Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
43Палубінскі А.С. Постаці паўстання 1830-1831 гг. // Памяць. Свіслацкі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. / Рэдкал. 1.1. Варанец і інш. Мн.: Беларусь, 2004, с. 57.
44НГАРБ у Гродне. Ф. 1, воп. 4, ад.з. 646, арк. 101 адв. 102.
45Расійскі Дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу (далей РДГА ў СПб.). Ф. 1290, воп. 4, ад.з. 77, арк. 75.
адстаўныя афіцэры з сем'ямі. Пераважную большасць вернікаў складалі дзяржаўныя сяляне. Апроч уніятаў у Новым Двары пражывалі іудзеі (49 чал.), якія належалі да мяшчанскага саслоўя, і каталікі (17 чал.). Сярод апошніх таксама пераважалі сяляне. Наступныя звесткі пра канфесійны склад навадворцаў датычаць 1857 г. У гэтым годзе ў Новым Двары пражывала пераважна праваслаўнае насельніцтва (899 чал.)46. А напачатку 60-х гг. XIX ст. прыход навадворскай царквы Св. Міхаіла налічваў ужо 1012 вернікаў47.
На жаль, не знойдзеныя дакументы пра тое, як адбывалася канфесійна-свядомасная "рэвалюцыя" ў Новым Двары. Можнатолькі меркаваць, што мясцовы святар падтрымаў рашэнні Полацкага сабору і пераканаў навадворскіх уніятаў перайсці ў праваслаўе. Аднак тыя, каго ў афіцыйнай тэрміналогіі акрэслілі "новоправославные", рэлігійнай "благонадежностью" не адрозніваліся. 3 прыходам да ўлады імператара Аляксандра II у былых уніяцкіх вёсках сталі хадзіць чуткі пра адраджэнне ўніяцтва. У 1856-1857 гг. у розных мясцовасцях Беларусі адзначаліся выпадкі адраджэння жыцця уніі. У прыватнасці, у 1857 г. пра сваю вернасць уніі заявілі каля 100 мяшчан Поразава. У адказ у мястэчка быў уведзены вайсковы атрад, які фізічна пакараў мяшчануніятаў. Іх "секлі" розгамі да "поўнага вяртання” ў лона праваслаўнай царквы48. "Новоправославные" навадворцы павінны былі зрабіць належныя высновы з лёсу бліжэйшых суседзяў.
Зрэшты, яны яшчэ раней атрымалі магчымасць пазнаёміцца з карнымі акцыямі расійскага войска. Увесну 1839 г. навадворцы катэгарычна адмовіліся выконваць шарваркавую павіннасць. Пры гэтым яны згадалі пра вольнасці, якія атрымалі "ад былых каралёў польскіх", і былі гатовыя гэтыя вольнасці адстойваць. Прынамсі, такую выснову можна зрабіць з ліста сакратара Ваўкавыскага земскага суда да гродзенскага губернатара: "...Без
46Атлас народонаселенпя Западно-русского края по вероясповеданмю. СПб., 1864, с. 10.
47Марозава С. Уніяцкая царква ў этнакулыурным развіцці Беларусі. 1596-1839.
Гродна, 2001, с. 254.
48НГА РБ у Гродне. Ф. 1, воп. 4, ад.з. 909, арк. 1.
достаточной военной команды нельзя прнвестм тех крестьян в должное повнновенме, нбо азартность мх да такой дошла степенм, что опасно даже ехать к ннм чмновнмку с какмм лмбо предложенмем". У выніку губернатар аддаў загад накіраваць у Новы Двор дзве роты салдат Гродзенскага гарнізона49.
У1847 г. у рамках рэформы дзяржаўных сялянаў, якую ініцыяваў міністр дзяржаўных маёмасцяў граф П. Кісялёў, у Новым Двары была праведзена люстрацыя. Яна папярэднічала пераводу дзяржаўных маёнткаў на аброк. Паводле новага інвентара (Seдомость о колйчестве угодйй Волковысского cmapocmea й войтовства), мястэчка мела 1269,91 дз. "бесспорной" зямлі (разам з лесам). 5433,2 дз. зямлі лічылася "спорной"50. Прэтэнзіі на яе выказвалі памешчыкі Свяжыньскі і Андрэйковіч. Усе ворныя землі мястэчка ацэньваліся па ніжэйшай шкале якасці, а менавіта як "худые".
