Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
Беларуская гістоўыя знайсці чалавекл
бібліятэка «Беларускі калегіюм»
Бібліятэка "Беларускі калегіюм"
Алесь Смалянчук
Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Мінск Выдавец, I. П. Логвінаў 2013
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бем)
С50
Серыя заснавана ў 2012 г.
"Бібліятэка "Беларускі калегіюм" рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі, аналітыка, даследаванні і дыялогі пра Беларусь, грамадства, культуру і час
Смалянчук, А. Ф.
С50 Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / Алесь Смалянчук. — Мінск: Выдавец I. П. Логвінаў, 2013. — 158 с. — (Бібліятэка "Беларускі калегіюм").
ISBN 978-985-562-039-7.
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іхлучыць аўтарскае імкненне зразумецьЧалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Беп)
ISBN 978-985-562-039-7
© Смалянчук А. Ф., 2013
© Выдавец I. П. Логвінаў, 2013
ЗМЕСТ
Асаблівасці беларускага гісторыяпісання	5
Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема	17
Радкевіч versus Каліноўскі?	32
Антрапалогія знявагі і даносу	73
Мітрафан Доўнар-Запольскі: нараджэнне навукоўца	84
Горадня і гарадзенцы 1906-1915 гг. на старонках "Нашай Нівы"	98
Краёвец Антон Луцкевіч	120
Палеская вёска ў стасунку да Пана	138
Біяграфія	155
Гісторык нагадвае казачнага людаеда. Ён ведае, што там, дзе пахне чалавечынай, яго чакае спажыва.
Марк Блок
Асаблівасці беларускага гісторыяпісання
Пра ролю гістарычнай памяці ў нацыянальна-дзяржаўных працэсах напісана шмат. Яе значэнне ў жыцці сучаснай Беларусі між іншым адлюстравалася ўтым змаганні, якое апошнія 20 гадоў адбываецца ў беларускім гісторыяпісанні. Нацыянальная (ці "нацыянальна-дзяржаўная" (Міхась Біч)) канцэпцыя гісторыі Беларусі — аб'ект нападак як з боку прадстаўнікоў сучаснай "дырэктыўнай гістарыяграфіі" (тут варта згадаць "школу Якава Трашчанка", якая прапануе абноўлены варыянт заходнерусізму), так і афіцыйных ідэолагаў, што абслугоўваюць правячы рэжым. Невысокі інтэлектуальны патэнцыял першых і другіх не здолеў навукова паслабіць пазіцыі нацыянальнай канцэпцыі. Затое ў галіне прапаганды ды ў сферы навучання, асабліва ў сярэдняй школе, яны спрабуюць узяць рэванш. Пра апошняе ўжо даводзілася пісаць1. Цяпер жа хачу засяродзіцца на асаб-
1Гл., напр., Смалянчук А. Навошта Лукашэнку Трашчанок? // Arche. № 3. 2006; Смалянчук А. Беларускі нацыянальны рух у сучаснай гістарыяграфіі: праблемы, пошукі, дасягненні // Гістарычны альманах. Том 12. 2006; Смалянчук А. Дыскусія пра вытокі на фоне "ідэалягічнай рэвалюцыі" // Arche. № 3. 2008; А.Смалянчук. "Савецкасць" беларускай постсавецкай гістарыяграфіі // Політологічні та соціологічні студіТ. Збірнмк науковмх праць. VIII том. Тематнческмй выпуск. Украпна — Беларусь — Польша н Лмтва: от коллпзнй прошлого к обіцмм европейскпм ценностям м перспектнвам сотруднмчества. Вмльнюс, 2010; А.Смалянчук. Школьны падручнік гісторыі Беларусі як месца памяці/ месца забыцця пра Другую сусветную вайну// Homo Historicus 2008. Пад рэд. А.Ф. Смаленчука. Вільня: ЕГУ, 2008 ды інш.
За нашую вольнасць. Творы, дакументы / уклад., прадм., паслясл., і камент. Г.КІсялёва. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 28.
лівасцях гісторыяпісання ў межах нацыянальнай даследчай парадыгмы.
Гэты аналіз варта пачаць з праблемы вобраза ворага ў гістарыяграфіі, яго станаўлення ды сучасных інтэрпрэтацый. Традыцыйна гэты вобраз адыгрываў велізарную ролю ў выпрацоўцы калектыўнай ідэнтычнасці (нацыянальнай свядомасці), бо вораг ці "чужы" звычайна з'яўляўся моцным фактарам яднання "сваіх".
