• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    –ты вышэйшых раслін, грыбоў, жывёл і чалавека.
      Міцэлій у большасці грыбоў аднаклетачны, у некат. — шматклетачны. Вегетатыўнае размнажэнне пачкаваннем, дзяленнем клетак і шмат’ядзернымі артраспорамі, палавое — гаметангіягамія, саматагамія, капуляцыя аскаспор і інш. Сумкі развіваюцца з зіготы. Практычнае значэнне маюйь дрожджы, якія выкарысТоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы.
    С.І.Беяьская.
    
    ЭНДАРТЭРЫІТ АБЛІТЭРЫРУЮЧЫ (ад энда... + артэрыі + аблітэрацыя), запаленчае захворванне перыферычных крывяносных сасудаў чалавека, з пераважным пашкоджаннем артэрый ступняў і галёнак.
      Памяншае прасвет артэрый, парушае кровазабеспячэнне тканак. Яго ўзнікненню садзейнічаюць курэнне, працяглае ахаладжэнне, траўмы канечнасцей і інш. Праявы Э.а. — бледнасць і павышаная вільготнасць скурнага покрыва канечнасці, болі, трафічныя расстройствы і інш. Найб. цяжкая праява — гангрэна пальцаў (ступні). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
    
    ЭНДАСІМБІЁНТЫ (ад энда... + сімбіё'з), арганізмы, што суіснуюць у органах, тканках або клетках арганізмаў інш. сістэматычных груп. Напр., аднаклетачная водарасць хларэла здольная існаваць у клетках прасцейшых, гідраў, губак з утварэннем т.зв. зоахларэл.
    
    
    ЭНДАСКАПІЯ (ад энда... + ...скапія), метад даследавання полых органаў з дапамогай аптычных прылад (эндаско
    
    
    паў), якія ўводзяць праз натуральныя адтуліны (напр., пры бронхаскапіі) або праз хірург. разрэзы. Праводзяць Э. пад мясц. абязбольваннем або пад наркозам. Выкарыстоўваюць для дыягностыкі і лячэння страўніка, стрававода, мачавога пузыра і інш. органаў.
    
    ЭНДАСПІРМ (ад энда... + сперма), тканка семені раслін, якая забяспечвае пажыўнымі рэчывамі зародак у час яго развіцця. Знаходзіцца ў спелым насенні 85% кветкавых раслін — амаль усе аднадольныя (акрамя большасці водных і балотных раслін), архідныя і многія двухдольныя. У ч. двухдольных Э. адсутнічае (у бабовых, гарбузовых, складанакветных, крыжакветных, а таксама ў дуба, бярозы, клёна), таму што на ранняй стадыі развіцця паглынаецца зародкам, што расце.
    
    ЭНДАТЙЛІЙ (ад энда... + грэч. thele сасок), 1)ужывёл і чалавек a — спецыялізаваныя клеткі, якія высцілаюць унутр. паверхню крывяносных і лімфатычных сасудаў, а таксама поласці сэрца. Утвараецца з мезенхімы. Уяўляе сабой аднаслойны пласт плоскіх, шчыльна прылеглых клетак, адмежаваных ад падлеглых тканак базальнай мембранай, якая адсутнічае ў лімфатычных сасудах.
      Цытаплазма клетак Э. некат. капіляраў мае поры, праз якія пранікаюць рэчывы. Асаблівасць Э. расшыраных капіляраў крывятворных органаў, печані, кары наднырачнікаў і некат. інш. органаў — высокая здольнасць да фагацытозу, гэтыя клеткі адносяцца да макрафагічнай сістэмы. 2) У р а с л і н Э., ці і н тэгументальны тапетум, — спецыялізаваны эпідэрміс унутр. покрыва семязавязі, які абкружае зародкавы мяшок. Э. характэрны для аднапокрыўных семязавязей і ўласцівы большасці злучанапялёсткавых раслін.
    
    ЭНДАТЭРМІЧНАЯ РЭАКЦЫЯ, хімічная рэакцыя, працяканне якой суправаджаецца паглынаннем пэўнай колькасці цеплаты. Напр., дысацыяцыя, фотасінтэз, аднаўленне металу з руды, утварэнне некат. хім. злучэнняў з простых рэчываў. Паводле цеплавога эфекту рэакцыі процілеглая экзатэрмічнаіі рэакцыі.
    
    ЭНДАЙРМНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад энда... + грэч. therme цяпло), жывёлы, у якіх высокая тра цела падтрымліваецца ўнутр. утварэннем цяпла ў выніку працэсаў абмену рэчываў. Усе Э.а. — гамаятэрмныя арганізмы.
    
    ЭНДЖАМЁН, э н д ж у м е н (перс. — таварыства, сход, клуб), выбарны орган мясц. сельскага, гар. або правінцыяльнага самакіравання ў Іране. Першы Э. узнік як орган рэв. улады ў г. Тэбрыз у ходзе Іранскай рэвалюцыі 1905—11. Узнікалі таксама ў час уздыму дэмакр. руху ў 1918—21 і 1945^6.
    