Люстрацыя ўступіла ў дзеянне ў 1850 г. I амаль адразу пачаліся праблемы. У 1852 г. жыхары Новага Двара і Поразава падалі прашэнне Гродзенскаму губернатару X. фон Ховэну, у якім адмаўляліся выплачваць аброк, што быў налічаны падчас люстрацыі. У якасці галоўнага аргумента выступалі "прывілеі былых каралёў польскіх". У прашэнні было адмоўлена. Аднак у 1856 г., калі ў Гродна прыехаў новы губернатар Іван Шпеер, навадворцы накіравалі яму аналагічнае прашэнне і адначасна звярнуліся ў Ваўкавыскі уездны суд. Спасылаючыся на былыя прывілеі і былыя інвентары, сяляне сцвярджалі, што ў Новым Двары ніколі не было паншчыны, што заўсёды яны валодалі землямі на вотчынных правах. Прасілі губернатарскага дазволу не плаціць аброк да вынясення рашэння Ваўкавыскім судом. Аднак і на гэты раз просьба не была задаволена. Чыноўнікі Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцяў заявілі, што навадворцы не маюць ніякіх прывілеяў і павінны плаціць. Адпаведна губернатар загадаў Ваўкавыскаму уезднаму суду тэрмінова закончыць гэтую справу51.
49Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 202, арк. 144 адв.-145.
50Тамсама. Ф. 1, воп. 13, ад.з. 967, арк. 3-6.
51Памяць. Свіслацкі раён..., с. 517.
У 1857 г. закончыўся перавод на аброк дзяржаўных маёнткаў. Іх сітуацыя значна палепшылася ў параўнанні з прыватнаўласніцкімі сялянамі. У прыватнасці, уводзілася самакіраванне, зніжаўся падатковы ціск і павялічваўся зямельны фонд. Галоўным заняткам навадворцаў заставалася земляробства.
Цэнтрам культурнага жыцця мястэчка доўгі час была царква (перабудаваная ў 1866 г.), і невыпадкова першай навучальнай установай у мястэчку стала царкоўна-прыходская школа. Яна існавала ў 1860 г. Праз некалькі гадоў адкрылася народнае вучылішча, якое на паўстагоддзя стала асноўнай адукацыйнай пляцоўкай у мястэчку. У 1891 г. у ім вучылася 77 дзяцей52. Народнае вучылішча ў мястэчку фігуравала таксама ў матэрыялах перапісу 1897 г. і ў статыстычным апісанні 1901 г.53
Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. палепшылі становішча сялянства і стварылі новыя магчымасці для развіцця гаспадаркі. Перамены для дзяржаўных сялянаў распачаліся напрыканцы лета 1863 г. Указам ад 16 жніўня 1863 г. дзяржаўныя сяляне г. зв. "заходніх губерняў" былі пераведзеныя ў катэгорыю "сялян-уласнікаў". Люстрацыйнымі камісіямі былі вызначаныя выкупныя плацяжы ў памеры налічанай аброчнай подаці з павышэннем на 10%. Сяляне павінны былі вярнуць гэты доўгза 49 гадоў (да 1.01.1913 г.)
Відавочна, што сацыяльна-эканамічныя перамены ў жыцці беларускага сялянства, у т. л. дзяржаўных сялянаў, былі прыспешаныя падзеямі паўстання 1863 г. Гэтае паўстанне стала адной з найважнейшых падзеяў у гісторыі Новага Двара ў другой палове XIX ст. Адным з наступстваў паўстання стаўся перавод дзяржаўных сялян у Беларусі на абавязковы выкуп. Іх новы статус "сялянін-уласнік" пачаў набываць канкрэтны змест. Хоць на самай справе ўласнікам заставалася дзяржава, а сяляне былі толькі землекарыстальнікамі. За сялянамі замацоўваліся надзелы, якія былі ў пастаянным карыстанні. Памеры надзелаў і выкупных плацяжоў устанаўліваліся люстрацыйнымі камісіямі і люстрацыйнымі актамі. У Гродзенскай губ. укладанне гэтых
52НГА РБ у Гродне. Ф. 14, воп. 3, ад.з. 76, арк. 28 адв. 29 адв.
“Тамсама. Ф. 31, воп. 2, ад.з. 2447, арк. 18 адв.
актаў завяршылася да 1870 г. Вызначаныя выкупныя плацяжы былі меншыя, чым у прыватнаўласніцкіх сялянаў. Але пры гэтым не выдзяляліся дзяржаўныя крэдыты.
У 1865 г. у Новым Двары пачалася апошняя ў ягонай гісторыі люстрацыя. Быў складзены спіс 150 "домохозяев", у якім, дарэчы, адсутнічаў галоўны герой артыкула Восіп Радкевіч. Відавочна, што да ліку навадворскіх "домохозяев" ён не належаў, хоць ужо 18 гадоў жыў у мястэчку.
