• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     магугнасцю 10 МВт. Вядуцца эксперыментальнапошукавыя работы па ветраэнергетыцы, ідзе рэканструкцыя ЦЭЦ і ДРЭС: Аршанскай ЦЭЦ па парагазавай тэхналогіі (ПГУ 70 МВт), замена турбаўстановак на Пінскай, магілёўскіх ЦЭЦ1 і ЦЭЦ2, пераход на прыродны газ Бабруйскай ЦЭЦ2, Наваполацкай, Полацкай і інш. ЦЭЦ. Уведзены ў эксплуатацыю першая ў краіне дэтандэргенератарная ўстаноўка магугнасцю 5 МВт на Лукомскай ДРЭС і Мінская ЦЭЦ5 (330 МВт). Асн. спецыфіка Э. краіны — малая (каля 18%) доля энергарэсурсаў, што здабываюцца на яе тэрыторыі (нафта, спадарожны газ, паліўны торф, дровы), астатнія купляюйца за мяжой (пераважна ў Расіі). У гэтых умовах найважнейшым з’яўляецца пошук альтэрнатыўных энергарэсурсаў і энергазберажэнне.
    Я.П.Забела.
    ЭНЕРГЕТЬІЧНАЕ МАШЫНАБУДАВАННЕ, галіна цяжкага машынабудавання, прадпрыемствы якой вырабляюць першасныя рухавікі і звязаныя з імі апараты і ўстройствы для выпрацоўкі розных энерганосьбітаў (цяпла, пары і інш.). Да асн. відаў вырабаў Э.м. адносяцца паравыя, гідраўлічныя і газавыя турбіны, рухавікі ўнутр. згарання, паравыя катлы, парагенератары, энергет. ядз. рэактары.
      Э.м. пачало развівацца ў Вялікабрытаніі ў канцы 18 ст., калі там былі выраблены першыя паравыя машыны і катлы. У 1830я г. ў Францыі наладжаны выпуск гідратурбін, а ў канцы 19 — пач. 20 ст. — першых паравых турбін у Вялікабрытаніі. Найб. развіта ў 3I1IA, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі. Першая ў Расіі паравая турбіна магутнасцю 200 кВт выраблена ў 1907 на Металічным здзе ў С.Пецярбургу. Да 1916 92% паравых турбін для электрастанцый завозілі ў Расію зза мяжы. 3 краін СНД Э.м. найб. развіта ў Расіі і Украіне. Турбіны для цеплавых і гідраэлектрастанцый вырабляюцца ў С.Пецярбургу, Екацярынбургу, Калузе, Новасібірску, Харкаве; высокапрадукцыйныя паравыя катлы — у Падольску, Белгарадзе, Таганрогу, Барнауле, Бійску; магутныя дызелі для электрастанцый — у Балакове, Пензе, Каломне.
      На Беларусі прадукцыю Э.м. выпускаюць: Белаазёрскі (Брэсцкая вобл.) энергамеханічны завод (паравыя катлы, газавыя гарэлкі для катлоў, загтчасткі
    
    ЭНЕРГІЯ 129
    
    для энергет. абсталявання), прадпрыемства «Камунальнік» у Гомелі (гідрапомпы), Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання (турбакампрэсары, турбавентылятары). Вырабляюцца запчасткі для рамонту энергет. абсталявання на цепла і гідраэлектрастанцыях.
    П.І.Рогач.
    
    ЭНЕРГЕТЬІЧНАЯ СІЛА СВЯТЛА, тое, што сіла выпрамянення.
    
    ЭНЕРГЕТЬІЧНЫ УНІВЕРСАЛЬНЫ СРбДАК, нясучы модуль тэхнал. комплексаў рознай канфігурацыі для выка
    
    
    1                                                                                            2
    
    Энергетычны універсальны сродак: 1 — «КСЕРЫЁН» 2500 (ФРГ); 2 — УЭС2250 «Палессе» павышанай праходаасці («Гомсельмаш»).
    
    
    нання прамысл., с.г., меліярац., буд., камунальных і інш. работ.
       Найбуйнейшыя вытворцы Э.у.с. — замежныя фірмы, у т.л. «КЛААС» (ФРГ). Яе энергасродак «КСЕРЫЁН» 2500—3000 дазваляе навешваць збожжа і сіласаўборачныя камбайны, прэспадборшчыкі, цялежкісамапагрузчыкі, касілкіплюшчылкі, валкавальнікі і інш. Mae рухавік 190 к.с., прывод на ўсе колы, пярэдні і 3 заднія (верхні, сярэдні, ніжні) валы адбору магутнасці, пярэднюю і заднюю навеску, аўтам. гідрамех. каробку перадач з бесступеньчатым рэгуляваннем скорасці. Можа выконваць усе функцыі звычайнага трактара.
       Ha ВА «МТЗ Беларусь» створаны Э.у.с. мадыфікацыі ПЭС82 і ПЭС220. На іх базе размяшчаюць бульдозер, гідрамолат, пагрузчык, экскаватар, ямабур, баравы шчылінарэз і інш. машыны. Маюць пярэдні і задні вал адбору магутнасці і задні сінхронны, раздзельнаагрэгатную гідрасістэму, пярэдняе і залняе навясное прыстасаванне. ВА «Гомсельмаш» выпускае універсальны энергасродак «Палессе».' УЭС2280/250 павышанай праходнасці, з 2 вядучымі мастамі, з ім агрэгатуецца паўнавясны кормаўборачны камбайн «Палессе300», ротарная жняярка для ўборкі кукурузы і інш. густасцябловых культур, жняярка для ўборкі траў, падборшчык, камбайн для ўборкі буракоў; УЭС250 з адным вядучым мостам. Маюць дызельныя рухавікі 250 к.с., гідрапрывод хадавой часткі, пярэдняе і задняе навясныя прыстасаванні. Могуць працаваць прамым і адваротным ходам з рэверсам паста кіравання. В.М.Кандрацьеў
    
