• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ‚анішча (сховішча), а харчуюцца ў знешнім асяроддзі, ці рэшткамі неператраўленага корму гаспадара. Э. — адзін са шляхоў пераходу да паразітызму.
    
    ЭНТАЛбМА, ружовапласцінн і к (Entoloma), род базідыяльных грыбоў сям. энталомавых. Каля 200 Biflay. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў. У парках і лясах трапляюцца неядомыя і ядавітыя Э.: веснавая (Е. vema), дымчатая (Е. rhodopolium), выемчатапласціністая (Е. sinuatum); таксама ў парках і садах пашыраны ядомыя Э.: садовая, або шчытападобная (Е. clypeatum) і слівавая (Е. prunuloides). Пладаносяць у ліп.— вер., некат. у крас.—маі.
      Шапка пукатая, з бугарком, часам увагнутараспасцёртая, слізістая, сухая ці клейкая, голая або ўкрытая лускавінкамі. Мякаць белая або бураватая, крохкая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Ножка цэнтр., суцэльная або полая. Споры круглаватыя, у масе ружовыя. Ядомыя Э. звычайна не спажываюцца.
    С.І.Бельская.
    
    
    Энгалома: 1 — веснавая; 2 — выемчатапласціністая; 3 — слівавая: 4 — дымчатая: 5 — садовая.
    
    
    ЭНТАЛЬПІЯ (ад грэч. enthalpo награваю), цеплазмяшчальнасць, цеплавая функцыя Гібса, патэнцыял тэрмадынамічн ы, што характарызуе макраскапічную сістэму ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі, у якім у якасці асн. незалежных пераменных выбраны энтрапія і ціск. Абазначаецца H(S, р, N, х,), дзе S — энтрапія, р — ціск, N — колькасць часціц у сістэме, хі — інш. тэрмадынамічныя параметры). Тэрмін прапанаваны Г КамерлінгОнесам.
      3 унутранай энергіяй U звязана суадносінамі: H=U + рК, дзе V — аб’ём сістэмы. Э. — адытыўная функцыя, г. зн., што Э. ўсёй сістэмы роўная суме Э. яе частак. Раўнаважнаму стану сістэмы адпавядае мінімальнае значэнне Э. (пры пастаянных Sip). Змена Э. роўная колькасці цеплаты, якую сістэма ат
    
    
    рымлівае (ці аддае) пры пастаянным ціску, г. зн. яна характарызуе цеплавыя эфекты фазавых пераходаў (плаўлення, кіпення і інш.), хім. рэакцый і інш. працэсаў, што працякаюць пры пастаянным ціску. Э. захоўваецца пры цеплавой ізаляцыі сістэмы і пастаянстве ціску, на чым грунтуецца, напр., тэорыя звадкавання газаў (гл Джоўля— Томсана эфект).
    
    
    ЭНТАМАЛбГІЯ (ад грэч. entoma насякомыя + ...логія), раздзел заалогіі, які вывучае насякомых. Паводле задач падзяляецца на агульную і прыкладную. Агульная, ці тэарэт., Э. вывучае будову і жыццядзейнасць насякомых, іх індывід. развіццё і эвалюцыю, разнастайнасць форм, размеркаванне на Зямлі ў часе і прасторы, узаемаадносіны з асяроддзем і інш. Прыкладная Э. (вет., лясная, мед., с.г.) вывучае насякомыхпаразітаў, крывасмокаў, пераносчыкаў хвароб жывёл, чалавека і раслін, шкоднікаў лясных і с.г. раслін, прадуктаў, а таксама карысных насякомых, якія даюць чалавеку мёд, шоўк, апыляльнікаў раслін, ворагаў шкоднікаў, глебаўтваральнікаў. Унутры Э. вылучаюць калеаптэралогію (вывучае цвердакрылых), лепідаптэралогію (лускакрылых), мірмекалогію (мурашак) і інш.
    
    
      Навук. вывучэнне насякомых пачалося ў 17 ст. (працы па анатоміі і метамарфозе насякомых: галандскі вучоны Я.Свамердам, італьян. М.Мальпігі і Ф.Буанані, ням. І.Гедарт). Спробы сістэматызацыі насякомых распачаў англ. вучоны Дж. Рэй. У 19—20 ст., калі быў назапашаны вял. фактычны матэрыял па сусв. энтамафауне, зроблены важныя адкрыцці і даследаванні, у самаст. раздзелы вылучаны' энтамалагічная фізіялогія, біяхімія і экалогія насякомых, дыферэнцыравана прыкладная Э.
      На Беларусі насякомых вывучаюць з 2й пал. 19 ст. Найб. ўклад у 1й пал. 20 ст. зрабілі М.М.Арнольд, У.А.ПлюшчэўскіПлюшчык, П.Ф.Салаўёў, Ю.М.Коласаў і інш. Вывучана фауна і экалогія многіх груп шкодных насякомых, распрацаваны рэкамендацыі па барацьбе з імі, даследаваны энтамафагі ў якасці біял. сродку барацьбы са шкоднымі відамі і інш. (А.Ф.Маркавец, В.І Мержаеўская, І.К.Лапацін, Э.І.Хацько, Т Р.Іані
    
