Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
ныя погляды перажылі эвалюцыю ад лібералізму ("лібералы-западнікі") да сацыялізму (дактрына А. Прудона).
22Людвік Адам Мераслаўскі (1814-1878) удзельнік паўстання 1830-1831 г., актыўны дзеяч "Вялікай эміграцыі".
23Леан Васілеўскі (1870-1936) дзеяч ППС, прыхільнік федэрацыі Польшчы, Літвы і Беларусі і саюза з незалежнай Украінай. Пасля Рыжскага міра выступаў супраць паланізацыі беларусаў і ўкраінцаў. Даследчык нацыянальна-культурнай праблематыкі Беларусі і Літвы, на пачатку 30-х гг. кіраўнік Інстытута даследавання нацыянальных праблем (Варшава).
тарызаваць асобу "дыктатара Літвы". Літоўскі даследчык сцвярджаў, што Каліноўскі быў прыхільнікам жорсткіх дзеянняў і смяротнага пакарання шляхціцаў-здраднікаў толькі на словах. У практыцы такіх жорсткіх дзеянняў не было. Каліноўскі рабіў выключэнні і шкадаваў людзей. Ён таксама клапаціўся пра сяброў, якія траплялі ў рукі ворага. Нават пагроза арышту не перашкаджала "дыктатару" прысутнічаць пры пакараннях і высылцы сваіх сяброў і паплечнікаў24.
Беларуская гістарыяграфія жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага пачынаецца з артыкула Вацлава Ластоўскага "Памяці справядлівага" ў газеце Гоман (№ 1 ад 16 лютага 1916 г.). Аналіз гэтага тэксту дазваляе сцвярджаць, што В. Ластоўскі выкарыстаў факталагічны матэрыял ужо згаданай публікацыі Л. Абрамовіча (1906). Каб падкрэсліць беларускасць галоўнага героя, В. Ластоўскі апублікаваў фрагменты "Лістоў з-пад шыбеніцы" з пэўнымі праўкамі. У прыватнасці, у вершы Каліноўскага замест "Марыські чарнабрэвай" пачала фігураваць "Беларуская зямелька, галубка мая" і г. д. Таксама ўпершыню была выкарыстана адна з беларускіх формаў імя Канстанцін — Касцюк.
У 1919 г. ксёндз Уладзіслаў Талочка ў артыкулах на старонках газеты "Беларускае жыццё" (№№ 9, 10) характарызаваў К. Каліноўскага як "глаўнага ваяку за дэмакратычнае Адраджэнне Беларусі", "чалавека, які вельмі любіў Беларусь", "вялікага ваяку за Адраджэнне беларускага народу". Аўтар распавядаў пра адкрыццё беларускіх школ, падрыхтоўку да выдання беларускіх кніг і г. д. Ён паўтарыў публікацыю "Лістоў з-пад шыбеніцы" (па версіі 'Томана" 1916 г.), але пры гэтым заўважыў, што Каліноўскі і яго паплечнікі (Сонгін, Ражаньскі, Урублеўскі) "адначасна былі польскімі патрыётамі".
Пазней з'явіліся публікацыі Івана Цвікевіча (1921), Усевалада Ігнатоўскага (1930) ды Адама Станкевіча (1933), якому нале-
24Janulaitis A. 1863 metq sukilimo veikejai Lietuvoje // Svietimo Darbas. 1921, Nr 1-2, p. 53-54. (y аддзеле рукапісаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук захоўваецца асабісты архіў Аўгусцінаса Янулайціса, у якім між іншым знаходзяцца фрагменты гістарычных дакументаў, важныя як для вывучэння постаці Каліноўскага, так і гісторыі самога паўстання).
жаць найбольш грунтоўныя працы міжваеннага перыяду. У пазнейшыя часы вялікі ўнёсак у каліноўсказнаўства зрабілі Вячаслаў Шалькевіч, Генадзь Кісялёў, Анатоль Смірноў, Міхась Біч ды інш. Аўтарам найбольш значнага біяграфічнага даследавання стаў В. Шалькевіч (1988), а дзякуючы Г. Кісялёву мы маем збор дакументаў "За нашую вольнасць" серыі "Беларускі кнігазбор" (1999). Таксама належыць згадаць матэрыялы зборнікаў дакументаў, падрыхтаваных да 100-годдзя паўстання 1863 г. пры актыўным удзеле расійскага даследчыка Анатоля Смірнова25.