    ЭНЕРГЕТЬІЧНЫЯ ЗбНЫ, квазінеперарыўныя сукупнасці адначасцічных квантавых станаў у энергет. спектры шматчасцічнай сістэмы (напр., крышталя).
    
    
    Прамысловы энергетычны універсальны сродак ПЭС82 (Мінскі трактарны завод): 1 і 3 — задняе і пярэдняе навясныя прыстасаванні: 2 — шасі трактарнага тьту.
    
    
    
       Узнікненне зон (палос) абумоўлена тым, што пры агрэгацыі свабодных атамаў (малекул) у крышталь адбываюцца расшчапленні і зрухі іх узроўняў энергіі з прычыны перакрыцця электронных абалонак атамаў. Стацыянарны стан электрона (дзіркі) у крышталі характарызуецца нумарам Э.з. і квантавьші лікамі (квазіімпульсам, магн. момантам), якія вызначаюць энергію электрона ў зоне. Калі на рух электрона праводнасці накладаюцца прасторавыя абмежаванні (напр., пры памяншэнні таўшчыні крышт. плёнкі і / ці прыкладанні знешняга магн. поля), то Э.з. расшчапляюцца на падзоны. Пры ўвядзенні ў крышталь дамешкавых атамаў фарміруюцца дамешкавыя Э.з., размешчаныя ў забароненай зоне ці ў зоне дазволеных значэнняў энергіі.
       Літ Гл. да арт. Зонная тзорыя.
    М.А.Паклонскі.
    
    ЭНЁРГІІ ЗАХАВАННЯ ЗАКбН, агульны закон прыроды, паводле якога энергія кожнай замкнёнай фіз. сістэмы застаецца пастаяннай (захоўваецца) пры ўсіх працэсах, што ў ёй адбываюцца. У больш агульным сэнсе — энергія ў прыродзе не ўзнікае з нічога і не знікае; яна можа толькі ператварацца з адной формы ў інні. (напр., механічная — у цеплавую, электрычная — у механічную).
       Адкрыты ў сярдзіне 19 ст незалежна Ю .Р Маерам, Дж.П.Джоўлем і Г.Л.Ф Гельмгольцам. У тэрмадынаміцы Э.з.з. з’яўляецца першы закон тэрмадынамікі, адна з фармулёвак якога сцвярджае немагчымасць існавання вечнага рухавіка 1га роду. Універсальны характар Э.з з. праяўляецца ў тым, што ён выконваецца ва ўсім Сусвеце: ад асобных актаў узаемадзеяння элементарных часціц да пра
    
    
    цэсаў, што адбываюцйа на зорках і ва ўсім космасе. Гл. таксама Захавання законы.
       Літ.. Л а у э М. Нсторня фнзнкн Пер. с нем. М., 1956; Л ь о ц u н М Мсторня фнзнкя: Пер. с нтал. М., 1970.
    