    ЙНДЖЭЛ (Angell) Ральф Норман (26.12.1873, Холбіч, Вялікабрытанія — 7.10.1967), англійскі публіцыст і пацы
    
    
    фіст. Вучыўся ў ліцэі св. Амера ў Францыі і Жэнеўскім унце. У 1891—1919 у ЗША. Супрацоўнічаў з шэрагам перыяд. выданняў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі. Крытыкаваў рост эканомікі, заснаваны на войнах. У час 1й сусв. вайны выказаў ідэю пра стварэнне пастаяннай суполкі нацый для абароны міжнар. міру і бяспекі, што паўплывала на прэзідэнта Цж.Г.Вільсана і яго праект Лігі Нацый. Расчараваны ўмовамі Версальскага мірнага дагавора 1919, стаў віцэстаршынёй камітэта, які дамагаўся ад саюзных дзяржаў больш справядлівых умоў міру. Для дапамогі разбуранай вайной Цэнтр. Еўропе заснаваў рух «Супраць голаду». Асуджаў уварванне італьян. войск у Эфіопію (1935), прымірэнчую палітыку брыт. прэм’ерміністра Н.Чэмберлена ў адносінах да Гітлера. Калі Вялікабрытанія ўступіла ў вайну з Германіяй (1939), накіраваны ў ЗША з мэтай дамагчыся падтрымкі брыт. ваен. сіл. Пасля 2й сусв. вайны прапагандаваў паступовы рух да сусветнага ўрада цераз ААН, хоць лічыў яе менш эфектыўнай у параўнанні з Лігай Нацый. Негатыўна ставіўся да карэйскай вайны 1950—53 і кампаніі макартызму ў ЗША, імкнуўся да справядлівага мірнага ўрэгулявання на Б.Усходзе. Аўтар кніг «Патрыятызм пад трыма сцягамі: у абарону рацыяналізму ў палітыцы» (1903), «Еўрапейская ілюзія» (1909), «Вынікі перамогі» і «Нябачныя забойцы» (абодва 1921) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1933. В.А.Юшкевіч.
    
    ^НДЗЕЛІНС (EndzelTns) Яніс Марцавіч (22.2.1873, каля г. Валміера, Латвія — 1.7.1961), латышскі філолаг. Чл.кар. AH СССР (1929), акад. АН Латвіі (1946), засл. дз. нав. Латвіі (1945). Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) унт (1900). Праф. Харкаўскага (з 1911) і Рыжскага (з 1920) унтаў. Даследчык лат., стараж.рус. і стараж.балт. моў, балтаслав. і фінабалт. моўных сувязей. Аўтар «Граматыкі латышскай мовы» (1951, Ленінская прэмія 1958). Вывучаў гісторыю лат. лры і фальклор.
    
    ЭНДЗІ (d’lndy) Поль Мары Тэадор Венсан д’ (27.3.1851, Парыж — 2.12.1931), французскі кампазітар, арганіст, дырыжор, муз. крытык, педагог. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі (1873—75). Вучань СА.Франка, кіраўнік т.зв. яго школы. 3 1874 хормайстар, літаўрыст канцэртных арганізацый, царк. арганіст, хормайстар «Тва новых канцэртаў». Адзін з заснавальнікаў (1871) і старшыня (з 1890) Нац. муз. тва. Адзін з заснавальнікаў (1894) і дырэктар (з 1900) вышэйшай муз.навуч. установы «Схола канторум». Для твораў характэрны ўплывы Р.Вагнера, неакласіцыстычныя тэндэнцыі, зварот да франц. фальклору: оперы «Фервааль» (паст. 1897), «Чужаземец» (паст. 1903) і інш.; 5 сімфоній, у т.л. «Сімфонія на тэму песні франц. горца» для арк. з фп. (1886); камернаінстр. творы, творы для фп., для аргана, хары, рамансы, апра
    
    
    ЭНЕЙ 127
    
    цоўкі нар. песень. Выступаў як дырыжор, пераважна асабістых твораў. Аўтар «Курса музычнай кампазіцыі» (з А.Сер’е, т. 1—4, 1903—50), кніг пра Л.Бетховена, Вагнера, Франка і інш.
    
    ^НДЭ Міхаіл Георгіевіч (1888, г. Перм, Расія — 16 4 1932), расійскі мастак. Вучыўся ў Пензенскім маст. вучылішчы (1905—11). Выкладаў у гімназіях Наваржэва (Пскоўская вобл), Веліжа (Смаленская вобл.), Гарадка (Віцебскай вобл.), у 1923—30 у Віцебскім маст. тэхнікуме. Удзельнік Усебел. маст. выставак (1925, 1927, 1929), выстаўкі мастацтва народаў СССР у Маскве (1927). Творы Э. вызначаюцца шырокім абагульненнем і тыпізацыяй жыццёвых з’яў. Сярод жывапісных работ: «Работніца», «Беларусь», «Партызаны». Аўтар акварэлей «За працай», «Дзеці», «Калгас «Чырвоны сцяг», «Трактар». Афармляў і ілюстраваў кнігі, у т.л. «Воўкдурань» (1928, бел. нар. казка ў апр. Я.Коласа).
    А.Г.Лісаў.
    