На пачатку люстрацыі сяляне ў чарговы раз падалі скаргу ў суд і згадалі пра колішнія прывілеі. Пачалося чарговае разбіральніцтва, і ніякага рашэння Люстрацыйная камісія не прыняла. Толькі ў верасні 1865 г. Сенат прыняў рашэнне пакінуць скаргу без наступстваў ("Ннкакнх вотчннных прав не нмеют"). Камісія налічыла 654 руб. аброку, і навадворцы падалі яшчэ адну скаргу ў Ваўкавыскі суд. Яны прыгадалі, што ў 1798 г. (?!) аброк складаў толькі 180 руб. 50 кап.54 Дарэчы, абараняючы свае правы, яны ўпершыню спасылаліся на рашэнні царскіх уладаў. Адначасна былі пададзеныя скаргі віленскаму генерал-губернатару, гродзенскаму губернатару, а таксама кіраўніцтву Упраўлення дзяржаўных маёмасцяў.
Неўзабаве Камісія аднавіла сваю дзейнасць, і ў мястэчка прыехаў выканаўца люстрацыйных працаў. Але навадворцы адмовіліся выбіраць упаўнаважанага. Люстрацыйны акт быў складзены без удзелу сялянаў. Толькі пад прымусам міравога пасярэдніка валасны старшыня і стараста выдалі пячатку, якой быў завераны Люстрацыйны акт. Сялянаў пазнаёмілі з ім на агульным сходзе. Але пасля выезду Камісіі зноў была пададзеная скарга, у якой сцвярджалася, што Люстрацыйны акт не мае законнай сілы, бо быў прыняты без сялянскай згоды.
Уражвае ўпартасць навадворскіх сялянаў у барацьбе за захаванне колішніх прывілеяў, за "спорные" землі і сенакосы. Відавочна нежаданне зразумець, што няма больш дзяржавы, у якой дзейнічалі "прывілеі каралёў польскіх", і Новы Двор не
54Тамсама, арк. 30-34.
плаціў падаткаў. Гэтыя бясконцыя спрэчкі і судовыя скаргі таксама падкрэсліваюць значэнне зямлі для сялянскага жыцця, прынамсі, у Новым Двары XIX ст.
У рэшце рэшту 1869 г. у Новым Двары быў падпісаны канчатковы Люстрацыйны акт55. Ён зафіксаваў у мястэчку 180 двароў і 400 "податных душ" сялян-уласнікаў, прыпісаных да мясцовага "обідества". Паводле гэтага Акту, усё мястэчка мела 6179,33 дз. зямлі, у т. л. "удобной" — 5855,68 дз., а "неудобной" — 323,65 дз. Усе гэтыя землі размяшчаліся ў адным месцы і былі падзеленыя на асобныя надзелы. Люстрацыйны аброк за зямлю склаў 801 руб. з гаспадаркі.
Варта звярнуць увагу, што ў пераліку землеўласнікаў ("хозяев") ужо фігураваў адстаўны салдат Восіп Астаф'евіч Радкевіч. Ягоны надзел сядзібнай зямлі складаўся з 0,27 дз., якія не трэба было выкупаць. У гэтым сэнсе В. Радкевіч быў выключэннем. Амаль усе гаспадары з Новага Двара мелі сядзібныя надзелы "удобной" зямлі, за якія павінны былі разлічвацца з дзяржавай. Памеры гэтых надзелаў вагаліся ад 0,52 (Аляксей Грушэўскі і Рыгор Сакалоўскі) і 0,5 дз. (Філіп Філіповіч) да 0,1 (Антон Шырынга) і 0,08 дз. (Аляксей Сычэўнік). Уся сядзібная зямля складала 38,12 дз. Ворныя землі мястэчка налічвалі 3108,45 дз., сенакосы — 2087,56 дз., выганы — 395,87 дз.
Уявіць матэрыяльны бок сялянскага жыцця, штодзённы побыт селяніна дапамагаюць матэрыялы Паўночна-Заходняга аддзелу Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. На пачатку 70-х гг. Распараджальны камітэт Таварыства разаслаў настаўнікам і святарам апытальнік, які датычыў стану валасной прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Апісанне Навадворскай воласці, на жаль, не знойдзена. Затое захавалася апісанне суседняй Поразаўскай воласці, складзенае настаўнікам мясцовага народнага вучылішча Ігнатам Пякарскім56. Яно дазваляе