці страты), Э. параўнання (для міжнар. зверак нац. Э.), рабочыя Э. (для перадачы памераў адзінак эталонным — узорным сродкам вымярэння 1га разраду, у асобных выпадках — найб. дакладным рабочым сродкам вымярэння. якімі карыстаюцца ў навуцы. тэхніцы і нар. гаспадарцы).
      Літ:. Б у р д у н Г.Д.. М а р к о в Б.Н. Основы метрологнн. М., 1972; Сергеев АГ.. К р о х н н В.В. Метрологня. М., 2000.
    У.Л. Саламаха.
    
    ЭТАЛбН ПРАДЎКЦЫІ, тое, што ўзор прадукцыі.
    
    ЭТАН. арганічнае злучэнне з класа насычаных ацыклічных вуглевадародаў, СНзСНз; Другі член гамалагічнага шэрагу алканаў'. кампанент прыродных і нафтавых спадарожных газаў (да 10% ад агульнага аб’ёму).
       Гаручы газ без колеру і паху. шчыльнасць 1,357 кг/м’ (0 °C), Ікт 88,63 °C. Добра раствараецца ў вуглевадародах. Сыравіна для атрымання этылену і вінілхларыду. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Нетаксічны.
    
    ЭТАНбЛ, тое, што этылавы спірт.
    
    ЭТАНОЛАМІНЫ, амінаспірты агульнай формулы RRNCH2CH2OH. Вядомы монаэтаноламін — HOCH2CH2NH2, дыэтаноламін — (HOCH2CH2)2NH і трыэтаноламін — (HOCEhCHa^N.
       Бясколерныя вязкія гіграскапічныя вадкасці са спецыфічным амінным пахам; неабмежавана змешваюцца з вадой, добра раствараюцца ў этаноле, бензоле, хлараформе, дрэнна — у гептане. У прамсці Э. атрымліваюць вадкафазным аманолізам этыленаксіду. ў прысугнасці невял. колькасці вады. Маюць уласцівасці амінаў і спіртоў. Слабыя асновьі; з MiHep. і моцнымі арган. ктамі даюць солі. Солі
    
    
    Э. з тлустымі ктамі — некрышт. рэчывы. падобныя на воск. Выкарыстоўваюцца ў прамсці як эмульгатары (этаноламінныя мылы), як сыравіна для атрымання мыйных сродкаў і інш.; дыэтанола.мім — у вытвсці пластыфікатараў. інгібітараў карозіі і інш.
    
    ЭТАП (франц. etape), 1) прамежак часу, перыяд, адзначаны якойн. падзеяй. 2) Асобная частка чагон.. пэўны адрэзак шляху. дыстанцыя (напр. Э. у спарт. спаборнштвах). 3) Стадыя якоган. працэсу, ступень у развіцці чагон. 4) У г і с т о р ы і — сістэма перапраўкі арыштантаў з канвоем