    ЭНД^МІКІ, э н д э м ы (ад грэч. endemos мясцовы), віды, роды, сям. і інш. сістэматычныя катэгорыі раслін і жывёл, якія пашыраны толькі ў пэўным і абмежаваным адносна невял. геагр. рэгіёне. Колькасць Э. у розных флор і фаун неаднолькавая. Найб. колькасць Э. на астравах, горных тэр., глыбокіх азёрах, дзе ёсць геагр. ізаляцыя і доўгі час не адбывалася значных экалагічных змен. На тэр. Беларусі абсалютна эндэмічных відаў не існуе.
      Адрозніваюць палеаэндэмікаў — рэліктавых відаў, якія знікаюць (напр., віды секвоі ў Каліфорніі, гінкга і метасеквоі ў Зах. і Цэнтр. Кітаі, качканос у Аўстраліі і Тасманіі, латымерыя ў раёне Каморскіх авоў) і неаэндэмікаў — прагрэсіўных відаў або форм, якія ўзніклі на нядаўна ізаляваных тэрыторыях (напр., шэраг відаў фауны Брытанскіх авоў, флоры і фауны Крыма). Э. проціпастаўляюцца касмапалітам.
    
    ЭНДЭМІЯ (ад грэч. endemos мясцовы), пастаяннае існаванне інфекц. (зрэдку неінфекц.) хваробы ў пэўнай мясцовасці, абумоўленае прыроднымі і сац. фактарамі. Вылучаюць Э. сапраўдную і статыстычную. Сапраўдная Э. звязана з комплексам спецыфічных для пэўнай мясцовасці прыродных фактараў (напр., наяўнасць жывёл, якія з’яўляюцца крыніцай узбуджальнікаў інфекцыі). Некат. эндэмічныя хваробы маюць назвы, якія адлюстроўваюць геагр. рэгіёны (напр., афр. трыпанасамоз), сезоннасць і крыніцы інфекцый (вясеннелетні, або клешчавы энцэфаліт, асенні або камарыны энцэфаліт). Прыклады сапраўднай неінфекц. Э. — эндэмічны валляк, флюароз. С т а т ы с т ы ч н а я Э. ўжываецца ў адносінах да хвароб, высокае захворванне якімі на пэўных тэр. працяглы час звязана з сац. ўмовамі. Напр., эвдэмічнасць брушнога тыфу ў шэрагу рэгіёнаў знікла пасля ўвядзення ў эксплуатацыю сучасных сістэм водазабеспячэння і каналізацыі.
    І.М.Семяненя.
    
    
    ^НДЭРБІ ЗЯМЛЯ (Enderby Land), частка тэр. Усх. Антарктыды каля яе ўзбярэжжа паміж 45 і 57° усх. д. Таўшчыня ледавіковага покрыва да 3000 м. Уздоўж узбярэжжа ўчасткі свабодныя ад лёду; на У горныя масівы выш. да 2300 м. Адкрыта ў 1831 англ. прамысл. экспедыцыяй Дж.Біска. Названа ў гонар уладальнікаў фірмы, што фінансавала экспедыцыю. На ўзбярэжжы гал. база рас. антарктычных экспедыцый Маладзёжная.
    
    
    Дж.Ф.Эндэрс.
    
    &НДЭРС (Enders) Джон Франклін (10.2.1897, г. УэстХартфард, ЗША — 8.9.1985), амерыканскі вірусолаг. Чл. Нац. АН ЗША (1953) і Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Чл. Лонданскага каралеўскага тва. Скончыў Іельскі каледж (1920). Працаваў у Гарвардскім унце (1929—56). 3 1946 у Педыятрычным цэнтры і дзіцячай бальніцы г. Бостан. 3 1956 праф. дзіцячай бальніцы Гарвардскай мед. школы. Навук. працы па праблемах вірусных хвароб, выявіў (з Ф.Ч.Робінсам і Т.Х.Уэлерам), што вірус поліяміэліту не мае спецыфічнага падабенства да нерв. тканкі і распрацаваў метад культуры клетак для яго вырошчвання. Стварыў вакцыну супраць адру (разам з інш). Нобелеўская прэмія 1954 (з Робінсам і Уэлерам).
    В. Ф.Ермакоў.
    
    ЭНЕАЛІТ (ад лац. aeneus медны + грэч. lithos камень), халкаліт (ад грэч. chalkos медзь + lithos камень), медны век, пераходны перыяд ад каменнага веку да бронзавага веку, калі ўпершыню сталі выкарыстоўваць меднÑ