    
    сіяні і інш ). Насякомых вывучаюць у НДІ заалогіі, земляробства і кармоў, лесу, аховы раслін, бульбаводства, плодаагародніцтва Нац. АН Беларусі, БДУ, пед. унтах і інш.
      Літ.: Атлас бнологнческого разнообразня лесов Европейской Росснн н сопредельных террвторвй. М. 1996; Хотько Э.Н., Марченко ЯН.. Шаванова Т.М. Атлас насекомыхвредмтелей лесных пород в Беларусй. Мн. 1999;. К р ы ж а н о в с к м й О.Л. Состав н распространенме энтомофаун земного шара. М. 2002. Э./. Хацько.
    
    ЭНТАМАФІЛІЯ (ад грэч. entoma насякомыя + ... філія), насякомаапыл е н н е, перакрыжаванае апыленне, якое адбываецца з дапамогай насякомыхапыляльнікаў; прыклад узаемнага і высокага ўзроўню прыстасаванасці ў працэсе эвалюцыі кветкавых раслін і насякомых.
      Трапляючы на кветкі ў пошуках корму, прытулку, буд. матэрыялаў, насякомыя пераносяць прыліплы да іх цела пылок на рыльцы песцікаў інш. кветак. Для прываблівання насякомых у раслін выпрацаваліся разнастайныя прыстасаванні (буйныя і яркія калякветнікі, суквецці, нектар, пах і інш.).
    
    
    ЭНТАМАХАРЫЯ (ад грэч. entoma насякомыя + choreo пашыраюся), распаўсюджванне дыяспор (зачаткаў раслін і грыбоў, іх спор, пладоў і насення) насякомымі; разнавіднасць зоахарыі. Найб. пашырана распаўсюджванне насення мурашкамі (мірмекахарыя). Насякомыя — шкоднікі шышак спрыяюць пашырэнню насення хваёвых парод. Шляхам Э. распаўсюджваюцца споры грыбоў і мікраарганізмы, у т.л. ўзбуджальнікі хвароб. Напр., караеды пераносяць споры дрэваразбуральных грыбоў; шматлікія віды мух і жукоў распаўсюджваюць споры ржаўных і шапкавых грыбоў; насякомыя з колючасысучым ротавым апаратам (тлі, цыкады, клапы, белакрылкі) — асн. пераносчыкі вірусаў.
    
    ЭНТАМЁБА, паразіт кл. прасцейшых; гл. ў арт. Амёбіяз, Амёбы.
    
    ЭНТРАПІЯ (ад грэч. entropia паварот, пераўтварэнне) у тэрмадынаміц ы, функцыя стану, якая з’яўляецца мерай неабарачальнага рассейвання энергіі. Тэрмін «Э.» прапанаваны Р.Ю.Э.Клаўзіусам (1865).
      Агульная матэм. фармулёўка другога закону тэрмадынамікі мае выгляд: dS>Q/T, дзе dS — прырашчэнне Э., Q — колькасць цеплаты, нададзеная тэрмадынамічнай сістэме пры абс. тры Т. Знак «роўна» адпавядае абарачальным працэсам, «больш» — неабарачальным працэсам. Э. — велічыня адытыўная, вядомая з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай. Абс. значэнне Э. можна вылічыць з дапамогай Нернста тэарэмы, дзе за пачатак аддіку прынята Sₒ = 0 пры Т = 0. Э. ў статыстычнай фізіцы — мера імавернасці ажыццяўлення якоган. макраскапічнага стану (гл. Больцмана прынцып). Э. ў тэорыі і н фармацыі — мера неакрэсленасці якоган. паведамлення. Паведамленні апісваюцца наборам значэнняў xJf х^..., хп з адпаведнымі імавернасцямі pj, р^, рп Для дыскрэтнага стат. размеркавання імавернасцей Э. апісва
    
    
    ЭНЦЫКЛАПЕДЫСТЫ 133
    
    ецца суадносінамі: 5 = ^ ^1 п д . Велічыня /= 1
    5=0, калі інфармацыя верагодная, і прымае найб. значэнне, калі ўсе pₜ аднолькавыя (найб. неакрэсленасць інфармацыі).
       Літ:. М а й е р Дж., ГеппертМайе р М. Статнстяческая механнка: Пер. с англ. 2 нзд. М., 1980; Гнббс Дж. Термодннамнка. Статнстнческая механмка: Пер. с англ. М., 1982; Клнмонтовнч Ю.Л. Статнстнческая теорня открытых снстем. М., 1995. П.С.Габец.
    