Лёс Каліноўскага ў беларускай гістарыяграфіі не быў занадта шчаслівым. Перыядычна распачыналіся дыскусіі наконт яго месца ў беларускай гісторыі. Такія даследчыкі, як С. Агурскі (30-я гг.), у пазнейшыя часы У. Казбярук, I. Новік і Г. Марцуль (90-я гг.) спрабавалі занесці Каліноўскага ў спіс "фальшывых маякоў" беларускай гісторыі. Сёння гэтыя спробы набылі больш прадуманы характар, бо за публікацыямі Аляксандра Гронскага, Якава Трашчанка, Анатоля Астапенкі ды некаторых іншых бачная цень ідэолагаў сучаснай беларускай дзяржавы. Дастаткова прыгадаць характарыстыку Кастуся Каліноўскага ў падручніку па гісторыі Беларусі для 10 класа сярэдніх школ з беларускай мовай навучання (2008, пад рэд. Я. Трашчанка). Кіраўнік паўстання "За вольнасць нашу і вашу" на старонках гэтага выдання ператвараецца ў польскага фанатыка-рэвалюцыянера, які адстойваў польскае панаванне ў Беларусі. Між тым, паводле Трашчанка, "адраджэнне Беларусі як нацыі магчыма толькі ў дзяржаўным саюзе з Расіяй" і г. д.
Пры ўсёй выразнай палітызаванасці чарговай спробы дэгераізацыі Каліноўскага, сучасная дыскусія вакол ацэнкі яго жыцця і дзейнасці высветліла пэўныя праблемы. Нават павярхоўны агляд гістарыяграфіі прымушае прызнаць, што беларускія даследчыкі так і не здолелі стварыць цэльнага вобраза чалавека, які стаяў на чале паўстання. Вобраз распадаецца на асобныя фрагменты, сярод якіх выразна дамінуе постаць "дыктатара Літвы". Між тым відавочна, што дзеля разумення, напрыклад, свядомасных арыенціраў Каліноўскага, трэба знач-
25Революцмонный подьем в Лмтве м Белорусснм в 1861-1862 гг.: Документы н матермалы. Москва, 1964; Восстанне в Лмтве п Белоруссчм. Москва, 1965.
на пашырыць нашы веды пра чалавека, які пражыў кароткае, але вельмі насычанае падзеямі жыццё, у якім апроч паўстання былі звычайныя чалавечыя радасці і расчараванні, а мужнасць апошніх дзён і заклікі працягваць змаганне з Імперыяй спалучалася з успамінамі пра нарачоную Марылю Ямант ("Марыська чарнабрэва, галубка мая...").
Стварэнню цэльнага вобраза Каліноўскага можа дапамагчы біяграфістыка (біяграфіка), якая з перыферыйнага накірунку гістарычных даследаванняў паступова ператвараецца ў асобную галіну гуманітарных ведаў. Даследаванні сацыёлагаў, псіхолагаў і філосафаў XX ст. Шарлоты Бюлер, Зігмунда Фрэйда, Мікалая Рыбнікава, Ралана Джорджа Калінгвуда, Поля Кендала, Міхаіла Ярашэўскага, Юрыя Лотмана дапамаглі зразумець, наколькі складаную структуру мае жанр навуковай біяграфіі. У другой палове XX ст. нарадзілася інтэлектуальная гісторыя, якая ў адносінах да біяграфіі прапанавала храналагізм і факталагічную дакладнасць, а таксама выявіла здольнасць да шматаспектнага вывучэння біяграфіі. Якраз інтэлектуальна-гістарычны кантэкст з'яўляецца кагнітыўным падмуркам для біяграфістыкі, якая, безумоўна, належыць да сферы міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў.
Біяграфістыку сёння трактуюць як рэканструкцыю гісторыі індывідуума, якая дапамагае адказаць на наступныя пытанні: як асоба, яе жыццёвы шлях, дынаміка сацыяльных роляў упісваецца ў гістарычны і культурны кантэкст; як зафіксаваць унікальнасць і непаўторнасць перажывання сацыяльных працэсаў самімі ўдзельнікамі гістарычнай падзеі; як адмовіцца ад разумення індывідуальнасці як свайго роду сацыяльнага атама, паводзіны якога нібыта дэтэрмінаваны сацыяльнымі законамі, ды інш.26
Але біяграфістыка не можа быць эфектыўнай без адпаведных крыніцаў. Наогул многія складанасці ў вывучэнні жыцця і дзейнасці Каліноўскага абумоўленыя якраз нявырашанасцю крыніцазнаўчай праблемы. Перадусім, трэба адзначыць, што мы і сёння не ведаем, што з тэкстаў, вядомых нам за подпісам "Яські-гаспадара з-пад Вільні", напісаў сам Каліноўскі, што ён пі-
26Валевскмй А.Л. Основанмя бмографнкм. Кмев; Наукова думка, 1993.
