Беларуская гісторыя: знайсці чалавека  Алесь Смалянчук

Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Алесь Смалянчук
Выдавец: Логвінаў
Памер: 158с.
Мінск 2013
39.62 МБ
134удаков А. Грюнвальд: победная бнтва славян // Народная газета ад 22 ліпеня 2010 г. № 136.
14КНр://агсЬе.Ьу/Ьу/28/10/2850/ці-можа-грунвальд-стаць-асновай14
Дыскутанты пачалі разважаць, наколькі гэта магчыма. Нават не ўзнікла пытанне, а навошта гэта рабіць? Замена адной перамогі іншай не закранае асноваў свядомасці, дзе дамінуе вобраз Bo­para. Проста рэшткі савецкасці набываюць "другое дыханне"...
Сучасная грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне робіць надзвычай актуальным і важным імкненне ацаніцьуласны ўнёсак ва ўласную гісторыю, адсунуўшы на другі план улюбёны "вобраз ворага". Сапраўды, можа, адной з галоўных задач сучаснага гісторыяпісання з'яўляецца асэнсаванне беларуса як суб'екта гісторыі. Нават спроба дасягнуць гэтага будзе надзвычай важнай для фарміравання і мацавання калектыўнай ідэнтычнасці. Прынамсі, разуменне, што гісторыя з'яўляецца вынікам нетолькі варожых дзеянняў, але і ўласных намаганняў, можа паспрыяць пераадоленню таго пачуцця безвыходнасці, якое моцна пашыранае ў беларускім грамадстве.
Гісторыку варта і важна звяртаць увагу грамадства на момант выбару, які прысутнічае як у жыцці кожнага чалавека, так і ў гісторыі краіны. Менавіта асабісты выбар паспрыяў з'яўленню ў нашай гісторыі постацей Еўфрасінні Полацкай і Францішка Скарыны. Якраз ён надаў веліч асобе Кастуся Каліноўскага і зрабіў яго нацыянальным героем Беларусі, незалежна ад напісанага Трашчанком і ягонымі вучнямі...
Людзі ўчынку, якія жылі з адказнасцю перад нашчадкамі, якія "шукалі на ўласных шляхох" (I. Абдзіраловіч), і чый асабісты выбар станавіўся гістарычным выбарам Беларусі, павінны заставацца героямі беларускага гісторыяпісання. Але, чытаючы артыкулы пра нашую веліч, іншым разам задумваешся над пытаннем, куды падзеўся той народ, які культурна дамінаваў у Вялікім Княстве Літоўскім, які намаганнямі Льва Сапегі стварыў адну з першых еўрапейскіх канстытуцый, а мужнасцю Тадэвуша Касцюшкі дапамагаў амерыканцам заваяваць свабоду? Няўжо сучасныя беларусы — гэта, сапраўды, нашчадкі дзеячаў нашаніўскага Адраджэння, якія здолелі вярнуць у еўрапейскую цывілізацыю беларускую культуру і нацыю?
нацыянальнай-свядомасці (коддоступу 11.10.2010).
А слуцкія паўстанцы, якія гінулі за БНР, — гэта, сапраўды, продкі сучасных случакоў?
Нелыа ў гісторыяпісанні ігнараваць тых, чыя абыякавасць і баязлівасць, прадажнасць і прыслужніцтва абарочваліся гібеллю людзей і паразай ідэяў. Яны таксама павінны знайсці сваё месца на старонках гістарычных даследаванняў, інакш мы ніколі не зразумеем ні гісторыю, ні сучасны дзень Беларусі. Дарэчы, гэта таксама дае пэўны шанец дамагчыся хоць якой "гістарычнай справядлівасці" адносна многіх "далакопаў" айчыннай гісторыі.
Пэўная змена арыенціраў дапаможа зразумець, што галоўны вораг беларусаў — не заходні або ўсходні сусед, а ўласная абыякавасць, баязлівасць, недавер да суседзяў, падзеленасць, напрыклад, па прычыне празмернасці ўласных амбіцый, гатоўнасць гандляваць нацыянальнымі каштоўнасцямі, свабодай і дзяржаўнай незалежнасцю.
Дарэчы, гісторыя не з'яўляецца выключна барацьбой за выжыванне. Гісторыя — гэтатаксама партнёрства і супрацоўніцтва, якое адно і дазваляе будаваць будучыню. Варта, хіба, сур'ёзна задумацца над тэмай "Вобраз сябра ў беларускай гістарыяграфіі"...
Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема
10 сакавіка 1864 г. у Вільні на шыбеніцы загінуў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі. Людзі, якія прыйшлі ў гэты дзень на Лукішскую плошчу, былі ўражаныя мужнасцю аднаго з кіраўнікоў паўстання. Навату апошнія хвіліны жыцця ён захоўваў цвёрдасць духу і яснасць думкі. Падчас чытання смяротнага прысуду ён не ўтрымаўся ад рэплікі: "У нас нет дворян. Все равны..."15 Гэты эпізод, а таксама іншыя звесткі пра апошнія дні жыцця ды напісаныя ім "Лісты з-пад шыбеніцы" прымушаюць яшчэ раз задумацца над яго асобай. Што дапамагло яму годна і мужна сустрэць смерць? Упэўненасць ва ўласнай праваце? Зацятасць і імкненне нават на эшафоце працягваць барацьбу? Шляхецкая бравада? Ці ён прымаў смерць з пачуццём, што гэта не канец?..
I сапраўды, фізічная смерць Кастуся Каліноўскага сталася пачаткам яго існавання як "справядлівага", "рэвалюцыйнага дэмакрата", "народнага героя", "дыктатара Літвы", "польскага тэрарыста" і г. д. у гістарычных даследаваннях, у публіцыстыцы, у літаратуры, ва ўсім тым, што нямецкія даследчыкі Яан і Алейда Асманы акрэслілі паняццем "культурная памяць"16.
15Апошнія словы (паводле А. Масалова) // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 208.
16Ассман Я. Культурная память. Пнсьмо, память о прошлом н полчтмческая чдентмчность в высокнх культурах древностч. Москва, 2004.
Зразумець матывы яго ўчынкаў, разгадаць загадку яго асобы складана. Каліноўскі ў нечым быў "тыповым чалавекам" сваёй эпохі, такім як усе, у нечым — такім як некаторыя, а ў нечым — не падобным ніда каго. ЮрыЛотман калісьці раіўдаследчыкам, калі яны хочуць вытлумачыць нейкую гістарычную асобу, навучыцца аналізаваць яе пачуцці і эмоцыі. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што амаль за стагоддзе беларускага каліноўсказнаўства якраз у гэтым накірунку зроблена было не шмат.
Пачынаць такую працу неабходна з аналізу гістарыяграфіі Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі. У гэтым артыкуле я засяроджуся на вывучэнні таго, як вобраз Каліноўскага паступова набываў беларускія нацыянальныя рысы ды пэўныя чалавечыя якасці...
Першымі, хто пачаў пісаць пра Каліноўскага, былі польскія даследчыкі, якія з'яўляліся непасрэднымі ўдзельнікамі паўстання17, і ў прыватнасці сярод іх — Агатон Гілер, вядомы дзеяч групоўкі "белых" падчас паўстання. У чатырохтомнай працы Historic/powstania narodu polskiego (Парыж, 1867-1871) гісторык характарызаваў К. Каліноўскага як галоўнага арганізатара паўстання ў Літве, адзначыў ягоную надзвычайную актыўнасць і "нязломнасць характару". Нават смерць Каліноўскага, паводле А. Гілера, выглядала як перамога, бо "зрабіла моцнае ўражанне смеласцю і надзеяй на будучыню Польшчы". Безумоўнай заслугай Гілера была публікацыя дакументаў, звязаных з асобай Каліноўскага. Пад назвай "Да беларускага народа" быў надрукаваны перадсмяротны зварот, сёння больш вядомы як "Лісты з-пад шыбеніцы". Але аналізаваць дакументы А. Гілер не стаў. Незалежна ад іх зместу ён успрымаў Каліноўскага як польскага паўстанца, які дзейнічаў на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
Таксама трэба прыгадаць працы Аляксандра Навалецкага (1868), Валерыя Пшыбароўскага (1887-1888; 1899-1919), ягоны пяцітомнік Dzieje 1863 roku. Апошні аўтар падаў кароткі біяграфічны нарыс Каліноўскага, у якім паведаміў пра ягоную прыналеж-
17 Больш грунтоўна гэтая тэма разглядалася ў артыкуле А. Смаленчука "Кастусь Каліноўскі ў польскай гістарычнай традыцыі" (Спадчына. 1998. № 2. С. 84-105).
насць да роду дробнай мазурскай шляхты, якая некалі перасялілася ў Беларусь, прыгадаў бацьку-ткача са Свіслачы, адзначыў, што сам Каліноўскі ўжо падчас вучобы ў Пецярбургскім універсітэце ўваходзіў у рэвалюцыйную арганізацыю.