Першыя спробы канструявання вобраза ворага ў тэкстах, дзе закраналася мінуўшчына Беларусі, заўважальныя ў Мужыцкай праўдзе Кастуся Каліноўскага. Ужо ў першым нумары газеты (1862) яе выдавец і аўтар пісаў пра "маскалёў" і "паноў”, якія забралі вольнасць у мужыкоў2. У другім нумары месца "пана" заняў "немец" ("Но ў суседстве з намі жыў Немец / Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў очы — каб іх так колька схапіла, да іхацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны... Но калі Маскаль з Немцам хітрасцею нас падбіў і пайшоў ронд маскоўскі, так і ўсё зрабілася па-чартоўску")3. Але галоўным ворагам заставаўся "маскаль": К. Каліноўскі вінаваціў маскоўскага цара ў знішчэнні ўніяцкай царквы ("Адабраў ад нас нашую справядлівую уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам навекі, каб мог нас без канца драці")4. У ягонай публіцыстыцы "маскалі" сталіся галоўным ворагам Беларусі, які нёс адказнасць практычна за ўсе беды і няшчасці краіны. Адбывалася свайго роду дэманізацыя гэтага вобраза.
Амаль адначасна з "Мужыцкай праўдай" у друкарні А. Сыркіна ў Вільні былі надрукаваныя Разсказы на белорусском наречій5. Гэта быў першы гістарычны нарыс на беларускай мове, у якім таксама прысутнічаў вобраз ворага. Аднак у ролі галоўнага Bo­para цяпер былі ўжо палякі. Яны выразна супрацьставіліся "літ-
23а нашую вольнасць. Творы, дакументы / уклад., прадм., паслясл. і камент. Г.КІсялёва. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 28.
3Тамсама. С. 29.
4Тамасама. С. 36.
5Гл., Латышонак А. Гутарка «царкоўнага старасты Янкі» з «Яськам гаспадаром з-пад Вільні» // Дзеяслоў. 2004. № 9. С. 203-212.
вінам", якія "жнлы з Бнлоруссамы в вэлмкой згодм". 3 палякамі звязвалася страта незалежнасці, культурная і моўная асіміляцыя ды акаталічванне, якое, паводле ананімнага аўтара, актыўна пачало ажыццяўляцца пасля стварэння Рэчы Паспалітай. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што аўтар асуджае тых, хто "пнетца да панув" і пры гэтым адракаецца ад роднай мовы і роднай (праваслаўнай) веры. Відавочна, што аўтар не ацэньваў культурна-рэлігійную сітуацыю пасля Люблінскай уніі як безальтэрнатыўную. Ён пісаў не толькі пра польскую палітыку, але і пра той выбар, які рабілі самі "найдаўнейшыя дзяды" беларусаў.
Негатыўныя вобразы палякаў і рускіх стварала і публіцыстьжа беларускіх народнікаў, якія напачатку 80-х гг. XIX ст. паспрабавалі тэарэтычна абгрунтаваць існаванне беларускай нацыі. У г. зв. Пісьме Данілы Баравіка (1882) адзначалася, што да XV ст. беларускі народ жыў самастойным жыццём, меў уласную дзяржаву ("Літву") і сам вызначаў свой лёс. Усё змянілася, калі ўзмацніліся культурна-рэлігійныя і палітычныя ўплывы Польшчы. Іх вынікам, паводле аўтара, стала паланізацыя "вышэйшага класа беларускага народа" і страта дзяржаўнасці6. Працэсы паланізацыі не закранулі "просты беларускі народ", які быў моцна прыціснуты прыгонным ладам і вёў сапраўдную барацьбу за выжыванне. 3 канца XVIII ст. на беларускіх землях усталявалася расейскае панаванне. Напачатку гэта нічога не змяніла, а вось пасля 1863 г. пачалася гвалтоўная русіфікацыя.
Аналагічных поглядаў на беларускую гісторыю прытрымліваліся выдаўцы часопіса Гомон (1884). Яны сцвярджалі, што бліжэйшыя суседзі звычайна глядзелі на беларусаў, як на матэрыял для асіміляцыі і імкнуліся растварыць іх у "вялікарускім або польскім моры": Палітыха гвалту працягвалася цэлыя стагоддзі. Яна пачалася ўладарніцтвам Польшчы і завяршаецца панаваннем маскоўскага абсалютызму. Апошні не прыпыняецца ні перад якімі сродкамі дзеля дасягнення аднастайнасці, вельмі зручнай для яго фіскальных і паліцыйных мэтаў7.
6Публчцчстпка белорусскнх народняков. Сост. А. Александровмч, П Александровмч. Мн., 1983. С. 26.