саў у сааўтарстве, што пісалі іншыя, карыстаючыся ягоным псеўданімам.
Адсутнічае комплексны аналіз усіх тэкстаў "Яські-гаспадара..." Можна казаць толькі пра спробы такога аналізу. У прыватнасці, беларускі філолаг з Варшавы Ніна Баршчэўская, аналізуючы мову "Мужыцкай праўды" і "Лістоў з-пад шыбеніцы", звярнула ўвагу на істотныя моўныя адрозненні № 7 газеты27. Таксама трэба адзначыць, што гэты нумар выразна адрозніваецца зместам (вельмі брутальны, з пагрозамі, нагадвае змест вядомага Загаду-звароту да сялян зямлі літоўскай і беларускай, што з'явіўся прыблізна ў той самы час (чэрвень 1863 г.), нарэшце, утрымлівае непраўдзівыя звесткі пра дапамогу паўстанцам з боку Францыі, пра вяртанне польскаму сялянству ўніяцкіх храмаў і г. д.). Між тым, першая беларуская газета выразна трымалася ідэі праўды, "мужыцкай праўды"...
Вядомы літоўскі гісторык культуры і супрацоўнік бібліятэкі Акадэміі навук Літвы Владас Абрамавічус у рукапісе працы, прысвечанай гісторыі беларускага друку (1949), сцвярджаў, што № 3 "Мужыцкай праўды" быў напісаны Валерыем Урублеўскім28. Меркаванне даследчыка, хутчэй за ўсё, грунтавалася на паметцы "Pisat Walery Wroblewski" на асобніку гэтага нумару "Мужыцкай праўды", які захоўваецца ў Аддзеле старой перыёдыкі гэтай бібліятэкі. Аўтарам гэтай паметкі звычайна лічаць адваката і краёўца Тадэвуша Урублеўскага, які сабраў унікальную калекцыю кніг, рукапісаў і перыядычнага друку. (Дарэчы, на згаданым асобніку "Мужыцкай праўды" захаваўся наклеены экслібрыс "Wtasnosc Eustachego Tyszkiewicza"...)
Праблема аўтарства ўзнікае ў дачыненні да вядомага ліста "Яські-гаспадара з-пад Вільні" "Да мужыкоў зямлі польскай".
270meljaniuk N. Wersje jgzykowe gazety „Muzycka Prauda" // Studia z Filologii Rosyjskiej i Stowiariskiej. T. 15. Warszawa, 1989. S. 101-109; Яна ж. Jeszcze ojgzyku i autorstwie „Muzyckiej Praudy" i listow ,,z-pad szybienicy" // Studia z Filologii Rosyjskiej i Stowiariskiej. T. 18. Warszawa, 1989. S. 201-208.
“Абрамавнчюс B. Бмблмографня белорусскнх пермодмческнх пзданнй. 18611944 (рукапіс, 1949) // Аддзел рукапісаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навукЛітвы. F21-2250.
У свой час яшчэ Адам Станкевіч сцвярджаў, што Каліноўскі не з'яўляецца аўтарам гэтага звароту. Святар і гісторык быў пэўным, што Каліноўскі не мог звярнуцца да беларускіх сялянаў са словамі: "Мы, што ямо хлеб польскі..."29 У пазнейшыя часы польскі гісторык Кшыштаф Канкалеўскі таксама сцвярджаў, што аўтара гэтага ліста трэба шукаць сярод "белых" у Варшаве, што хтосьці з польскіх дзеячаў (Дзюлеран?) выкарыстаў папулярны псеўданім30. Да такой жа думкі схіляўся і Міхась Біч31.
Сур'ёзнага тэкстуальнага аналізу патрабуюць апублікаваныя беларускімі і польскімі даследчьжамі тэксты "Мужыцкай праўды" і "Лістоў з-пад шыбеніцы". Як ужо адзначалася, упершыню яны былі апублікаваныя Агатонам Гілерам. Трэба прызнаць, што змест "Лістоў з-пад шыбеніцы" ў некаторых публікацыях моцна адрозніваўся ад тэксту ў кнізе А. Гілера. Першыя выпраўленні заўважаныя ў згаданым артьжуле Вацлава Ластоўскага (1916). Хто і калі ўнёс гэтыя праўкі ў змест апошніх лістоў Каліноўскага, мы не ведаем. Ці зрабіў іх сам Ластоўскі, ці ён атрымаў ужо папраўленыя тэксты?..