Баляслаў Ліманоўскі, які бачыў у дзейнасці К. Каліноўскага вытокі Польскай партыі сацыялістычнай (ППС), падаў больш падрабязную біяграфію Каліноўскага і паспрабаваў увесці ў гістарыяграфію ўжо не "дьжтатара Літвы", а рэальнага чалавека. Для яго Каліноўскі таксама заставаўся палякам, які ўздымаў на барацьбу беларускі народ між іншым з дапамогай Мужыцкай праўды.
У легальным друку Беларусі і Літвы артыкул "Канстанцін Каліноўскі" (аўтар Людвік Абрамовіч) з'явіўся толькі ў сакавіку 1906 г. на старонках Gazety Wilenskiej18. Рэдактарам газеты быў адзін са стваральнікаў ліберальна-дэмакратычнага накірунку "краёвай ідэі" Міхал Ромэр (1880-1945). Артьжул быў прымеркаваны да 42-й гадавіны смерці К. Каліноўскага.
Л. Абрамовіч (псеўданім Licz) зрабіў кароткі агляд жыцця і змагання Каліноўскага. Аўтар пісаў пра Мастаўляны, пра Свіслацкую прагімназію, вучобу ў Маскоўскім універсітэце, падчас якой Каліноўскі пачаў займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю, за што калегі нават называлі яго "апосталам дэмакратычнапатрыятычных поглядаў". Паводле публіцыста, за чытанне і распаўсюд забароненай літаратуры Каліноўскі быў выключаны з Маскоўскага ўніверсітэта, але здолеў працягнуць навучанне ў Пецярбургу. Там ён пазнаёміўся з Зыгмунтам Серакоўскім і Яраславам Дамброўскім, з расійскімі рэвалюцыянерамі, што аказала моцны ўплыў на яго погляды. Людвік Абрамовіч бачыў у Каліноўскім прыхільніка поглядаў Станіслава Ворцаля19, Іахіма Лялевеля20 і Аляксандра Герцэна21. Як некалі Людвік
18Gazeta Wilenska. 1906 № 17 ад 7 (20).03.1906
19Станіслаў Ворцаль (Worcell) (1799-1857) — палітык, удзельнік паўстання 1830-1831 г., дзеяч "Вялікай эміграцыі", прыхільнік сацыялістычных ідэй.
“Іахім Лялевель (1786-1861) польскі гісторык і палітык, старшыня Патрыятычнага таварыства (1830), прыхільнік грунтоўных сацыяльных рэформ.
21Аляксандр Герцэн (1812-1870) рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф. Яго-
Мераслаўскі22, К. Каліноўскі марыў пра адраджэнне Польшчы як "народнай федэратыўнай дзяржавы".
Аўтар адзначыў велізарную ролю Каліноўскага ў паўстанні 1863 г., ягоную папулярнасць сярод радыкальнай моладзі, прыгадаў, што расійскія ўлады назвалі яго "дыктатарам Літвы". Публіцыст распавёў пра арышт Каліноўскага, ягоную мужнасць падчас следства і смяротнага пакарання. Таксама быў прыгаданы зваротда беларускага народа, у якім Каліноўскі заклікаў да барацьбы "за чалавечыя і нацыянальныя правы". Людвік Абрамовіч убачыў у дзейнасці і поглядах Каліноўскага вытокі краёвай ідэі ў яе дэмакратычным варыянце.
Ператварэнне Каліноўскага з польскага паўстанца ў героя беларускага вызвольнага руху адбылося ў перыяд аслаблення і распаду Расійскай імперыі і свайго роду "геапалітычнай рэвалюцыі" ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой дэкады XX ст.
Першая спроба паказаць значэнне Каліноўскага для беларусаў і беларускага руху належыць Леану Васілеўскаму23. У кнізе Litwa і Bialorus. Przeszlosc — terazniejszosc — tendencje rozwojowe (Kpaкаў, 1912) Каліноўскі быў згаданы як аўтар першых беларускіх палітычных тэкстаў.
Вялікае значэнне мелі даследаванні літоўскага гісторыка і грамадскага дзеяча Аўгусцінаса Янулайціса (1878-1950). У 1921 г. у перыядычным друку з'явіўся ягоны артыкул 1863 mety sukilimo veikejai Lietuvoje (Дзеячы паўстання 1863 г. у Літве) (Svietimo Darbas. 1921, Nr 1-2). A. Янулайціс упершыню трактаваў Каліноўскага як беларускага нацыянальнага героя, які моцна канфліктаваў з Варшавай. Пры гэтым ён паспрабаваў ахарак-