    ЭНТУЗІЙЗМ (грэч. enthusiasmos), высокая ступень натхнення, душэўнага ўздыму, што выяўляецца звычайна пры адданасці якойн. ідэі, захапленні якойн. справай, шчырай прыхільнасці да чагонебудзь. Бывае Э. асобы, калект. і масавы (пашыраны ў час стыхійнай і ваен. навалы). З’яўляецца адной з крыніц прагрэсу ў розных галінах дзейнасці.
    
    «^НТЭ НАЦЫЯНАЛЕ ІДРАКАРБЎРЫ» («ЭНІ»; Ente Nazionale Idrocarburi), італьянская прамысловая і нафтавая дзярж. кампанія. Засн. ў 1953. Прадпрыемствы нафтагазавай, хім. і нафтахім. прамсці. Вырабляе сінт. валокны, каўчук, угнаенні, пластмасы і інш., мае шмат станцый абслугоўвання і бензакалонак, танкерны флот; уключае таксама разведку, здабычу і перапрацоўку уранавых руд, вытвсць машын і абсталявання, праектаванне і будва нафтаперапр., нафтахім. і ядз. установак. Больш за 90%.здабычы нафты і 10% яе перапрацоўкі паза межамі Італіі (Лівія, Туніс, Іран, Катар і інш). Аб’ём продажу прадукцыі больш за 25 млрд. долараў, чысты прыбытак больш за 16 млн. долараў. У вытвсці кампаніі на канец 1980х г. было занята каля 115 тыс. чал.
    
    ЭНТЭЛЁХІЯ (грэч entelecheia здзяйсненне), паняцце стараж.грэч. філасофіі, якое характарызуе сапраўднасць і завершанасць усякага прадмета, найперш жывой істоты, а таксама дзейсны пачатак. Тэрмін «Э.» ўвёў Арыстоцель («матэрыял ёсць патэнцыял, а форма — энтэлехія»), які лічыў, што менавіта форма валодае пераўтваральнай сілай у адносінах да бясформеннай коснай матэрыі, якая няздольна сама па сабе ператварацца ў рэальныя рэчы. Разам з тым у яго «Метафізіцы» і «Фізіцы» Э. — сінонім энергіі, руху. Аднак, на яго думку, Э. з’яўляецца толькі такі рух, які трымае сваю мэту у самім сабе (розум, жыццё, сузіранне, радасць, шчасце). Таму штучныя прадметы, створаныя не для іх саміх, не ёсць Э., як і прыродныя неарган. целы не ёсйь цалкам целы, паколькі паўната быцця цела — яго Э. — гэта яго душа. У інтэрпрэтацыі арган. прыроды Арыстоцель вызначае Э. як душу, якая дае арган. целу здольнасць да жыцця. У філасофіі новага часу паняцце «Э.» выкарыстоўвалі некаторыя мысліцелі для супрацьпастаўлення тэлеалагічнаму прычыннаму тлумачэнню свету. Г.Лейбніц
    
    
    называў Э. свае манады зза іх дасканаласці і самазадавальнення, пры гэтым Э. ў яго не толькі душы, але і ўсе целы. У наш час паняцце «Э.» ўжываецца ў віталістычнай (гл. Віталізм) біялогіі, філасофіі быцця і «новай манадалогіі», у межах якіх адбываецца пераасэнсаванне філасофіі прыроды з арыентацыяй на паняцце Э.
    
    ЭНТЭРАБАКТЙРЫІ, род патагенных бактэрый. Аб’ядноўвае 13 відаў (у адпаведнасці з вызначальнікам бактэрый па Берджы, 1994). Пашыраны ў прыродзе, іх вылучаюць з вады (у т.л. са сцёкавых вод), раслін, фекаліяў жывёл і чалавека.
      Прамыя рухомыя палачкі; некат. штамы маюць капсулу. У мазках размяшчаюцца адзіночна, ралзей кароткімі ланцужкамі. Асн. фактары патагеннасці Э. — мікраварсінкі (з іх дапамогай Э. прымацоўваюцца да слізістых абалонак), а таксама эндатаксін. Часцей Э. паражаюць пацыентаў стацыянараў, якія атрымліваюць антыбіётыкі шырокага спектра дзеяння (10—15% ад усіх унутрыбальнічных інфекйый). Э. часта выдзяляюць пры вострых страўнікавакішэчных захворваннях, гнойных пашкоджаннях скуры, інфекцыях жоўце і мочавывадных шляхоў, пашкоджанні мазгавых абалонак і інш. Устойлівыя да антыбіётыкаў і сродкаў дэзінфекцыі. А.А.Астапаў.
    
    ЭНТЭРАБІЁЗ (ад грэч. enteron кішка + ...біёз), адзін з гельмінтозаў чалавека, яÐ