    ЭНЁРГІЯ (ад грэч. energeia дзеянне, дзейнасць), агульная колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх відаў матэрыі. Паводле энергіі захавання закону Э. не ўзнікае з нічога і не знікае, яна можа толькі пераходзіць з адной формы ў інш. Адрозніваюць Э. мех., унутраную энергію, эл.магн. (у т.л. электраэнергію), цеплавую, хім., гравітацыйную, ядзерную энергію і інш. Вымяраецца; у СІ — у джоўлях, у СГС сістэме адзінак — у эргах, у атамнай і ядз. фізіцы — у электронвольтах.
       Механічная Э. — энергія механічнага руху і ўзаемадзеяння макраскапічных цел, падзяляецца на кінетычную энергію і патэнцыяльную энергію\ электрамагнітн а я — Э. электрамагнітнага поля', г р а в і тацыйная — Э. поля прыцягнення; цеплавая — Э. хаатычнага руху і ўзаемадзеяння вял. колькасці мікрачасціц, характарызуецца абсалютнай тэмпературйй. Падзел Э. на віды ў пэўнай ступені ўмоўны: напр., хім. Э. складаецца з кінетычнай Э. руху электронаў і эл. энергіі іх узаемадзеяння паміж сабой і з атамнымі ядрамі. У выпадку неперарыўнага асяроддзя або поля ўводзіцца паняцце шчыльнасці Э. і шчыльнасці патоку Э. (гл. Пойнтынга вектар, Умава вектар). У адноснасці тэорыі ўстаноўлена універсальная сувязь Э. спакою цела Ео з яго масай т: Е{₎ = тс², дзе с — скорасць святла ў вакууме. У класічнай фізіцы Э. любой сістэмы неперарыўна мяняецца і можа мець любыя значэнні. Паводле квантавай тэорыі Э. мікрачасціц, рух якіх адбываецца ў абмежаваным аб’ёме прасторы (напр., электронаў у атаме), мае дыскрэтны шэраг значэнняў: атамы выпраменьваюць эл.магн. Э. порцыямі (гл. Квант энергіі, Фатон).
       Паняцце Э. склалася ў выніку ўстанаўлення немагчымасці стварыць вечны рухавік і пошукаў «сапраўднай» меры мех. руху. Тэрмін «Э» ўпершыню ўжыў Т.Юнг (1807). Англ. фізік Б.Румфард (1798) і W.JX.C.Карно (1824) устанавілі ўзаемаператваральнасць мех. работы і цеплавой Э., што садзейнічала адкрыццю ў сярэдзіне 19 ст. закону захавання і ператварэння Э. Вызначэнне Э. як фіз. характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У.Томсан (1853). Гл. таксама Свабодная энергія, Энергія актывацыі, Энергія сувязі, Энергія хімічнай сувязі.
       Літ:. Д э в м с Д. Энергня: Пер. с англ. М., 1985; Голдн н А. Океаны энергнм: Мсточннкн энергнн будушего: Пер. с англ. М., 1983; Кашеев В.П., Левадный В.А. Атомная энергмя: Прошлое. настояшее н будушее Мн., 1984; Проценко А.Н. Энергкя будушего. 2 нзд. М., 1985. УМ.Сацута.
    
    ЭНЁРГІЯ, вёска ў Дукорскім с/с Пухавіцкага рна Мінскай вобл., каля р. Свіслач (2 км). Засн. ў 1925. Цэнтр с.г. вытв. кааператыва. За 17 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 45 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Рудзенск, каля аўтадарогі МінскБабруйск. 255 ж., 77 двароў (2003). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    
    5. Зак. 111.
    
    130 ЭНЕРПЯ
    
    «ЭНЁРГІЯ», 1) савецкая універсальная 2ступеньчатая ракетаносьбіт для вываду на нізкія каляземныя арбіты буйнагабарытных ШСЗ і касм. караблёў (КК) шматразовага выкарыстання масай больш за 100 т. Даўж. 60 м, макс. папярочны памер каля 20 м. Стартавая маса да 2400 т. Гал. канструктар й.П.Глушко. Запускі з касмадрома Байканур 15.5.1987 са ШСЗ «Полюс», 15.11.1988 з КК «Буран». Іл. гл. да арт. «Буран». 2) Рас. ракетнакасм. карпарацыя імя С.П.Каралёва (г. Каралёў Маскоўскай вобл.). Створана ў 1946. Вядучае прадпрыемства ракетнакасм. галіны Расіі. Прэзідэнт і ген. канструктар Ю П Сямёнаў. У. С.Ларыёнаў.
    
    ЭНЎРГІЯ АКТЫВАЦЫІ ў э л е м е н тарных рэакцыях, мінімальная энергія рэагентаў (атамаў, малекул і інш. часціц), дастатковая для іх уступлення ў рэакцыю хімічную. Адно з асн. паняццяў кінетыкі хімічнай. Максімум патэнцыяльнай энергіі, праз які павінна прайсці сістэма ў ходзе элементарнага акта хім. пераўтварэння, наз. патэнцыяльным бар’ерам. Э.а. звычайна вызначаюць па залежнасці канстанты хуткасці рэакцыі ад тры. Для надання сістэме неабходнай Э.а. выкарыстоўваюць награванне, дзеянне электрамагн. выпрамянення і інш., а таксама ўводзяць каталізатары.
    
    ЭНЕРГІЯ СПАКбЮ, фізічная велічыня, якая характарызуе энергію нерухомага цела; энергія цела ў сістэме адліку, адносна якой яно не рухаецца. Э.с. звязана з масай цела т суадносінамі: Е = тс\ дзе с — скорасць святла ў вакууме.
    
    ЭНЁРГІЯ СЎВЯЗІ, патэнцыяльная энергія якойн. сістэмы звязаных часціц (напр., атама як сістэмы з ядра і электронаў). Роўная рабоце, неабходнай для раздзялення гэтай сістэмы на састаўныя часткі і аддалення іх на такую адлегласць, дзе ўзаемадзеянне паміж імі можна не ўлічваць.
      Вызначаецца ўзаемадзеяннем часціц і з’яўляецца адмоўнай велічынёй (пры ўтварэнні звязанай сістэмы энергія выдзяляецца). Абс. велічыня Э.с. характарызуе моцнасць сувязей і ўстойлівасць дадзенай сістэмы. Напр., для атамнага ядра Э.с. абумоўлена моцным узаемадзеяннем нуклонаў у ядры і, паводле суадносін Эйнштэйна, пÑ