• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    €апарцыянальная дэфекту мас Am: АЕ = Атг, дзе с — скорасць святла ў вакууме. Гэта энергія вылучаецца пры зліцці лёгкіх атамных ядраў у больш цяжкія (гл. Тэрмаядзерныя рэакцыі), а таксама пры дзяленні цяжкіх атамных ядраў зза змяншэння ўдзельнай Э.с. з павелічэннем атамнага нумара (гл. Радыеактыўнасць). Э.с. электронаў у атаме ці малекуле абумоўлена электрамагнітным узаемадзеяннем і для кожнага электрона вызначаецца іанізацыі патэнцыялам.
    
    ЭНЕРГІЯ ХІМІЧНАЙ СЎВЯЗІ, работа, якую неабходна затраціць для раздзялення малекулы на 2 часткі; асобны
    
    
    выпадак энергіі сувязі. Вызначае трываласць хім. сувязі і рэакцыйную здольнасць рэчыва. Залежыць ад часціц, якія ўтвараюць хім. сувязь, характару ўзаемадзеяння паміж імі (кавалентная сувязь, вадародная сувязь), кратнасці сувязі і складае 10—1000 кДж/моль.
    
    ЭНЁСКУ (Enescu) Джорджэ (19.8.1881, с. Лівені, Румынія — 4.5.1955), румынскі кампазітар, скрыпач, піяніст, дырыжор, педагог; заснавальнік нац. кампа
    
    
    
    Дж.Энеску.
    
    зітарскай школы. Акад. Рум. АН (1932). Чл. Нац. акадэміі «СантаЧэчылія» (Італія, 1931), Інта Францыі (1936). Скончыў Венскую (1893) і Парыжскую (1899) кансерваторыі. Вучань М.П.Ж.Марсіка, Ж.Э.Ф.Л/аснэ, Г.Фарэ. У аснове творчасці — тэмы радзімы і народа, перамог чалавека ў барацьбе з антыгуманнымі сіламі. Шырока выкарыстоўваў нац. муз. фальклор. Сярод твораў: опера «Эдып» (паст. 1932), 3 сімфоніі (1905, 1913, 1919), 2 сімф. паэмы, 3 сюіты, 2 рум. рапсодыі (1901), камернаінстр. музыка, хары і інш. Яго выканаўчае майстэрства вызначалася адухоўленасцю, высакародствам, класічнай строгасцю інтэрпрэтацый у спалучэнні з самабытнасцю трактовак. Выступаў у ансамблі з Б.Бартакам, Э.Ізаі, П.Касальсам, Ж.Цібо, І.Ойстрахам і інш. Сярод вучняў Х.Менухін. 3 1958 у Бухарэсце праводзіцца Міжнар. фестываль імя Э.
      Літ:. Котляров Б.Я. Джордже Энеску. 2 нзд М., 1970; Цэрану К. Энескупредтеча // Страннцы нсторнн румынской музыкн Пер. с рум. М., 1979.
    
    ЭНЗАбТЫЯ (ад грэч. еп у, на + zoon жывёла), пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на пэўнай невял. тэрыторыі. Праходзіць у выглядзе спарадычных выпадкаў ці эпізаотый і не мае тэндэнцыі да больш шырокага распаўсюджвання.
    
    ЭНЗЕЛІ, горад на Пн Ірана. У 1925— 80 наз. Пехлеві. 56 тыс. ж. (1976). Буйны порт краіны на Каспійскім м., цэнтр лоўлі і перапрацоўкі рыбы. Прамсць: харчасмакавая (тытунёвая і інш ), дрэваапрацоўчая. Суднаверф. Цераз Э. ажыццяўляюцца асн. марскія перавозкі паміж Іранам і краінамі СНД.
    