7 Тамсама. С. 60-61.
Аўтары 'Толлона" адзначалі, што Беларусь мела "ўласнае гістарычнае жыццё", характэрнай рысай якога было "народаўладдзе". Ліквідацыю народаўладдзя яны звязвалі з палітыкай Польшчы, якая, на іх думку, разбэсціла "шляхецкую беларускую інтэлігенцыю" і прыгнятала народ. Слова "паляк" для беларуса, указвалі яны, з'яўляецца сінонімам "пан" і "памешчык", што нагадвае пра часы прыгону.
У публіцыстыцы народнікаў упершыню адназначна варожа трактаваліся і рускія, і палякі. Фактычна, гэта яны сфармулявалі тэзіс "дзвюх бедаў" беларускай гісторыі — польскага і маскоўскага чыннікаў.
У шэрагу нумароў газеты "Ммнскмй лнсток" за 1888 г. з'явіўся артьжул маладога гісторьжа Мітрафана Доўнар-Запольскага (1867-1934) пад назвай Белорусское прошлое8. Даследчык не сумняваўся ў існаванні беларускай нацыі, якая мела адметную ад суседніх народаў гісторыю. Услед за 'Томоном" ён адзначаў моцныя традыцыі "народаўладдзя". Аднак пашырэнне рэлігійных і палітычных уплываў Польшчы нанесла моцны ўдар па гэтых традыцыях. Дзейнасць польскіх палітыкаў М. ДоўнарЗапольскі характарызаваў як імкненне "насадзіць" шляхецкую арыстакратычную рэспубліку і падагнаць пад польска-каталіцкі ўзор усе народы краю. Гэтая палітыка абярнулася для Беларусі ўсталяваннем "польска-каталіцкага іга", што прымусіла беларусаў шукаць дапамогі ў Маскве. Але маскоўскі ўрад сваім стаўленнем да нацыянальна-культурных асаблівасцяў ды дэмакратычных традыцый розных народаў нічым не адрозніваўся ад польскага (Польшча навязвала Беларусі шляхецкую арыстакратычную рэспубліку, Масква — баярскую алігархію. I першая, і другая дзяржавы цалкам выключалі з палітычнага жыцця дэмас, тады як беларускі народ па сваіх гістарычных і народна-бытавых традыцыях быў у вышэйшай ступені дэмакратычны)8.
8Довнор-Запольскнй М. Белорусское прошлое (Мннскмй лнсток. 1888) / падрыхтоўка да друку А. Смалянчук, В. Лебедзева // Homo Historicus 2008. Вільня: ЕГУ, 2008.
Памсама. С. 323.
У сваёй Кароткай гісторыі Беларусі (1910) Вацлаў Ластоўскі паўтарыў многія тэзісы М. Доўнар-Запольскага, але ў трактоўцы вобраза ворага не пагадзіўся з вядомым гісторыкам. Ён таксама негатыўна ацэньваў ролю "польскага чынніка" ў гісторыі XV — XVIII ст. і "маскоўскага" — у гісторыі XIX ст. Але ў інтэрпрэтацыі асобных падзеяў мінуўшчыны ён адыходзіў ад вобраза "двухгаловага ворага". Напрыклад, "апалячванне" вышэйшых колаў беларускага этнасу ў XVI — XVIII ст. Ластоўскі ацэньваў хутчэй як самапаланізацыю. Аўтар з асуджэннем пісаў пра шляхту, якая "пакідае ўсё роднае, беларускае, забывае аб справе національной, месцо якой займае справа шляхоцтва"10. Гэткім чынам, адным з першых ён звярнуў увагу на адказнасць беларусаў за ўласную гісторыю.
He выключана, што гэтаму "ўзбагачэнню" вобраза ворага паспрыяла актыўная грамадска-палітычная дзейнасць Вацлава Ластоўскага, які, як і іншыя актывісты беларускага Адраджэння, выразна бачыў, што поспехам нацыянальнага развіцця перашкаджаюць не толькі расійскія або польскія шавіністы, але і абыякавасць і пасіўнасць саміх беларусаў, падзеленасць і адасобленасць "сваіх", дамінаванне асабістага інтарэсу і г. д. Дарэчы, літаратура перыяду Адраджэння выразна адлюстравала гэтую абыякавасць і пасіўнасць. Дастаткова прыгадаць паэзію Максіма Багдановіча ("Пагоня" (1916)), творы Янкі Купалы ("Прарок" (1912), "Перад будучыняй" (1921), "Тутэйшыя” (1922)), публіцыстыку Антона Луцкевіча і Вацлава Ластоўскага.