    ЭНЗІМАЛбГІЯ (ад грэч. еп у, унутры + zyme закваска + ...логія), навука аб фер
    
    
    ментах', раздзел біяхіміі, які вывучае будову і механізмы каталітычнага дзеяння ферментаў. Звязана з хіміяй, фізіялогіяй, мікрабіялогіяй, генетыкай, фармакалогіяй і інш. Задачы Э.. ачыстка і выдзяленне энзімаў, вывучэнне іх спецыфічнасці, умоў і фактараў актывацыі і інгібіравання, працэсаў іх біясінтэзу, класіфікацыя і інш.
       На развіццё Э. ў пач. 20 ст. паўплывала распрацоўка асноў ферментатыўнай кінетыкі, тэорыі ферментсубстратнага комплексу і матэм. мадэлі гэтага працэсу, абгрунтаванне гіпотэзы структурнай адпаведнасці ферменту малекуле субстрата (Э.Фішэр). У 1920я г. ўпершыню атрыманы ў крышт. выглядзе ўрэаза і пепсін, выяўлена іх бялковае паходжанне. Пазней стала вядома, што многія энзімы складаюцца з 2 кампанентаў — бялку і небялковай ч. (каэнзіму), адказнай за каталітычную актыўнасць ферментаў. У 1950—70я г. расшыфравана прасторавая структура многіх энзімаў, сінтэзавана рыбануклеаза, распрацавана новая наменклатура і класіфікацыя энзімаў, якая ўключае больш за 2 тыс. найменняў. Дасягненні Э. выкарыстоўваюцца ў медыцыне, харч., мікрабіял., гарбарнай і інш. галінах прамсці. Гл. таксама Ферменпіныя прэпараты, Ферменты. I. М. Семяненя.
    
    
    энзімы, біялагічныя каталізатары бялковага паходжання; тое, што ферменты.
    
    ЭНКАМ’ЁНДА (ісп. encomienda літар. — апека, заступніцтва), форма эксплуатацыі індзейскага насельніцтва ў ісп. калоніях Амерыкі ў 16—18 ст. Індзейцы, якія намінальна лічыліся вольнымі, перадаваліся ў «апеку» ісп. каланізатарамэнкамендэрас і павінны плаціць ім аброк (золатам, адзеннем, харчамі і інш.), працаваць на іх рудніках і ў маёнтках. Жорсткая эксплуатацыя стала прычынай іх хуткага (у ВестІндыі амаль поўнага) вымірання. Афіцыйна Э. скасавана каралеўскімі ўказамі 1718—91, аднак у большай ч. ісп. калоній захоўвалася да пач. 19 ст.
    
    
    ЭНКАЎСТЫКА (грэч. enkaustike ад епкаіб выпальваю), тое, што васковы жывапіс.
    
    &HKJ, Э а, у вавілонаасірыйскай рэлігіі і міфалогіі адно з трох вярх. божастваў (з Ану і Энлілем), бог падземных і наземных водаў, апякун мудрасці і вынаходак, захавальнік асноў цывілізацыі і божых сіл; стваральнік людзей, разам з інш. багамі — жывёл і збожжа.
    
    
    
    ЭНКЛІТЫКА (ад грэч. enklitikos які нахіляецца назад), слова, якое ў фразе ці словазлучэнні пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да папярэдняга слова, утвараючы з ім адзінае фанет. цэлае. Ў якасці Э. звычайна выступаюць часціцы: «Успбмнім жа сёння пад дзень навагодні шчаслівыя нашы гады». (Я.Колас). У залежнасці ад кантэксту Э. могуць стаць назоўнікі, дзеясловы, займеннікі, прыметнікі:
    
    
    
    ЭНТАЗІС 131
    
            Зямлй тая ўчарнелая, Пабітая капытамі, Касцймі ўся пасеяна, Крывёю ўся палітая. («Слова аб палку Ігаравым». Пер. Я.Купалы)
      З’ява, процілеглая Э., наз. праклітыкай.                     А.А.Майсейчык.
    
    ЭНЛІЛЬ, у вавілонаасірыйскай рэлігіі і міфалогіі адно з трох вярх. божастваў (з Ану і Энкі), персаніфікацыя прыродных сіл. Паводле міфаў, Э. аддзяліў неба ад зямлі, стварыў с.г. прылады, багоў жывёлагадоўлі і земляробства, далучыў да культуры людзей. Лічылася, што Э. як бажаство стыхій насылае на людзей стыхійныя бедствы.
    
    ЭННАДЖАФ, другая назва горада Неджэф у Іраку.
    
    ЭНбЗІС, э н о с і с (грэч. henosis саюз, аб’яднанне), рух у 19 — пач. 20 ст. грэч. насельніцтва Асманскай імперыі, што засталося паза межамі абвешчанай у 1830 незалежнай грэч. дзяржавы, за далучэнне да Грэцыі. Апіраўся на падтрымку Грэцыі, якая ваен. і дыпламат. шляхам (у т.л. праз удзел у Балканскіх войнах 1912—13 і 1й сусв. вайне) да 1918 ў асн. вырашыла задачу аб’яднання грэч. зямель у адзінай дзяржаве. У 1947 да Грэцыі далучаны захопленыя ў 1912 Італіяй авы Спарады Паўднёвыя. У наш час ідэй Э. прытрымліваецца частка грэч. абшчыны Кіпра.
    
    
    
    Дж.Энеар. Раззлаваныя маскі. 1883.
    
    ^НСАР, Э н з а р (Ensor) Джэймс (1374.1860, г. Астэндэ, Бельгія — 19.11.1949), бельгійскі мастак. Вучыўся ў Антверпенскай AM (з 1877), з 1881 жыў у г. Астэндэ. У ранні перыяд творчасці пад уплывам фламандскага жывапісу 17 ст. і ГЖДАўрю пісаў быт сцэны («Хлопчык з лямпай», 1880; «Снеданне з вустрыцамі», 1882). Пазней
    
    
    звярнуўся да сімволікафантаст., крыкліваяркіх па каларыце кампазіцый з выявамі масак, шкілетаў і да т. пад., у якіх вострая іронія і гратэск, сатыра на пошласць навакольнага свету спалучаюцца са злавеснай пародыяй на жыццё чалавецтва: «Раззлаваныя маскі» (1883), «Уезд Хрыста ў Брусель» (1888). Ствараў шматфігурныя афорты, напоўненыя напружаным драматызмам: «Сабор» (1886), «Смерць праследуе чалавечы статак» (1896).
    
    ЭНСІНА [Encina, Enzina; сапр. д э Фермаселье (de Fermoselle)| Хуан дэль (12.7.1468 ці 1469, Энсіна, каля г. Саламанка, Іспанія — 1529 ці 1530), іспанскі паэт, драматург, кампазітар ісп. Адраджэння. Вучыўся ў брата Д. дэ Фермаселье. 3 1484 пеўчы хору кафедральнага сабора ў Саламанцы, з 1490 яго кіраўнік. 3 1492 прыдворны паэт герцага Альбы. У 1519 прыняў духоўны сан, займаў царк. пасады ў Рыме, Малазе, Леоне, пісаў царк. музыку. Паклаў пачатак свецкаму тру ў Іспаніі. Значная яго роля ў станаўленні ісп муз. тра. Сярод твораў: п’есыпрадстаўленні і музыка да іх, эклогі, сатыр. муз. інтэрмедыі, вакальныя ансамблі і інш. Асн. яго творы сабраны ў кн. «Спеўнік» (1496).
    
    ЭНСТАТЬІТ (ад грэч. enstates праціўнік; зза яго тугаплаўкасці), пародаўтваральны мінерал групы піраксенаў, сілікат магнію, Mg2 [SijOoj. Mae аксіду магнію 40,4%, крэменязёму 59,6%. Пры замяшчэнні магнію жалезам больш за 13% Э. пераходзіць у бранзіт, гіперстэн і ферасіліт.
       Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае масіўныя зярністыя або пласціністыя агрэгаты, рэдка кароткапрызматычныя і таблітчастыя крышталі. Колер белы з шэрым, жаўтаватым, зеленаватым адценнямі да аліўкавазялёнага і карычневага. Цв. 5.5. Шчыльн. 3,2—3,5. Паходжанне магматычнае, радзей метамарфічнае. Э. (т.зв. віктарыт) і бранзіт —характэрныя мінералы каменных метэарытаў. Безжалезісты Э. выкарыстоўваецца як шматфункцыянальны дыэлектрык.
    
    ЙНСХЕДЭ (Enschede), горад на ПдУ Нідэрландаў, прыстань на канале Твентэ_рэйн. 147 тыс. ж. (1993), з прыгарадамі 250 тыс. Прамсць: маш.буд., тэкст., дрэваапрацоўчая, гарбарнаабутковая.
    
    ЭНТАДЫНІЯМбРФЫ (Entodiniomorpha). падклас (па інш. сістэмах, атр.) раснічных інфузорый. 34 роды, больш за 200 відаў. Жывуць у стрававальным тракце расліннаедных млекакормячых, пераважна капытных, радзей хобатных і прыматаў.
       Даўж. 50—300 мкм. Цела ўкрыта моцным кутыкулярным панцырам, часта з шыпамі. Звычайна маюць і ўнутр. шкілет, які абмяжоўвае «эндаплазменны мяшок», што выконвае функцыю стрававання. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (кан югацыя). Кормяцца клятчаткай, расл. часцінкамі, бактэрыямі, ёсць драпежнікі. Могуць пранікаць у кроў і разносіць хваробатворных мікробаў па
    
    
    ўсім арганізме гаспадара. Э. перадаюцца інш. жывёлам кантактным шляхам (са слінай) і пры паяданні корму, забруджанага гноем.
    
    ЭНТАДЭРМА (ад грэч. entos унутры + дэрма), 1) унутраны слой зародка шматклетачных жывёльных арганізмаў. Дае пачатак слізістай абалонцы кішэчніка і звязаным з ім залозам (напр., печані, падстраўнікавай залозе), у рыб — плавальнаму пузыру і ўнутр. шчэлепам, а ў вышэйшых пазваночных —лёгкім. Э. і яе вытворныя ў хордавых жывёл аказваюнь індуцыруючы ўплыў (гл. Індукцыя ў фізіялогіі)на развіццё хордамезадэрмы і некат. вытворных эктадэрмы (напр., рот, вонкавыя шчэлепы). Гл. таксама Зародкавыя лісткі. 2) Унутраны слой сценкі цела кішачнаполасйевых.
    А. С.Леанцюк..
    
    ЭНТАЗІС (ад грэч. entasis напружанне, узмацненне) у архітэктуры, плаўнае патаўшчэнне ствала калоны, лёгкая пухліна, максімум якой прыпадае на '/з яе вышыні. Як пластычны і дэкар. сродак для ўзмацнення маст. выразнасці пабудоў узнік у Стараж. Грэцыі і Стараж. Рыме. Э. стварае ўражанне напружанасці калоны і дае магчымасць пазбегнуць аптычнай ілюзіі ўвагнутасці яе ствала, надае пабудове зрокавую ўстойлівасць і маштабную выразнасць.
    
    
    
    
    Энстатыт.
    
    Да арт. Энталыніяморфы. Афрыясколекс каўдатус.
    
    132 ЭНТАЙКІЯ
    
    ЭНТАЙКІЯ (ад грэч. entos унутры + оікіа дом, сям’я), адна з форм суіснавання жывёл розных відаў, пры якой дробны арганізм (энтойк) жыве ў целе другога (гаспадара); разнавіднасць каменсалізму. Энтойкі знаходзяць для сябе прысÑ